Вторник, 20.08.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

    Спачыў абозны 20 кастрычніка (1 лістапада н. ст.) 1841 года.  У  метрычных кнігах Астраглядаўскага парафіяльнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі запісана, што ў мястэчку Хойнікі, хутчэй ад старасці, чым ад якой хваробы, ва ўзросце васьмідзесяці аднаго года памёр яснавяльможны Караль Прозар, вялікі абозны Вялікага княства Літоўскага, кавалер ардэноў Рэчы Паспалітай. 24 кастрычніка ксёндз Францішак Пазняк, пробашч астраглядаўскі, дэкан Мазырскі і Рэчыцкі, пры асістэнцыі шматлікага духавенства і ў прысутнасці мноства людзей ўрачыста пахаваў нябожчыка ў фамільным склепе.                       
    Марыян Дубецкі пісаў пра гэтага чалавека: "Згас, як жыў, не шукаючы сабе п’едэсталаў, але адно дабра і шчасця Айчыне...”
   Такім быў ён, Караль Прозар, якога Тадэвуш Касцюшка называў "рэдкім грамадзянінам”, а імператрыца Кацярына II "в числе первейших бунтовщиков почитаемым”.

1"Игнатий на Жеребужу, Хойниках и Ясногородке, князь, хоронжий воеводства Брестского, староста Яловский" [Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, селах, местечках и городах, в пределах губернии находящихся. Собрал Лаврентий Иванович Похилевич. Біла Церква, 2005. С. 65]
2Продкам іх, паводле польскіх геральдыстаў (расійскія аўтары тое сцвярджэнне не прымаюць) быў князь Аляксандр Яраслававіч, празваны Неўскім за перамогу над шведамі ў 1240 г. Апошнія з мужчын і жанчын Шуйскіх у нашай старане – староста загальскі Адам (пам. у 1766/7 г.), сын Ігнацыя, і яго дачка Людвіка Канстанцыя (пам. у 1828 г.), жонка абознага Караля Прозара.
3Wyb
ór pism J. I. Kraszewskiego. Pamiętniki Jana Duklana Ochockiego. Warszawa, 1882. Tom II. S. 215 – 216, 249
4
Восстание и война в Литовской провинции (по документам Москвы и Минска). Сост. Е. К. Анищенко. Минск, 2001. С. 26
5Прытым, ці не ўсе хойніцкія і астраглядаўскія добра жонкі Людвікі былі аддадзеныя ў заставу розным асобам. Грошы ад іх, падобна, і дазволілі ўтрымацца сужэнцам за межамі Айчыны, а Каралю яшчэ і падтрымліваць на чужыне землякоў.
6А. Ельскі пісаў пра ахвяраваны К. Прозарам мільён злотых упэўнена [Jelski A. Zarys obyczajów szlachty w zestawieniu z ekonomiką i dolą ludu. Kraków, 1898 T. II. S. 328]. Захапіла тэма і сучаснага брэсцкага мастака Анатоля Жалудко, які стварыў карціну пад назвай "Мільён злотых на волю".


7Да 17 жніўня знаходзіўся ў Хойніках пад наглядам паручніка Давыдава. З-за секвестру нянькам даводзілася спрачацца з афіцэрамі нават за пялюшкі для немаўляці. Нарэшце сваяк Прозараў Францішак Букаты дамогся часовай апекі над хлопчыкам і вывез яго з Хойнік.
8Людвіка Канстанцыя вярнулася ў Хойнікі яшчэ да амністыі мужа. Мінскі губернатар Няплюеў ужо быў сканфіскаваў маёнтак, як прыналежны "бунтовщику”. Але пані абозная паехала ў Пецярбург і давяла імператрыцы: Хойнікі – яе ўласнасць. Манархіня, як даведалася, што нешчаслівая жанчына паходзіла з таго дому, што і цар Васіль Шуйскі, дык зважаючы на кроў столькі высакародную, усе фальваркі пані Прозаравай ад секвестру загадала вызваліць.
9
Юзаф Антоні Ролле, паводле запісаў самога К. Прозара, сведчыў, што леснічоўка месцілася на ўскрайку пушчы ды называлася "latarnią”, а гэта значыць, што некалькі дзён у ліпені 1794 г. абозны хаваўся паблізу ад Хойнік, у раёне сучасных хойніцкіх вулічак Чырвонаніўскай і Новабудаўнічай. Таму даволі хутка месца яго сховішча наведаў паліцэйскі камісар і яму давялося тэрмінова ратавацца [Dr. Antoni J. Opowiadania historyczne. Serya trzecia. T. 1. Karol Prozor, ostatni oboźny litewski. Warszawa, 1882. S. 33].
10В. Слівоўская паведамляе, што ў крэпасці абозны знаходзіўся ў камерах № 10 і 25 Неўскай курціны.
11Гэта ніякая ні "адна з незразумелых старонак гісторыі Прозараў", як надумаў сабе тое Д. Л. Вінаградаў, бо ад Брэста шлях не блізкі, пахаваць нябожчыцу трэба было як найхутчэй, а збудаваннем фамільнага склепу ў Хойніках абозны заняўся толькі пасля вяртання з турмы.
12Пра "flaszką krzyształową, hermetycznie zamkniętą, w której znajduje się ducat, dwuzłotówka i pismo na pargaminie, ręką moją (К. Прозара) kreślone, z podpisem wielu przytomnych natenczas obywateli", як і пра пабудову склепа, Ю. Ролле паведамляў яшчэ ў названай кнізе 1882 г. (S. 46). Гл. пра знаходку: Рябцевич В. Н. Нумизматика Беларуси. Минск: Полымя, 1995. С. 274 – 275 

