Четверг, 25.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

      Прозараўскія мясьціны ў Астраглядах

      Касцёл Унебаўзяцця Найсьвяцейшай Панны Марыі
      А. Ельскі ў "Słowniku geograficznym Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich" пісаў, што касцёл у Астраглядавічах заснаваны з ініцыятывы і на сродкі іх уладальнікаў паноў Харлінскіх у 1626 г. Але ў вопісе архіву князёў Шуйскіх, які ў складзе Archiwum Prozorów i Jelskich захоўваецца ў AGAD (на момант напісання слоўнікавага артыкула А. Ельскі яшчэ ім не валодаў), сустракаем анатацыю пратэсту, пададзенага ў Кіеўскі гродскі суд ксяндзом Станіславам Зданоўскім і датаванага 7 кастрычніка 1622 г. У ім гаворыцца пра наезд пана Станіслава Харлінскага, ужо пасля смерці ў тым жа годзе брата Мікалая, на яго добра Астраглядавічы і адабранне ўгоддзяў, прыналежных касцёлу.

  Дзеля ўтрымання святыні і плябана на іх сталы прыбытак Мікалаем і Гальшкай Харлінскімі была запісана вёска Багушы. Але спадчыннік маёнтку, зяць іх, пан Мікалай Абрамовіч, кальвініст, відавочна, не ўважаў той запіс абавязковым да выканання. Таму маем справу ад 6 чэрвеня 1635 г. ксяндза Заклічынскага, плябана астраглядаўскага, якая разглядалася не адно ў Кіеўскім гродзе, але і ў каронным Люблінскім трыбунале. М. Абрамовіч, як высвятляецца, наслаў на добра Багушы сваіх людзей, каб яны ўчынілі там розныя гвалты і рабункі. Відавочна, той перыяд, калі маёнткам валодалі пан Абрамовіч і наступна, прыкладна ад 1642-3 г., пан Максіміліян Бразоўскі, праваслаўны, для касцёла быў найменш спрыяльны. Але пасля смерці апошняга каля 1659 г., праз шлюб з яго дачкой Зофіяй, Астраглядавічы ўрэшце дасталіся князю Канстанціну Яну Шуйскаму. 26 чэрвеня 1664 г. пані Зофія перапісала свае маёнткі ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ і ў Кароне на мужа-католіка (князі Шуйскія трымалі тыя добра каля паўтары сотні гадоў). З цягам часу і для касцёла сітуацыя пачала змяняцца да лепшага. 

    5 чэрвеня 1682 г. ксёндз Дамінік Бэркіновіч, прэзідэнт касцёла Астраглядавіцкага, закону св. Дамініка, засведчыў, што касцёл прыняў абавязак адпраўляць па тры святыя імшы на тыдзень, за што князь Шуйскі на яго ўтрыманне ізноў саступіў вёску Багушы. 14 студзеня наступнага 1683 г. харунжы берасцейскі князь Канстанцін Шуйскі ў маёнтку Тэрэбунь склаў айцам-дамініканам астраглядаўскім фундуш, паводле якога абяцаў касцёл у Астраглядавічах wystawić і вёску Багушы з грунтам і ўсялякімі пажыткамі на іх запісаць.
    У 1697 г. таксама і ў кнігах Оўруцкага гродскага суда сустракаем звесткі пра існаванне ў Астраглядах кляштара, а ў інвентары наступнага 1698 г. адным з падпісантаў выступае ксёндз Даніэль Міклашэвіч, астраглядаўскі вікары, з ордэну братоў-прапаведнікаў (Ordo fratrum Praedicatorum (OP), як афіцыйна называлі дамініканаў. У "Хроніцы Пінскага канвэнту" пад 1702 г. згаданы  айцец Рафал Янкоўскі, таксама вікары, пад 1712 г. той жа а. Д. Міклашэвіч, які ў кляштары і памёр.
   Зразумела, што не адно ўладальнікі маёнтка князі Шуйскія складалі ахвяраванні каталіцкай святыні ў Астраглядах, але і той-сёй з навакольнай шляхты. Напрыклад, у студзені 1709 г. быў зроблены запіс па завяшчанню пані Магдалены Карвоўскай 500 польскіх злотых і блакітных фіранак Юравіцкаму езуіцкаму касцёлу ды 300 злотых і атласнай зялёнай тканіны з срэбранымі кружавамі для напрастольнай пеляны (antependeum) Астраглядаўскаму дамініканскаму кляштару.
   Аднак, недзе каля пачатку 1720-х гг. альбо крыху раней кляштар у Астраглядавічах скасаваны. У 1722 г. тагачасным плябанам Юзафатам Парышэвічам, біскупам валоскім, пасля ад'езду ксяндза Тура, вікарыя, быў складзены рэестр касцёльнага начыння. У 1727 г. князь Мікалай Шуйскі пісаў з Любліна ў Астрагляды да эканома маёнтка пана Пашкевіча, каб па вяртанні тамтэйшага плябана з Валыні, перадаў яму плябанію з усімі прыналежнымі грунтамі. А князь Ігнацы Шуйскі звяртаўся да біскупа, просячы дазволу ўтрымліваць на астраглядаўскай плябаніі якога з свецкіх ксяндзоў, бо рэчыцкія айцы-дамініканы ўжо паспелі вывезці з касцёлу да свайго кляштару шмат якія рэчы. Плябанам тады стаў ксёндз Сымон Францішак Яніцкі, дэкан вяледніцкі.

