Понедельник, 22.07.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

                                                                                         Людміла Макарына-Кібак 
      Нават не верыцца, што ў нейкіх трох дзесятках метраў адсюль – шумная сталічная вуліца. А ў гэтым цяністым парку пануе цішыня і прахалода. Па акуратных дарожках з пафарбаванымі бардзюрамі, сярод квяцістых клумб крочаць у медустанову пацыенты. А за вокнамі кожнага з лячэбных корпусаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі, дырэктарам якога з’яўляецца наша зямлячка Л. Э. Макарына-Кібак, схаваліся боль і надзея. Надзея на добрыя сэрцы і залатыя рукі людзей у белых халатах.

    Людміла Эдуардаўна сімпатычная, стройная, з прыгожымі вачыма, быццам выпраменьваючымі ласкавае паўднёвае мора, нейкую асаблівую, пяшчотную цеплыню. Яна вельмі адпавядае ўяўленню аб сучаснай жанчыне. Разумная, прывабная, энергічная, баявая, настойлівая, дзелавая, высокапрафесіянальная… Які з гэтых эпітэтаў не вазьмі, кожны да яе падыходзіць.
    Вырасла Людміла Эдуардаўна ў горадзе Хойнікі, у звычайнай сям’і, вучылася у другой гарадской сярэдняй школе. Нельга сказаць, што яе неяк спецыяльна выхоўвалі. Проста хтосьці траціць час на асабістыя справы, а хтосьці – на грамадскія. У школе не толькі добра вучылася, але і актыўна займалася грамадскай работай. Настаўнікі не сумняваліся ў тым, што Людміла Раманчык усё зробіць самым належным чынам. Была і старшынёй савета дружыны, і сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі, і членам бюро райкама камсамола. Кіравала падрыхтоўкай выпуску школьных насценных газет, была экскурсаводам у школьным музеі, які лічыўся адным з лепшых ленінскіх музеяў у СССР. Меркавала, што гэта спатрэбіцца будучаму журналісту, марыла паступіць на адпаведны факультэт Універсітэта Дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.
     Бацькі не пярэчылі выбару дачкі. А вось родны дзядзька па лініі маці, урач па прафесіі, які ў той час працаваў загадчыкам біяхімічнай лабараторыі, угаварыў вучыцца на ўрача, запэўніваў, што гэта прафесія – самая пачэсная і патрэбная людзям. Магчыма паўплывала і тое, што сама Людміла ў дзяцінстве пакутвала ад частага і абільнага крывацёку, давялося перажыць хваравітую аперацыю па прычыне пералому касцей носа. Зрэшты, лічыць яна, у жыцці нічога не бывае выпадковага, усё, што адбываецца ў дзяцінстве, накладвае адбітак на будучае.
      Закончыўшы школу з залатым медалём, Людміла паступіла ў Гродзенскі медыцынскі інстытут, да канца пятага курса давялося сумяшчаць вучобу з сямейнымі клопатамі: выйшла замуж за старшакурсніка Сяргея Макарына-Кібака, нарадзіла сына Андрэя. Пасля заканчэння інстытута атрымала накіраванне на працу ў Брэсцкую абласную бальніцу ў якасці ЛОР-урача, там ужо працаваў урачом-анестэзіёлагам яе муж. Закончыўшы інтэрнатуру, Людміла пайшла ў дэкрэт, у маладых мужа і жонкі нарадзілася дачка Ліна. Праз два з паловай гады вярнулася на работу.
    Акрамя працы ў бальніцы, Людміла Эдуардаўна пастаянна павышала кваліфікацыю на курсах. У 1998 годзе яе назначылі загадчыцай отарыналарынгалагічнага аддзялення. І ў гэтым жа годзе два месяцы на курсах у ЛОР НДІ горада Санкт-Пецярбурга асвойвала новыя тэхналогіі ў галіне отарыналарынгалогіі. Праз год былі курсы ў Польшчы, затым у Германіі. У 1999 годзе паступіла ў клінічную ардынатуру, тады ж прыступіла да працы над кандыдацкай дысертацыяй на тэму “Спыненне насавога крывацёку з захаваннем функцыі насавога дыхання”.
