Воскресенье, 28.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Гісторыя I

  Акт абмежавання Брагінскай воласці 1512 года. Тэкст абмежавання Брагінскай воласці 1512 г. у фондах НГАБ у Мінску вядомы з актавай кнігі Мазырскага гродскага суда як запіс ад 2 жніўня 1776 года, а таму выкананы лацінскай графікай, хоць, у адрозненне ад польскамоўных уступу і канцоўкі ўсяго дакумента, "рускай мовай пісаны". Гэтым тлумачыцца і польскамоўны загаловак "Akt Ograniczenia Hrabstwa Brahińskiego", які аўтары хойніцкай  "Памяці", а таксама энцыклапедычных артыкулаў няслушна ўжываюць, калі пішуць аб месцазнаходжанні Хойнік у пачатку XVI ст. Тэрмін "графства" для азначэння адміністрацыйных адзінак і асобных уладанняў у ВКЛ таго часу не ўжываўся, таму ў "рускай" частцы дакумента і значыцца "воласць Брагіня". Брагіншчына ў кантэксце гісторыі беларуска-украінскага памежжа ...>>   

  Борис Черкас. Прикордонний намісник Семен Полозович. Артыкул украінскага гісторыка прысвечаны асобе пана Сямёна Фёдаравіча Полаза (Палазовіча), які быў першым, прынамсі, з вядомых паводле крыніцаў, уладальнікам брагінскіх Астраглядавічаў і нашых Хвойнік. Польскі храніст Марцін Бельскі казаў пра яго  "Polus Rusak, sławny kozak". І нездарма. Надта ўдала бо дзейнічаў супраць наездаў татарскіх чамбулаў у 1508 і 1511 г. Гэта тады, калі сістэма абароны на мяжы стэпаў яшчэ не была створаная, а таму рэдка калі ўдавалася сустрэць надта рухомага праціўніка на падыходах да населеных земляў ВКЛ._На вялікі жаль, у трохтомнай энцыклапедыі "Вялікае Княства Літоўскае", не згадваючы ўжо папярэднія беларускія даведнікі, ніякіх звестак пра знакамітага ваяра мы не знаходзім. А ён жа, акрамя ўсяго, быў рэчыцкім намеснікам, у свае апошія гады і пажыццёвым уладальнікам Рэчыцы... ...>>

  Аб часе падаравання Хойнік пану Сямёну Палазовічу. У адказе на запыт пісьменніка Д. Л. Вінаградава да акадэмічнага Інстытуту гісторыі годам найранейшай згадкі пра Хойнікі ў пісьмовых крыніцах названы 1492. Растлумачана таксама, што 1512 г., запазычаны з абмежавальнага акту “hrabstwa Brahińskiego”, да будучага раённага цэнтру дачынення не мае, бо Хойнічкам (Хвойнічкам) у ім названае нейкае ўрочышча, а не паселішча._Другая заява, відавочна, слушная. А вось першая… Адкуль узяты год 1492? У дакуменце кнігі запісаў № 17 Літоўскай метрыкі, на які спаслаліся супрацоўнікі ІГ НАН, такой даты няма і быць не магло: тая кніга ўтрымлівае звесткі 1530 – 1536 гг. Гэта ўсяго хіба дапушчэнне, заснаванае на факце, што ў 1492 г. памёр кароль Казімір IV і на пасад узыйшоў яго сын Аляксандр, а пра іх даніны Сямёну Палазовічу апавядаецца ў лісце 1532 г. яшчэ аднаго сына Казіміра Жыгімонта Старога. ...>>

   Калі ўпершыню маглі быць згаданыя Хойнікі?  Да Дня беларускага пісьменства 2010 у шэрагу іншых навінаў пабачылі свет кнігі "Хойнікшчыны спеўная душа” і "Хойнікшчына. Легенды, падзеі, людзі”. У абедзьвюх па пытанню, вынесенаму ў загаловак артыкула, старшыня райвыканкама А. В. Бічан захоўваў традыцыйную пазіцыю, аддаўшы перавагу 1512 году, а намеснік старшыні аблвыканкама В. В. Барысенка і пісьменнік Д. Л. Вінаградаў прынялі 1492 год, бо апошняй даты трымаюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Як тут быць? Які юбілей адзначаць у 2012 г. – 500-гадовы або 520-гадовы? ...>>

  Паселішчы нашага рэгіёна ў дакументах XVI – XVII стст. Бил нам чолом князь Михаило Василевич Збаражскии о том, што перво сего дали есмо ему волостку нашу Брягин держати до его живота, и тыми разы бил нам чолом, абыхмо то ему потвердили нашим привилем на  вечность._Ино мы, вбачивши верную и справедливую, знаменитее накладную его службу з давных лет ку отцу нашому, славное памети Казимиру, и брату нашому Александру, королем их милости, и к нам.., мы теж маючи възгляд о заплате праци его  и хотячи напотом охотнеишого и пилнейшого его вчинити к нам, яко к пану дедичному, з ласки нашое.., и на его чоломбите то вчинили: тую волостку Брягин з местом и с корчмами, и з мытом, и з городищом, и со всими селы, и з людми, кром тых сел, што первеи того кому у тои волости будем дали... ...>>

