Воскресенье, 28.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Гісторыя II

 Размежаванне Кіеўскага ваяводства Кароны з Мазырскім паветам ВКЛ. 1621/22 г. Напярэдадні падпісання Люблінскай уніі 1569 г. паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім, кароль Жыгімонт Аўгуст адлучыў сваім указам Кіеўскае ваяводства ад апошняга і ўвёў у склад Польшчы. Пасля гэтага на вальных сеймах Рэчы Паспалітай шматразова ствараліся камісіі па размежаванню спрэчных тэрыторый. На гэтай старонцы прыводзім апісанне спробы размежаваць Карону і ВКЛ у нашым рэгіёне. Пачатак яго датаваны 13 снежня 1621 г. у Оўручы, а заканчэнне – 3 студзеня 1622 г. у Маканавічах. Паводле дакумента, сітуацыя тут склалася не інакш унікальная: большая частка сённяшніх Хойнікшчыны і самых Хойнік (!) апынуліся ў Кароне, а меншая, якая і раней была ў межах Мазырскага павету, засталася ў Вялікім Княстве (гл.: матэрыял "Адміністрацыйная прыналежнасць…") ...>> 

   Хойніцкі маёнтак князёў Шуйскіх {інвентары 1698, 1721, рэвізія 1716 года}. На гэтай старонцы змяшчаем арыгінальныя дакументы з гісторыі Хойнікшчыны і Брагіншчыны, якіх да сённяшняга часу захавалася няшмат. Зацікаўленыя наведвальнікі сайта атрымаюць звесткі пра сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва мястэчка Хойнікі і прыналежных да маёнтка вёсак ды хутароў, пра іх павіннасці князям Шуйскім за карыстанне зямлёй або за права на арэнду ці то займацца якімі промысламі. Нехта пабачыць тут знаёмыя, нават родныя, прозвішчы ажно з канца XVII пачатку XVIII ст. І ўвогуле так здаецца усім карысна ўяўляць, з якіх крыніцаў паходзяць сведчанні, якія пазней, у адаптаваным выглядзе, мы сустракаем у строга навуковых, потым навучальных і нарэшце найбольш масавых папулярных выданнях, прысвечаных гісторыі Беларусі. ...>>

  Юзаф Вольф (Ożarowski hr. Konstanty) пра князёў Шуйскіх.  Згаданыя князі належалі да аднае з сямі ўладальніцкіх фамілій, якая трымала Хойнікі каля паўтары сотні гадоў. Менавіта пры іх у другой палове  XVII ст.  мястэчка, размешчанае ў скрайне нязручнай забалочанай мясціне, пераняло ў Астраглядавічаў іх былую ролю  стала цэнтрам усяго маёнтку і дало яму сваю назву. Цікавыя звесткі пра Шуйскіх у нашым краі падае польскі геральдык Ю. Вольф (на самой справе К. Ажароўскі). І хоць спрэчнай уважаецца тэза пра іх расійскае паходжанне (у Рэчы Паспалітай існавала некалькі аднайменных сем'яў і без княскіх тытулаў), але ж яе ніхто пакуль дакументальна  і не абвергнуў. Не бачым вялікай бяды і ў тым, што аўтар змясціў нашыя Хойнікі на Берасцейшчыне там сапраўды ёсць паселішча з сугучнай назвай. Апублікаваныя вышэй інвентары і рэвізія ўсё вяртаюць на сваё месца. ...>>

 Хойнікшчына і Брагіншчына ў актах Оўруцкіх. Сярод дакументаў Оўруцкага гродскага суда, хоць і рэдка, а ўсё ж сустракаюцца звесткі пра людзей Хойніцка-Брагінскага рэгіёна._Напрыклад, скарга ад 4 чэрвеня 1694 г., пададзеная ў суд панам Казімірам Яроцкім, на адміністратара Хойніцкага маёнтка – спадчыннага ўладання князя Канстанціна Шуйскага, пісара літоўскага, – пана Яна Здзітавецкага. У крыніцы паведамляецца, што харугва ваяводзіча інаўроцлаўскага пана Шчавіньскага ў лістападзе 1693 г. стала на зіму ў Хойніках...  ...>> 

