Понедельник, 22.07.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

        С. П. Марозаў
         ЛІТОЎСКАЕ ЗЕМСКАЕ КРЭДЫТНАЕ ТАВАРЫСТВА МАЛАВЯДОМЫ ПРАЕКТ

       АДРАДЖЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
    На основании архивных материалов приводится малоизвестный проект возрождения Великого княжества Литовского через экономическую организацию Литовское Земское кредитное товарищество.
   1861 г., як вядома, стаў пераломным у гісторыі народаў Расіі. У заходніх губернях імперыі ўслед за адменай прыгону адбыўся небывалай моцы выбух 1863 – 1864 гг. Гістарыяграфічная традыцыя лічыць, што асноўную падрыхтоўчую работу да паўстання правёў створаны летам 1862 г. у Варшаве ЦНК, а ў Беларусі і Літве, якія аказаліся недастаткова падрыхтаванымі да закліку ЦНК 22 студзеня 1863 г. да выступлення, самую значную ролю ў паўстанцкім руху адыграў Кастусь Каліноўскі. Аднак справа 348 фонду 629 «Ратч В. Ф.», якая захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу [1], дазваляе адкрыць завесу над тайнай сурёзнай і прадуманай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, аж да распрацоўкі праекта ўладкавання Вялікага Княства Літоўскага пасля перамогі.
   Гэта архіўная справа ўтрымлівае падрыхтоўчыя матэрыялы, сабраныя нейкім С. Крэйцам хутчэй за ўсё прадстаўніком царскай адміністрацыі на Беларусі для напісання нарыса пра Аляксандра Аскерку. Сярод гэтых матэрыялаў копіі дакументаў са следчай справы А. Аскеркі, расказы відавочцаў і інш. Відаць, С. Крэйц працаваў па заданню В. Ф. Ратча, у фондзе якога зберагаецца згаданая адзінка захоўвання.
   На першы план у падрыхтоўцы паўстання на тэрыторыі Белаpусі і Літвы на старонках гэтай архіўнай справы выходзіць Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства і яго старшыня Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830 – 1911 гг.) – грамадскі дзеяч ліберальнага накірунку, адзін са знакамітых прадстаўнікоў старажытнага шляхецкага роду Аскеркаў [2, с. 216], ураджэнец Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Як член Мінскага губернскага камітэта па ўладкаванню быту сялян ён удзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861 г., быў праціўнікам надзялення сялян зямлёй. Па палітычных поглядах зяўляўся «белым» [3, с. 349], быў адным з кіраўнікоў партыі «белых» на Беларусі і ў Літве, прыхільнікам адраджэння Рэчы Паспалітай мірным шляхам і карыстаўся вялікай папулярнасцю і павагай мясцовага панства.
    Ролю А. У. Аскеркі як ідэолага і кіраўніка паўстання на землях былога ВКЛ ацэньваюць па-рознаму Адны ўказваюць на яго поўную самастойнасць і незалежнасць ў сваёй дзейнасці. Іншыя, як С. Крэйц, які ў другой палове 1860-х г. рыхтаваў да выдання «выкрывальную» працу аб дзейнасці Аскеркі, праводзілі паралелі з Т. Касцюшкай: «Костюшка был только исполнительным офицером в игре магнатов, которые все заказывали и за все платили. Так же и Оскерко только исполнитель желаний графа Старжинского, Тышкевича, Чапского, Андрея Замойского и т. д.» [1, с. 9].
    Аскерка прадстаўляў інтарэсы заможнай беларуска-літоўскай шляхты, якую жадаў абяднаць для абароны сваіх інтарэсаў, выступлення супраць адмены прыгоннага права. З гэтай мэтай у пачатку 1860-х г. ён стварыў Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства (далей ЛЗКТ).
    Прычын утварэння ЛЗКТ можна назваць тры:
   1. Сацыяльная. Таварыства стваралася для абароны эканамічных інтарэсаў шляхты і памешчыкаў, па якім адмена прыгоннага права нанесла ўдар. У радыкальным варыянце меркавалася зусім нівеляваць адмену прыгону.
  2. Эканамічная, сутнасць якой можна выразіць прымаўкай тагачасных адміністратараў «конфискация единственное действенное средство от патриотической горячки» [1, с. 12 адв.]. Таму важна было эканамічна завязаць усю зямлю «Заходняй Расіі» і Літвы на таварыстве, незалежным ад дзяржавы.
  3. Палітычная. Існуюць некаторыя розначытанні аб часе зяўлення ў Таварыства палітычных мэт. Паводле адных дадзеных, палітычныя мэты былі закладзены яшчэ на этапе ўтварэння ЛЗКТ. «Никакие выгоды и льготы не могли привязать магнатов к России, – пісаў С. Крэйц, – в ней они могли быть только богачами землевладельцами, а восстановленная Речь Посполитая обещала им опять олигархию по правам рождения» [1, с. 12]. «...Он (Аскерка С. М.) задумывал восстановление Польши мирными путями, по крайней мере, в начале, реставрирование прежнего безграничного значения и богатства дворянства было важнейшей частью в этом проекте [1, с. 33].... Посредством Общества же (Литовского Земского Кредитного С. М.) он хотел сплотить дворянство в единое согласное политическое тело, – разногласное и строптивое, – подчинить строгой дисциплине, которая была тем прочнее, что держала в руках земли и маёнтки...» [1, с. 33 адв.].
