Понедельник, 22.07.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

      Валянціна НОВАК
                                                                                НАРОДНАЯ МІФАЛОГІЯ

      Міфалагічныя ўяўленні жыхароў Хойнікшчыны – важная частка духоўнай культуры. Галоўнай крыніцай гэтых звестак з’яўляюцца вусныя аповеды жыхароў, з якіх можна дазнацца як пра іх шчырыя вераванні, звязаныя з персанажамі ніжэйшай міфалогіі, так і з рэчыўным, жывёльным і раслінным светам. Засяродзім увагу на дэманалагічных уяўленнях, якія адрозніваюцца ўстойлівым характарам бытавання.
     Захавалася і сёння сярод мясцовых жыхароў вера ў ваўкалака, вобраз якога яны адносілі да антрапаморфных: “Ваўкалак – чалавек, ператвораны ў ваўка”. У в. Людзвін верылі, што толькі пры ўмове скокаў праз якія-небудзь зачараваныя рэчы можна чалавеку ператварыцца ў ваўка: “Ваўкалакі – гэта людзі, каторыя могуць станавіцца ваўкамі пры дапамозе скокаў праз зачараваныя рэчы” (запісана ад Лобан Юліаны Антонаўны, 1930 г.н.).
     Ведзьма паводле народных уяўленняў, спалучае ў сабе рысы і рэальнай жанчыны, і дэмана. Жыхары Хойнікшчыны адзначалі  такія шкодныя ўласцівасці гэтага персанажа, як здольнасць адбіраць у кароў малако, рабіць заломы. Невыпадкова на Купалле, калі асабліва высокай была актыўнасць ведзьмаў, “хлявы абтыкалі крапіваю”, “абсякалі” хлеў пасвечаным макам-відуком (в. Судкоў). Паводле сведчаняў  мясцовых жыхароў, ведзьма магла ператварацца ў жабу, свінню, ката.

Вадзянік
Чула, што вадзяны ёсць такі, жыве ў вадзе. Нашы баба з дзедам страшылі: “Калі будзіце купацца – вадзяны ўтопіць”. А ці праўда гэта, ці не?
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Было штосьці на возеры. Вот гукае: “Бум, бум, бум”. І гаворым: “Што ж такое?” І людзі сталі гаварыць, што гэта вадзяная пціца. Пахадзіла, гукае. Што яна гукае? І патом ісчэзла. Пціцу называлі бугай. Мы казалі: “Што-та ёсць пад вадой”. Асобенно утрам, толькі на рассвеце.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Каля вады во так стаіш во, кажацца, што хтосьці паказаўся дзяўчатам. Паселі, глядзім, пазналі. А ён боўтае ў той вадзе, боўтае. Вот, кажацца, нібыта як цень. Пасядзелі, пасядзелі, і нічога не знайшлі.
Запісана ў в. Стралічаў
ад Сідарок Браніславы Адамаўны, 1932 г.н.,
студэнткамі Адаменка К., Шавялёвай Н., Сарасека Л.
Вадзянік – дух, які жыве ў рэчцы ці возеры. Яго любімыя месцы – гэта віры. Чалавека, які пападае ў вір, вадзянік уцягвае на дно і топіць. Жыве вадзянік на глыбокіх ці зарослых камышом месцах.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Пальцавай Аксаны Мікалаеўны, 1956 г.н.,
студэнткай Шаціла Н. (2004 г.)
Бог
Бог ё, Бог рукавадзіць намі ўсімі. Хто заслужвае, той пападзе ў рай, а хто не – той у пекла. Душа ідзе ўгору. Той, хто не ўкраў, не пазавідаваў, і то не ведамо, ці пойдзе ў рай, а ці не? Мо і мая душа будзе кіпець у смале?
Бог дае розум, шчасце, рашае, кім радзіцца чалавек. Адзіны Бог рукавадзіт гэтым зялёным шарам.
