Воскресенье, 28.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Адметныя мясціныстрачаная духоўная спадчына; недарэчнасці

  Сядзіба Аскеркаў/Ваньковічаў у Рудакове. У выданні ”Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego i innych krajów słowiańskich” запісана: Рудакоў (вядомы, прынамсі, з граматы 1574 г. як "востраў”) калісьці ўваходзіў у склад Брагінскіх уладанняў князёў Вішнявецкіх, а пасля – паноў Ракіцкіх, Аскеркаў. Але дакументы, апублікаваныя ў "Архиве Юго-Западной России”, сведчаць яшчэ, што ў 1687 г. паселішча, разам з шэрагам іншых на тэрыторыі сучаснага Хойніцкага раёна, належала да Брагінскага ключа Яна Канецпольскага, ваяводзіча бэлзскага, а ў 1715 г. жыхароў Рудакова сваімі падданымі называў ужо шляхціч Аляксандр Бандынэлі. Верагодна, толькі пазней вёска перайшла да Ракіцкіх. Ізабэла Ракіцкая выйшла замуж за Юрыя Аскерку гербу Мурдэліо зменены, а пасагам яе стаў названы маёнтак ...>>

  Сядзіба Ястшэмбскіх у Барысаўшчыне.  Пра вёску Барысаўшчына (за 12 км ад Хойнік), вядомую ў Беларусі знаходкамі найстаражытнай металічнай прылады (меднае долата сярэдзіны III тыс. да н. э.) і шматлікіх каменных баявых сякераў, энцыклапедыя "Гарады і вёскі Беларусі” паведамляе, нібы яна ўпершыню згадана ў пісьмовых крыніцах пад 1567 годам. Але тут мы маем справу з відавочнай блытанінай, бо практычна тыя самыя звесткі аўтары прыводзяць і для вёскі Барыскавічы на Мазыршчыне. Але ў адрозненне ад апошняй, наша Барысаўшчына не пазначана на карце аднаго з найбольш дасведчаных у Беларусі знаўцаў крыніц XVI ст. М. Ф. Спірыдонава, хоць месца на ёй для гэтага было дастаткова ...>>

  Прозараўскія мясьціны ў Хойніках. Сядзібны дом на "Замку". Закладзены ён быў Каралем Прозарам у часы Чатырохгадовага сейма (1788 – 1792), а знаходзіўся, паводле слоў мясцовых жыхароў, былых і цяперашніх, на сучаснай вуліцы імя У. В. Жыляка ў раёне былых фабрыкі мастацкіх вырабаў, двара дзіцячага садка і дамоў № 24 – 26. Напэўна гэта не тое месца, на якім размяшчалася старадаўняе ўмацаванне, дзеля чаго ўся мясціна і атрымала назву "Замак”, бо на апошнім, як высветліў у 1982 годзе М. А. Ткачоў, жыццё ў XVIII ст. замерла. ...>>

  Прозараўскія мясьціны ў Хойніках. Касцёл альбо першая мураваная Пакроўская царква. Cёння ў Хойніках існуе каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны. Яна з’яўляецца пераемніцай аднайменнай Астраглядаўскай парафіі, заснаванай, падобна, яшчэ ўпачатку XVII ст. Тая парафія мела філіяльныя касцёлы ў Брагіне і Хойніках ды капліцы ў Жаліборы і Вялікім Боры. Паводле Чэслава Пяткевіча, у Хойніках касцёл пабудаваны ў першым дзесяцігоддзі XVIII ст. Гэты драўляны і без арганаў касцёльчык, як сказана, быў філіяй парафіяльнага касцёла ў Астраглядах, у якім 12 чэрвеня 1791 года тагачасны пробашч, ксёндз Глінскі цэлебраваў святую імшу, прамаўляў урачыстую казань з нагоды прыняцця Канстытуцыі 3 мая, а вернікі, патрыёты Рэчы Паспалітай, складалі клятву на вернасць Айчыне ды спявалі старадаўні гімн Te Deum laudamus (Цябе, Бога, услаўляем), які пачынаецца словамі:_Ciebie, Boga, wysławiamy,_Tobie, Panu, wieczna chwała,_Ciebie, Ojca, niebios bramy,_Ciebie wielbi ziemia cała… ...>>

  Прозараўскія мясьціны ў Хойніках. Капліца, фамільны склеп альбо курган Людвікі. Пра капліцу на хойніцкіх могілках, якая пабудаваная адначасова з мураваным касцёлам у цэнтры мястэчка, М. Ярэміч у 1865 годзе паведаміў, што яна ўяўляла сабой: "Костёл… каменный, покрыт железом, в виде надгробного памятника с четвериковыми  по углам башнями, оштукатуренный внутри и вне, в коем устроены четыре круглые окна и одни только входные двери…. В костёле на кладбище (здесь и кладбище православное) устроены гробницы, в которых погребён покойный фундатор костёла, его жена и сын, умерший в 1864 году в городе Минске". Згаданы сын Уладыслава Прозара Мечыслаў быў арыштаваны па падазрэнню ў сувязях з паўстанцамі і памёр у зняволенні. Пахаваны, як бачым, у Хойніках. ...>>

