Вторник, 20.08.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

     У структуры абраду пахавання стралы ў в. Мархлеўск Хойніцкага раёна можна вылучыць такія кампаненты: ваджэнне карагодаў упоперак вуліцы, распальванне вогнішча на полі, кругавыя карагоды вакол агню, падзел карагодаў на мужчынскі і жаночы “ланцужкі”, выбар пана і паненкі і шэсце з імі да жыта з выкананнем песні “Пахаваем стралу ў густым жыцейку”, імітацыя галашэння па “страле-ляльцы”, яе гушканне і закапванне ў ямцы, ваджэнне развітальнага карагода вакол “етаі магілкі”, качанне і кулянне ўсіх удзельнікаў у жыце. Адметнасць мясцовай традыцыі пахавання стралы заключалася ў форме першапачатковых карагодаў, для ваджэння якіх утваралі тры шарэнгі: “сначала ўсе маладзічкі станавіліся шчыльненька адна да аднае так, каб перап’яць вуліцу. За імі ззаду так жа сама станавіліся ўсе мужчыны. А ў самым канцы браліся за рукі ўсе дзеткі так жа шчыльненька. І вот так з песняю ішлі яны ўдоль усяе вёсачкі, як бы перакрыўшы вуліцу” (запісана ад Півавар Праскоўі Іванаўны, 1933 г.н., в. Мархлеўск Хойніцкага раёна). Семантыка такіх карагодаў мела апатрапеічны характар. Як патлумачыла інфарматар, “етым самым яны вуганялі разных злых духаў з вёскі”. Вогнішча, як лічылі вяскоўцы, дапамагала, каб “злыя духі пакідалі вельмі буйстра вёсачку”. Сутнасць самой назвы пахавання стралы выразна адлюстроўваецца ў тых сімвалічных абрадавых дзеяннях, якія выконваюцца галоўнымі ўдзельнікамі свята – “панам” (“ім була дзяўчына”) і “паненкаю” (“гэта буў хлопец”) і сведчаць аб цеснай узаемасувязі каляндарна-абрадавай і сямейна-абрадавай паэзіі, у прыватнасці, пахавальнай. “Калі прыходзілі на поле і ўжэ сабіраліся хаваць стралу, пан з паненкаю етыя бралі стралу-ляльку, гушкалі яе і галасілі па ёй, як бы то буў чалавек. Патом выкопвалі ямку і на ні з яе клалі каласкі жыта, звязаныя ў адзіны пучок. А ўжэ на еты пучок каласочкаў клалі так очань беражно стралу-ляльку, скручаную з розных сухіх лячэбных траў разам з засушанымі каласкамі і абгортувалі палатном. І вот клалі етую стралу і закопвалі” (запісана ад Півавар Праскоўі Іванаўны, 1933 г. н., в. Мархлеўск Хойніцкага раёна).
     Каласкі жыта, пакладзеныя на дно ямкі, качанне і кулянне малых і старых у жыце мелі на мэце спрыяць яго лепшай ураджайнасці. Светапоглядную аснову гэтых дзеянняў абумоўліваюць фетышысцкія вераванні нашых продкаў у магічныя здольнасці зямлі-маці. “Але ўсё ж найбольш шанавалі арыйцы ўласна Зямлю-Маці. Нашы продкі-сяляне, ідучы ў чужую старонку, бралі з сабою ў ладанку родную зямельку: жменьку з-пад печкі (каб не забыцца пра цяпло і дабро свайго роднага кута), жменьку з-пад брамы (каб памятаць пра свой двор), жменьку з-пад ростані дарог (каб не зблудзіць на жыццёвых шляхах, каб не забыцца пра радзіму)” [17, с. 237].
     Да ліку мясцовых асаблівасцей ваджэння стралы варта аднесці выкананне песень-вяснянак (“Вясна-красна на калочку”, “Жавароначкі, прыляціце”, “Зарадзі, Божа, жыта”). Вяртаючыся ў вёску, удзельнікі абраду выконвалі сумныя песні, каб “паказаць свой смутак па пахаванай страле”. Зыходзячы з прыведзеных лакальных апісанняў абраду пахавання стралы, можна канстатаваць, што гэтая з’ява ў дадзенай мясцовасці мела полісемантычны характар. Вышэй мы адзначылі такія функцыі пахавання стралы, як выгнанне злых духаў з вёскі і спрыянне ўраджайнасці злакавых культур. Доказам яшчэ аднаго функцыянальнага прызначэння – засцярогі ад маланкі, з’яўляюцца ўспаміны-тлумачэнні вяскоўцаў, на думку якіх, “і вот еты абрад дапамагаў засцерагчы ад маланкі і агню вёску і ўсіх людзей, што прымалі ўдзел у пахаванні стралы” (запісана ад Півавар Праскоўі Іванаўны, 1933 г. н., в. Мархлеўск Хойніцкага раёна). Як бачым, здзяйснялі абрад ваджэння стралы з роз нымі мэтамі, сімвалічныя дзеянні і песні мелі адначасова характар апатрапеічнай і карпаганічнай магіі. Адметным было і тое, што вярталіся ў вёску жыхары не “ланцужком, а па два чалавека ішлі назад у вёску, каб не заціскнуць, не загнаць назад злых духаў” (запісана ад Півавар Праскоўі Іванаўны, 1933 г. н., в. Мархлеўск Хойніцкага раёна).
     Паводле ўспамінаў Вольгі Мікалаеўны Кардаш з в. Паселічы, “калі неслі да жыта стралу-ляльку, тагды з меднай провалакі рабілі стралу, якая була падобная на такі вот зігзаг маланкі. І вот калі ўжо стралу закапалі, тагды зверху, вот як на могілках красты ставяць, утыкалі ў зямлю етую маланку з провалакі. Ета рабілася для таго, каб адагнаць ад вёскі маланку і ўвогуле ўсялякі агонь альбо пажар, а ў етае ўрэм’я дзеткі скакалі па полю, а патом качалі адзін аднаго па жыту і навет ўшчыкалі і так весела шчабяталі і смяяліся, набіраліся тым самым сілачкі і здароўя” (запісана ад Кардаш Вольгі Мікалаеўны, в. Паселічы Хойніцкага раёна). Відавочна, што мясцовыя адметнасці закранаюць не толькі структуру абраду і яго вербальнае суправаджэнне, але і прадметную атрыбутыку: у в. Мархлеўск сімвалам стралы з’яўлялася лялька, зробленая з сухіх траў і засушаных каласкоў, у в. Паселічы гэта ўжо быў сапраўдны зігзаг маланкі з меднага дроту.