    З другога боку, паказанні некаторых сведак на следстве па справе А. У. Аскеркі падчас і пасля паўстання 1863 г. сведчаць наступнае: «19 февраля роковой перелом, с которого литовская партия белых, от балов и восторгов к государю, переходит сперва к ропоту, потом окончательно на сторону заграничных своих собратов... Все это мало-помалу увлекло панов к открытому мятежу. В виде такого поворота Оскерко изменил свой план и прямо превратил мирную организацию Литовского Кредитного Общества в организацию революционного жонда, а сам стал во главе его в Литве. Собственно главою de jure был комиссар Варшавы Дюлерин, но нравственная инициатива и перевес влияния всегда были на стороне Оскерки» [1, с. 33 адв. – 34].
   Згаданая архіўная справа пераносіць акцэнт у падрыхтоўцы паўстання ў Беларусі і Літве з Віленскага Камітэту руху, які пазней быў падпарадкаваны ЦНК і пераўтвораны ў ЛПК, на грандыёзную эканамічна-палітычная арганізацыю, фактычна, дзяржаву ў дзяржаве, сябрамі якой, па ідэі, была амаль уся шляхта Беларусі і Літвы ўласніца ўсёй памешчыцкай зямлі.
    У 1861 г. у Вільні ў выдавецтве А. Кіркора быў выдадзены Статут ЛЗКТ. Паводле яго «дворяне и помещики Литвы соединяются в ассоциацию, стройно и со строгими постановлениями организовывают свою администрацию, почти бесконтрольную со стороны государства» [1, с. 10]. У арганізацыю планавалася уцягнуць практычна ўсё дваранства заходніх губерняў, паколькі яно ўсё было эканамічна зацікаўлена ў гэтым Таварыстве (сюды ж увайшлі б і прадстаўнікі буйнейшых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага: Тышкевічы, Тызенгаўзы, Радзівілы, Патоцкія, Любамірскія і г. д. [1, с. 10]).
    Арганізацыйна ўтваралася цэлая вертыкаль: дырэктар Літоўскага Крэдытнага Таварыства главы Дырэкцый кіраўнікі акруг мясцовыя выканаўцы. Усе кадры са шляхты. С. Крэйц звярнуў увагу, што «главный директор общества, давая клятву исполнять распоряжения Глав Дирекции, где он сам власть почти бесконтрольная, очень похож на диктатора Литвы, на правительственного главу, клянущегося соблюдать интересы сословий, вручивших ему власть» [1, с. 15]. Прычым «контроля и наблюдения за делами общества по уставу власти не имеют, а призываются только так, для увеличения эффекта: постоять, постоять и прочь пойти» [1, с. 15].
    Таварыства не здарма названа эканамічным. Планавалася, што яно возьме пад свой кантроль усю зямлю ў заходніх губернях (яго ж члены уладальнікі гэтай зямлі), будзе ўстанаўліваць і рэгуляваць цэны на зямлю, выдаваць крэдыты, выконваць судовыя функцыі ў пытанні землеўладання.
    Такім чынам, Таварыства вырашала бы дзве задачы: па-першае, трымала на праве ўласнасці большую частку зямлі заходніх губерняў і кантралявала значную частку фінансаў краю. Па-другое, стваралася цэнтралізаваная бюракратычная сістэма кіравання. Знешне гэта выглядала як філіялы арганізацыі на месцах, але паколькі шляхціцы, якія кіравалі філіяламі, адначасова валодалі гэтымі ж землямі і сялянамі, дык кантроль атрымліваўся не толькі эканамічны, але і судовы, адміністрацыйны, рэлігійны, палітычны.
    Як пісаў С. Крэйц, «...администрация Литовского Земского Кредитного Общества превратилась со временем в народовый жонд в силу того, что большинство его участников не только компрометированы по мятежу, но и стоят во главе своих местностей. Сам Александр Оскерко оказался чем-то вроде Литовского Министра Внутренних Дел и деятельнейшим членом в Виленском отделении народового жонда» [1, с. 22].
    Значыць, пакуль «рэвалюцыя» не пачалася, таварыства збірала людзей, землі, грошы. З пачаткам «рэвалюцыі» яно гатова было ўзяць на сябе кіруючую ролю. Планавалася, што пасля перамогі паўстання і выгнання расійскай адміністрацыі бездзяржаўя і анархіі не будзе Таварыства адразу стала б вярхоўнай уладай з ўжо арганізаванай вертыкаллю і фінансавай структурай.

