Воскресенье, 28.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Тапанімія і гісторыя

Наталля Багамольнікава. Пра што гавораць нам тапонімы. Тапонімамі называюць уласныя назвы розных геаграфічных аб'ектаў: мораў, рэк. азёр, балот, ручаёў, каналаў, гарадоў, сёл, вёсак, пасёлкаў, вуліц, плошчаў, завулкаў, астравоў і г. д. (ад элін. topos 'месца' і onyma 'імя'). Тапонімы займаюць асобнае месца ў лексічнай сістэме кожнай мовы. З'яўляючыся індывідуальнымі найменнямі, яны выконваюць не толькі сваю адрасную функцыю. Гэта словы, якія абазначалі раней пэўнае паняцце. Даследчыкі тапаніміі прыйшлі да агульнай думкі, што ні адна назва не з'яўляецца выпадковай, што кожны геаграфічны аб'ект атрымлівае найменне па той адметнай прымеце, якая яго адрознівае ад іншых. ...>>   

Наталля Багамольнікава. Структурныя змены і працэс перайменаванняў у айканіміі Гомельшчыны. Лексіка-семантычны аналіз айканіміі Гомельшчыны яскрава паказаў нам вытокі яе фарміравання. Але карціна, мы лічым, будзе няпоўнай, аднабаковай, калі пакінуць без увагі тыя найменні, у якіх адбыліся структурныя змены або якія былі ў свой час па розных прычынах перайменаваныя. Наша ўвага будзе скіравана менавіта на такіх онімах. Мы вызначым умовы, прычыны і спосабы перайменаванняў у айканаміі на базе фактычнага матэрыялу гомельскага рэгіёна. Працэс перайменаванняў у айканіміі Беларусі, у тым ліку і на Гомельшчыне, можна ўмоўна падзяліць на два перыяды: да 1917 г. і пасля 1917 г. ...>> 

Аляксандр Рогалеў. Пра назву горада Хойнікі. Мясцовасць, якая апісваецца, з'яўляецца нібы востравам сярод палескіх балот і была заселена яшчэ ў тыя аддаленыя часы, аб якіх, з прычыны адсутнасці пісьмовых крыніц, мы можам ведаць толькі па матэрыяльных помніках даўніны ды з дапамогай геаграфічных назваў. На гэтай прасторы вядома нямала гарадзішчаў. Адно з іх размешчана за два кіламетры на поўнач ад чыгуначнай станцыі Хойнікі. На жаль, раскопкі тут не праводзіліся. Не выключана, што апошнімі з тых, хто жыў* на гарадзішчы, былі дрыгавічы, старажытныя славянскія насельнікі ўсяго гэтага краю... ...>> 

 Пра назву Хвойнікі/Хойнікі.  Паходжанне назвы мястэчка Хойнікі прыцягвала ўвагу многіх аўтараў. Найбольш цікавым уяўляецца зварот да тэмы прафесара ГДУ імя Ф. Скарыны А. Ф. Рогалева. Навуковец паспрабаваў растлумачыць, як на змену памяншальнай, адзіночнага ліку форме назвы Хвойнічак магла прыйсці назва Хвойнікі. Паводле яго, гэта стала неабходнасцю па меры росту паселішча, "асабліва тады, калі ў ім быў узведзены замак (першая палова XVII ст.)". Простая замена наймення Хвойнічак на Хвойнік выклікала б аманімію тапоніма і агульнага слова, што было непажадана... ...>>

 Найранейшыя пісьмовыя звесткі аб паселішчах Хойнікшчыны.  У гэтым  матэрыяле  прапануем  найбольш  раннія і, як падаецца,  цікавыя  звесткі  аб паселішчах нашага раёна._ Азярын або Азярына (сёння ў складзе мележавых Глінішчаў)  паселішча ў маёнтку Станіслава Аскеркі, аднадворская рэвізія 1844 г._ Алексічы – "села Олексичи а Оводовичи" Загальскай нядзелі; "село Олексичское" у апісанні Мазырскага замка 1552 г.; аддадзена зямяніну Андрэю Абуху (продку паноў Абуховічаў) ...>>

  Прывілей зямянам Круневічам на сёлы Вадовічы і Алексічы. 1568 год. "...Круневичи сами, жоны, дети и потомки их мужского рожаю тые села Оводовичи и Олекшичи... мают... на себе держати и уживати... ленънымъ правомъ на вечность..._Яко ж для лепшое ведомости границу тых обудвух сел з реестру ревизорского… уписати есмо велели. То ест напервеи починает ся от границы Загальское от речки Ребца болотом Галем в речку Вит-витю уверхъ в речку Хобянку, Хобянкою внизъ до озера Грибна, от Грибна до озера Буича, от Буича болотом в речку Смоловицу, Смоловицою уверхъ в речку Ребец, Ребцом уверхъ опят до тое ж границы Загальское, откол ся граница почала. Широкост кгрунту тых сел от Ребца до речки Вити, удолжъ на две мили, а поперок от Ребца до границы Юревское на милю". ...>>

