Понедельник, 22.07.2019
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

    Станіслаў Залэнскі (Załęski) (11. 9. 1843, Кракаў – 23. 8. 1908), польскі гісторык. У 1857 уступіў у ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію ў калегіуме Старой Весі (1861 – 64) i тэалогію ў  калегіуме Кракава (1867 – 69). Прафесар польскай літаратуры (з 1864) і лацінскай мовы (з 1869) у Цярнопальскім калегіуме. У 1871 – 74 i 1876 – 79 прапаведнік і супрацоўнік часопіса "Przegląd Lwowski". У 1875 – 76 праводзіў даследаванні ў архівах Францыі. У 1879 – 81 прафесар літаратуры і гісторыі Польшчы калегіума ў Цярнопалі. З 1881 прапаведнік у Кракаве, супрацоўнічаў з часопісамі "Misji Katolickе" i "Przegląd Powszechny". У 188592 суперыёр езуіцкага калегіума св. Барбары ў Кракаве, у 189395 калегіума ў Новым Сончы. У 189495 даследаваў архівы ў Рыме. Пасля жыў у Новым Сончы, у 18991902 суперыёр калегіума ў Львове, пасля зноў у Новым Сончы. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі езуітаў у Рэчы Паспалітай. Галоўная праца Езуіты ў Польшчы ("Jezuici w Polsce", т. 15, Кракаў, 190006), утрымлівае багаты архіўны матэрыял па гісторыі ордэна езуітаў у ВКЛ, іх касцёлах і калегіумах у Полацку, Нясвіжы, Менску, Гародне, Пінску, Берасці, Юравічах і інш.

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2019