Воскресенье, 28.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Землякі  I

Караль Прозар, вялікі абозны ВКЛ. Да 265-годдзя з дня нараджэння. Адным з самых знакамітых уладальнікаў Хойнік быў Караль Прозар. Сапраўды, ён не адно пан-прыгоннік – уласнік вялікіх маёнткаў, тады як масы яго сялян маглі жыць у нястачы. Для гісторыі найперш – гэта чалавек, які ўсяго сябе прысвяціў служэнню Айчыне. Яго жыццё з’яўляецца выдатным узорам патрыятызму і для сённяшняй моладзі. Таму варта звярнуцца да асобных фактаў з жыцця і дзейнасці вялікага абознага. Яны бо ўяўляюць немалую цікавасць, іх з годнасцю можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі Беларусі пры разглядзе тэмы "Наш край"._У 1782 годзе бацька Караля, віцебскі ваявода Юзаф Прозар ажаніўся з удавой князя Адама Шуйскага, старасты загальскага, княгіняй Марыянай з дому Халецкіх. А 16 студзеня 1783 года ўжо сам Караль, не шукаючы сабе партыі ў асяроддзі паненак старэйшых... M. Dubiecki. Karol Prozor  ...>>

 Мікалай Ястшэмбскі. 11(23) ліпеня 1808 года ў сям’і рэчыцкага падсудка Фелікса і Яанны з Крушэўскіх Ястшэмбскіх, уладальнікаў маёнтка Барысаўшчына на Хойнікшчыне, нарадзіўся сын Ян Ксенафонт Мікалай – чалавек, плёнам працы якога мы карыстаемся па сённяшні дзень, нярэдка нават не ведаючы гэтага.
  Адукацыю наш зямляк набываў спачатку ў базылянскім кляштары ў Оўручы, пасля чаго бліскуча скончыў матэматычны факультэт Віленскага універсітэта і Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін у Пецярбургу. Пакінуты пры інстытуце, чытаў таксама лекцыі ў Тэхналагічным інстытуце._
Зацікавіўся тэхналогіяй пабудовы вісячых мастоў. Прыйшоў да высновы, што ў гэтай справе танней, а галоўнае, бяспечней выкарыстоўваць не сталь, а жалеза, якое лепш вытрымлівае неаднаразовыя і працяглыя нагрузкі. У 1838 г. М. Ястшэмбскі выдаў двухтомны "Курс практычнай механікі”, за які ў наступным годзе стаў лаўрэатам "половинной" Дзямідаўскай прэміі Расійскай акадэміі навук. ...>>

Іосіф Гашкевіч. Да 210-годдзя з дня нараджэння.Наша Айчына дала свету нямала выдатных асобаў, якія ў свой час праславіліся сваімі дасягненнямі ў самых розных галінах творчасці. Адзін з такіх людзей – беларус з паходжання, дыпламат, вучоны-мовазнаўца, паліглот, прыродазнаўца, арыенталіст Іосіф Антонавіч Гашкевіч, 200-годдзе з дня нараджэння якога з ініцыятывы ЮНЕСКА сёлета шырока адзначаецца на Беларусі. Бацька яго, Антон Іванавіч, служыў  святаром у  Міхайлаўскай царкве сяла Стралічаў на Хойнікшчыне...  Кузнецов А. П. Вклад И. А. Гошкевича в становление российско-японских связей в XIX в.  ...>>

Аляксандр Юстыніян Аскерка.  Наш знакаміты зямляк Аляксандр, сын Уладзіслава і Ядзвігі з Гечэвічаў, Аскерка нарадзіўся ў маёнтку Рудакоў у 1830 г. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. Там жа, на берагах Балтыкі адбываў вайсковую службу ў грэнадзёрскім імя караля Фрыдрыха Вільгельма палку. Як афіцэр рэзерву мог стаць непасрэдным удзельнікам Крымскай вайны 1853 – 1857 гг. Звольнены ад службы па хваробе ў чыне паручніка, у Рудакове, які пасля смерці бацькі перайшоў да старэйшага брата Генрыка, не жыў, а пасяліўся ў сваім маёнтку Раеўшчына, што ў Вілейскім павеце. З гэтага часу і пачалася яго актыўная грамадская дзейнасць._У 1858 г. прыходзіць у заняпад. А. Аскерка працаваў у Мінскім губернскім па сялянскіх справах камітэце. Браў удзел у рабоце рэдакцыйных камісій у Пецярбургу, а з 1861 г. працягваў рыхтаваць умовы правядзення сялянскай рэформы ўжо ў Вільні. Быў супрацоўнікам Віленскай археалагічнай камісіі ды камісіі, якая займалася апекаю над дзецьмі. ...>>

Фёдар Стравінскі. Фёдар Ігнатавіч Стравінскі нарадзіўся 8 (20) чэрвеня 1843 г. у маёнтку Новы Двор (Алексічы, сучасная Хойнікшчына) Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Шляхецкі род Стравінскіх гербу Суліма быў вядомы ў ВКЛ ад пачатку XVI ст. Радавод той галіны, з якой паходзіў наш зямляк, даследчыкам удалося прасачыць ад сярэдзіны XVI ст. Сярод яго прадстаўнікоў – паслы на сеймы Рэчы Паспалітай, ваяводы, кашталяны, вайскоўцы, урадоўцы розных рангаў. Некаторыя з іх былі уніятамі, затым усе сталі рыма-католікамі. Паступова з розных прычынаў род Стравінскіх прыходзіць у заняпад._Бацька Ф. Стравінскага Ігнат Ігнатавіч меў агранамічную адукацыю, наймаўся кіраваць панскімі маёнткамі, але асаблівых поспехаў не дасягнуў і сям'я жыла небагата. Фёдар Стравінскі ў Вікіпедыі. ...>>

