Пятница, 19.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Шкада: цікавы аповед пачынаецца з памылкі
замест Фёдара Ігнатавіча Стравінскага названы Фёдар Іванавіч

Маёнтак Новы двор з сялом Алексічы, вёскай Тунеўшчына і мястэчкам Багуславец
па Спецыяльнай карце заходняй часткі Расіі Ф. Ф. Шуберта (1826 1840 гг.)


Панскі двор Новы (пазначаны і Стары; не вёска, як у аўтара, бо такой тут не існавала)
з сялом Алексічы, вёскай Тунеўшчына, засценкам і вёскай Багуславец (таму і Багуслаўцы)
на ваенна-тапаграфічнай карце-трохвярстоўцы Ф. Ф. Шуберта 1866 года

Маёнтак Новы Двор на дзесяцівярстовай Спецыяльнай карце
Еўрапейскай Расіі І. А. Стрэльбіцкага (1871 г.)

Авторы: В. А. Беклемишев (1861–1919), Л. В. Позен (1849–1921), Общественное достояние,
 https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=45573678

Недарэчнае, што да асобы Фёдара Стравінскага,
але ж вельмі цікавае, падарожжа...
(в. Галавінцы, сучасны Гомельскі раён)

             Няўвязачка атрымалася ў шаноўнага Юрыя Жыгамонта.
     Маёнтак Новы Двор, дзе ў 1843 г. насамрэч нарадзіўся Фёдар, сын Ігната, Стравінскі, у Расійскай імперыі месьціўся ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Галавінцы, да якіх, паводле энцыклапедыі "Гарады і вёскі Беларусі", у 1962 г. было далучана суседняе паселішча Новы Двор, і куды накіраваўся знакаміты Дылетант, – у Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. У Рэчы Паспалітай Новы Двор – у Мазырскім павеце Мінскага ваяводства, а Галавінцы – у Рэчыцкім павеце таго ж ваяводства.
     Маёнтак Новы Двор [раней: Олексичи (1552 г.), Олекшичи (1568 г.); сучас. Алексічы] – у цяперашнім Хойніцкім раёне. Сяло Алексічы – па правы бок ад трасы Хойнікі-Юравічы (Калінкавічы, Мазыр), не даязджаючы мележавага Глінішча. Толькі гэты маёнтак у Рэчыцкім павеце XIX – пачатку XX ст. у архіўных дакументах і старых даведніках выступаў пад назвай Новы Двор ці панскі двор Новы (на картах) без тлумачэння таго, як ён называўся да пабудовы новага двара [у адрозьненьне, скажам, ад Новага Двара (Тульгавічы) альбо Новага Двара (Ломыш), званага і проста Новым (Ломышам)]. Усе гэтыя паселішчы ў парэформенны перыяд належалі да Юравіцкай воласьці. Прысутныя алексіцкі і ломышскі панскія двары таксама на картах Ф. Ф. Шуберта 1826 – 1840 гг., 1866 г. і на карце І. А. Стрэльбіцкага 1871 г. [гл. вышэй], а вось ніякага Новага Двара каля в. Галавінцы на іх няма.

    Дарэчы, аўтар не засумняваўся ў лакалізацыі роднага селішча Фёдара Стравінскага нават у сувязі з яго навучаннем у Мазырскай шляхецкай вучэльні і гімназіі. Ды і казаў Ю. Жыгамонт усё відэападарожжа выключна пра Галавінцы, ані-не згадаўшы пра Новы Двор. Нехта з гомельскіх дасьледчыкаў (ці не А. Ф. Рогалеў?) яго пераканаў у такой трактоўцы?..
    Незалежна, ці былі то родзічы, але ў сьпісах “Землевладельцев Минской губернии” [па Дзёрнавіцкай воласьці Рэчыцкага павету] 1876 г., 1888 г., 1911 г. спадчыннай уладальніцай маёнтку Масаны [сёння на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, Хойнікшчына] адпаведна ў 380 дзесяцін, 150 дз., 258 дз. зямлі названая Марыя Казіміраўна Стравінская.

С. Бельскі

Гомельская праўда. – 2003. 7 чэрвеня

Выпіс з метрычнай кнігі Алексіцкай царквы
пра нараджэнне-хрост Фёдара Стравінскага
(НГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 25844. А. 2адв.-3)

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024