Рай і пекла
Багач жыў ва ўсіх удовольствіях, а бедны Лазар ляжаў бальной, і багач не даў кусок хлеба яму. Лазар папаў у рай, а багач – у пекла.
Глаўное – любіць бліжняга. Адзін спрашуе ў Хрыста: “А хто ў мяне бліжні?” Хрыстос даў прымер: ішоў чалавек, і на яго напалі бандзіты, і ізбілі яго, і кінулі. Патом ехаў чалавек, паглядзеў, кінуў і паехаў. І другі так, а трэці чалавек быў із Самары. Ён паглядзеў да за яго і на свайго асла пасадзіў, да абмыў, завёз яго, заплаціў, штоб прадзяржаўся. Вот это той самы бліжні.
Адамаў яблык
Адам з Евай саграшылі. Гэта первыя чалавекі. Іх Гасподзь паставіў у саду, усё разрашыў у садзе, акрамя аднаго запрэта. А падашла змяя і кажа: “Паслухай, калі з’ясі гэты яблык, будзеш багіня”. А Ева не паслухала Бога і саграшыла, дала Адаму яго ўкусіць і паэтаму так называецца “Адамаў яблык”.
Нячыстая сіла
Маразюкі – два браты, абодва зналі і паспорылі на што-та. А тады ската многа дзяржалі на падвор’і, і скот у аднаго выдах. Ён, другі брат, паехаў ужэ і к бальшому знахару да і расказвае. А знахар гаворыць: “Ето зрабіў табе твой брат”. Да і спрашуе яго: “Што яму рабіць?” А брат атвячае: “Тое зрабі, што ён мне зрабіў”. Аж назаўтра ў таго скот падох.
Чарнакніжнік
Адзін чалавек узяў кнігу. Там пішацца, што нада ўзяць чорнага ката, зварыць у кіпячоным малаке і выбраць там такую костачку, якая там была і якая ўжэ паможа етым знахарствам занімацца. Ён усё зрабіў, лёг спаць. Праснуўся і кругом яго ляжаць і каты, і сабакі, і вужы, і яшчарацы. Ён спужаўся і кінуў сваё знахарства.
Запісана ў в. Шыічы Калінкавіцкага р-на
ад Бараш Марыі Іосіфаўны, 1920 г.н.
(перасяленка з в. Кажушкі Хойніцкага р-на),
студэнтамі Кандратовіч А., Шаўсцюк І.,
Кавалёвай К., Бародкінай А., Костачка І. (2005 г.)
Ваўкалак
Ваўкалак – чалавек, ператвораны ў ваўка. Ведзьмары маглі быць. Другі раз іншых ператваралі, словы нейкія казалі і станавіліся імі. Для гэтага трэба буў пэўны час. Уночы звычайна пераўтвараліся, але не наўсягда. Хто толькі ўночы, другія – па некалькі гадоў. Цяпер пра такое не чутна, а раней, дык часта казалі. Як вядзьмар, дык ваўком рабіўся, шкоду якуюсь рабіў. А як другіх пераўтвараў, дык тыя не шкодзілі, а наадварот. Больш на сабак пахожыя яны. А як тыя словы забываўся, ну, замову, дык так і аставаўся той чалавек ваўком.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Апанасюк Соф’і Уладзіміраўны, 1939 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Ваўкалакі – гэта людзі, каторыя могуць станавіцца ваўкамі пры дапамозе скокаў праз зачараваныя рэчы. Тое, што ведзьмы і калдуны скачуць праз нажы, усе ведаюць.