    На працягу дзесяці гадоў была загадчыцай аддзялення, выконвала функцыі галоўнага спецыяліста ў вобласці, працавала над дысертацыяй, паралельна лячыла хворых пацыентаў. У 2006 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. А ў 2007 годзе Людміле Эдуардаўне прапанавалі пасаду галоўнага ўрача Рэспубліканскай бальніцы паталогіі слыху, голасу і мовы, якую праз два гады пераўтварылі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр отарыналарынгалогіі.
    Сёння цэнтр аказвае высокакваліфікаваную дапамогу пацыентам з захворваннямі вуха, гартані, насаглоткі і каляносавых сінусаў дзецям і дарослым. Усе сучасныя методыкі лячэння, якія існуюць зараз у свеце, ёсць у беларускім РНПЦ отарыналарынгалогіі.
    Цэнтр забяспечаны самым сучасным абсталяваннем, кадравы патэнцыял медыцынскай установы – высокакваліфікаваныя спецыялісты: кандыдаты медыцынскіх навук, урачы вышэйшай катэгорыі. Яны праходзяць стажыроўку і практыку ў клініках Еўропы і Амерыкі, прымаюць удзел у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах. У клінічную практыку актыўна ўкараняюцца і ўласныя інавацыйныя распрацоўкі. Хірургі цэнтра праводзяць увесь спектр высокатэхналагічных хірургічных умяшальніцтваў на ЛОР-органах. Штогод тут выконваюць больш за 3800 аперацый, прычым не толькі жыхарам Беларусі. Прыязджаюць з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Узбекістана, Казахстана і з іншых краін.
    Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак – не кабінетны кіраўнік. Незалежна ад пасады і навуковай ступені, яна, як практыкуючы ўрач, у любы момант гатова прыйсці на дапамогу. Кожны яе рабочы дзень напружаны. Акрамя планавых аперацый, ёй часта даводзіцца аказваць і экстранную дапамогу, і кансультаванне маладых калег, праводзіць абход прааперыраваных пацыентаў.
   Займаючы пасаду дырэктара РНПЦ, адначасова з’яўляецца галоўным пазаштатным отарыналарынголагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Уся навуковая работа цэнтра пад яе кантролем, і практычная таксама – на стале ў кабінеце ўстаноўлены манітор, па якім можна назіраць за тым, што адбываецца ў аперацыйнай. Закончыла ў 2011 годзе Акадэмію пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працуе над доктарскай дысертацыяй*.
    Муж Людмілы Эдуардаўны зараз працуе ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Іх дзецям не трэба было расказваць, наколькі цяжкая і адказная работа ўрача, дастаткова было часу і прыкладаў, каб яны ўпэўніліся ў гэтым самастойна. І тым не менш, сын Андрэй закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, працуе хірургам ва ўстанове, якую ўзначальвае маці. Многа чытае, вывучае манаграфіі, у яго ёсць шэраг навуковых прац. Дачка Ліна таксама хутка стане кваліфікаваным медыкам – перайшла на чацвёрты курс Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Людміла Эдуардаўна не шкадуе, што дзеці звязалі сваё жыццё з медыцынай. Як і не шкадуе аб уласным выбары. Дарэчы, нейкім чынам ажыццявілася і яе мара – яна з’яўляецца галоўным рэдактарам міжнароднага навукова-практычнага часопіса “Отарыналарынгалогія ў Беларусі”.
    Сіндром выгарання – гэта не пра яе. Яна – медык, гэта яе любімая справа. У ёй няма руціны і заўсёды прысутнічае момант навізны. А галоўнае – дзейсная дапамога людзям, якія пакутваюць на ЛОР-захворванні.