     Паводле звестак 1748 г. кс. К. Арлоўскага, Астраглядаўская парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі належала да ўтворанага за некалькі гадоў раней Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі. Да яе была прыпісана частка жыхароў з мястэчак і вясковых паселішчаў сучасных Брагінскага, Хойніцкага і Лоеўскага раёнаў (мм. Астраглядавічы, Хойнікі, Брагін, вв. Храпкаў, Руднае, Дворышча, Стралічаў, Вялікі Бор, Рудня Вялікаборская, Паселічы, Багушы, Сялец, Крыўча, Рудакоў, Лісцвін, Мікулічы, Шкураты, Рудня Удалёўская, Буда Удалёўская, Глухавічы, Губарэвічы, Краснаселле, Масаны, Баршчоўка, Аравічы)  [вышэй іх пералік у вытрымцы з лацінамоўнай кнігі кс. Караля Непамуцэна Арлоўскага (S. 148 у спісе літаратуры)].
      На 1777 г. парафія, паводле графа Дз. Талстога, налічвала 252 верных.
    Адметна, што менавіта ў Астраглядаўскім касцёле 12 чэрвеня 1791 года мясцовы пробашч ксёндз Францішак Глінскі, з нагоды прыняцця Вялікім Сеймам Канстытуцыі 3 мая, цэлебраваў святую імшу, на якой прысутнічала шмат гасцей гаспадароў маёнтку Караля і Людвікі Прозараў з Оўруцкага Кароннага і суседніх Мазырскага ды Рэчыцкага ВКЛ паветаў. 
    З цягам часу сцены фундатарскага касцёла ўрэшце прыйшлі ў заняпад. Таму ў 1805 г. даўні ўжо астраглядаўскі пробашч ксёндз Юзаф Корсак, канонік лівонскі, узначаліў будаўніцтва новай драўлянай святыні, якое было завершана да 28 верасня таго году.
    Уладкаваны касцёл быў у выглядзе простакута з купалам у сярэдняй частцы будынка; франтон яго абапіраўся на чатыры калоны. Унутры месціліся тры алтары сталярнай работы, аздобленыя разьбою; у вялікім была змешчана фігура Укрыжаванага Езуса Хрыста, у бакавых – абразы Найсвяцейшай Панны Марыі і  св. Тадэуша Апостала.
    Падчас інспекцыі 1842 г. пры касцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа. Невялічкая бібліятэка складала 54 тамы. Побач месціліся плябанія і фальварак, да якога належала вёска Багушы з трыццацю дварамі надзельных сялян і чатырма дварамі сялян-агароднікаў – усяго паводле рэвізіі 106 мужчынскіх душ. Фальваркавай зямлі – 23 валокі і 10 моргаў.