 Анатацыі судовых актаў пра даўнія падзеі на Хойнікшчыне/Брагіншчыне.  Раней даводзілася згадваць пра тое, што звестак з гісторыі Хойнікшчыны да другога падзелу Рэчы Паспалітай у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны ў Кіеве нашмат болей, чым у фондах НГАБ у Мінску. Гэта натуральна, таму бо асноўная частка рэгіёну разам з Хойнікамі і Брагінам у мінулым належала да Кіеўскага ваяводства.  ...>>

  Замак у Хойніках. У кнізе Д. Л. Вінаградава "Хойнікшчына. Легенды, падзеі, людзі" (Мінск, 2010. С. 26) па тэме сказана наступнае: "Кім і калі ўпершыню пабудаваны замак у Хойніках, дакладна ўстанавіць не атрымалася. Хутчэй за ўсё, адначасова з наданнем Хойнікам статуса мястэчка… Раскопкі на астраўку, што знаходзіўся ў паўднёвай частцы вадаёма, паказалі, што на гэтым месцы сапраўды ў XVI – XVII стагоддзях стаяў замак". Далей аўтар падаў апісанне замка М. А. Ткачова, выкарыстанае таксама ў энцыклапедыі "Вялікае Княства Літоўскае". ...>>

Чатыры стагоддзі таму ў Брагіне... У артыкуле "Прывілей зямянам Круневічам на сёлы Вадовічы і Алексічы. 1568 год” ужо прыводзіліся прыклады скажэння тапонімаў – царскі сын. І гэта не апіска, бо такая форма назвы ўжытая згаданым аўтарам шматразова. Вярнуцца да тэмы зноў прымусіла нядаўняе паўтарэнне памылкі ў двух выданнях падручніка для ВНУ, падрыхтаванага калектывам Інстытута Расійскай гісторыі РАН на чале з дырэктарам установы А. М. Сахаравым. Безумоўна, высвятленне таго, як на самой справе гучала назва невялікага паселішча і яго лакалізацыя, для расійскіх аўтараў аб’ёмістых твораў не маглі стаяць на першым месцы. Можна заўважыць яшчэ, што скажэнне дапускаецца, або прымаецца на веру тымі, хто жыве і працуе далёка ад месцаў, якія вывучае. А вось, скажам, ураджэнец Рэчыцы М. В. Доўнар-Запольскі, знаёмы з мясцовымі крыніцамі, не сумняваўся, што самазванец быў менавіта ў Брагіне ...>>

Бітва пад Загаллем. Названая падзея папярэднічала больш  вядомай бітве пад Лоевам і была найважнейшай у гістореняыі Хойнікшчыны часоў казацка-сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. Памяць пра яе доўга захоўвалася ў назве ўрочышча Казацкая грэбля ды ў сямі вялікіх курганах з рэшткамі пахаваных казакоў і сялян. Існавалі яны, прынамсі, яшчэ ў пачатку XX ст. Сённяшняя вёска Загалле, што раскінулася на левым беразе ракі Віць (прыкладна за 10 км ад Хойнік), у сярэдзіне XVII cт. была мястэчкам і цэнтрам невялікага староства з вёскамі Старое Загалле, Клевы, Гноеў, Казялужы, Небытаў, Настолле на самым ускрайку Мазырскага павету Вялікага Княства Літоўскага, на мяжы павету Оўруцкага, да якога належалі мястэчкі Хойнікі і Брагін. ...>>

Бітвы пад Загаллем і Лоевам у дакументах архіву Радзівілаў; вынятак з кнігі Эдварда Котлубая.  Гэтыя дзьве найбуйнейшыя ў нашым рэгіёне палявыя бітвы часоў "хмяльніччыны" адбыліся 17 чэрвеня і 31 ліпеня 1649 года. Абедзьве скончыліся паражэннем казакоў. Дзеля чаго ўсё? Пэўна, у кожнага свая праўда. Людзі, якія адчувалі сябе прыгнечанымі, бясспрэчна, мелі права супраціўляцца гвалту. А хто адчуваў адказнасць за захаванне дзяржавы, якая адна толькі і здольная арганізаваць і забяспечыць супольную жыццядзейнасць вялікай масы людзей, дык мусіў ліквідаваць пагрозу яе існаванню – казацкую вайну. І адны, і другія ў даўнія часы маглі дзейнічаць выключна грубай сілай, бо да прыняцця ідэі роўнасці людзей не адно перад Богам, але і перад чалавечым законам, да стварэння грамадзянскай супольнасці было яшчэ вельмі далёка. ...>>