Спіс выкарыстаных крыніц
1. Кабашнікаў К. П. З глыбінь народнай творчасці / К. П. Кабашнікаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага раёна / БелЭН; рэдкал.: М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск : БелЭН, 1993. – С. 358-365.
2. Традыцыйны фальклор Магілёўскага Падняпроўя / уклад. Т. Б. Варфаламеевай / Бел. ін-т праблем культуры – Мінск, 1996. – 126 с.
3. Сачанка Б. Вечны кругазварот / Б. Сачанка // Полымя. – 1986. – № 6. – С. 3-52.
4. Соколова В. К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев, белорусов / В. К. Соколова. – М. : Наука, 1979.
5. Ліс А. С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект / А. С. Ліс // Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 188 с.
6. Агапкина Т. А. Этнографические связи календарных песен. Встреча весны в обрядах и фольклоре восточных славян / Т. А. Агапкина. – М. : Индрик, 2000. – 336 с.
7. Листова Н. М. Пища в обрядах и обычаях / Н. М. Листова // Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы. Исторические корни и развитие обычаев. – М. : Наука, 1983. – С. 161– 173.
8. Романов Е. Г. Белоруский сборник / Е. Г. Романов. – Вильна: Типография “Русский почин”, 1912. – Вып. 8. – 600 с. – Вып. 9. – 124 с.
9. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. – Мн. : Беларусь, 2004. – 592 с.
10. Плотникова А. А. Первый выгон скота в Полесье / А. А. Плотникова // Славянский и балканский фольклор. – М. : Индрик, 1995. – С. 108-141.
11. Славянский и балканский фольклор. – М. : Наука., 1985. – 278 с.
12. Агапкина Т. А. Очерки весенней обрядности Полесья / Т. А. Агапкина // Славянский и балканский фольклор. – М. : Индрик, 1995. – С. 21-107.
13. Духовная культура северного Белозерья: Этнодиалектный словарь / И. А. Морозов, И. С. Слепцова, Е. Б. Островский, С. Н. Смольников, Е. А. Минюхина. – М. : Ин-т этнологии и антропологии РАН, 1997. – 432 с.
14. Каляндарна-абрадавая паэзія / А. С. Ліс, А. І. Гурскі, В. М. Шарая, У. М. Сівіцкі; навук. рэд. А. С. Фядосік. – Мн. : Бел. навука, 2001. – 515 с.
15. Барташэвіч Г. А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя / Г. А. Барташэвіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – 184 с.
16. Виноградова Л.Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция / Л.Н. Виноградова. – М. : Индрик, 2000. – 432 с.
17. Шамякіна Т. І. Міфалогія Беларусі (нарысы) / Т. І. Шамякіна. – Мінск : Маст. літ., 2000. – 400 с.

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Август 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019