Суббота, 27.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Землякі IV

 Міхаіл Корбіт.  Міхаіл Іванавіч Корбіт нарадзіўся 30 красавіка 1940 года ў вёсцы Слабада Княжыца (з 1964 г. Слабажанка) Хойніцкага раёна Палескай вобласці. У 1957 г. скончыў сярэднюю школу ў в. Гноеў (Віць), у 1969 г. Белдзяржінстытут фізічнай культуры. У 1966-69 гг. член зборнай Беларусі па біятлону, майстар спорту СССР. З 1975 г. дацэнт кафедры лыжнага спорту, з 1988 г. дэкан СПФ БДІФК, прафесар, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па біятлону, суддзя міжнароднай катэгорыі па біятлону, тэхнічны дэлегат IBU (Міжнароднага саюза біятлона). Аўтар больш як 40 навуковых публікацый, кнігі "Первые шаги в биатлоне" (у сааўт. з М. П. Правалоцкім, 1985 г.) і інш. ...>>

 Олег Берестнев.  Олег Васильевич Берестнев (21. 08. 1940, г. п. Хойники, Полесской обл.– 2. 04. 2014), учёный в области динамики прочности и надёжности машин. Член-корреспондент НАН Беларуси (1986), доктор технических наук (1982), профессор (1986). Заслуженный деятель науки Республики Беларусь (2000).  
   Окончил с серебряной медалью СШ № 2 в Хойниках (1956), Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта (1961). С 1964 г. в Институте надёжности машин Национальной академии наук Беларуси: инженер, руководитель группы, старший научный сотрудник, учёный секретарь, заместитель директора по научной работе.
 ...>>

 Уладзімір Васюк. Уладзімір Уладзіміравіч Васюк нарадзіўся 2 ліпеня 1947 г. у пасёлку Леніна (да 1940 г. Смалоў) Хойніцкага раёна Палескай вобласці. У 1972 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1978 г. – аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Л. Дубара, У. Угрыновіча, М. Раманюка (ураджэнца брагінскай в. Кавалі). Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 г. Працуе ў галіне плаката, дызайна кнігі і станковай графікі. Выкладаў у згаданым мастацкім вучылішчы (1978 – 1986), з 1987 г. – у Беларускай акадэміі мастацтваў, дацэнт кафедры графічнага дызайна... ...>>

 Васіль Рэвяка. Васіль Афанасьевіч Рэвяка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 года ў пасёлку Рабец Хойніцкага раёна. Скончыў Княжыцкую (Слабажанскую) васьмігадовую школу, затым Рэчыцкі аграрны каледж і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “вучоны-заатэхнік”. Пасля вучобы служыў у арміі, працаваў заатэхнікам-селекцыянерам у калгасе “Заазер’е” Гомельскай вобласці, загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, а затым намеснікам старшыні калгаса “Прагрэс” Гродзенскага раёна. З 1995 года – старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі”. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. ...>>

 Владимир Лякин. 16 октября 1951 года в г. п. Хойники Полесской (ныне – Гомельской) области в семье кредитного инспектора Александра Лякина и его жены Ольги, учительницы белорусского языка и литературы, родился сын Владимир. Пять лет спустя семья переехала в Калинковичи, благодаря чему город обрел своего будущего историографа, краеведа. После окончания в 1969 г. СШ № 1 поступил в военно-морское училище. Служил офицером на кораблях и в береговых частях Тихоокеанского, Балтийского и Северного флотов. Доводилось бывать в дальних походах, встречаться с известными людьми... ...>>

 Уладзімір Зінкевіч. Выдатны беларускі мастак Уладзімір Леанідавіч Зінкевіч нарадзіўся 23 студзеня 1951 года ў в. Стралічаў Хойніцкага раёна Палескай вобласці. У 1977 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці "Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва". З 1982 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў; прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў (2009), узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2011). З 1997 г. узначальвае кафедру МДМ. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў. Карціны мастака  знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Дзяржаўнай Трацякоўскай галерэі ў Маскве, у прыватных калекцыях Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі і інш. Карціна "Сцены старога замка" была на выстаўцы "Мастакі сучаснай Беларусі" у Зале П. Кардэна (Францыя, 2002).  ...>> 

