Понедельник, 22.07.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

                                                                                                Вёска Бардакі ў 1795 г.
     Гэтае паселішча (тады яшчэ хутар) у інвентарах 1698 і 1721 г., у рэвізіі 1716 г. Хойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх называнае Лаханіяй (вядомая з тарыфу падымнага падатку 1628 г.). Верагодна, калісьці ў ёй жылі людзі, за якімі пазней і замацавалася прозвішча Лаханскія. Але ў згаданых дакументах апошнія ўжо выступалі ў якасці зямян і выконвалі розныя службовыя даручэнні на карысць уладальнікаў добраў. Бывала, калі дробныя землеўладальнікі страчвалі бацькоўскія загоны ды наймаліся на зямянскую службу да суседняга пана, той пасяляў на іх зямлі сваіх прыгонных. Так і з'явіліся ў Лаханіі людзі з прозвішчам Бардакі (Бордакі). З цягам часу і хутар займеў адпаведную назву. Зрэшты, у апублікаваным нядаўна тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1754 г. паселішча гэтак і пазначана: Лахань або Бардакі (гл. адпаведную вытрымку: С. 191). У рэестрах 1768 і 1770 г., рэвізіі 1795 г. і ў дакументах XIX ст. Лаханія ўжо не згадваецца, але прысутнічае вёска альбо, часцей, хутар Бардакі. Апошні знаходзіўся паміж Мікулічамі і Конанаўшчынай ды як бы пазначаў усходнюю мяжу Хойніцкага маёнтка. На тапаграфічнай карце генштаба Рабоча-сялянскай чырвонай арміі першай паловы 1930-х гг. паселішча чамусьці названа ўжо Байдакамі (але ж Байдак (Бойдак) – зусім іншае прозвішча! Як бяздумна ў савецкія часы абыходзіліся з тапонімамі...). Пазней яно існавала як частка вёскі Вялікі Лес на Брагіншчыне.

     Далей змяшчаем матэрыял рэвізіі 1795 г., у якім бачым найкаштоўныя звесткі пра колькасць двароў і жыхароў вёскі Бардакі, пра склад сем'яў і іх прозвішчы [НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 234 – 235]. Копія дакумента сталася даступнай дзякуючы айцу Расціславу.

Бардакі на карце-дзесяцівярстоўцы Ф. Ф. Шуберта 1826 –1840 гг.

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019