Воскресенье, 28.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Землякі II

 Якаў Лявіцкі. Людзей незаменных няма, ёсць толькі незабыўныя.   Гэтыя словы вядомага паэта Роберта Раждзественскага ў поўнай меры датычацца нашага земляка Якава Савельевіча Лявіцкага – чалавека з кагорты тых выдатных людзей, чый яскравы след, пакінуты добрымі справамі ў сярэдзіне XX стагоддзя, прыкметны і сёння. Усе яго ідэі і задумкі, якія ён увасабляў на працягу свайго сумленнага жыцця, сёння служаць надзейнай асновай для яго паслядоўнікаў.
   У 1912 годзе ў мястэчку Хойнікі Рэчыцкага павету Мінскай губерні ў сям’і Савелія і Марыі Лявіцкіх нарадзіўся хлопчык, якому лёс прызначыў асаблівы шлях. Назвалі яго Якавам.
...>>

Ірына Бяляўская (Тышкевіч, Tyszkiewicz). И. М. Белявская родилась в м. Хойники Речицкого уезда Минской губернии 26 апреля (9 мая) 1913 г. В средней школе училась в Гомеле. В 1928 г. семья переехала в Ленинград, где И. М. Белявская окончила педагогический техникум и с 1931 по 1936 гг. работала преподавателем обществоведения в московских средних школах. В 1934 г. поступила на исторический факультет Московского государственного университета. Специализировалась по новой истории; написала дипломную работу у Ф. А. Ротштейна об австро-прусско-польских отношениях. Окончив в 1939 г. МГУ, Ирина Михайловна поступила в аспирантуру на только что открытую кафедру истории южных и западных славян к В. И. Пичете. ...>>

Ізраіль Фішман. Да 110-годдзя з дня нараджэння. Израиль Самуилович Фишман родился 20 августа 1914 г. седьмым ребенком в семье мелкого лавочника в местечке Хойники Речицкого уезда. Уже в 6 лет он потерял отца, расстрелянного на его глазах балаховцами во время еврейского погрома. После гибели отца мать осталась одна с семью малолетними детьми, старшему из которых было всего 15. Несмотря на огромные трудности, в семье господствовал дух учения, и все дети, за исключением одного, помогавшего по хозяйству, получили образование. В 1928 г. И. Фишман заканчивает еврейскую семилетку в Хойниках и поступает в педагогический техникум в Минске. Закончив его досрочно, полтора года работает учителем физики и математики в провинциальной средней школе... ...>>

 Іван (Ян) Цішкевіч. В ряду выдающихся белорусских правоведов XX в. особое место занимает заслуженный юрист Белорусской ССР, доктор юридических наук, профессор Иван (Ян) Станиславович Тишкевич. Родился он 1 января 1919 г. в д. Настолье Речицкого уезда Минской губернии (ныне г. Хойники Гомельской области). В 1927 г. начал обучение в семилетней школе в м. Хойники. В 1937 г. окончил Хойникскую среднюю школу с золотой медалью и в том же году был направлен комсомольской организацией по специальному набору в Ленинградское авиатехническое училище им. К. Е. Ворошилова... Тишкевич И. С. Избранные труды  ...>>

 Włodzimierz Czeczot. Z okazji 105. rocznicy. Halina Turkiewicz. Naprawdę Go szanowaliśmy... 26 października 2004 r. zakończył ziemską wędrówkę prof. Włodzimierz Czeczot, wieloletni Dziekan Wydziału Języka Polskiego i Literatury Wileńskiego Państwowego Instytutu Pedagogicznego. Jego imię jest nierozerwalnie związane z historią polonistyki na Uniwersytecie Pedagogicznym. Ponad parę tysięcy wychowanków różnych generacji ma coś do zawdzięczenia temu niestrudzonemu Nauczycielowi nauczycieli, temu Człowiekowi z wielkiej litery, który zawsze sprawiał wrażenie zaangażowanego w sprawy innych, urodzonego jakby głównie po to, żeby pomagać innym.
  Włodzimierz Czeczot urodził się 5 września 1919 r. w Chojnikach powiatu Rzeczyckiego (dzisiejszy obwód Homelski) na Białorusi; syn Karola i Józefy (z domu Łuckiewicz). W tymże miasteczku, w 1934 roku, ukończył siedmioletnią szkołę polską. Następnie kontynuował naukę w białoruskiej szkole średniej...
 ...>>

 Пётр Нікіценка. Генерал з Амелькаўшчыны.  Пётр Раманавіч Нікіценка нарадзіўся 6 жніўня 1920 г. у вёсцы Амелькаўшчына, што да аварыі на ЧАЭС месцілася за 20 км на паўночны ўсход ад Хойнік. Як раз тады, калі ў нашым краі ішло жорсткае змаганне паміж бальшавікамі і палякамі, а крыху пазней – паміж бальшавікамі і балахоўцамі. Маці памерла, калі яму было два гады. Бацька, дырэктар Хойніцкага леспрамгаса, у 1937 г. быў расстраляны савецкімі ўладамі (рэабілітаваны ў 1956 г).
  У 1939 г. Пётр скончыў Рэчыцкае педвучылішча, быў прызваны ў Чырвоную армію. Давялося ўдзельнічаць у савецка-фінляндскай вайне (лістапад 1939 – сакавік 1940), у ходзе якой стаў малодшым камандзірам. Працягваў службу ў Ленінградскай ваеннай акрузе ў г. Луга, дзе і застаў пачатак вайны._У баях на фронце 12 ліпеня 1941 г. быў цяжка кантужаны. Пасля лячэння вучыўся ў 2-м Ленінградскім артылерыйскім вучылішчы, скончыў яго ў студзені 1942 г. у званні лейтэнанта і пачаў выкладаць тактыку на курсах малодшых афіцэраў. У чэрвені 1944 г. быў накіраваны ў 26-ю артылерыйскую Сівашскую дывізію Рэзерву Галоўнага Камандавання (РГК), якая з Крыма была перадыслацыравана ў Беларусь для ўзмацнення 65-й арміі 1-га Беларускага фронту перад наступальнай аперацыяй "Баграціён". ...>>

