Воскресенье, 29.06.2025
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 1
Пользователей: 1
slawamirkorbut

                                                                                                Вёска Бардакі ў 1795 г.
     Гэтае паселішча (тады яшчэ хутар) у інвентарах 1698 і 1721 г., у рэвізіі 1716 г. Хойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх называнае Лаханіяй (вядомая з тарыфу падымнага падатку 1628 г.). Верагодна, калісьці ў ёй жылі людзі, за якімі пазней і замацавалася прозвішча Лаханскія. Але ў згаданых дакументах апошнія ўжо выступалі ў якасці зямян і выконвалі розныя службовыя даручэнні на карысць уладальнікаў добраў. Бывала, калі дробныя землеўладальнікі страчвалі бацькоўскія загоны ды наймаліся на зямянскую службу да суседняга пана, той пасяляў на іх зямлі сваіх прыгонных. Так і з'явіліся ў Лаханіі людзі з прозвішчам Бардакі (Бордакі). З цягам часу і хутар займеў адпаведную назву. Зрэшты, у апублікаваным нядаўна тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1754 г. паселішча гэтак і пазначана: Лахань або Бардакі (гл. адпаведную вытрымку: С. 191). У рэестрах 1768 і 1770 г., рэвізіі 1795 г. і ў дакументах XIX ст. Лаханія ўжо не згадваецца, але прысутнічае вёска альбо, часцей, хутар Бардакі. На вайсковых тапаграфічных мапах XIX ст. Ф. Шубэрта і П. Тучкова, А. Фіцінгофа, І. Стрэльбіцкага Бардакі пазначаныя каля вёскі Вялікі Лес, што яшчэ нядаўна існавала на Брагіншчыне.

     Далей змяшчаем матэрыял рэвізіі 1795 г., у якім бачым найкаштоўныя звесткі пра колькасць двароў і жыхароў вёскі Бардакі, пра склад сем'яў і іх прозвішчы [НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 234 – 235]. Копія дакумента сталася даступнай дзякуючы іерэю Расціславу Бандарэнку.

 

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июнь 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2025