Суббота, 27.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Традыцыйная культура

 Чэслаў Пяткевіч. Чэслаў Пяткевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1856 г. ў Бабчыне, што на Хойнікшчыне. Маці – Паўліна (родам з Кшыжаноўскіх) – была здольнай, таленавітай жанчынай. Усе пяцёра сыноў атрымалі хатнюю адукацыю менавіта дзякуючы яе намаганням. Бацька – Генрык (дарэчы, брат паэта Антонія Пяткевіча –  Адама Плуга) – служыў у паноў Прозараў старшым ляснічым у Прушыне, дзе меў смалакурню. У гэтай лясістай мясцовасці прайшло дзяцінства Чэся. За меркаванае спрыянне паўстанцам 1863 г. бацька быў асуджаны на двухгадовае турэмнае зняволенне (дзе і памёр), у выніку чаго маёмасны стан сям'і значна пагоршыўся. У падлеткавым узросце разам са старэйшым братам Адольфам Чэслаў зведаў цяжкую фізічную працу, авалодаў амаль усімі рамёствамі жыхароў навакольных вёсак... (гл. раздзел меню: Землякі І)

Pietkiewicz Cz. Chojniki // Ziemia: Ilustrowany miesięznik krajoznawczy.
Warszawa, 1927. T. 12. № 1-24. S. 249
252

*****

З "Рэчыцкага Палесся" Чэслава Пяткевіча

Лічэнне
Усе арыфметычныя веды палешука абмяжоўваюцца лічэннем. Правільна лічыць ён ад аднаго да дваццаці дзевяці ўключна, але заместа трыццаці – дваццаць дзесяць, затым трыццаць адзін і г. д. аж да сотні. Звыш сотні ...»
Этнаграфічныя ўрыўкі
Падчас касьбы яблыні, якія растуць у недалёкіх дубровах, абтрасаюць, і яблыкі ўкладаюць у стагі сена, дзе яны ляжаць на працягу ўсёй зімы, і толькі перад вясной прывозяць іх дадому разам з сенам. За гэты час яны трацяць даўкасць, мякчэюць і становяцца прыдатнамі для спажывання. У глыбіні лясоў яблыкі...

... часта сустракаліся свінні ў чорныя і рудыя палосы ўздоўж хрыбта (жарыя, жарай масьці), вельмі падобныя да дзікіх ад скрыжавання з дзікімі, што мае месца ў лясных вёсках. Бо там у час паспявання і ападання жалудоў, а часта і нашмат раней, свінні ўцякаюць як...
...Вёска, якая мае бусьленіцу (дрэва з бусліным гняздом, а часам самое гняздо на стадоле), ганарыцца гэтым, а той, хто мае яе на даху сваёй стадолы, лічыцца ...»
Чараўнік, альбо знахар
Яшчэ ў першай палове мінулага [г. зн. дзевятнаццатага] стагоддзя кожны майстар на смалакурні (атаман), паколькі ён нейкім чынам мае стасункі з чортам, лічыўся, у залежнасці ад умення пераконваць у сваёй чарадзейнай сіле, знахарам ці ...»
Скарбы
Калісь яшчэ за паншчыны, мы з суседам Якавам Купрэйчыкам, скідаўшы стажок сена на альсе ў Мутвіцы (урочышча), ехалі да гасподы. Ужэ было зьмерклася, як, выбрыўшы з лесу, агледзеліся ў паўлаўскіх пакосах, за вярстоў 4 ад Хвайнік. Перш мы гаманілі, а далей едзем сабе моўчкі, аж ось ...»
Русалка
У 80-я гады XIX стагоддзя яшчэ дзе-нідзе верылі ў русалку; засталіся пра яе толькі пераважна апавяданні, памятка ў назве тыдня пасля Сашэсця Св. Духа да наступнай нядзелі (русальны тыжджэнь) і лаянка на ..»
Штó творыць чорт з добрымі людзьмі
Кум Піліп, пахаваўшы сваю жонку, спраўляў хаўтур, дак мы, суседзі, чалавек з дзесятак, з бабамі сабраўшыся ў яго хаці, разпілі за душу пакойніцы біклагу гарэлкі. Пагаманіўшы да паплакаўшы, як у нас заведзена, госьці сталі разходзіцца, а кум на мяне маргнуў, штоб я астаўся. Калі астанні хаўтурнік выйшаў ...»
Рэлігійнае жыццё палешукоў
У рэлігійным жыцці палешука вялікую ролю адыгрываюць культавыя рэчы, сярод якіх на першым месцы – крыж.Хрэст сьвяцей за ўсё, сільней усякае сілы і за ўсё дарожай. Маці як пачэпіць хрэсьцік дзіцятку на шыйцы або пакладзе ў люльку, то яно з ім ...»

