Вторник, 20.08.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

 

8*Аўтар карыстаўся звесткамі С. П. Зімніцкай (Зимницька, С.П. Родові володіння Вишневецьких на території Волині, Брацлавщини і Київщини в рецепції українських і польських істориків / С.П. Зимницька // Гуманітарний журнал. – 2005. – №1-2. – С. 130), якая мела на ўвазе, аднак, не князя Аляксандра Міхайлавіча Вішнявецкага, прызначанага старастам любецкім ды лоеўскім 11 лютага 1585 г., а яго дзеда, таксама князя Аляксандра Міхайлавіча Вішнявецкага (сына М. В. Збаражскага), памерлага на пачатку 1555 г. У апошняга сапраўды былі браты Фёдар, Іван і яшчэ Фёдар (Федка).
Прыгарнуць да сябе ўвесь брагінскі маёнтак Вішнявецкі-унук не мог, бо ўжо ягоны бацька князь Міхаіл з братам раздзялілі добра на дзьве паловы. Немагчыма ігнараваць адпаведны дакумент "1574 г., 15 марта. Брягин. Лист князя Александра Александровича Вишневецкого брату князю Михаилу Александровичу Вишневецкому о разделе между ними отчизного имения Брягин Киевского повета", апублікаваны М. Ф. Спірыдонавым у першым выпуску "Беларускага археаграфічнага штогодніка" (2000). Паводле яго, князі-браты дзялілі паміж сабой Брагін і сёлы Бабчын, Веляцін, дварэц (сядзібу) Высокае (усе тры на Хойнікшчыне), сёлы Галкі, Глухавічы, Губарэвічы (Хойнікшчына), Дублін, Дамамірку (Лоеўшчына), Дубна (?), востраў Дудоўшчыну(?), сёлы Зашчоб’е (Рэчыцкі р-н), Крыўчу, Лісцвін (Хойнікшчына), Мікулічы, Перка (Піркі), востраў Рудакоў (Хойнікшчына), сёлы Сяўкоўцы (Сяўкі на Лоеўшчыне), Сялец, востраў Удалёўку (Лоеўшчына), сяло Юркавічы.
У кожным выпадку, з самога Брагіна і з большай часткі Брагінскай воласці, што належалі Вішнявецкім, для Любецкай ваколіцы анічога і ніколі не прызначалася. Гэта пацвярджае і пералік паселішчаў, прыналежных да воласці Любецкага замку ў 1571 г. [гл. ніжэй урывак з рэестру]. А меншая частка з Астраглядавічамі і Хвойнікамі, на поўнач ад Хвойнік амаль зусім неабжытая, якая раней была падараваная Сямёну Полазу і яго спадчыннікам, геаграфічна ад Лоева і Любеча далекаватая. Тое, што некаторыя сёлы сучаснага Брагінскага раёна належалі калісьці да Любеча, сказанаму ні мала не супярэчыць.
Ю. Вольф, спасылаючыся на Літоўскую метрыку, паведамляў, што яшчэ ў 1559 г. браты Міхаіл, Максім і Аляксандр Аляксандравічы Вішнявецкія (унукі кн. М. В. Збаражскага) атрымалі каралеўскі прывілей на Брагін. Але князь Максім у 1565 г. памёр беспатомным [Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. – Warszawa, 1895. S. 556], і ўжо двум братам, каб не даходзіла да спрэчак паміж іх нашчадкамі, давялося зноў дзяліць маёнтак, што і было засведчана лістом 1574 г. Аб'яднаў абедзьве паловы ў сваіх руках князь Іерамія Міхал Вішнявецкі толькі ў 1641 г. [гл.: Czamańska I., Wiśniowieccy. Monografia rodu. Poznań, 2007. S. 145, 171].
9*Гэта нашыя Хойнікі.

С. Бельскі

Нядзіўна, што неадэкватнай атрымалася і картаграфічная рэканструкцыя,
паводле якой мяжа Любецкага стараства XVI ст. праходзіць паўз самы Брагін!
(Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVІ – середина XVII ст.). – Чернігів, 2014. С. 114 – 115)

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Август 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019