 Ostrohladowicze. Kościół i parafia katolicka Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny
1622 – ks. Stanisław Zdanowski
1635 – ks. Zakliczyński, pleban ostrohladowicki
1682 – ks. Dominik Berkinowicz, prezydent kośćioła Ostrohladowickiego, OP
1698 – ks. Daniel Mikłaszewicz, wikariusz ostrohladowicki, OP
1702 ks. Rafał Jankowski, wikariusz ostrohladowicki, OP
Przed 1722 ks. Tur, wikariusz ostrohladowicki, OP 
1722 ks. Józefat Paryszewicz, pleban ostrohladowicki, biskup wołoski 
1727  ks. Shymon Franciszek Janicki, pleban ostrohladowicki, dekan wielednicki
1736 ks. Floryan Szemiatkowski, pleban ostrohladowicki
1737  ks. Józef Grzegorz Janicki, kapelan brahiński 
1738  ks. Babiński, pleban ostrohladowicki
1738  ks. Józef Jan Klarowski, wikariusz ostrohladowicki  
1742  ks. Stanislaw Antoni Trembicki (Trębicki), kanonik kijowski, proboszcz ostrohladowicki
1743  ks. Jan Krukowski, wikariusz ostrohladowicki
1744 – parafia w dekanacie owruckim diecezji kijowskiej;
ks. Łukasz Antoni  Pieńkowski, dekan owrucki, proboszcz ostrohladowicki
1747  ks. Józef Baranowicz, kapelan chojnicki (capelanus aulicus kn. Szujskich)
1753 – 1790 – ks. Maciej Szemiatkowski, proboszcz ostrohladowicki, kanonik kijowski
1774 – ks. Egidiusz Piotrowski, wikariusz ostrohladowicki
1783 – ks. Karol Karbowski, kapelan brahinski, Ordo Fratrum Minorum
1784 – ks. Felicjan Jankowski, wikariusz ostrohladowicki
1786 – ks. Prokopiusz Szumski, comendarius ostrohladowicki
1789 – parafia w diecezji mińskiej
1789 – ks. Jan Kładkiewicz, kapelan listwiński
1789 – ks. Theoktist Teyszerski, wikariusz ostrohladowicki
1790 – około 1793 ks. Franciszek Hliński, proboszcz ostrohladowicki  
1792 – ks. Donat Zembrzuski, wikariusz ostrohladowicki
1794 – ks. Eutychiusz Zaleski, OP, comendarius ostrohladowicki
1794 około 1826 – ks. Józef Korsak, proboszcz ostrohladowicki, kanonik livonian (miński i liv.)
1796 – ks. Bruno Lewicki, kapelan chojnicki, OP
1796 – 1799 – ks. Theodor Czabanowski, kapelan wielkoborski, wikariusz chojnicki
1796 – ks. Thomasz Czeczott, kapelan rudakowski
1797 – ks. Łukasz Warsaba, kapelan chotuczowski
1798 – ks. Gaspar Urbański, kapelan listwiński
1799 – ks. Justyn Przesławski, wikariusz ostrohladowicki
1805 – budowa nowej świątyni staraniem proboszcza ks. Józefa Korsaka
1835 – ks. Franciszek Poźniak (c), ks. Tadeusz Rogowski (w)
1836, 1840 – ks. Leon Nowicki, wikariusz ostrohladowicki 
1840 – ks. Leon Babinowicz, kapelan chojnicki
1842 – parafia w dekanacie rzeczyckim, liczy 2593 katolików. Należały do parafii filie: 
Brahin i Chełmecz (obsługiwane przez o. Marcina Stołyhwo OP) oraz
filie Chojniki i Wielki Bor (obsługiwane przez o. Łukasza Pióro OP)
1843 – ks. Franciszek Poźniak (c), ks. Józef Gadejko (w)
1866 – ks. Alfons Matkiewicz (c), ks. Wincenty Dojniak (w)
1869 – ks. Antoni Walczukiewicz
1871 – 1894 – ks. Julian Rutkowski
1872 – parafia w dekanacie rzeczysko-mozyrskim, liczy 2656 kat.
1894 – 1902 – ks. Stanisław Iwanowski
1903 – ks. Kamil Jarmołowicz
1904 – około 1920 – ks. Julian Ławrynowicz; 1908 – ks. Wincenty (?) Ławrynowicz

Вышэй змешчана выява іконы Маці Божай Снежнай, што паходзіць, як звычайна ўважаецца, з Астраглядаў.
Нябожчык Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч некалі задаваўся пытаннем: а ці не старая гэта алтарная ікона, якая пасля зачынення 19 ліпеня 1865 г. каталіцкай капліцы ў Юравічах, была перададзеная ў Астраглядаўскі касцёл?.. http://media.catholic.by/nv/n24/art3.htm . Паводле акту ад 31 мая 1967 г., падпісанага дырэктарам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР пані Аладавай (Е. Аладовой), параметры іконы адпавядаюць той, што атрыманая з в. Сялец, таксама Брагінскага раёна. Яшчэ паведамляецца, што абраз нібыта паходзіць з маёнтку Патонаў (з двара Гарадзішча?). І якімі ж былі шляхі іконы?..

Крыніцы і літаратура
Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 1. S. 37, 41, 42, 51, 69, 158
Le Catholicisme Romain en Russie. Études historiques par M. le comte Dmitry Tolstoy. Tome premier. – Paris, 1863

Chodźko [Jan] Ignacy Borejko. Diecezja Mińska około 1830 roku. T. 1. Struktury parafialne.  Lublin, 1998
Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey.  Lwów, 1748
Nasze kościoły. T. 2. Diecezja mińska. Z. 16. Dekanat mozyrski. Red. Żyskar F. J. 
Warszawa, Petersburg, 1914
Wykaz klasztorów dominikańskich prowincyi Ruskiej. Zebrał Wołyniak (Giżycki J. M. A.). Cześć II. 
Kraków, 1923
НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 146 etc.
Опись актовой книги Киевского центрального архива № 27. Сост. А. Т. Белоусов. – Киев, 1882

Падрыхтаваў С. Бельскі

Касцёл Унебаўзяцця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Здымак недзе ў межах 1915 1917 гг.
[Mińszczyzna w zbiorach Stanisława bar. Dangla. Museum Tomatorum. Kolekcja:
Zabytkowe budynki i budowle miast i wsi. // http://myvimu.com/collection/47794294?page=3.]

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024