Чуллівасць палешука да музыкі
Калі мне было 8 гадоў, я быў сведкам камічна-ўзрушальнага здарэння. Праходзячы з бацькам каля складу прадуктаў сухой перагонкі, мы маглі назіраць на ганку работніка Аляксея Сапляка, які спаў, а пры ім сядзеў падлетак, які прынёс яму абед і чакаў, пакуль той прачнецца ...»

Валянціна Новак. Мясцовыя асаблівасці каляндарна-абрадавага фальклору Хойнікшчыны. Ступень якасці тэарэтычнага асэнсавання такіх праблем сучаснай фалькларыстыкі, як лакальнасць / рэгіянальнасць, традыцыйнасць / навацыйнасць, залежыць ад сур'ёзнага вырашэння задач дэталёвага абследавання і вывучэння всобных рэгіёнаў, у прыватнасці фальклору Хойнікшчыны.
  Звернемся непасрэдна да агульнай характарыстыкі традыцый каляндарна-абрадавага фальклору Хойніцкага раёна. Засяродзім увагу на аналізе мясцовага калядна-навагодняга комплексу. Абрад ваджэння каня займаў важнае месца ў калядным святкаванні ў в. Глінішча. ...>>

Валянціна Новак, Алена Кастрыца. Традыцыі сямейнай абраднасці Хойніцкага рэгіёна. Сямейна-абрадавы комплекс Хойнікшчыны захоўвае агульнаэтнічную аснову і вылучаецца багаццем рэгіянальна-лакальных асаблівасцей. Традыцыйна падзяляецца на тры часткі: радзінна-хрэсьбінную, вясельную і пахавальную, якія суправаджалі жыццё чалавека ад нараджэння да яго апошніх дзён. Засяродзім увагу на мясцовым характары радзінна-хрэсьбінных абрадаў і звычаяў. ...>>

МАРЫСЯ {арыгінал}
(
І. Палівода Я. Купала)

Сьвеце месяц, сьвеце,
Як дзюрка ў сярмязе;
Паніч за мужычкай
Безустаньня лазе.

Дваццаць год Марысі,
Кроў іграе ў целе,
З панскім сынам ночкі
Каратае, дзеле.

“Марыся, Марыся! –
Гавора ёй маці: –
Кінь на паніча так
Вачыма міргаці”.

Яна як ня чуе
Матчыных мараляў:
Спусьці маці з вока, –
Дзеўка й загуляла.

Пад лясок, за вёску,
Бы далей ад дому,
Ляціць на спатканьне
К панічу ўдалому.

Што з сабой там робяць,
Як час каратаюць? –
Гэта хіба толькі
Муж і з жонкай знаюць.

Сьвеце месяц, сьвеце,
Як лысіна ў пана;
Мусіць быць нарэшце
Песьня дасьпявана.

Ад пакус і ўцехаў
Крок адзін к пакуце, –
Быці бабай дзеўцы
Часам чорт паплуце...

Панічу з паненкай,
З багатай Амеляй,
Ужо рукі хусткай
Ксёндз вяжа ў касьцёле.

Панічова ж любка,
Марыся ўдалая,
На прылёты бусла
Сьлёзна паглядае.

Марыся, Марыся!
Галоўкі ня чухай, –
Ня слухала маці,
Бабкі цяпер слухай.

Алеся Кучарава. Дзіця ў традыцыйнай культуры Хойнікшчыны. Спрадвеку на Хойнікшчыне было прынята мець многа дзяцей. Аб гэтым проста, маляўніча і па-майстэрску распавядае Барыс Сачанка ў сваім творы "Вечны кругазварот".
  Дзіця было сэнсам жыцця, той кропкай, дзеля якой рухаецца наперад само жыццё: "Дзед мой расказваў. Раз ішоў позна вечарам, а тут раньша было балота, дак ідзе ён міма балота. Як прыцапіліся да яго якіясь, хто ета быў невядома". Яны былі ў длінных адзежах ды давай плясаць... Той прасіўся пусціць дадому: "Пусціце, мяне дзеці ждуць" (Казьмярчук Галіна Аляксееўна, 1950 г. н., в. Вялікі Бор). ...>>

Уладзімір Коваль. Архаічныя элементы вяселля ў Хойніцкіх ваколіцах. У традыцыйнай народнай культуры вясельная абраднасць займае асаблівае месца, бо менавіта ў ёй захаваліся шматлікія архаічныя ўяўленні, што адлюстроўваюць старажытныя язычніцкія вераванні. Выказанае меркаванне наглядна ілюструюць шматлікія матэрыялы, сабраныя ў розныя часы на тэрыторыі Хойнікшчыны. Многія звесткі пра мясцовую вясельную абраднасць ацэньваюцца зараз як несучасныя, хоць яны не толькі вядомыя ў іншых рэгіёнах Усходняга Палесся і ў Беларусі ў цэлым, але і сустракаюцца ў гарадскім асяроддзі. ...>>

Ажаніла маці маладога сына,
Маладой нявесткі неўзьлюбіла. (2 р.)