Казацка-сялянская вайна сярэдзіны XVII ст. у дакументах.  Паводле публікацый: Юры Мыцык (Кіеў). Палкоўнік Ілля Галота і Загальская бітва 1649 г. у святле новых дакументаў // Спадчына. 2002. № 5-6.; Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648 – 1658 рр. Т. 1 (1648 – 1649). Київ, 2012; Т. 2 (1650 – 1651). Київ, 2013; Т. 3 (1652 – 1654). Київ, 2014 (фільм паводле рамана Генрыка Сянкевіча "Агнём і мечам"). ...>>

 Як казакі на Брагіншчыне/Хойнікшчыне гасцявалі.  У раённай кнізе "Памяць” ёсць абзац, прысвечаны падзеям XVII ст. З яго можна даведацца пра дапамогу ўкраінскіх казакоў народным масам Беларусі ў барацьбе супраць "польска-шляхецкага прыгнёту”, а бітва пад Загаллем 17 чэрвеня 1649 года паказана няўдалай спробай такой дапамогі. Сказана таксама, што напярэдадні бітвы загоны палкоўніка Ільі Галоты спалілі Хойніцкі замак ды перабілі жаўнераў. Напэўна, інфармацыя ўзята не наўпростую з дакументаў, але запазычана ў Ч. Пяткевіча, які ў вуснай форме атрымаў яе ад Б. Клечынскага, а апошні прачытаў у дакуменце з архіву Хойніцкага замка нібыта часоў Вішнявецкіх. ...>>

 "Акты о казаках": урыўкі з "Архива Юго-Западной России".  Няйнакш цікавыя дакументы, што да гісторыі Хойнікшчыны/Брагіншчыны XVII XVIII стст., сабраныя ў серыйным выданні "Архив Юго-Западной России". Намаганнямі супрацоўнікаў Кіеўскай археаграфічнай камісіі крыніцы пабачылі свет у 1859 1911 гг. Прапануем матэрыялы  пра пастоі казакоў у нашых сёлах і хутарах, пра ўзаемаадносіны пастаяльцаў з тутэйшым насельніцтвам, якое іх карміла і забяспечвала ўсім жыццёва неабходным з прычыны таго, што у скарбе Рэчы Паспалітай на ўтрыманне казацкіх палкоў амаль заўсёды не ставала грошай, пра наезды і рабаўніцтвы ды іншы гвалт, што ўчынялі "госці"... Усё гэта акты Оўруцкага гродскага суда (нагадаем, што большая частка Хойнікшчыны і ўся Брагіншчына ў азначаныя часы належалі да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводства). ...>>

  Гайдамакі ў нашых краях. Цюркскае слова "haydamak" утрымлівае значэнні "нападаць", "рабаўнік", "угоншчык". У XVIII ст. на Украіне і Беларусі так называлі ўдзельнікаў узброеных атрадаў, што налічвалі ад некалькіх чалавек да тысячы і нападалі на панскія маёнткі, лацінскія касцёлы і кляштары, уніяцкія цэрквы і манастыры, на яўрэяў і на заможных жыхароў мястэчак незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Зачынальніцай руху гайдамакаў была запарожская казацкая бедната (галота), з асяроддзя якой звычайна выходзілі кіраўнікі – атаманы і ватажкі. Потым ужо да яе далучаліся сяляне і парабкі._Гісторыкі канстатуюць бясспрэчна антыфеадальны характар Калііўшчыны (1768 г.) – найбуйнейшага паўстання за ўсю гісторыю гайдамацкага руху...  ...>>

  Яўрэі даўняй Хойнікшчыны. Названая тэма  вельмі сур’ёзная, бо хто яшчэ ў такой ступені, як яўрэі, спрычыніўся да развіцця ў нашым рэгіёне рамёстваў і гандлю ў мінулым ды ператварэння Хойнік у сапраўднае, а не толькі паводле назвы, мястэчка? Але тады адразу ўзнікае пытанне: чаму яўрэйская праблематыка не знайшла амаль ніякага адлюстравання ў даваеннай частцы кнігі "Памяць”, як адсутнічае яна і на старонках раённай газеты? Паспрабуем хоць часткова запоўніць непрыемны прабел, разгледзеўшы тыя кароткія звесткі пра яўрэйскае насельніцтва рэгіёну ў XVIIXVIII стст., якія  ўдалося адшукаць на сённяшні дзень. ...>>

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024