Пятница, 16.10.2026
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Гісторыя I

  Акт абмежавання Брагінскай воласці 1512 года. Тэкст абмежавання Брагінскай воласці 1512 г. у фондах НГАБ у Мінску вядомы з актавай кнігі Мазырскага гродскага суда як запіс ад 2 жніўня 1776 года, а таму выкананы лацінскай графікай, хоць, у адрозненне ад польскамоўных уступу і канцоўкі ўсяго дакумента, "рускай мовай пісаны". Гэтым тлумачыцца і польскамоўны загаловак "Akt Ograniczenia Hrabstwa Brahińskiego", які аўтары хойніцкай  "Памяці", а таксама энцыклапедычных артыкулаў няслушна ўжываюць, калі пішуць аб месцазнаходжанні Хойнік у пачатку XVI ст. Тэрмін "графства" для азначэння адміністрацыйных адзінак і асобных уладанняў у ВКЛ таго часу не ўжываўся, таму ў "рускай" частцы дакумента і значыцца "воласць Брагіня". Брагіншчына ў кантэксце гісторыі беларуска-украінскага памежжа ...>>   

  Борис Черкас. Прикордонний намісник Семен Полозович. Артыкул украінскага гісторыка прысвечаны асобе пана Сямёна Фёдаравіча Полаза (Палазовіча), які быў першым, прынамсі, з вядомых паводле крыніцаў, уладальнікам брагінскіх Астраглядавічаў і нашых Хвойнік. Польскі храніст Марцін Бельскі казаў пра яго – "Polus Rusak, sławny kozak". І нездарма. Надта ўдала бо дзейнічаў супраць наездаў татарскіх чамбулаў у 1508 і 1511 г. Гэта тады, калі сістэма абароны на мяжы стэпаў яшчэ не была створаная, а таму рэдка калі ўдавалася сустрэць надта рухомага праціўніка на падыходах да населеных земляў ВКЛ._На вялікі жаль, у трохтомнай энцыклапедыі "Вялікае Княства Літоўскае", не згадваючы ўжо папярэднія беларускія даведнікі, ніякіх звестак пра знакамітага ваяра мы не знаходзім. А ён жа, акрамя ўсяго, быў рэчыцкім намеснікам, у свае апошія гады і пажыццёвым уладальнікам Рэчыцы... ...>>

  Паселішчы нашага рэгіёна ў дакументах XVI – XVII стст. Бил нам чолом князь Михаило Василевич Збаражскии о том, што перво сего дали есмо ему волостку нашу Брягин держати до его живота, и тыми разы бил нам чолом, абыхмо то ему потвердили нашим привилем на  вечность._Ино мы, вбачивши верную и справедливую, знаменитее накладную его службу з давных лет ку отцу нашому, славное памети Казимиру, и брату нашому Александру, королем их милости, и к нам.., мы теж маючи възгляд о заплате праци его  и хотячи напотом охотнеишого и пилнейшого его вчинити к нам, яко к пану дедичному, з ласки нашое.., и на его чоломбите то вчинили: тую волостку Брягин з местом и с корчмами, и з мытом, и з городищом, и со всими селы, и з людми, кром тых сел, што первеи того кому у тои волости будем дали... ...>>

 Судовыя справы князя Любецкага, паноў Харлінскага, Абрамовіча і Бразоўскага з кіеўскім Свята-Міхайлаўскім (Залатаверхім) манастыром. "...Што позывал позвы перед пана его млсть игумен монастиря свтого Михайла церкви Золотоверхое Семион кнзя Дмитрея Романовича Любецкого о кгвалтовное наслане и пожате збожя в року пятдесят четвертом на земли церквъной села Лысковского и к тому теж позвал был на том же позве, иж в року пятдесят пятом перед Божим нароженем люди кнзя Дмитреевы села Остроглядовского, вшодши в землю лысковскую тридцятеро бчол з дерева бортного выдрали и тыиж, дей, люди остроглядовские невинне копу собравши, на оной копе людей церковных лысковских обухи позбивали и помордовали..." ...>>