Чэслаў Пяткевіч.  Лёс Чэслава Пяткевіча як вучонага незвычайны. Яго шлях у навуку пачаўся тады, калі ён дажываў сёмы дзесятак. Прычым на гэты шлях вывеў яго чалавек, які ўважаў Пяткевіча сваім хросным бацькам у навуцы, – вядомы даследчык Казімір Машынскі. Ён прыцягнуў ужо старога па ўзросту сябра да складання навуковых твораў і не памыліўся: багацейшыя веды Пяткевіча пра ўсё, што звязана з жыццём і культурай люду Палесся, увасобіліся ў яго працах, якія і сёння, праз дзесяцігоддзі, уражваюць сваёй змястоўнасцю, фактаграфічнай насычанасцю і з'яўляюцца надзвычай каштоўнымі дакументамі з гэтага цікавага кутка беларускай зямлі.
   Чэслаў Пяткевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1856 г. у Бабчыне, што на Хойнікшчыне... ...>>

Зянон Пяткевіч.  Усходняе Палессе з даўніх часоў выклікала цікавасць у гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, мовазнаўцаў і іншых спецыялістаў. Сярод яго даследчыкаў асабліва выдзяляюцца этнографы і фалькларысты браты Чэслаў і Зянон Пяткевічы, большая частка навуковай спадчыны якіх прысвечана Рэчыцкаму палессю – рэгіёну, дзе яны нарадзіліся і пэўны час жылі. Але калі пра Чэслава Пяткевіча і яго творчасць мы цяпер ужо шмат ведаем, дзякуючы выхаду ў свет кнігі "Рэчыцкае Палессе", то пра Зянона Пяткевіча мала хто чуў не толькі сярод паспалітых чытачоў, але нават і спецыялістаў. Нарадзіўся Зянон Пяткевіч 27 мая 1862 г. у фальварку Прушын Рэчыцкага павета Мінскай губерні (сучасная Хойнікшчына)... ...>>

 Кіпрыян Ярмольчык. У 2005 годзе да Усерасійскага конкурсу даследчых работ школьнікаў была прапанаваная праца дзесяцікласніцы з Краснаярску Таццяны Аляксандраўны Ярмольчык. Прысвечана яна нашым землякам з вёскі Мокіш бацьку і сыну Ярмольчыкам.
   Першы з іх, Кіпрыян Трафімавіч (нар. у 1871 г. – пам. перад Другой сусветнай вайной), у 1907 – 1912 гг. быў дэпутатам III Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі. Прычым адзіным, абраным па сялянскай курыі ад Рэчыцкага павету Мінскай губерні, г. зн. ад сучасных Брагінскага, Лоеўскага, Нараўлянскага, Хойніцкага, ледзь не поўнасцю Калінкавіцкага і Рэчыцкага, часткі Светлагорскага і, падобна, невялічкіх частак Мазырскага і Жлобінскага раёнаў.
 
...>>

 Мікалай Селіваноўскі. Будущий первый заместитель начальника Главного управления контрразведки СМЕРШа, а затем заместитель министра государственной безопасности СССР, генерал-лейтенант Николай Николаевич Селивановский родился 8 (21) апреля 1901 года в местечке Хойники Речицкого уезда Минской губернии в семье железнодорожного служащего. В 1915 г. тут же окончил 2-классное училище народного просвещения. Работал посыльным конторы имения Делистов. С ноября 1917 г. – конторщик совхоза Делистов, в 1918 – 1919 г. – рабочий на лесозаготовках в Хойниках, с 1919 г. – вновь конторщик совхоза Делистов.  ...>>

 Раіса Кашэльнікава. Да 120-годдзя з дня нараджэння. Раіса Мікалаеўна Кашэльнікава нарадзілася 16 верасня 1904 года ў вёсцы Баршчоўка Дзёрнавіцкай воласці Рэчыцкага павету (сучас. Хойніцкі р-н), народная  артыстка Беларусі (1957). Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). З 1939 года працавала ў беларускім тэатры імя Я. Купалы. Артыстка яскравай творчай індывідуальнасці, выканаўца лірыка-драматычных і вострахарактарных ролей.
   Адна з лепшых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднаіменнай п'есе Янкі Купалы. Раіса Кашэльнікава была самотнай жанчынай, тэатр – гэта ўсё яе жыццё.
Нават калі з-за ўзросту Раіса Мікалаеўна ўжо не магла іграць 19-гадовую гераіню, яна не адмовілася ад удзелу ў спектаклі, а пераключылася на іншую ролю ў той самай п'есе...  ...>>

 Якаў Жыліцкі.  Да 115-годдзя з дня нараджэння. Яков Зусьевич Жилицкий родился 3 октября 1909 года в местечке Хойники Речицкого уезда Минской губернии. В 1937 году окончил Ленинградский Плодоовощной институт. С 1940 года – старший научный сотрудник всесоюзного НИИ садоводства им. И. В. Мичурина, с 1949 по 1976 год  заведующий отделением механизации. Создатель технологических комлексов машин для обработки почвы в садах, межствольных полос, для ягодоводства, для поточной технологии уборки плодов и транспортировки урожая из сада. Автор 130 печатных работ, 45 авторских свидетельств на изобретения. Кандидат сельскохозяйственных наук (1954). Заслуженный изобретатель РСФСР (1972). Награждён орденами Отечественной войны 2 степени, "Знак почёта", медалями, в том числе медалью ВДНХ СССР.

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024