Вторник, 20.08.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
№ 34.
3/25 лютага
1719 г. Перадача, згодна з пастановай Жытомірскага гродскага суда, сяла Дворышча і фальварка пры сяле Храпкаў, прыналежных кн. Д. Шуйскаму і арандаваных валошскім біскупам Ю. Парышэвічам, спадчыннікам чарнігаўскага падкаморага Канстанціна Залескага (пэўна, за даўгі);
28 чэрвеня. Позва ў суд Люблінскага трыбунала брэсцкага харунжага князя Дамініка Яна Шуйскага і іншых па іску да іх кіеўскага харунжага Казіміра Станіслава Стэцкага аб выплаце грошай, узятых іх сялянамі у падаўца і не адпрацаваных;
28 ліпеня. Скарга мельніцкага войскага А. Бандынэлі на ковенскага падстолія З. Шукшту за тое, што ён гвалтоўна адабраў землі (поле ва ўрочышчы Тварова), прыналежныя брагінскай царкве св. Мікалая і падараваныя ёй яшчэ князямі Вішнявецкімі, збіўшы пры гэтым царкоўных сялян і перакалоўшы дзідамі валоў; пазбаўленая угоддзяў царква прыйшла ў заняпад, што ледзь не прывяло да бунту прыхаджан; таму падаўца скаргі вырашыў вярнуць царкоўныя землі і з гэтай мэтаю паслаў сваіх людзей, загадаўшы ім убраць жыта, пасеянае падданымі пана Шукшты; апошні, у сваю чаргу, сабраўшы да 200 чалавек чэлядзі, узброіўшы іх стрэльбамі, дзідамі і інш., з’явіўся на полі, калі туды прыйшлі брагінскія сяляне са святарамі, несшымі крыжы ў руках; Шукшта з сваімі людзьмі напаў на святароў, збіў іх; на абарону апошніх кінуліся брагінскія сяляне і мяшчане, адбылася жорсткая бойка, якая скончылася не на карысць Шукшты: ён вымушаны быў пайсці, страціўшы шмат людзей параненымі, а аднаго забітым; з людзей Бандынэлі двое мяшчан былі цяжка параненыя.
Тут жа сведчанне вознага аб ранах брагінскіх мяшчан..;
29 ліпеня. Заява А. Бандынэлі пра адабранне яго сялянамі зброі у пана Шукшты падчас наезду апошняга. Агляд вознага ў Брагінскім замку гэтай зброі: 11 стрэльбаў, 9 бердышоў, 18 кос і г. д.;
6,7/9,21 кастрычніка. Перадача Оўруцкім гродскім судом, згодна з рашэннем Люблінскага трыбунала, мечніку оўруцкаму Мацвею Трыпольскаму уладання Краснае Сяло (Краснаселле), прыналежнага кн. Д. Шуйскаму;
Увод М. Трыпольскага ў валоданне Красным Сялом..;
37.
Сост. Е. П. Дьяковский. Киев, 1906
9 лістапада
1723 г. Скарга кіеўскага афіцыяла Войцеха Сянніцкага на князя Мікалая Шуйскага за тое, што падданыя яго сяла Навасёлкі змянілі мяжу з сялом Кажушкі;
12 красавіка 1722/11 студзеня 1723 г. Застаўны запіс кіеўскага падчашага Крыштафа Манецкага мельніцкаму войскаму Аляксандру Бандынэлі на тры сяла маёнтка Шэпелічы – Малочкі, Дронькі і (пустое селішча) Пагоннае;
6/27 чэрвеня 1723 г. Акт ад падзеле сялян вёсак Масаны і Баршчоўка паміж братамі Аляксандрам і Базылём Нячай-Грузевічамі;
№ 38.
22 снежня 1723/17 студзеня 1724 г. Распіска мазырскага земскага суддзі Аляксандра Лянкевіча і яго жонкі ў атрыманні імі ад А. Бандынэлі з жонкай доўгу ў суме 2 тыс. талераў бітых, г. зн. 16 тыс. польскіх злотых, дадзеных пад залог сяла Рудакоў;
8 студзеня 1724 г. Позва ў суд сына брэсцкага харунжага князя Мікалая Шуйскага па скарзе ўдавы ковенскага падстолія  пані Елізаветы Шукшты за нанясенне ёй бацькам адказчыка і брэсцкім скарбнікам князем Станіславам Шуйскім вялікіх убыткаў пры адхіленні яе і мужа ад кіравання м. Хойнікі ў Оўруцкім павеце;
18 мая 1725 г. 1) Позва ў трыбунальскі суд оўруцкага падстолія Аляксандра Нячай-Грузевіча, абвінавачанага сваім братам навагрудскім лоўчым Базылём Нячай-Грузевічам у наездзе на яго сяло Масаны і збіцці сялян;  2) Скарга з прынясеннем прысягі бужскага падстолія Юзафа Янкоўскага на князя Мікалая Шуйскага за тое, што ён адмаўляецца плаціць падаўцу скаргі за чатырохгадовае кіраванне м. Хойнікі.
     Напрыканцы падаём звесткі з ведамасці аб асобах, якія пад прысягай засведчылі ў Оўруцкім гродскім судзе убыванне насельніцтва ў розных мясцовасцях Кіеўскага ваяводства. Крыніца датаваная 1686 годам, г. зн. часам, калі Хойніцка-Брагінскі край, перажыўшы "хмяльніччыну” (казацка-сялянскую вайну), "патоп” або "руіну” (вайну паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай), працягваў цярпець ад гвалту і казацкай вольніцы, і ўрадавых войск, і шляхецкіх узаеманаездаў.
    Вось жа брагінскі мешчанін Юры Андрыевіч 14 верасня паведаміў у судзе, што з мястэчка Брагін адышлі, акрамя яўрэяў, пятнаццаць дымоў. Паводле ляснічага Лаўрына, вёску Бабчын пакінулі сямнаццаць дымоў, Рудакоў – восем, Пятрыцкую слабаду – пяць, Удалёўку – чатыры, Хаткі – восем, Дублін – чатыры, Сувіды – шесць. Апошні сведка, згаданы ў дакуменце, селянін Мацвей з Хойнік, пана харунжага брэсцкага (ім быў тады князь Канстанцін Ян Шуйскі), 30 кастрычніка назваў і наогул нечуваную лічбу – семдзесят сем дымоў. Верагодна, меліся на ўвазе страты ўсяго Хойніцкага маёнтка, тады як папярэднія інфарматары казалі пра асобныя паселішчы (Архив Юго-Западной России. Киев, 1886. Ч.7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. С. 550 – 551, 553).

Падрыхтаваў С. Бельскі

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Август 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019