  Юзаф Вольф (папраўдзе, аўтар – граф Канстанцін Ажароўскі) пра князёў Любецкіх. Аднымі з найбольш ранніх уладальнікаў Хойнік, Астраглядавічаў, Навасёлак ды іншых паселішчаў у нашым рэгіёне былі князі Любецкія (галіна кн. Друцкіх). Але ў кнізе "Памяць" і ў брашуры А. М. Зелянкоўскага "Па залах Хойніцкага гісторыка-краязнаўчага музея" прысутнічае хіба звестка аб падараванні ў 1568 г. Хойнік Феннай, князёўнай Любецкай, пану Шчаснаму Харлінскаму. І ўсё. Пазней імі нібыта завалодалі князі Вішнявецкія, чаго на самой справе ніколі не было. На гэтай старонцы падаём урывак з кнігі Ю. Вольфа (К. Ажароўскага), звесткі якой будуць дарэчы побач з прыведзенымі вышэй судовымі цяжбамі Любецкіх з кіеўскім Свята-Міхайлаўскім манастыром. Наперад даруем аўтару (альбо выдаўцам) відавочную памылку: у яго сустракаем нейкія Глядавічы і Астрадворы, хоць у арыгінале каралеўскага ліста 1532 г. значыліся вядомыя ўсім нам Астраглядавічы (Астрагляды), а "дворы" месьціліся ў Кіеве і Оўручы... ...>>

 М. Ф. Спиридонов (1937 – 2017). Акт о разделе имения Брягин. 1574 г.  Среди разнообразных по происхождению, форме и содержанию видов источников Великого княжества Литовского, Русского, Жомойтского и далее (ВКЛ) XVI в. одним из распространенных являются «листы дельчие», т. е. составленные в установленной законом форме соглашения обычно шляхтичей-родственников о разделе имущества, доставшегося им в наследство. Официальных копий таких листов XVI в. сохранилось достаточно много. Оригиналов же их известно относительно мало. Оригиналом и является впервые публикуемый здесь лист от 15 марта 1574 г. о разделе имения, центром которого был замок Брягин. ...>> 

  І. В. Кондратьєв. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства. Від часів Давньої Русі, коли Гомель потрапив під вплив київських князів, Брагін увійшов до складу Київського князівства. Можливо, що сама назва “Брагін” походить від скандинавського прізвища “Брага”, та може свідчити про варязьку присутність у регіоні. Вперше місто згадується у Іпатівському літопису під 1147 р., у контексті боротьби князів чернігівських та київських. Наступна згадка припадає на 1187 р., коли київський князь Рюрик Ростиславич подарував Брагін молодятам – сину Ростиславу та його дружині. У 1241 р. Брагін, як і інші міста Подніпров’я, був спалений монголами._У 60-і рр. ХIV ст. Брагін увійшов до складу Великого князівства Литовського і став центром волості Київського воєводства (?), а з 1471 р. – Київського староства. Першим відомим володарем та великокнязівським намісником Брагіна був Альберт Монивід... У його руках вперше об’єдналися любецькі та брагінські володіння, бо саме він отримав від великого князя Вітовта міста Брагін, Горволь та Любеч. ...>>

   Адміністрацыйная прыналежнасць Хойнікшчыны ў XVI – пачатку XX ст. У пачатку XVI ст. Хойнікі і большая частка пазнейшага раёна належалі да Брагінскай воласці, а немалая яго ўскраіна на паўночны захад і захад прыкладна ад лініі Куравое – Небытаў – Настолле – Барысаўшчына – Тульгавічы, разам з усходнімі часткамі угоддзяў названых паселішчаў, была ў складзе воласці Мазырскай Вялікага Княства Літоўскага. З "Aktu ograniczenia hrabstwa Brahińskiego", пададзенага ў 1776 г. да кніг Мазырскага гродскага суда панам Алаізіем Ракіцкім, вынікае, што ў Брагінскую воласць не ўваходіла і частка Хойнікшчыны на поўдзень ад астравоў Дронькі і Кажушкі. Да якой воласці належала яна, пакуль асобныя паселішчы не былі раздадзеныя прыватным асобам і манастырам? ...>>