 Іван Мележ. Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Юравіцкай воласці (сучасны Хойніцкі раён) Рэчыцкага павету РСФСР (8 снежня 1926 г. вернуты Беларусі). Празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаурэат Ленінскай прэміі (1972; за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы"), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976; пасмяротна, за зборнік артыкулаў "Жыццёвыя клопаты"), Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1962; за раман "Людзі на балоце"). Член Саюза Пісьменнікаў Беларусі з 1945 г.
  Іван Мележ паходзіў з сялянскай сям'і. У 1938 годзе з адзнакай скончыў школу (№1) у Хойніках і ў 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, але ўжо на першым курсе пайшоў служыць у армію.
...>>
  Сем лістоў з глыбіні Палесся    
Іван Мележ. Выбраныя творы    20 нечаканых фактаў пра Івана Мележа

 Аляксандр Зелянкоўскі. Карані Аляксандра Максімавіча Зелянкоўскага ў вёсцы Малішаў, дзе ён нарадзіўся 12 красавіка 1921 года. Яго бацькі Максім Яфімавіч і Еўдакія Лаўрэнцьеўна займаліся сельскай гаспадаркай, аднымі з першых у 1929 г. уступілі ў калгас. У гэтым жа годзе Аляксандр паступіў у першы клас Малішаўскай пачатковай школы, а ў 1939 г. скончыў 10 класаў СШ № 1 і, прайшоўшы курсы пры інстытуце павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі ў г. Мінску, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Антонаўскай няпоўнай сярэдняй школы Мазырскага раёна. У кастрычніку таго ж 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў спачатку ў горадзе Саратаве ў 110-м артылерыйскім палку, а з 1940 г. служба праходзіла ў Малдове, Літве, Латвіі. ...>>

 Владимир Лукьяненко. Владимир Исидорович Лукьяненко видный советский ученый, доктор медицинских наук, профессор, полковник медицинской службы, известный специалист в области военной стоматологии, челюстно-лицевой хирургии и терапевтической стоматологии.
   Он родился 10 октября 1921 г. в деревне Козелужье Хойникской волости Речицкого уезда РСФСР (ныне Хойникский р-н, Гомельская область, Республика Беларусь). Окончил семилетнюю школу в соседнем Небытове. В 1936 г. поступил в Белорусскую республиканскую зубоврачебную школу, которую успешно закончил в 1939 г. В этом же году поступил в Минский государственный медицинский институт, где обучался в течение двух лет: до начала Великой Отечественной войны. В 1941 г. был призван на военную службу в Красную Армию._В годы Великой Отечественной войны В. И. Лукьяненко служил на Западном, Калининском и Северном фронтах, а после ее окончания до 1954 г. – в Прибалтийском военном округе.  ...>>

 Рыгор Арцюшэнка. (20 кастрычніка 1927, Хойнікі — 10 мая 2004, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) – беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША._Бацька быў рэпрэсіраваны савецкай уладай. З 1943 г. сям'я на эміграцыі. Пасля вайны – у беларускім лагеры ў Ватэштэце, браў удзел у беларускім скаўтынгу, прафесійна займаўся валейболам, быў адным з галоўных ігракоў беларускай каманды «Нёман». З 1949 г. у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у моладзевым руху: актывіст Аб'яднання беларуска-амерыканскай моладзі (у 1953 – 1956 гг. старшыня Саўт-Рыверскага аддзела АБАМ), адрадзіў у Саўт-Рыверы беларускую валейбольную дружыну «Нёман». У 1970 – 1980-я гг. належаў да Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, член урада (управы). Браў актыўны ўдзел у жыцці парафіі Св. Ефрасінні Полацкай, цягам 12 гадоў узначальваў карпарацыю «Белер-Мінск»... 

 Аркадзь Кандрусевіч. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Аркадзь Лявонцьевіч Кандрусевіч нарадзіўся 10 верасня 1929 года ў вёсцы Ламачы (сёння не існуе) Хойніцкага раёна Гомельскай акругі. У 1947 г. скончыў Мазырскае педвучылішча, працаваў настаўнікам у Тульгавіцкай сярэдняй школе на Хойнікшчыне. У 1948 г. паступіў у Ленінградскую мастацка-графічную навучальню. Пасля заканчэння яе (1951) быў выкладчыкам малявання і чарчэння ў школах Мазыра, Калінкавічаў, Пскова. З 1954 г. перайшоў на журналісцкую работу. Быў літсупрацоўнікам нараўлянскай, хойніцкай раённых газет... ...>>

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024