    Пасля арышту ў самым канцы мая 1863 г. А. У. Аскеркі яго месца заняў лідэр чырвоных К. Каліноўскі, які ў жніўні стаў старшынёй Выканаўчага аддзела Літвы. У дакументах дазнанняў даволі часта можна сустрэць шкадаванні з нагоды арышту Аскеркі. Дваранін Заборскі «ў развагах пра ход рэвалюцыі», казаў: «Одни варшавские не трусы, а у Литовцев не хватает духу! Хвалил действия варшавского комитета, а виленский бранил и сожалел об арестовании бывшего его президента: Александра Оскерки» [1, с. 31 адв.].
   Паводле С. Крэйца, нехта Рагалінскі, даведаўшыся пра арышт Аскеркі, шкадаваў, што арганізацыя згубіла такога дзейнага чалавека і ў той жа час заўважыў, што месца яго зойме не менш здольны: «Это был последний глава жонда в Литве – К. Калиновский, со смертию (которого – С. М.) организация мятежа, так ловко составленная Оскеркою под видом Литовского Земского Кредитного Общества, окончательно разрушилась» [1, с. 32-32 адв.].
    Былы Ковенскі ваявода, доктар Дзячкоўскі паказаў: «Приняв титул управляющего отделением Внутренних дел в жонде, Оскерко оказал мятежу огромные услуги: почти все жалели, когда он выбыл из организации, а об аресте его соболезнуют равно красные и белые, сознаваясь, что с ним революция понесла огромную потерю» [1, с. 34].
   С. Крэйц указваў, што «если разобрать деятельность этого мирного революционера и его намерения, они покажутся несравненно выше всех подвигов Сераковских, Звиждовских и Калиновских. Пресловутый воевода Сераковский просто приехал на готовое уже восстание, которого ни повести, ни поддержать не сумел.
   Калиновский... это был полусумасшедший человек, одаренный сильною волею, известной дозой ума и так называемой мужицкой хитростью... Он стремился к осуществлению какой-то идеальной Литвы из простого народа... В следственной комиссии, одному из членов он говорил, за несколько дней до виселицы: «я, хоть какое бы то ни было, а все же – правительство!» Наконец, идя на смерть, Калиновский выражается: «одно меня утешает: Поляки в Литве после этого никогда не утвердятся» [1, с. 34 адв. – 35].
    Нягледзячы на прадузятыя адносіны С. Крэйца да Аскеркі, паўстання і ЛЗКТ, блытаніну ў ацэнках і тэрміналогіі, вялікая колькасць выпісак і копій з розных дакументаў у згаданай архіўнай справе не пакідаюць сумнення: арганізацыя так ці іначай існавала і з эканамічнай перад паўстаннем сапраўды пераўтварылася ў палітычную. Таварыства ахоплівала сваім уплывам тэрыторыю былога Вялікага Княства Літоўскага, на аднаўленне якога была разлічана дзейнасць гэтай арганізацыі. Пры пераможным паўстанні ЛЗКТ пераўтваралася ва ўжо сфарміраваную дзяржаўную структуру.

   

Спіс літаратуры
1. Расійская нацыянальная бібліятэка. Аддзел рукапісаў (далей РНБ АР). Фонд 629. Ратч В. Ф. Справа 348. Крейц С. Александр Оскерко. Министр внутренних дел Литовского народного жонда. Очерк, составленный по подлинным документам, заключающимся в следственных делах. И по рассказам очевидцев и людей, ознакомленных с последним мятежом. (Отрывок из приготовительных работ). 1867 г. Вильно. 36 л.
2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 Т. Т.1. – Мінск: БелЭн, 1993
3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995

Упершыню апублікавана ў выданні:

Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.): матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.) / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: І.І. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна: ГрДУ, 2009. С. 70 75

 
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019