У нас быў адзін такі вядзьмак, які часта рабіўся ваўкалакам. А чаму рабіўся? Гэта яго так сквапнасць ператварала. Ён заўсёды і ўсім зайздросціў. Таму па начах бегаў і душыў скот сваіх суседзяў, а аднойчы і аднаго чалавека загрыз, бо той стаў багацейшым за яго. Гэтага ўжо людзі сцярпець не змаглі. Аднойчы падгледзелі яны тое месца, на якім ён ператвараўся, а калі той пабег, то адзін нож вытыркнулі з зямлі і закінулі яго ў возера. А самі пачалі чакаць, калі ж з’явіцца той калдун. І вось з’явіўся той перавярэцень, скокнуў тры разы. І тут здарылася для яго нечаканае: усё цела было чалавечае, акрамя ног. Вядзьмар стаяў і ўсё глядзеў на свае лапы, не могучы зразумець, што такое здарылася. А мужыкі, што чакалі яго прыходу, выйшлі з-за кустоў і забілі тую пачвару.
Запісана ў в. Людзвін
ад Лобан Юліаны Антонаўны, 1930 г.н.,
студэнткай Шаўко І.
Ведзьма
Ведзьма – ета толькі звярок такі ў лесе, дык і гавораць “ведзьма” і болей нічога.
Ведзьмай яшчэ называюць знахарку. Вот што я вам раскажу.
Вот мая карова малака не дае, што-та з ёй плоха. А Анюту я знаю, што яна там такая – знае што-та ліхое. Вот проста тады ўжэ і кажам: “Вот ведзьма. Карову маю з’ела!”
Я знаю, як дзядзечка жыў тут, а Юля Дыбава (мы з ёй у школу ўмесці хадзілі ды і дружылі) гавора мне: “Давай пасядзім на Івана”.
Ну сядзелі, гулялі, тады бачым: той дзядзечка, голенькі-галюсенькі, у той бок і пабег. Во як было!
Запiсана ў в. Алексiчы
ад Рашанок Таццяны Iванаўны, 1930 г.н.,
Рашанка Вiктара Васiльевiча, 1930 г.н.
(раней пражывалі ў в. Маклiшча Хойнiцкага р-на),
Васюк Ганны Iванаўны, 1925 г.н.,
студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай І.
Ведзьма – ета жэншчына, якая у святы ператваралася ў каго-небудзь і рабіла розную шкоду людзям. Напрыклад, на свята Купальскага Івана ўсе хлявы абтыкалі крапіваю і замыкалі, каб ведзьма не дабралася да ската, а папекла крапіваю рукі, бо як дабярэцца яна ў хлеў да каровы, то тая пераставала даваць малако, і ўвогуле скаціна балела. У ведзьмы нават у звычайныя дні вочы адрозніваюцца ад іншых людзей. Яны неяк свецяцца злыдным агнём.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Харошка Аляксандры Васільеўны, 1930 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Дзед тожа расказваў, што былі яны раз у полі. Сядзяць ля кастра і тут з’яўляецца жаба, такая здаровая рапуха. Да ўсё к агню прыг бліжэй, прыг – яшчэ бліжэй, дык дзед мой хацеў прыбіць яе, да як стукнуў, да толькі лапу адну адсек. А патом была ў нас адна вядзьмарка, дак у яе, ну якраз после таго, рукі не стала. Дак ужэ і казалі ўсе, што яна вядзьмарка.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Лашкевіч Надзеі Адамаўны, 1925 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Ад людзей чула, як бяруць пясок із следа чалавека, на каторага ані былі злы. Што яны дзелаюць з тым пяском? Брасаюць у магільную яму незаметна, кагда каго харонят. Это вродзе бы ўскаряют смерць свайго врага так званого. Но эта так с людзьмі поступают.
Чула когда-то было. Нравіцца дзевушке парень, а он её не любіт. Вот она ў знахаркі (эта ж та самая ведзьма) узнаёт средства, каторымі можно прывлеч этого парня к себе: ілі накарміць, ілі напаіць заговорёным чем такім. Ну вот, парень жэніцца на этой дзевушке, і не любіт её, і бросіць не может. Это когда-то было в селе, чула я такое в молодосці.