Выправіла сына ў вяліку дарогу,
Маладу нявестку ў поле лён палоці (2 р.)

Не аполеш лёну  не ідзі дадому,
Пайдзі ў чыста поле, стань калінаю.
Не палола лёну, не пайшла дадому,
Стала ў чыстым полі ды калінаю.

Як прыехаў Ясь зь вялікай дарогі,
Расказаў ён матцы пра свае навіны. (2 р.)

Матуля-матуля, увесь сьвет вандраваў я,
А такой каліначкі ў сьвеце не відаў. (2 р.)

Ад буйнога ветрыку накланілася,
Ад дробнага дожджыку распусьцілася.
Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру,
Пасячы ты, Ясю, тую каліну!

Секануў ён раз  аказалася,
Секануў другі раз  адазвалася. (2 р.)

Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жынкá!
А нас разлучыла матуля твая... (2 р.)

Аляксандра Станкевіч. Лексіка народнага жылля і будаўніцтва ў гаворках Хойніцкага р-на. Традыцыйная народная культура ўсходніх славян рупліва стваралася на працягу доўгага часу, беражліва захоўвалася і ашчадна перадавалася з пакалення ў пакаленне. Важны абавязак нашага грамадства перад будучымі пакаленнямі  зберагчы і развіваць разнастайныя формы традыцыйнай культуры, якія адлюстроўваюць нашу самабытнасць і непаўторнасць, выражаюць нацыянальную свядомасць і менталітэт.  ...>>

Алена Кастрыца. Прыкметы і павер'і Хойнікшчыны. Вельмі часта, нават самі таго не заўважаючы, мы людзі XXI стагоддзя, звяртаемся да традыцыйных народных ведаў, да зярнятак мудрасці чалавечай, якія, правераныя часам, перадаюцца з пакалення ў пакаленне, ашчадна зберагаюцца і надзяляюцца ўласцівасцямі казачнай цудадзейнасці і адначасова якасцямі побытавага прагматызму. Менавіта рэальныя ўмовы існавання чалавека было вытокі ўзнікнення народных вераванняў, вытокі ўзнікнення прыкмет і павер'яў, пра міфалагічную аснову якіх можна гаварыць і як пра пэўны тып успрымання навакольнага свету, і як пра спосаб адлюстравання жыцця, і як пра своеасаблівы шлях замацавання і перадачы ведаў і досведу. ...>>

Валянціна Новак. Народная міфалогія. Міфалагічныя ўяўленні жыхароў Хойнікшчыны важная частка духоўнай культуры. Галоўнай крыніцай звестак па тэме з'яўляюцца вусныя аповеды жыхароў, з якіх можна дазнацца як пра іх шчырыя вераванні, звязаныя з персанажамі ніжэйшай міфалогіі, так і з рэчыўным, жывёльным і раслінным светам. Засяродзім увагу на дэманалагічных уяўленнях, якія адрозніваюцца ўстойлівым характарам бытавання. ...>>  

Святлана Вяргеенка. Замовы Хойніцкага краю.  Ва ўяўленні сучасніка замовы асацыіруюцца з нечым застыглым, акамянелым, пра што сведчаць устойлівасць кампазіцыі і мастацка-вобразных сродкаў, стэрэатыпнасць традыцыйнасць тэматычнага складу. Аднак гэтыя ўяўленні справядлівыя хіба часткова. На працягу тысячагоддзяў, з першых крокаў чалавека на шляху цывілізацыі і да новага часу творцы замоў не выходзілі за межы строга рэгламентаванага кола тэм і вобразаў.  ...>> 