  Сядзіба Аўраамавых у Хойніках. Гэты архітэктурны помнік знаходзіцца на вуліцы К. Маркса, у цэнтры сучасных (не колішніх!) Хойнік і ўключае сядзібны дом і парк. Сфарміраваны ў пачатку XX ст. Дата 1912 на галоўным фасадзе, відавочна, паказвае год, калі было завершана ўзвядзенне дома, а літары АА на фасадзе і на пілонах уяздной брамы – імя ўладальніка сядзібы Андрэя Аўраамава. Палацык, паводле А. М. Кулагіна і Т. Ф. Літвінавай, – помнік эклектычнай архітэктуры, ўяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак, да якога асіметрычна прыбудавана квадратная вежа (своеасаблівы бельведэр) ...>>

  Прозараўскія мясьціны ў Астраглядах. Палац. А. Ельскі ў першым томе выдання "Słownik geograficzny...” падае, нібы Астрагляды, даўней называныя Астраглядавічамі, спачатку належалі князям Вішнявецкім, а пасля – панам Харлінскім, Ракіцкім, Прозарам._Пэўна, Вішнявецкія аніколі не валодалі Астраглядавічамі. Гэтае паселішча ў пісьмовых крыніцах XVI – большай часткі XIX ст. заўсёды належала тым самым гаспадарам, што і Хойнікі, але не князям Вішнявецкім. Сярод уладальнікаў у розныя часы былі паны Палазовічы (ад 1504 г.), князі Любецкія (з 1532 г.), паны Харлінскія (ад канца 1568 г.), Абрагамовічы (з 1627 г.), Бразоўскія (недзе з 1642-3 г.), князі Шуйскія (ад 1664 г.), паны Прозары (пасля 1814 г.) ...>>

 Прозараўскія мясьціны ў Астраглядах. Касцёл Унебаўзяцця Найсьвяцейшай Панны Марыі. А. Ельскі ў "Słowniku geograficznym Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich" пісаў, што касцёл у Астраглядавічах выбудаваны з ініцыятывы і на сродкі іх уладальнікаў паноў Харлінскіх у 1626 г. Але ў вопісе архіву князёў Шуйскіх, які ў складзе Archiwum Prozorów i Jelskich захоўваецца ў AGAD, сустракаем анатацыю пратэсту, пададзенага ў Кіеўскі гродскі суд ксяндзом Станіславам Зданоўскім і датаванага 7 кастрычніка 1622 г. У ім гаворыцца пра наезд пана Станіслава Харлінскага, ужо пасля смерці ў тым жа годзе брата Мікалая, на яго добра Астраглядавічы і адабранне ўгоддзяў, прыналежных касцёлу._Дзеля ўтрымання святыні і плябана на іх сталы прыбытак Мікалаем і Гальшкай Харлінскімі была запісана вёска Багушы. Але зяць іх, пан Мікалай Абрамовіч, кальвініст, відавочна, не ўважаў той запіс абавязковым да выканання. Таму маем справу ад 6 чэрвеня 1635 г. ксяндза Заклічынскага, плябана астраглядаўскага, якая разглядалася не адно ў Кіеўскім гродзе, але і ў каронным Люблінскім трыбунале. ...>>

  Юравічы – "дыямент” на "Залатым кальцы Палесся”. Як вядома, маршрут "Залатога кальца Гомельшчыны” праходзіць праз Гомель, Лоеў, Рэчыцу, Юравічы, Мазыр, Тураў, Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён), Чачэрск і Ветку. Найбліжэйшы да нас пункт – Юравічы. Іх мы можам успрымаць гэткімі ж сваімі, як, напрыклад, Тунеўшчыну або Хвойнае. І прычына не ў геаграфічнай блізкасці ды наяўнасці тут сусветна вядомых помнікаў, надзвычай каштоўных для гістарычнай навукі і цікавых для турыстаў, з-за чаго Юравічы хочацца называць "дыяментам" на "Залатым кальцы" ...>>

  Руслан Гародка. Цуды Юравіцкай Багародзіцы. Гісторыя цудатворнай іконы Маці Божай Юравіцкай дайшла да нас галоўным чынам дзякуючы айцу езуіту Францішку Колерту, які быў суперыёрам кляштара ў Юравічах у 1742—1755 гадах. Ён – аўтар кнігі пра славуты абраз. Кніга ўбачыла свет у 1755 годзе. Яна пачынаецца словамі: "З крыніцы цудоўных ласкаў Марыі з Юравіцкіх гор узнікла на гонар яснавяльможнага пана Багуслава Аскеркі, кашталяна наваградскага, суддзі памежнага, праз ксяндза Францішка Колерта, калісьці працавітым пяром напісана, а цяпер друкарскім прэсам выціснена года Панскага 1755 у Нясвіжы ў друкарні Яго Княскай Мосці in Collegio Societatis Jesu". ...>>                                    