Ведзьмы ешчо вродзе бы какім-то образом у чужых коров молоко отнімают, к своей прібавляют.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Гаварылі, ведзьмы былі. Калісь дажа гэтыя ведзьмы рабілі ўрэд. Людзей скусвалі, людзі балелі. Кароў скусвалі, каб людзям малака не давалі, балелі.
У дзярэўні было. Адзін біў ката, толькі ўзналі на ўтро, што то жэншчына была. Дзядзька пабіў. Гэта было ў калішняе ўрэмя. Цяпер-то і няма іх.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
На Купалу, асобенна 7 іюня, саседка жалілась, што малака карова не дае, і на ведзьму абіжалася.
І вот ані на сёмае селі ў сарае дзяжурыць. Прыходзіць жэншчына і стала даіць карову. Саседка. І ён яе так ізбіў. Ана прэврацілася ў свінню і прасілася ў хазяіна: “Не бі мяне”. І ён жа ўзнаў яе. Нескалька дней яна не выхадзіла на вуліцу і прасілася: “Не расказвай нікому”. Баяліся з ёй ругацца.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Залом, а ў нас ета называлі завітка, дзелаць завітку.
Ну, і здзелалі пакойнай бабушке маей завітку. Яна ішла на гарод, а ў яе жыта было, і паразорылі па міжэ: зав’язана і зав’язана. Яна прыйшла ў хату, а дзеда звалі Фёдар. Яна кажа: “Фёдар, такое і такое дзела”. Ён адказвае: “А, Марта, авось, ты не бяры ў галаву”.
Яна пайшла, етыя завіткі павырывала. Не знаю, ці яна іх спаліла, ці што. І хто рабіў етыя завіткі, у раду парабіліся ўсе нямыя, паўміралі. Хто астаўся жывы, парабіліся нямыя. Во што етыя завіткі.
Запісана ў в. Судкоў
ад Салапана Аляксандра Іосіфавіча, 1931 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Заломы рабілі. Дажа знаю, мы жылі, і ў нас жыла саседка. Чэраз адну хату яд нас жыла ета саседка. Яна дзелала заломы ў жыце, дзелала. І вот дажа вечарам, асобенная вот, то з гульні ўхадзілі, то гдзе-небудзь хто адкуль ішоў, вот устрачалі яе. Што яна – дайшло да прэдседацеля. У нас прэдседацель быў іўрэй, после вайны эта было сразу. Вот дайшло да яго, і ён, я не знаю, верыў етаму, не верыў, но ён рашыў быў праверыць. Ну і што? Ён пайшоў у поля ноччы. Ён бачыў, што яна.
І вот, прэдсядацель яе гнаў да самага сяла. Адагнаў толькі да хаты, і вот калітка толькі стукнула, і не знае, дзе дзелася. Тады ён сказаў усім: “Цяпер я знаю, хто ў нас дзелае ў жыце (асноўнае ў жыце) заломы.
Тады ўжо бабы хадзілі, сярпамі жалі. Прыходзяць, дак у каторай вот ужэ ж папалі этыя заломы, сільна бедавалі, да абыходзілі, да не трогалі. Некаторыя послі етага сільна балелі, крэпка балелі.
Запісана ў в. Судкоў
ад Лагвінец Аляксандры Кузьмінічны, 1940 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Ведзьмы ў самым дзеле былі.
Я помню, у мяне калісь бычок быў. Ну і яму стала плоха. Я ўжо сюда, я і туда. Прывяла ўрача, паглядзелі і нічога не прызнаюць, вот я прыходжу ўжо ўранні, а ён стаў папраўляцца. Я бачу, што ета прыстрэк у яго быў. І толькі я стала глядзець, эта жэншчына прыходзіць. Дык я кажу: “Што, шчэ не закончыла? Да прыйшла паглядзець?” Праўда, яна моўчкі, моўчкі пайшла. Канечна, быў прыстрэк, добры прыстрэк.