  Уладальнікі Хойнік. Спачатку Хойнікі ў складзе Брагінскай воласці былі дзяржаўным уладаннем. У 1506 г. кароль і вялікі князь Аляксандр аддаў апошнюю ў трыманне Данілу Дзедкавічу, пакуль той не выбера належныя яму 230 коп грошай. Але неўзабаве манарх памёр, яго ж брат і пераемнік Жыгімонт Стары "взяли есмо тую волостку Брягин" пад сваю руку. Ненадоўга, бо прывілеем ад 25 кастрычніка 1509 г. воласць тым жа каралём была аддадзена "до живота его" князю Міхаілу Васільевічу Збаражскаму, які раней ужо валодаў ёй "до воли господаръское". У хуткім часе князь М. Збаражскі біў чалом каралю аб правядзенні абмежавання Брагінскай воласці, што і выканаў у пачатку 1512 г. дзяржаўца трахтамірскі і дымірскі І. Кміціч. ...>>

 Судовыя справы князя Любецкага, паноў Харлінскага, Абрамовіча і Бразоўскага з кіеўскім Свята-Міхайлаўскім (Залатаверхім) манастыром. "...Што позывал позвы перед пана его млсть игумен монастиря свтого Михайла церкви Золотоверхое Семион кнзя Дмитрея Романовича Любецкого о кгвалтовное наслане и пожате збожя в року пятдесят четвертом на земли церквъной села Лысковского и к тому теж позвал был на том же позве, иж в року пятдесят пятом перед Божим нароженем люди кнзя Дмитреевы села Остроглядовского, вшодши в землю лысковскую тридцятеро бчол з дерева бортного выдрали и тыиж, дей, люди остроглядовские невинне копу собравши, на оной копе людей церковных лысковских обухи позбивали и помордовали..." ...>>

  Юзаф Вольф (папраўдзе, аўтар – граф Канстанцін Ажароўскі) пра князёў Любецкіх. Аднымі з найбольш ранніх уладальнікаў Хойнік, Астраглядавічаў, Навасёлак ды іншых паселішчаў у нашым рэгіёне былі князі Любецкія (галіна кн. Друцкіх). Але ў кнізе "Памяць" і ў брашуры А. М. Зелянкоўскага "Па залах Хойніцкага гісторыка-краязнаўчага музея" прысутнічае хіба звестка аб падараванні ў 1568 г. Хойнік Феннай, князёўнай Любецкай, пану Шчаснаму Харлінскаму. І ўсё. Пазней імі нібыта завалодалі князі Вішнявецкія, чаго на самой справе ніколі не было. На гэтай старонцы падаём урывак з кнігі Ю. Вольфа (К. Ажароўскага), звесткі якой будуць дарэчы побач з прыведзенымі вышэй судовымі цяжбамі Любецкіх з кіеўскім Свята-Міхайлаўскім манастыром. Наперад даруем аўтару (альбо выдаўцам) відавочную памылку: у яго сустракаем нейкія Глядавічы і Астрадворы, хоць у арыгінале каралеўскага ліста 1532 г. значыліся вядомыя ўсім нам Астраглядавічы (Астрагляды), а "дворы" месьціліся ў Кіеве і Оўручы... ...>>

 М. Ф. Спиридонов (1937 – 2017). Акт о разделе имения Брягин. 1574 г.  Среди разнообразных по происхождению, форме и содержанию видов источников Великого княжества Литовского, Русского, Жомойтского и далее (ВКЛ) XVI в. одним из распространенных являются «листы дельчие», т. е. составленные в установленной законом форме соглашения обычно шляхтичей-родственников о разделе имущества, доставшегося им в наследство. Официальных копий таких листов XVI в. сохранилось достаточно много. Оригиналов же их известно относительно мало. Оригиналом и является впервые публикуемый здесь лист от 15 марта 1574 г. о разделе имения, центром которого был замок Брягин. ...>> 

  І. В. Кондратьєв. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства. Від часів Давньої Русі, коли Гомель потрапив під вплив київських князів, Брагін увійшов до складу Київського князівства. Можливо, що сама назва Брагін походить від скандинавського прізвища Брага, та може свідчити про варязьку присутність у регіоні. Вперше місто згадується у Іпатівському літопису під 1147 р., у контексті боротьби князів чернігівських та київських. Наступна згадка припадає на 1187 р., коли київський князь Рюрик Ростиславич подарував Брагін молодятам – сину Ростиславу та його дружині. У 1241 р. Брагін, як і інші міста Подніпров’я, був спалений монголами._У 60-і рр. ХIV ст. Брагін увійшов до складу Великого князівства Литовського і став центром волості Київського воєводства (?), а з 1471 р. – Київського староства. Першим відомим володарем та великокнязівським намісником Брагіна був Альберт Монивід... У його руках вперше об’єдналися любецькі та брагінські володіння, бо саме він отримав від великого князя Вітовта міста Брагін, Горволь та Любеч. ...>>

   Адміністрацыйная прыналежнасць Хойнікшчыны ў XVI – пачатку XX ст. У пачатку XVI ст. Хойнікі і большая частка пазнейшага раёна належалі да Брагінскай воласці, а немалая яго ўскраіна на паўночны захад і захад прыкладна ад лініі Куравое – Небытаў – Настолле – Барысаўшчына – Тульгавічы, разам з усходнімі часткамі угоддзяў названых паселішчаў, была ў складзе воласці Мазырскай Вялікага Княства Літоўскага. З "Aktu ograniczenia hrabstwa Brahińskiego", пададзенага ў 1776 г. да кніг Мазырскага гродскага суда панам Алаізіем Ракіцкім, вынікае, што ў Брагінскую воласць не ўваходіла і частка Хойнікшчыны на поўдзень ад астравоў Дронькі і Кажушкі. Да якой воласці належала яна, пакуль асобныя паселішчы не былі раздадзеныя прыватным асобам і манастырам? ...>>

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024