 Вёскі – гэта людзі. У другой частцы сваёго артыкула пра вёску Стралічаў (ЛС. 19. IV. 2006) дырэктар Хойніцкага раённага краязнаўчага музея М. С. Скрыпчанка паспрабаваў атаясаміць аднаімённы хутар 1909 года з Раславіцай 1844 года. Але ж ўсё паказвае на тое, што спроба атрымалася занадта смелай. Па-першае, у выданні "Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. – Минск, 1909", акрамя хутара Стралічаў, згаданы і аднадворны хутар Раславіца ажно з 32 жыхарамі. ...>>

 Зніклыя паселішчы, зніклыя назвы. За сваю гісторыю адселеная на сёння вёска Гарошкаў, без уліку спалення яе групай Шымана ў 1943 г., бязлюдзела і раней. Папярэдне, 30 кастрычніка 1686 г., нехта Мацвей з Хойнік сведчыў пад прысягай у Оўруцкім гродскім судзе, што з таго маёнтка пана харунжага брэсцкага (ім быў князь Канстанцін Ян Шуйскі) агулам адыйшло "dymów siedmdziesiąt y siedm”. З якіх паселішчаў адыйшлі людзі – невядома. У інвентары Астраглядаўскага маёнтка 1698 г. ужо названыя Гарошкаў, Малішаў, Карчовае, а таксама нейкія Мікалаеўка і Клешчаўка; усе яны пазначаныя як wsi puste, г. зн. урочышчы, а не паселішчы. ...>>

 Зніклыя паселішчы і назвы. Бардакі. Гэтае паселішча (тады яшчэ хутар) у інвентарах 1698 і 1721 г., у рэвізіі 1716 г. Хойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх называнае Лаханіяй. Верагодна, калісьці ў ёй жылі людзі, за якімі пазней і замацавалася прозвішча Лаханскія. Але ў згаданых дакументах апошнія ўжо выступалі ў якасці зямян і выконвалі розныя службовыя даручэнні на карысць уладальнікаў добраў. Бывала, калі дробныя землеўладальнікі страчвалі бацькоўскія загоны ды наймаліся на зямянскую службу да суседняга пана, той пасяляў на іх зямлі сваіх прыгонных. Так і з'явіліся ў Лаханіі людзі з прозвішчам Бардакі. З цягам часу і хутар займеў адпаведную назву. Зрэшты, у апублікаваным нядаўна тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1754 г. паселішча гэтак і пазначана: Лахань або Бардакі. ...>>

 Зніклыя паселішчы і назвы. Слабада Рашаў. Рашаў (Raszow ) ці не ўпершыню згаданы як карчма ў Хойніцкім маёнтку у дэкрэце ад 12 чэрвеня 1618 г., калі М. Харлінскі судзіўся з Гальшкай і Міхалам Лозкамі за напад іх людзей на карчму. У акце ад 7 чэрвеня 1623 г. пра наезд на Астраглядаўскі замак, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі) і прыналежныя да іх вёскі названая таксама “wieś Raszow”. Але пасля звесткі пра паселішча знікаюць. У інвентарах 1698, 1721, рэвізіі 1716 г. Рашаў не згадваецца. Паводле рэвізіі 1795 г., пан Юстыніян Фурс трымаў у арэндзе ад пані Людвікі з Шуйскіх Прозар і слабаду Рашаў, і хутар Рашаўцы. Мабыць, зусім нездарма яны, нягледзячы на значную узаемааддаленасць апынуліся ў карыстанні аднаго пасэсара,  бо нечужыя між сабой людзі жылі ў іх. Відавочна, князі Шуйскія калісьці перасялілі частку (або і ўсіх) рашаўцаў  на новае месца, ці таму, што яно больш люднае, ці з іншых якіх прычынаў. Але ў 1795 г., як бачым, існавалі абодва роднасныя паселішчы. ...>>

 Зніклыя паселішчы і назвы. Хутар Рашаўцы. Рашаўцы – гэта паселішча, якое існавала ў другой палове XVII – першай палове XIX ст. Найранейшую звестку пра хутар Ruszowcy сустракаем у люстрацыі падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1683 г., пасля ў інвентарах 1698 і 1721 г., рэвізіі 1716 г. Хойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх, у яўрэйскіх перапісах 1765, 1778 і 1784 г. Рэвізія 1795 г. сведчыць, што пан Юстыніян Фурс трымаў хутар Рашаўцы ў арэндзе ад пані Людвікі з Шуйскіх Прозар. На карце Ф. Ф. Шуберта 1826 – 1840 гг. засведчана яго месцазнаходжанне паблізу ад сённяшняга Марытона. Магчыма, адбылося ўсяго толькі перайменаванне Рашаўцаў у Марытон Каралем Прозарам, бо ў інвентары складзеным у 1844 г., г. зн. праз тры гады пасля яго смерці Рашаўцаў ужо няма, а ёсць фальварак Маратон (Марытон). ...>>