Мак сеялі вакруг сарая. На Макаўя свецяць мак, дак сільна апасаліся ведзьмаў, дак абсявалі хлеў відуком этым. І хату абсяваюць, штоб не прыйшоў ураг.
Запісана ў в. Судкоў
ад Прыходзька Любові Васільеўны, 1936 г.н.,
Аўдзеенка Алены Андрэеўны, 1931 г.н.,
Фядотавай Яўгеніі Сямёнаўны, 1938 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Я толькі бачыла, як я была дзеўкаю. У нас адзін хлопец уміраў, а я ішла з гульні. І ў іх на дзвярах, во так, на хвортачкі, стаяў высокі-высокі мужчына, ва ўсім белым быў. І вы знаеце, як шчэ дайшла, дык і: “Здрастуйця”, а яно маўчыць. Косы сталі расці ўверх, дык я тады шырай, шырай, шырай шаг – ды бягом тады пабегла.
Мая маць балела, балела крэпко. Мяне мо гадоў дзесяць было, мяне ацец пасылал ў дзярэўню Масаны к дзеду Адаму: “Ідзі, сынок, схадзі к дзеду Адаму, ніхай дзед Адам палечыць”.
Я пайшла. Той дзед Адам палячыў, ну і даў мне ў бутылку вады. Прыносіць і кажа: “Унучка, ты толькі прыдзеш дадому, як ты прыдзеш, той, хто зрабіў тваёй матцы, та жэншчына, прыйдзе ў хату”. Я прыходжу дадому – і ета саседка к нам прыйшла ў хату. І ён і сказаў: “Вазьміця, разрэжця падушку. У падушкі будзя во такі кусок, ну, жмат. Так во выкіньце мо, толькі не паліця, а выкіньця, бо спаліця, дык, кажа, матка твая ўмрэ. А не нада паліць”.
І вот знаеце, і точна палучылась. Я прыйшла, і етая саседка прыйшла. Мяне было дзесяць лет. Вот такі быў случай і з мамаю роднаю.
Запісана ў в. Судкоў
ад Краўчанка Вольгі Яўціхаўны, 1947 г.н.,
Краўчанкі Мікалая Іванавіча, 1937 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Эта былі людзі, каторыя сільна зналі што-та, вот. Яны былі з чорнай магіяй связаны. Вот ані маглі ў ваўка, перадзелацца, там у вужа ілі змяю, вот такое вот што-та, у птіцу. У жабу, у свінню, о ета маглі – дык людзі, якія звязаны з чорнай магіяй.
Хто знаў, хто быў тожа звязаны з чорнай магіяй, яны стараліся яму здзелаць што-та.
Я ўжэ бальшая была, па-моему, я хадзіла ў дзесяты клас. А ў мяне дзядзя ў Хойніках жыў. Ну, у яго былі малыя дзеці. А я ў Хойніках хадзіла ў школу, канчала ўжо дзесяцілетку. Сем мог ў сваёй дзярэўні, а ўжо хадзілі дальша ў Хойнікі. Ну, дык дзядзя быў бацькаў брат. У яго дзеці былі малыя. Дык я ўсягда глядзела етых дзіцей.
І вот как раз на Навагоднюю ноч бал-маскарад у нас у школе быў. Ну, перад самым Новым годам дзе-то, можа, было. Ну, я пабыла на етым бале-маскарадзе. І мне послі этага бал-маскарада ноччы нада было іці з Хойнік, ну сюда вон. А радам з дзядзем жыў хлопец, сасед. Ён хадзіў тожа са мною ў дзесяты клас, но толькі ў паралельны. Мы былі ў “Г”, а ён, па-мойму, быў у дзесятым “Б”. Ну, дык дзядзя мне і сказаў, што, мол, я сказаў Пелюху, эта мо фамілія была, і з бал-маскарада будзіця ўмесці ісці. Ён цябе забярэ і прыдзіця дадому. Ну, куда ж я пайду з етым Пелюхам? Не пайду. А яны мяне ўсё дражнілі ім, што вот мы цябе сюда забяром замуж. Дак маладая была, не панімала. Дак мае аднакласнікі мяне правялі. А тады чэраз поле, там новая вуліца строілася, і па етай уліцы так дарогі шчэ не было. Так, па полю я пайшла сцяжынкай, да і етай вуліцай ішла.