Наталля Панкова. Прыказкавае багацце Хойнікшчыны. Час бяжыць хутка. Жыццё віруе і часам здзіўляе нас сваімі нечаканымі паваротамі. Мы нават не паспяваем заўважаць, як хутка ўдасканальваюцца тэхнічныя сродкі, нікога не здзівіш зараз і наяўнасцю ў доме камп'ютэра і інтэрнэта. Змяняюцца і жыццёвыя каштоўнасці. І ўсё ж, на нашу думку, ёсць нешта вечнае, што з'ядноўвае людзей розных эпох і пакаленняў. Гэта тая мудрасць, якая назапашана дзядамі і прадзедамі, і якую мы, асабліва ў маладосці, неасабліва і ўспрымаем, але, пасталеўшы, нечакана для сябе сутыкаемся з жыццёвымі сітуацыямі, якіх можна было б пазбегнуць, прыслухайся мы, напрыклад, да народных выразаў: Замуж ісці нада знаць: позна легчы, рана ўстаць; Закінь наперад ззаду знойдзеш; Лішняга і свінні не ядуць і інш. ...>>  

Ала Партнова. Лексіка-семантычныя асаблівасці вясельнай лірыкі Хойнікшчыны. Палессе багатае на народных песняроў i простых людзей-носьбiтаў багатай духоўнай спадчыны. Не з’яўляецца выключэннем i Хойнікшчына, народная творчасць якой была прадметам вывучэння навукоўцаў яшчэ ў XIX стагоддзі (узгадаем працы Ч. Пяткевiча). На сучасным этапе фальклорнага развiцця назiраецца яскрава выражаная тэндэнцыя “згасання” казачнай традыцыі, нешматлікімі з’яўляюцца і ўзоры наратыўнага няказкавага фальклору, асабліва легенды і паданні. Цi выпадкова гэта? Як гэты факт уплывае на выбар сучасным чалавекам спосабаў пабудовы свайго жыццёвага шляху? ...>> 

Алена Воінава. Жывёлагадоўчая лексіка ў гаворках Хойніцкага раёна. Адной з самых актуальных і цікавых праблем беларускага мовазнаўства з’яўляецца аналіз дыялектнай лексікі, рознабаковае даследаванне разнастайных лексіка-семантычных груп. Усходняе Палессе, куды ўваходзіць і Хойніцкі раён, як вядома, – унікальная тэрыторыя з адметнай гісторыяй, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі, якая адыграла істотную ролю ў фарміраванні беларускага этнасу, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Менавіта гэтым фактарам тлумачыцца наяўнасць многіх старажытных з’яў на тэрыторыі Усходняга Палесся ў галіне матэрыяльнай і духоўнай культуры. ...>> 

 Аляксей Ненадавец. З уласных палявых запісаў замоўнай творчасці.  Мне даводзілася бываць на гэтых палескіх землях мноства разоў. І не толькі па навуковых ці службовых справах. Часта завітваў да сяброў і знаёмых, якіх на Хойнікшчыне ў мяне таксама засталося надзвычай многа. Іншая справа, што нехта ўжо выехаў у чыстыя ад радыяцыі раёны Беларусі, некага ўжо ўвогуле няма сярод жывых, але самыя адданыя роднай зямлі так і засталіся на сваіх падворках, у сваіх паселішчах._Яшчэ памятаю, што з першай сваёй вандроўкі – яшчэ студэнцкай – пачаў звяртаць увагу на замовы ад бяссонніцы ці ад “бяссоння”, як іх называлі самі інфарматары. Таму, калі ўзяўся перакладваць свае сшыткі і паасобныя карткі, пажаўцелыя ад часу, і паспрабаваў вылучыць найбольш характэрныя і важныя замовы, то набралася ў мяне такіх вуснапаэтычных твораў недзе каля сотні! З аднаго толькі раёна (з двух: Хойніцкага і Брагінскага; адзін хіба рэгіён – С. Б.), па адной толькі тэме!  ...>> 

Міхаіл Міхайлец. Фальклорная калекцыя Хойніцкай экспедыцыі 1981 года. Значная калекцыя фальклорных матэрыялаў з тэрыторыі Хойніцкага раёна прадстаўлена ў фальклорнай калекцыі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая аб’яўлена Саветам Міністраў нацыянальным набыткам. ...>>  

Рыма Кавалёва. Фальклорнае лета 1982 года на Хойнікшчыне. Вёскі Тульгавічы, як, на жаль, і многіх іншых палескіх паселішчаў, ужо няма на карце сярод “жывых”, але ў нашай удзячнай памяці застаўся яе вобраз, просты і прывабны адначасова, – хаты, іх начынне, двары з калодзежамі, вуліцы, сады, сенажаці, рэчка Віць, усё, што так міла і люба воку беларуса, а ў сэрцы – яе людзі, тыя, каго навукоўцы называюць носьбітамі фальклорнай традыцыі.  ...>>  

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024