    – Слухаць і гаварыць, – зазначае Л. Э. Макарына-Кібак, – гэтак жа натуральна, як дыхаць. Слых і мова – гэта спосаб самавыражэння і магчымасць паўнацэнна жыць у грамадстве. Але аб тым, каб берагчы галасавыя звязкі і барабанныя перапонкі, неяк не задумваемся, па крайняй меры да таго часу, пакуль яны не пачынаюць нас падводзіць. Аказваецца, галасавы і слухавы апарат настолькі складаныя і кволыя ўстройствы, што адносіцца да іх трэба з павагай яшчэ да таго, як ”певень пракрычыць”, а… мы яго не пачуем. Па сусветнай статыстыцы, адзін працэнт усіх нованароджаных мае парушэнні слыху. Каб пазбегнуць гэтага, настойліва раім будучым мамам не курыць, не ўжываць спіртныя напіткі, не парушаць рэжым сну, не прымаць бескантрольна лекавыя прэпараты – антыбіётыкі і іншыя, якія забаронены да прыёму цяжарнымі жанчынамі.
    Яшчэ адна з праблем сучаснасці – алергічны рыніт, захворванне, якое прыносіць многа нязручнасцей. Нашы алерголагі і отарыналарынголагі працуюць на высокім узроўні, каб не выконвалася хірургічнае лячэнне тым людзям, якім яно можа быць яшчэ і не патрэбна.
    Папярэджваючы пытанне, як трапіць у цэнтр на кансультацыю, Людміла Эдуардаўна адказала, што накіраванне патрэбна для бясплатнай кансультацыі. Калі пацыент прыязджае ў цэнтр без накіравання і мае жаданне трапіць на прыём, гэта можна зрабіць на платнай аснове ў дзень звароту. Размяшчаецца цэнтр у г. Мінску, вул. Сухая, 8.
     Навуковая праца
   Пад непасрэдным кіраўніцтвам Л. Э. Макарынай-Кібак арганізаваны навукова-практычны цэнтр отарыналарынгалогіі, праводзяцца навуковыя даследаванні па прыярытэтных напрамках гэтай галіны медыцыны. Людміла Эдуардаўна з’яўляецца аўтарам 2 патэнтаў на вынаходніцтва, 5 інструкцый па прымяненню, больш за 80 навуковых артыкулаў і тэзісаў. Рэгулярна выступае з дакладамі на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях.
    З яе ўдзелам праводзяцца сумесныя навукова-даследчыя распрацоўкі з НДІ отарыналарынгалогіі гарадоў Санкт-Пецярбурга і Кіева на падставе дагавораў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
    Укараняе высокатэхналагічныя віды аказання медыцынскай дапамогі.
    Аб Людміле Макарынай-Кібак гавораць:
    Бацькі Эдуард Ульянавіч і Ніна Уладзіміраўна, якія жывуць па вуліцы Дабравольскага, 26 райцэнтра:
    – Сваёй дачкой ганарымся. З-за вялікай занятасці яна не часта можа бываць на радзіме. Аднак штодзённа звоніць, цікавіцца нашым здароўем, дае карысныя парады. Задаволены, што яна выбрала прафесію, якая заключаецца ў служэнні людзям.
    В. Л. Касабуцкая, былы дырэктар СШ № 2 г. Хойнікі:
    – Хачу сказаць, што такія вучні, як Людміла Раманчык, рэдка трапляюцца. Яна вызначалася асаблівай прыстойнасцю, актыўнасцю, абавязковасцю. З’яўлялася арганізатарам многіх культурна-масавых мерапрыемстваў, удзельнічала ў іх пастаянна.
    Л. М. Тупіца, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама:
   – З Людмілай знаёма з дзяцінства, бо мая сястра жыла па суседству з сям’ёй Раманчыкаў. Хоць вучылася я ў першай гарадской сярэдняй школе, але разам хадзілі на дыскатэку ў гарадскі парк, мелі агульных сяброў. На яе вяселлі ў г. Гродна я была сведкай. А летась была на залатым вяселлі бацькоў Людмілы, якое праводзілася ва ўрачыстай абстаноўцы. Жывём у розных мясцінах, але падтрымліваем сувязь: рэгулярна размаўляем па тэлефоне, па магчымасці сустракаемся. Я вельмі рада, што мая надзейная сяброўка дабілася высокіх прафесійных вяршынь.