І вы думаеце, я вот ішла. Белы кот. Луна свеціць, мароз сільны быў, снег рыпіць пад нагамі. І вот белы кот ідзе за мной: “Мяў, мяў”. Я іду, з ім разгаварываю: “Коцік мой, хто ж цябе выгнаў на еты мароз? Да тут жа яшчэ ніхто не жыве, вуліца ўся строіцца. Няма ні аднаго жылога дома”. Хто ж цябе выгнаў? Хадзі, коцік, я цябе вазьму, у цябе ж лапкі памерзлі”. Я проста іду і з ім разгаварываю. Як я толькі к яму, ён ашчацініцца – і ад мяне. І ён давёў мяне ў канец етай вуліцы, новай. А там мне недалёка ўжо было: так, малое балотца і сцяжынка.
Дома мяне ўжо ажыдалі. Ну, замкнуліся ўжо, ета ж ноч, пасляваенная ўрэмя, страшна шчэ было. Я ўжо пастукала, адкрылі мне. Ужо: “Еж быстранька, еж”. Тут усё: “А дзе Пелюх? Мы ж сказалі, штоб цябе да хаты прывёў”. Я ж не прызнаюся, што я яму не сказала, што я са сваімі пайшла аднакласнікамі. Малчу, гавару: “Я не знаю. Ён астаўся яшчэ там, у школе на бал-маскарадзе”. – “А ты з кім ішла?” – “Я адна”. – “Да і ты не баялася? Як эта ты ідзеш? Ты знаеш (ета ўжо дзядзева жана расказуе), ты знаеш, што тут пужае што-та. Тут, хто не ідзе ноччу, усе гавораць, што пужае”. Дыя я гавару: “Дзядна (мы так яе звалі), а са мною коцік ішоў”. Во так ёй і расказваю, так і так. Яна: “Божа мой, добра хаця, што ты ў рукі не ўзяла. Тут жа хто не ідзе, усе расказваюць, што тут пужае сільна хто-то!”
Ну, і, дзійствіцельна. Вот, еслі я сягодня вот, так ужо сягодня я панімаю, да ўсё разабралася, да я ўсё ў вачах ета бачу, і, дзійствіцельна, быў не кот. Ён быў не кот. Ён быў большы. Ета як я сягоння панімаю, да. Ён быў большы.
Дык вот, мне сама дзядна і расказвае послі, гаворыць послі: “Ладна, лажыся спаць, а заўтра, пака нам ехаць на свадзьбу (у яе брат жаніўся), я табе раскажу, і ты так ідзі ціхенька, перахрасціся і ціхенька ідзі”.
І яна назаўтра эта ўжо расказвала, што тожа маладая была, у Хойніках работала, а жыла ў другой дзярэўні. І яны ўсю дарогу полем ішлі, а там пасадкі былі, дзірэўя етыя, усё. І дай жа, яна гаворыць, адзін раз так напужалася, што кот на дрэве высака сядзеў, но ні кот. Дык яна мне прыказавала, што будзеш хадзіць, не дай бог хаця не бяры нічога ў рукі і не ідзі сюдою. “Мы табе спецыяльна, – гаворыць, – не хацелі гаварыць, штоб ты не ішла сюдою, а штоб ты с Пелюхам ішла нашай вуліцай”.