 Да пытання пра назву вёскі Пагоннае. Куфэрак... У ходзе палемікі з настаўніцай-гісторыкам Т. У. Ярмольчык дырэктар раённага краязнаўчага музея М. С. Скрыпчанка даводзіў, нібы тапонім Пагоннае ўтвораны ад слова "гоні". Сваё меркаванне са спасылкай на В. А. Жучкевіча аўтар паўтарыў і ў матэрыяле, спецыяльна прысвечаным гісторыі вёскі. Задумаемся: чаму гоні або палосы ворыўнай зямлі працягласцю да 100 м існавалі паўсюдна, а назва Пагоннае  адна на ўвесь раён? ...>>

 З мінулага папрыпяцкіх вёсак. Аб некаторых сёлах нашага рэгіёна першыя пісьмовыя звесткі больш інфарматыўныя, чым тыя, што маюць дачыненне да Хойнік. Яно і нядзіўна. Людзі ахвотней асядалі не ў забалочаных мясцінах, а там, дзе зручней весці земляробчую гаспадарку – на берагах паўнаводных Прыпяці, Дняпра і прытокаў. Гэтыя населеныя пункты раней узнікалі, хутчэй траплялі да розных уладальнікаў, а інфармацыя пра іх – у гістарычныя крыніцы. ...>>                                                       

Паходжанне тапоніма Лянтарня. Гартаючы падшыўку "ЛС” пяцігадовай даўнасці ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы, натрапіў на матэрыял краязнаўца з Віцебску К. С. Карнелюка "Была сядзіба Ліхтэрня...” (нумар за 3. ІІІ. 2001). Аўтар, паводле яго слоў, даўно працуе над "Слоўнікам назваў зніклых паселішчаў Беларусі”. Напэўна, тут можна казаць і пра зніклыя назвы, бо некаторыя вёскі і пасёлкі, згаданыя віцебчанінам, працягваюць існаваць, хоць і завуцца па-іншаму. Напрыклад, вуліца Чырвонаніўская г. Хойнікі, а раней пасёлак Чырвоная Ніва – гэта, як піша сам аўтар, даўнейшая сядзіба Ліхтэрня, перайменаваная ў 1930 годзе. ...>>

"Антычныя" назвы паселішчаў у нашым рэгіёне. Пальміра. Марыян Дубецкі, знакаміты ўдзельнік паўстання 1863 – 1864 гг. і, падобна, першы біёграф (доктар Юзаф Антоні Ролле пісаў усё ж не біяграфію) Караля Прозара, паведаміў, што вярнуўшыся з другой эміграцыі ў 1814 г. і пасля вызвалення маёнтка ад чарговага секвестру, былы вялікі абозны ВКЛ пачаў актыўна займацца гаспадарчымі справамі, заснаваў шэраг фальваркаў і назваў іх у гонар вялікіх перамог і гераічных супрацьстаянняў як з айчыннай, так і сусветнай гісторыі – Рацлавіцы, Тэрмапілы (Фермапілы), Маратон (Марафон) і іншыя [Karol Prozor. Kraków, 1897. S. 314]. Асабліва цікава было б даведацца пра “іншыя”. І ці не было сярод іх Пальміры? ...>>

Ненадзейная энцыклапедыя.  Памятаем, з якім нецярпеннем чакаўся выхад у свет першай кнігі энцыклапедыі "Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць” (далей – ГіВБ). Яно і нядзіўна, бо падобных выданняў у нас раней не было. Так, у раённых кнігах "Памяць” (на жаль, не ў хойніцкай) з канца 1990-х гг. з’явіліся матэрыялы з гісторыі паселішчаў, але яны рыхтаваліся ў спешцы і былі вельмі ўжо лаканічныя. У 2001 г. А. І. Атнагулаў выдаў "Хроніку Убарцкага Палесся” – адзін з найбольш удалых на сённяшні дзень досведаў напісання гісторыі адміністрацыйнага раёна (Лельчыцкага), а яшчэ праз тры гады выйшла манаграфія "Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе” гісторыка В. Л. Насевіча, натхнёнага як замежнымі публікацыямі на вясковую тэму, гэтак і кніжкай "Была такая вёска” старэйшага беларускага калегі М. М. Улашчыка ...>>

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024