Клаўдзія Босак

*На сёння Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак (у Хойніках – Раманчык– доктар медыцынскіх навук (С. Б.)

                                                                             Кто рано встает, тому бог дает
      Эти слова о директоре РНПЦ оториноларингологии Людмиле Макариной-Кибак.
     – Людмила Эдуардовна, вы руководите центром и еще оперируете. Это исключение из правил?

     – У нас все директора республиканских научно-практических центров практикующие врачи. Я хирург, каждый день в операционной. Если не буду оперировать, то как помогу коллегам в сложных случаях?
     – А они часто бывают?
     – У оториноларингологии особая специфика. Это очень тонкая работа: хирургические вмешательства выполняют на самом видном месте голове. Операции сложные, требующие предельной концентрации внимания и профессио­нализма врачей. Рядом с лобной долей головного мозга расположены глаза. Самое главное ничего не повредить.
     А с какими травмами к нам привозят! Одного человека достали из картофелекопалки, другой серьезно пострадал от ножевого ранения… И их надо срочно прооперировать, красивые швы наложить. Лучше всех у нас это делает мужчина: так виртуозно зашивает лицо, что шрамов не видно.
     – Во время операций всегда лица «раскраиваете»?
    – Не пугайте пациентов! Проводим в основном эндоскопические операции щадящие, без больших разрезов. Наш центр оснащен самым современным оборудованием, в том числе видеоэндоскопическими стойками, навигационной системой
     – И что это дает?
    – Можем проводить фактически бескровные хирургические вмешательства, после которых пациенты быстро восстанавливаются. Ранее при хроническом полипозном синусите отохирурги вскрывали пазухи открытым способом делали разрез в области скул, бровей… Довольно калечащие операции. Клиновидную пазуху, расположенную в глубине головы, очень сложно вскрыть, из-за чего часто возникали осложнения в виде менингитов, абсцессов мозга.
     Сейчас специалисты через нос подбираются к клиновидной и лобной пазухам с помощью эндоскопической техники. Навигатор помогает не ошибиться. Во время такой операции удаляем из пазух жидкость, инородные тела…
      В Беларуси РНПЦ оснащают самым современным оборудованием, в них работают лучшие специалисты, разрабатывают и внедряют новейшие технологии лечения.
      – Такие сложные манипуляции при синуситах?
      – Полипозный синусит очень серьезное хроническое заболевание, при котором поражены все пазухи, включая лобную и клиновидную. Полностью вылечить его невозможно. Задача врачей сделать так, чтобы человек после операции чувствовал себя максимально комфортно.
      – Какие еще высокотехнологичные операции делают в центре?
      – Тимпанопластику когда орган слуха реставрируют при помощи специальных титановых протезов. Примерно раз в месяц «пришиваем» силиконовое ухо такое же, как настоящее (подбирают под цвет кожи, делают слепок, «рисуют» сосуды). Отличается от второго уха тем, что не краснеет на морозе. Делаем операции по восстановлению слуха (кохлеарная имплантация), после которых глухие люди начинают слышать, учатся разговаривать и даже становятся студентами. Недавно ко мне приходила девушка, которая настолько хорошо адаптировалась в мире слышащих, что смогла поступить в Гомельский государственный медицинский университет. Первокурсница. Представляете, какая радость для нас, врачей?! Ради таких моментов стоит работать.
      – В хирургии сложно работать женщине?
      – Тяжело. Но потом привыкаешь. Я оперирую 24 года. Мне нравится.
      – Много времени отдаете работе?
      – 80-90 процентов своей жизни. В моей семье все медики. Муж анестезиолог-реаниматолог в РНПЦ травматологии и ортопедии. Сын оториноларинголог, дочь студентка 4-го курса БГМУ.