Запісана ў в. Судкоў
ад Лагвінец Аляксандры Кузьмінічны, 1940 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
У нас па саседству жыла старая жэншчына. Вот утрам на Юр’я, па-моему, яшчэ маленькія азімыя былі, малыя, я выйшла ў чатыры часы на двор, а яна (ведзьма) сабірала расу да павесіла куўшын. Цягала ету расу і ў куўшын, да. Эта ведзьма эта дзелала, да. А цадзілкі кіпяцілі, ну етыя ж ведзьмы карову з’ядалі: карова балела, малака не давала, білася, не дапускала хазяйкі, нічога. Вымя там распірала ў яе, ні можна было падаіць. Дак тожа кіпяцілі і цадзілі, і малако цадзілі і чараз нож, і чараз іголку, штоб етае ўжэ. І кіпяцілі цадзілкі, да.
Муравейнік бралі да перасыпалі дарогу. Эта ад ведзьмы. Эта вот прыходзіць, асобенна вот будзе эта, купальная ноч, асобенна ў этую ноч. Людзі, каторыя вот знаюць, запусцілі, вот ён хоча ўзнаць, хто ведзьма, яны ідуць, бяруць муравейнік і перасыпаюць дарогу. Яны ўтрачкам перасыпаюць, што ніхто не бача. А тады, як карову выганяюць, яны ўжэ стаяць і наблюдаюць. Таго чалавека, каторы што-то знае, што-то каму-то дзелаў, карова не пойдзе чэраз еты муравейнік. І яны ўжо знаюць, хто ведзьма, хто бегаў у эту ноч, хто што-то дзелаў.
Карове маёй што-то тожа былі здзелалі, і было плоха. Я не знаю, што ўжо дзелаць мне, адна старая жэншчына да і саветуе: “Вазьмі дзеркача, еслі карова мочыцца, веніка падстаў, і етым венікам ей тады па вачах. Ну, ні бі, а памахай проста. А тады вынясь гэтага веніка і вот дзе ў каляіну, дзе машыны ездзяць, палажы. Пабачыш, хто ўжо вот тронуў тваю карову, больш ён ужо трогаць не будзе”.
Запісана ў в. Судкоў
ад Лагвінец Аляксандры Кузьмінічны, 1940 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Знахаркі былі такія. Так, ці карову там, ці што-небудзь, усё. Прышлося мне аднажды. Сільная была знахарка. А я работаў на свінаферме. Ну, я іду на работу, а чорненькі коцік бяжыць. Ну, а мяне авось, як ішоў, так узяў гэтага коціка і аб забор і па лапе гэтай цапнуў. Коцік узяў ды ўпаў. Ну, а я пайшоў. Ну, прайшло ўжо такое дзела, а ж ні знаў, што маладзіца ў ката скідаецца чорнага. А бацька мой узяў целачку, і захварэла яна. А там, на кладбішчы, па-за ім, знахарка жыла. Пайшоў за ёй. “Іван, я не пайду”. – “Чаго?” – “Ты плахой”. А ў яе рука перавязана – як я тады кацёначка стукнуў. Але я першы раз не звярнуў вніманія. Яна прыйшла, паглядзела, вылячыла цёлачку. А яна потым саседцы кажа: “Іван – плахі хлопец”. Я без вніманія. А потым думаю: “Што ж такое зрабіў?” Патом дадумаўся толькі. Яна яшчэ месяца чатыры гіпс насіла, як я ёй рубануў па руцэ. Так вось было.
Запiсана ў г. Хойнiкi
ад Назаранка (Бурхавецкай) Зiнаiды Канстанцiнаўны, 1940 г.н.,
Назаранкi Iвана Станiслававiча, 1933 г.н.
(перасяленцы з в. Руднае Хойнiцкага р-на),
студэнткамi Нямковiч А., Зайцавай А., Новiкавай I. (2003 г.)