Каментар да карціны Францішка Смуглевіча  "Сям’я Прозараў" 1789 г. (Нацыянальны музей у Варшаве): у цэнтры медальён з партрэтам бацькі – віцебскага ваяводы Юзафа Прозара, побач злева Караль прамаўляе верш Францішка Карпінскага, прысвечаны нябожчыку, па другі бок партрэта сярэдні брат Ігнацы і жонка Людвіка Канстанцыя, каля яе старэйшая дачка Юзэфа, злева малодшая Марыяна, крайні злева швагер Францішак Букаты, побач малодшы брат Караля Антоні.
Ідэнтыфікацыя асобаў – заслуга Збігнева Міхальчыка.
Fot. Tomasz Dąbrowa

 

                                                                                         Прозары гербу ўласнага

                                      [Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. Poznań, 1999. T. XIV]

        Герб Прозар (ілюстрацыя справа; яго, жадаючы давесці расійскае паходжанне і княскую годнасць роду, наўмысна блытаюць з гербам Празароўскі; выява злева) – тарча (шчыт), падзеленая ўздоўж: у правай частцы – тры зоркі адна над другой; у левай – палова арла, які трымае ў дзюбе пярсцёнак; на тарчы княжая мітра.
       На пячатках XVII ст. той самай радзіны Прозараў былі толькі тры зоркі, размешчаныя ўздоўж, альбо адна і дзве па абодва бакі тарчы; герб, апісаны вышэй, быў аформлены толькі ў XVIII ст., а княжая мітра на ім – намёк на ўяўнае валоданне княскім тытулам, ад якога Прозары нібыта з-за прыхільнасці да шляхецкай роўнасці адмовіліся.
     