       Раньше мы с супругом работали в Брестской областной клинической больнице. Днями пропадали в клинике. Дети видели, что нам тяжело приходится, и, как говорится, растили друг друга… Но что интересно: сын, окончивший физико-математический класс, побеждавший в олимпиадах по физике и владеющий тремя иностранными языками, не стал поступать в БГУ. Сказал нам: «Хочу быть врачом!» Оториноларингологию выбрал на шестом курсе медуниверситета. Увлеченный и целеустремленный человек. Однажды вечером вернулся с международного семинара, и мы с ним сначала полночи читали привезенную медицинскую литературу, а после разбирали предстоящую операцию.
     – На работу как утром поднимаетесь?
     – Без проблем, привыкла рано вставать. А еще оладушек нажарить, накормить все семейство, ссобойки собрать… Не представляю, как можно утром проснуться, выпить кофе, позавтракать, сесть в красивую машину — и вперед за развлечениями. Я бы так не смогла. Мне неинтересно.
     – В РНПЦ оториноларингологии много молодежи. Это практиканты?
     – Не только. Последние три года к нам активно идут работать молодые люди. Понимают, что специальность очень сложная, но им интересно. Во-первых, привлекают высокие технологии, во-вторых лично отбираем кадры со студенческой скамьи.
Когда преподаешь в медицинском университете, сразу отмечаешь заинтересованные глаза. Моя студентка, до того как познакомились, мечтала стать косметологом, а теперь оториноларингологом. Несколько молодых специалистов нашего центра из банка данных одаренной и талантливой молодежи специального фонда Президента Республики Беларусь.
     – Гладко так все у вас…
     – Только на первый взгляд. Способных молодых врачей, чтобы не разочаровались в выборе, приходится стимулировать и рублем (доплаты к окладам…), и в поездки с собой на семинары, конференции возить, чтобы увлеклись специальностью.
      – Мороки много?
      – Хватает. Вот с утра сходила в операционную, понервничала с ними, голос повысила…
      – Обидятся и уйдут?
      – Надо научиться адекватно воспринимать критику, если она по делу. Я ведь тоже молодым специалистом была, и меня всему учили. Порой скажу им: работаем в выходные, дежурим. Кому-то не нравится. Тогда вспоминаю, что говорили мои учителя: поставьте себя на место пациентов. Срабатывает. Иногда человек понимает: «не мое» уходит в терапию. Но если мечтал стать хирургом, такое очень редко случается.
      – Вы еще и главный внештатный оториноларинголог Минздрава.
      – Поэтому курирую службу оториноларингологии в столице и регионах. Были времена: не хватало ЛОР-врачей. Теперь проблема снята, каждый год выпускников медвузов распределяют в поликлиники. Если где-то нет специалиста, то, возможно, ушла в декрет. Сейчас главноесделать так, чтобы пациенту за одно посещение медучреждения провести максимум обследований и дать рекомендации. В РНПЦ оториноларингологии этого добились. Пациент приходит, и за несколько часов его обследуют. Иногда надо, как они сетуют, «обойти пять кабинетов». Но по делу же! Сегодня около 100 районных кабинетов оснащены современным диагностическим оборудованием есть возможность обследовать больного и поставить диагноз.
     – Если врач сомневается: нужна ли операция?
     – Пусть направит на консультацию в городской, областной центр.
     – А те перенаправят в столицу?
     – Зачем? В Барановичах, Орше, например, выполняют операции на перегородке носа, удаляют миндалины, аденоиды, делают санации. И на областном уровне многие операции выполняют. Если не хватает знаний, оборудования, тогда дают направление в наш центр.
     – Некоторые не слушают местных врачей, полагают, что «надо приехать в Минск, и там все сделают».
     – Не надо приезжать в республиканский центр на удаление миндалин, аденоидов. Такие операции успешно делают на местном уровне. А в центр мы берем самых тяжелых пациентов. Объясню: система белорусского здравоохранения четырехуровневая. Первый поликлинический, а республиканские научно-практические центры (РНПЦ) это и есть самый высокий, четвертый уровень.

Ольга Григорьева,
Минский Курьер.
7. 03. 2014

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019