Ведзьма – жанчына-знахарка. Ведае чорную магію. Сэнсам для яе з’яўляецца зло. Вельмі завіслівая і наклікае бяду на людзей калдаўством. Ператварыўшыся ў прыгажуню, спакусіць і ўвядзе добрага мужыка ад жонкі, а потым яго ж і згубіць, смеючыся і здекуючыся над ім. Ад сваёй злосці і зайздрасці становіцца страшная і чорная. Кажуць, можа лётаць на мятле. Чорны кот – яе падручны. Каб засцерагчыся ад ведьзмы ці калдуна, злога чалавека, венік, якім мяцеш у хаце, трэба ставіць мятлом уверх, а яшчэ парог пасля прыхода ненадзейнага чалавека пасыпалі соллю і ўслед яму сыпалі.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Пальцавай Аксаны Мікалаеўны, 1956 г.н.,
студэнткай Шаціла Н. (2004 г.)
Быў у нас тут такі калдун-не калдун, а нечым такім занімаўся. Раз забег у жыта і давай вузлік круціць, мы і спрашуям: “Ты нашто гэта робіш?”А ён кажа: “То ж людзям я раблю, каб ніякая жывёла не папорціла.”
Так раз мой брат старшы доўжан быў з ім кароў пасці. Ну, неяк боязка было. Прыходзіць ён увечары да і гаворыць: “Міколка, хаця ж нічога не еж.” Назаўтра, як выводзіць кароў, становіцца ён на калені перад стадам, памаліўся Богу. Патом, ужо як завялі кароў у лес, дзесь каля 12 часоў, селі яны возле пня, развярнулі сала. Ну, давай наразаць, ды рэжа такімі заровымі кускамі. Мікола думаў ужэ, што шчас есці будуцца. А той і кажа: “Не, браток, гэта мы зверу аддадзім, каб нашыя кароўкі спакойна пасліся. Бачыў калі ваўка? ” Міколка: “Ну, бачыў, толькі далёка.” “Ну дак во, зараз паглядзіш.” Пайшоў ён, палажыў сала на пень. Сядзяць, самі здалёк ды паглядаюць. А праўда, прыйшоў воўк, здаравенны, з’еў сала і пайшоў. “Ну цяпер, – кажа, – можна спакойна пасвіць кароў. А як дзе якая прападзе, дак ты мне сразу гавары, я тады разбяруся.”
Дзед тожа расказываў, што засталіся раз мужыкі ў полі, разлажылі агонь, сядзяць каля яго да разгаварваюць. Тут глядзяць, жаба-рапуха, здаровая такая, неабычная нейкая, прыг да іх! Патом зноў, прыг бліжэй да агню. Дзед схваціў, што пад руку папала, да і стукнуў па ёй. Аказалася, толькі лапу перабіў ёй. Ну і знікла яна. Назаўтра глядзім (а ў нас тут такая жэншчына падазрыцельная жыла, казалі, што ведзьма нейкая), а ў яе палавіны адной рукі няма. Дак так і понялі, што то яна ноччу была ля кастра.
Цётка яшчэ адна расказвала, што неяк после вайны, а тады голад вельмі быў, прыйшла к ёй адна маладзіца да і кажа: “Цётка, дай, можа, хлеба скарынку, я памагу табе што зрабіць.” Дак цётка тая і кажа: “Я б дала што, да бачыш жа, поўная хата дзяцей, мужык з вайны не прыйшоў, дак сама кручуся, каб дзяцей пракарміць. Ідзі з Богам, мо хто другі дасць шо.” Ну і закрыла дзверы. Патом глядзіць у вакно, а тая маладзіца ўзяла жабу ў рукі і шэпча штось, а патом як кіне яе ў сторану хаты. Назаўтрае папрачыналіся ўсе, а ў хаце поўна жаб. І ў пограбе, і па столі прыгаюць, і ўсе квакочуць. Яны іх і вымяталі, і давілі. Нічога. Намучыліся яны з тымі жабамі. А патом нехта падсказаў ім узяць тую жабу і перакінуць цераз усю хату над каміном. Яны так і зрабілі, і ўсе жабы кудысь дзеліся.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Лашкевіч Надзеі Адамаўны, 1925 г.н.,
студэнткай Жураўскай Т. (2004г.)

Далей

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019