Сенатар у радзіне, Юзаф, каштэлян віцебскі 1775 г., ваявода віцебскі ў 1780 – 1787 гг. Павел Казімір, электар 1648 г. з Троцкага ваяводства, пісар гродскі троцкі і войт у Кейданах, сарваў Ковенскі сеймік 1649 г., за што быў пераследаваны па закону і ледзьве ў 1678 г. атрымаў дараванне; меў двух сыноў: Адама і Паўла. Адам, пасол ад Ковенскага павету 1674 г., пісар, потым суддзя земскі ковенскі, дырэктар судоў каптуровых, электар 1697 г. з ваяводства Троцкага з сынам сваім Паўлам.
       Павел, сын Паўла Казіміра, электар 1669 г. з Віленскага ваяводства, жанаты з Аннай Зофіяй Клётаўнай (Клёт), ад якой меў дачок Даміцэлю, замужнюю за Андрэем Візгірдам, Гальшку, у першым шлюбе замужнюю за Маркевічам, у другім – за князем Янам Гедройцам, падстолім віленскім у 1690 г., і сыноў Яна, пісара земскага віленскага ў 1696 г., электара 1697 г. з Троцкага ваяводства, Юрыя, пасла Ковенскага павету, які падпісаў элекцыю 1697 г. з Троцкім ваяводствам, а ў 1701 г. быў падчашым ковенскім, і Паўла.
       Павел, жанаты з Зофіяй Градоўскай, меў сына Станіслава, войскага ковенскага ў 1732 г., па якім ад жонкі Ружы, дачкі жмудскага войскага Крыштафа Сыруця, засталіся дачка Юдыта, замужняя за Ігнацыем Лапацінскім, пісарам скарбовым літоўскім, і сыны Юзэф, Казімір, канонік віленскі ў 1764 г., Мікалай і Шымон; Шымон, пісар земскі ковенскі ў 1769 г., жанаты з Тэрэзай Бужынскай (у другім шлюбе за Станіславам Завішай, мечнікам ковенскім), каштэлянкай смаленскай, з якой меў дачку Барбару, жонку Пятра Завішы. Мікалай, абозны, потым суддзя земскі ковенскі 1768 – 1789 гг., ад жонкі N. (невядомага імя) Лікевічаўны меў двух сыноў Ізыдара, пасля якога застаўся сын Пётр, і Ануфрыя, якога сын Адам; яны вылегітымаваныя ў Імперыі ў 1833 г. і запісаныя ў кнігі шляхты Ковенскай губерні.
       Юзаф (1723 – 1788 гг.), старэйшы сын Станіслава і Ружы Сыруцёўны, староста бостаўскі ў 1751 г., маёр войск літоўскіх, войскі і падстароста ковенскі ў 1764 г., староста ковенскі з 1768 г., каштэлян у 1775 г., а ваявода віцебскі з 1780 г., кавалер ордэна св. Станіслава, камісар Пастаяннай Рады ў 1776 г., прыхільнік каралеўскага двара, саступіў у 1787 г. годнасць ваяводы; Юзаф меў трох жонак: Феліцыяну Неміровіч-Шчытаўну, каштэлянку мсціслаўскую, Аляксандру Заранкаўну, падчашанку ваўкавыскую, і Марыяну з Халецкіх, удаву па Адаму Шуйскім, старосту загальскім. Ад іх меў дачок Петранэлю Карэнгу, падкаморыну ковенскую, Барбару, замужнюю за Францішкам Букатым, у другім шлюбе Ліпскую, Марыяну, жонку Ігнацыя Быкоўскага, Ружу, жонку Станіслава Ельскага, і трох сыноў: Антонія, жанатага з N. Забэлаўнай, каштэлянкай мсціслаўскай, бяздзетнага, Караля і Ігнацыя Каятана.
       Караль (каля 4. XI. 1759* – 1. XI. 1841 г.), абозны вялікі літоўскі з 1787 г., узяў чынны ўдзел у паўстанні 1794 г., быў намеснікам члена Найвышэйшай Нацыянальнай Рады; пасля заняпаду паўстання некалькі гадоў знаходзіўся за мяжою і ўпарта дамагаўся вяртання краю да дзяржаўнага жыцця; тытулаваўся "графам на Хойніках і Астраглядавічах", ад жонкі Людвікі Канстанцыі з Шуйскіх (1767, Хойнікі, – 1828 г.) меў сыноў Юзафа і Уладзіслава**.
       Уладзіслаў, дзедзіч Хойнік і Астраглядавічаў, ажаніўся з Тэкляй, дачкой Людвіка Ракіцкага, рэчыцкага маршалка, і Анны, графіні Броэль-Плятэр; з ёй меў дачок Марыю, Станіславу Алізаравую, Зофію і сына Мечыслава, па якім ад Зофіі, дачкі Уладзі слава Аскеркі, застаўся сын Канстанцін, жанаты ў 1881 г. з N. Свентажэцкай.
       Ігнацы Каятан, генерал-маёр войск літоўскіх у 1794 г., жанаты з Анеляй, дачкой Яна Аскеркі, стражніка вялікага літоўскага, меў дачку Карнэлію, замужнюю за Міхалам Ракіцкім, маршалкам шляхты Мінскай губерні, і сыноў Генрыка і Маурыцыя.
       Маурыцы, дзедзіч Мазурышак у Ковенскім павеце, начальнік паўстання 1831 г. і маёр войск польскіх, тытулаваўся графам; жанаты з N. Хлапіцкай, пакінуў сына Эдварда, які меў жонку Марыю, дачку Марціна Залескага, ад яе – сын Маурыцы, дзедзіч добраў Попарць у Троцкім павеце, і жонку Марыю, дачку графа Станіслава Грабоўскага, ад якой – дачка Юлія, замужняя ў першы раз за Ячэўскім, у другі – за Антоніем Залескім.
       Акрамя вышэйназваных Прозараў, вядомыя : Аляксандр, пасол на сейм, Караль, мечнік ковенскі, Казімір, Станіслаў, рэгент і пасол ковенскі, Уладыслаў, падчашы ковенскі, электары 1697 г. з Троцкага ваяводства. Адам Мікалай, суддзя земскі ковенскі, падпісаў Алькеніцкую канфедэрацыю 1700 г.

*Гэта – дата хросту.
**Дзяцей было болей: Юзэфа (13. VII. 1786 – 1850), Марыяна (23. X. 1787 – 1803), Юзаф (23. X. 1789 – 1845), Станіслаў (15. X. 1790 – 1793), Уладзіслаў (13. VI. 1793 – 1862).

Падрыхтаваў С. Бельскі

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Август 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019