 Размежаванне Кіеўскага ваяводства Кароны з Мазырскім паветам ВКЛ. 1621/22 г. Напярэдадні падпісання Люблінскай уніі 1569 г. паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім, кароль Жыгімонт Аўгуст адлучыў сваім указам Кіеўскае ваяводства ад апошняга і ўвёў у склад Польшчы. Пасля гэтага на вальных сеймах Рэчы Паспалітай шматразова ствараліся камісіі па размежаванню спрэчных тэрыторый. На гэтай старонцы прыводзім апісанне спробы размежаваць Карону і ВКЛ у нашым рэгіёне. Пачатак яго датаваны 13 снежня 1621 г. у Оўручы, а заканчэнне – 3 студзеня 1622 г. у Маканавічах. Паводле дакумента, сітуацыя тут склалася не інакш унікальная: большая частка сённяшніх Хойнікшчыны і самых Хойнік (!) апынуліся ў Кароне, а меншая, якая і раней была ў межах Мазырскага павету, засталася ў Вялікім Княстве (гл.: матэрыял "Адміністрацыйная прыналежнасць…") ...>> 

   Хойніцкі маёнтак князёў Шуйскіх {інвентары 1698, 1721, рэвізія 1716 года}. На гэтай старонцы змяшчаем арыгінальныя дакументы з гісторыі Хойнікшчыны і Брагіншчыны, якіх да сённяшняга часу захавалася няшмат. Зацікаўленыя наведвальнікі сайта атрымаюць звесткі пра сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва мястэчка Хойнікі і прыналежных да маёнтка вёсак ды хутароў, пра іх павіннасці князям Шуйскім за карыстанне зямлёй або за права на арэнду ці то займацца якімі промысламі. Нехта пабачыць тут знаёмыя, нават родныя, прозвішчы ажно з канца XVII – пачатку XVIII ст. І ўвогуле – так здаецца – усім карысна ўяўляць, з якіх крыніцаў паходзяць сведчанні, якія пазней, у адаптаваным выглядзе, мы сустракаем у строга навуковых, потым навучальных і нарэшце найбольш масавых папулярных выданнях, прысвечаных гісторыі Беларусі. ...>>

  Юзаф Вольф (Ożarowski hr. Konstanty) пра князёў Шуйскіх.  Згаданыя князі належалі да аднае з сямі ўладальніцкіх фамілій, якая трымала Хойнікі каля паўтары сотні гадоў. Менавіта пры іх у другой палове  XVII ст.  мястэчка, размешчанае ў скрайне нязручнай забалочанай мясціне, пераняло ў Астраглядавічаў іх былую ролю – стала цэнтрам усяго маёнтку і дало яму сваю назву. Цікавыя звесткі пра Шуйскіх у нашым краі падае польскі геральдык Ю. Вольф (на самой справе К. Ажароўскі). І хоць спрэчнай уважаецца тэза пра іх расійскае паходжанне (у Рэчы Паспалітай існавала некалькі аднайменных сем'яў і без княскіх тытулаў), але ж яе ніхто пакуль дакументальна  і не абвергнуў. Не бачым вялікай бяды і ў тым, што аўтар змясціў нашыя Хойнікі на Берасцейшчыне – там сапраўды ёсць паселішча з сугучнай назвай. Апублікаваныя вышэй інвентары і рэвізія ўсё вяртаюць на сваё месца. ...>>

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Октябрь 2026  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2026