Понедельник, 22.07.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

                                                                                      Хутар Рашаўцы ў 1795 г.
     Рашаўцы – гэта паселішча, якое існавала ў другой палове XVII – першай палове XIX ст. Найранейшую звестку пра хутар Ruszowcy сустракаем у люстрацыі падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1683 г., пасля ў інвентарах 1698 і 1721 г., рэвізіі 1716 г. Хойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх, у яўрэйскіх перапісах 1765, 1778 і 1784 г. Расійская рэвізія 1795 г. сведчыць, што пан Юстыніян Фурс трымаў хутар Рашаўцы ў арэндзе ад пані Людвікі з Шуйскіх Прозар. На карце Ф. Ф. Шуберта 1826 – 1840 гг. засведчана яго месцазнаходжанне паблізу ад сённяшняга Марытона. Магчыма, адбылося ўсяго толькі перайменаванне Рашаўцаў у Марытон Каралем Прозарам, бо ў інвентары складзеным у 1844 г., г. зн. праз тры гады пасля яго смерці, Рашаўцаў ужо няма, а ёсць фальварак Маратон (Марытон).
     Ніжэй змешчаныя звесткі пра хутар і яго жыхароў у рэвізіі 1795 г. [НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 202 – 203]. Копія дакумента сталася даступнай дзякуючы айцу Расціславу.

Хутар Рашаўцы на карце-дзесяцівярстоўцы Ф. Ф Шуберта

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019