Вторник, 16.07.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

                                                                            Генерал з Амелькаўшчыны
     Пётр Раманавіч Нікіценка нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў вёсцы Амелькаўшчына*, што да аварыі да ЧАЭС месцілася за 20 км на паўночны ўсход ад Хойнік. Як раз тады, калі ў нашым краі ішло жорсткае змаганне паміж бальшавікамі і палякамі, а крыху пазней –  паміж  бальшавікамі і балахоўцамі. Маці памерла, калі яму было два гады. Бацька, дырэктар Хойніцкага леспрамгаса, у 1937 г. быў расстраляны савецкімі ўладамі (рэабілітаваны ў 1956 г.).
    У 1939 г. Пётр Нікіценка скончыў Рэчыцкае педвучылішча, быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (лістапад 1939 – сакавік 1940), у ходзе якой стаў малодшым камандзірам. Працягваў службу ў Ленінградскай ваеннай акрузе ў г. Луга, дзе і застаў вайну.
    У баях на фронце 12 ліпеня 1941 г. быў цяжка кантужаны. Пасля лячэння вучыўся ў 2-м Ленінградскім артылерыйскім вучылішчы, скончыў яго ў студзені 1942 г. у званні лейтэнанта і пачаў выкладаць тактыку на курсах малодшых афіцэраў. У чэрвені 1944 г. быў накіраваны ў 26-ю артылерыйскую Сівашскую дывізію Рэзерву Галоўнага Камандавання (РГК), якая з Крыма была перадыслацыравана ў Беларусь для ўзмацнення 65-й арміі 1-га Беларускага фронту перад наступальнай аперацыяй “Баграціён”. Дывізія брала ўдзел у вызваленні Парычаў, Старых Дарог, Бабруйска, Слуцка, Капыля, Баранавічаў.
     П. Р. Нікіценка быў начальнікам штаба дывізіёна 56-й артылерыйскай брыгады. Праявіў сябе пры захопе плацдарма на рацэ Нараў, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, Прусіі, у захопе плацдарма на Одэры, у апошніх баях на паўнач ад Берліна. Вайну скончыў на пасадзе начальніка разведкі 26-й  артдывізіі РГК.
     Пасля вайны працягваў армейскую службу. У 1947 г. скончыў Вышэйшую штабную артылерыйскую школу ў Ленінградзе і да 1950 г. выкладаў курс артразведкі ў аднаіменнай Вышэйшай школе ў г. Каломне Маскоўскай вобласці. У 1955 г. скончыў Артылерыйскую інжынерную акадэмію імя Ф. Дзяржынскага ў Маскве, пасля чаго заняў пасаду намесніка камандзіра артбрыгады. З 1956 г. начальнік аддзела штаба артылерыі Кіеўскай ваеннай акругі. У 1961 – 1963 гг. дарадца пры камандзіры артылерыі Сінайскай арміі (Егіпет). У 1963 – 1970 гг. камандзір 159-й ракетнай брыгады Кіеўскай ВА. У 1970 – 1972 гг. начальнік штаба ракетных войск і артылерыі Паўднёвай групы савецкіх войск (Будапешт).    У 1972 – 1974 гг. начальнік штаба – 1-шы намеснік камандуючага ракетнымі войскамі і артылерыяй Групы савецкіх войск у Германіі (на здымку 1973 г. генерал-маёр П. Р. Нікіценка). У 1974 – 1983 гг. начальнік Казанскага вышэйшага ваеннага камандна-інжынернага вучылішча ракетных войск і артылерыі імя М. Чысцякова. У 1983 г. у званні генерал-лейтэнанта (прысвоена ў 1981 г.) звольніўся ў запас.
    У 1983 – 1993 гг. быў ваенным спецыялістам у Навукова-даследчым інстытуце электроннай прамысловасці ў Кіеве. Мае навуковыя працы па ўдасканальванню баявога  ўзаемадзеяння артылерыйскіх і ракетных вайсковых аддзелаў. Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двума ардэнамі  Чырвонай Зоркі, ордэнам “За службу Радзіме ў Узброеных Сілах СССР” 3-й ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені  (указ Прэзідэнта Украіны ад 8 мая 2010 г.**), медалямі.

*Не ў Рудакове, як сцвярджаецца ў хойніцкай кнізе “Памяць”. Адтуль паходзіў галава сямейства, а сыны Пётр і Цярэнці з’явіліся на свет ужо па месцы працы бацькі ў леспрамгасе. (С. Б.)
**Відавочна, гэта ці не самая позняя ўзнагарода, што паказвае на астатняе месца пражывання генерала ў Кіеве. У кнізе “Памяць” звесткі спыніліся на 1983 г. і на г. Казань.

*****
    В Киеве на 91-м году ушел из жизни генерал-лейтенант Никитенко Петр Романович.
Вечная ему память!
2011 год, август.

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019