 Мікола Мятліцкі. Да 70-годдзя з дня нараджэння. Беларускі паэт Мікола Міхайлавіч Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна. Бацькі, Міхаіл Яфімавіч і Валянціна Рыгораўна, працавалі ў мясцовым калгасе "Октябрь". У 1971 годзе М. Мятліцкі скончыў Бабчынскую сярэднюю школу. У 1971—76 гг. – студэнт аддзялення беларускай мовы і літаратуры БДУ імя В. І. Леніна...     Палескі смутак;  Чаканне сонца; Замкнёны дом  ...>> 

 Мікола Згубарэвіч (Ляшчун).  Мікалай Міхайлавіч Ляшчун нарадзіўся 8 студзеня 1955 года ў вёсцы Губарэвічы на Хойнікшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1972 годзе працаваў грузчыкам на Мазырскім кабельным заводзе. З 1973 па 1975 год служыў у войску. У 1980 годзе скончыў факультэт перакладчыкаў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моваў. Падчас вучобы ў 1979 годзе праходзіў стажыроўку ў Йенскім універсітэце імя Фрыдрыха Шылера ў Германіі. З 1980 па 1983 год працаваў выкладчыкам нямецкай і англійскай моваў у Вышэйшай школе МУС БССР. Аўтар зборнікаў паэзіі "Палескія сны" і "Белая завея"  ...>>

 Ида Миневич. Доктор Ида Миневич, терапевт, лечиться у которой считают везением пациенты известной в Бостоне клиники St. Elizabeth's Medical Center, родилась в Хойниках, где в 1972 году окончила 2-ю среднюю школу. Медицинское образование получила в одном из самых престижных вузов – 1-м Ленинградском мединституте. Год проработала под Ленинградом, вышла замуж за земляка и вернулась в Гомельскую область. Четырнадцать лет практиковала акушером-гинекологом в Новобелице, а в 1994 году эмигрировала в США. ...>>

 Александр Воробей. Сегодня немногие хойничане, в основном, наверное, люди старшего возраста, помнят имя Александра Воробья. А ведь на рубеже 70-80-х годов в нашем районе оно было известно даже людям, далёким от спорта. Более того, имя Александр Воробей постоянно мелькало в спортивной прессе – газетах "Советский спорт" и "Физкультурник Белоруссии", а однажды фотография финиширующего первым Александра в майке с гордо нашитыми буквами "СССР" украсила и обложку главного журнала страны Советов – "Огонёк"._Свои первые шаги в лёгкой атлетике он, мальчик из посёлка Будаўнік, делал ещё в городской СШ № 3... ...>>

 Барыс Пятровіч (Сачанка). Да 65-годдзя з дня нараджэння. Сапраўднае імя Барыса Пятровіча – Барыс, сын Пятра, Сачанка. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1959 г. у вёсцы Вялікі Бор на Хойнікшчыне. У 1984 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 г. – адказны сакратар штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 2009 г. працуе галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса "Дзеяслоў". Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 г., з 10 снежня 2011 г. – яго старшыня. Дэбютаваў апавяданнем у 1987 г. (часопіс "Крыніца"). ...>>      

 Ала Канапелька.  Беларуская паэтэса Ала Іванаўна Канапелька нарадзілася 14 лютага 1960 года ў вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1974 годзе скончыла Небытаўскую васьмігодку, у 1978 годзе Лоеўскае педагагічнае вучылішча. А ў 1983 годзе філалагічны факультэт БДУ імя В. І. Леніна. У 1983-90 гг. працавала метадыстам у Доме літаратара, з 1990 года – у Беларускім фондзе культуры._Пачала друкавацца ў 1974 годзе ў Хойніцкай раённай газеце "Ленінскі сцяг", потым у часопісах "Маладосць", "Полымя", "Беларусь", "Неман". У 1985 і 1999 г. выдала зборнікі вершаў "Цвет алешыны і Лета-злічэнне". Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Пайшла з жыцця 24 жніўня 2015 года. ...>>

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024