Суббота, 20.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

     "Наша Ніва": А чаму вы самі тады ўдзельнічалі ў кампаніі?
    Алесь Лагвінец: Я выкарыстаў легальныя магчымасці пашырыць прастору свабоды. Я лічу, што два апошнія канцэрты Вольскага ў Мінску – вынік таго, што ён выступіў на маім зборы подпісаў у Сухараве. Гэта асіметрычнае дзеянне, якое дало такі вынік. І Brutto ў Гомелі – вынік выступу Лявона ў Сухараве.
     Таксама ж збор подпісаў – самая ліберальная частка кампаніі. Уявіце, колькі маладых людзей змаглі пабачыць бел-чырвона-белыя сцягі ў Сухараве і зразумець, што гэта нармальна.
     "Наша Ніва": Як вы глядзіце на перамогу Канапацкай і Анісім? Іх прызначылі?
    Алесь Лагвінец: Гэта пытанне да іх саміх. Але ж улада цалкам кантралюе выбарчы працэс. І гэта воля ўлады – прапусціць ці не прапусціць кагосьці.
   "Наша Ніва": Калі б «прапусцілі» вас? Вы б засталіся ў парламенце ці прынцыпова адмовіліся б?
   Алесь Лагвінец: Я б зняўся яшчэ да так званага падліку галасоў. Мая задача на гэтых выбарах была паказаць, што ёсць альтэрнатыўны кандыдат і дагрукацца да нейтральнай аўдыторыі. І прынамсі гэта мне ўдалося, бо шмат увагі надавалася мясцовым праблемам.
    "Наша Ніва": А байкот правальная тактыка?
    Алесь Лагвінец: Мы ж і цяпер гэта рабілі! Гэта быў актыўны байкот! Усе мае падпісанты – амаль 2,5 тысячы – атрымлівалі ўлётку, дзе напісана, што ісці на выбары не мае сэнсу.
    "Наша Ніва": А на будучых прэзідэнцкіх будзеце кандыдатам?
    Алесь Лагвінец: Гэта будзе залежыць ад абставінаў. Я, у прынцыпе, быў гатовы яшчэ ў 2015, мы гэта абмяркоўвалі, але абставіны склаліся так, як склаліся.

гутарыў Улад Швядовіч, фота Мікіты Недаверкава

                                                                           Лагвінец выйшаў з уху за Свабоду",
                                                                        ініцыяваўшы стварэнне арганізацыі "Дзея"

     Беларусі з'явіўся новы грамадскі рух з шырокім спісам дэклараваных мэтаў — "Дзея".
     Кіруе новым рухам рада з дзевяці чалавек, сярод якіх былы намеснік старшыні "Руха за Свабоду" Алесь Лагвінец.
    Чаму былы? Ад пачатку сакавіка Лагвінец сышоў з ранейшай арганізацыі, цяпер ён сярод тых дзевяці чалавек, што кіруюць "Дзеяй".
    Да яго мы і звярнуліся па каментарый, навошта ў апазіцыі яшчэ адна арганізацыя.
   Гэта новыя ініцыятыва, што яднае аднадумцаў, якія хочуць дзейнічаць разам, станоўча, канструктыўна, — сказаў Лагвінец. — 20 мая мы правялі ўстаноўчы сход, будзем спрабаваць зарэгістраваць "Дзею" як даследчыцкае асветніцкае грамадскае аб'яднанне. Мы будзем скіраваныя на грамадзянскі чын. Будзем працаваць для пашырэння каштоўнасцяў нацыянальнага адраджэння, свабоды і дзеля мацавання незалежнасці Беларусі".
   Актывісты "Дзеі" ўжо ініцыявалі збор подпісаў за помнік героям Слуцкага антысавецкага паўстання, таксама займаюцца перакладам тэкстаў законаў на беларускую мову.
   Лагвінец не стаў тлумачыць, чаму не захацеў рабіць гэта ў межах "Руху за Свабоду", а перайшоў ў новаствораную "Дзею".

Арцём Гарбацэвіч
http://nn.by/?c=ar&i=191075

 

                                                                           

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024