Вторник, 16.07.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

                                                                          Змітро Бяспалы
    Беларускі пісьменнік Змітро (Дзмітрый Аляксандравіч) Бяспалы нарадзіўся 28 жніўня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор на Хойнікшчыне. Скончыў Велікаборскую сямігодку, у 1952 г. – Рэчыцкі землеўпарадчы тэхнікум, у 1963 г. – Белдзяржуніверсітэт. Упершыню пачаў друкавацца ў рэчыцкай раённай газеце “Зара камуны” (цяпер мае назву “Дняпровец”).
   Працаваў каморнікам у Іўеўскім раёне Гродзенсай вобласці, адтуль быў прызваны на вайсковую службу, якую праходзіў на Паўночным флоце. У час службы друкаваў артыкулы і карэспандэнцыі ў газатах “На страже Заполярья” і “Комсомолец Заполярья”.
   З 1958 г. студэнт аддзялення журналістыкі БДУ. У 1960 – 1972 гг. друкаваў апавяданні, фельетоны і крытычныя артыкулы як пад уласным прозвішчам, так і пад псеўданімамі ў сатырычным часопісе “Вожык”. У 1969 г. выдаў першую кнігу апавяданняў і замалёвак аб прыродзе “Лясныя хітруны”, у 1970 г. – зборнік “Беларускія народныя жарты” і першую гумарыстычную кнігу “Сякера пад лаваю”, а ў 1977 г. – “Ад варот паварот”.
   З 1972 г. працаваў у часопісе “Родная прырода” адказным сакратаром, пасля, з 1977 г. – галоўным рэдактарам, з 1991 г. – намеснікам галоўнага рэдактара. З 1994 г. – у “Беларускай лясной газеце”.
   Выдаў зборнікі апавяданняў, аповесцей, замалёвак аб прыродзе Беларусі “У лясной каморы” (1972), “Страшны звер” (1978), “Дзіўны птах” (1981), “З поўным кошыкам” (1985). Змітро Бяспалы – аўтар-складальнік каляровага фотаальбома “Пакланіся прыродзе” (1984), серыі кніг “Звяры Белавежскай пушчы” (1987) і “Птушкі Белавежскай пушчы” (1988). Выдаў два зборнікі анімалістычных казак для дзяцей “Мядзьведзеў пачастунак” (1976), “Казкі Сіняга лесу” (1983), Пераклаў на беларускую мову аповесць У. Сысоева “Залатая Рыгма”, шэраг анімалістычных апавяданняў расійскіх і замежных аўтараў. Шмат гадоў займаўся фатаграфаваннем прыроды, яго каляровыя і чорна-белыя фотаздымкі друкаваліся ў розных перыядычных выданнях.
   Сукупны тыраж яго твораў на 1991 год склаў 3 271 тысяч асобнікаў і з’яўляецца адным з самых вялікіх (восьмая пазіцыя) за ўсю гісторыю беларускага кнігавыдання.

 Г. П. Харошка

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019