  НЕДАРЭЧНАСЦІ І. Да паходжання іконы Пресвятой Богородицы, именуемой Благодатное Небо. Дзесяць гадоў таму, у сувязі з нібыта 300-гадовым юбілеем з’яўлення названай іконы ў Хойніках, У. Сямёнаў пісаў: "Как свидетельствуют старожилы, ещё в дореволюционное время икона "Благодатное Небо" постоянно хранилась в Покровской церкви и являлась главной святыней не только Хойникского прихода, но и соседних волостей. В праздничные дни [“у хвэст” на мове нашых даўніх землякоў] перед образом Божьей Матери совершались молебны, возглашались многолетия фундаторам-князьям Трубецким [!] и Шуйским. К иконе собиралось множество народа с молитвой и прошением или благодарением за полученную милость. Многие верующие люди удостоверяли факты её святости и чудотворной силы" ...>>

  НЕДАРЭЧНАСЦІ . Усадебно-парковый комплекс конца ХIХ – начала ХХ века в г. Хойники (ул. Карла Маркса, 19). Историко-архивная справка на памятник архитектуры. Гомель, 2009. На территории современной Гомельщины насчитывается более двадцати памятников усадебной культуры, внесенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь. Среди них – сохранившиеся до сегодняшнего дня фрагменты усадебно-паркового комплекса в г. Хойники, история которого восходит своими истоками к концу XVIII – началу XIX века._В период позднего средневековья Хойникское имение принадлежало сначала роду магнатов  Речи Посполитой Вишневецких, затем – княжескому роду России и Великого княжества Литовского Шуйским. Потом поместье перешло к Каролю Прозору, который происходил из древнего литовского шляхетского рода герба "Прозор". ...>>

НЕДАРЭЧНАСЦІ ІІІ.
Паспрабуйце, землякі, разбярыцеся:
навошта для відэа, прысвечанага гісторыка-архітэктурным помнікам Хойнікшчыны,
рабіць застаўкай выяву няхай сабе і вельмі прыгожай Чырвонабярэжскай сядзібы, што ў Жлобінскім раёне?!
 Акрамя таго, аўтары пэўна атаясамліваюць "сядзібу" з "маёнткам". 
Да Аўраамавых апошні сапраўды належаў Прозарам, як раней іншым шасці ўладальніцкім радзінам, 
але сядзібны дом іх быў каля цэнтру тагачаснага мястэчка, на ўскрайку балота, а гэта  прыкладна за кіламетр ад палацыка 1912 г.
 Таму ў роліку мы бачым не шляхецкую сядзібу Прозараў, пры якіх тут месціліся хіба сціплыя драўляныя будынкі фальварку Валокі,
 а сядзібны дом і парк купца Андрэя М. Аўраамава.
 І вуліц, з якіх сёння можна патрапіць у парк, у пачатку XX ст. не было.
Нам у Хойніках, вядома ж, прыкра з-за таго, што не можам заявіць:
тут (і адразу з гонарам паказаць – вось!) знакаміты Караль Прозар прымаў спіскоўцаў-касцюшкаўцаў,
тут адбылося святкаванне з нагоды прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года... і г. д. 
Sed magis amica veritas

НЕДАРЭЧНАСЦІ ІV. На вялікі жаль:
у змешчаным ніжэй відэароліку аўтары, акрамя даўняй і ўжо звыклай недарэчнасці што да назвы "Хвойнічак",
агучваюць прыдуманую А. М. Ненадаўцам "легенду" пра св. Іллю
; папулярызуюць фантастычныя
ідэі падаравання расійскім падданым, князем Трубяцкім іконы Божай Маці Благодатное Небо ў Пакроўскую царкву
пры князях Шуйскіх, падданых-католіках Рэчы Паспалітай, і паходжання роду Мележаў ад чэха Мелешака
;
кажуць пра фанетычныя змены ў паляшуцкай гаворцы "ўжо ў нашыя дні" (!),

у выніку чаго "Хвойнікі" сталіся "Хойнікамі";
паўтараюць вясковыя (барысаўшчанскія) плёткі пра сям'ю Ястшэмбскіх (Jastrzębskich, Ястржембских);
галоўнае ж, сцвярджаюць, нібы і сядзібны дом у парку належаў яшчэ радзіне князёў Шуйскіх!
Адзінага рэальнага уладальніка, які яго і збудаваў, А. М. Аўраамава, не згадваюць наогул...

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024