Воскресенье, 28.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Гісторыя V

 Историко-статистическое описание Минской епархии. Санкт-Петербург, 1864. У 1864 г. рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архімандрыт Мікалай падрыхтаваў даведнік, у якім сустракаем ці не першае кароткае апісанне праваслаўных цэркваў, прыхаджанамі якіх былі і жыхары сучаснага Хойніцкага раёна. Падаюцца звесткі пра час пабудовы, матэрыял, за чый кошт збудаваная, называюцца сума з казны на ўтрыманне прычту, колькасць царкоўнай зямлі ды вернікаў мужчынскага і жаночага полу. ...>>

 Мінскія епархіяльныя ў № 5 ад 15 сакавіка 1870 года змясцілі матэрыялы пра тое, як расійскія ўлады ўзнаўлялі праваслаўе на Хойнікшчыне, як адабралі ў католікаў нэагатычныя касцёл (будучую першую мураваную Пакроўскую царкву ў цэнтры мястэчка) і капліцу (на могілках), вуснамі праваслаўных святароў, тагачасных расійскіх ідэолагаў, кажучы, што яны збудаваныя цяжкою надсільнаю працаю тутэйшых зноў жа праваслаўных людзей; пра розныя падараванні цэрквам ад самога імператара і яго сям'і. Галоўнымі з тых падараванняў у Вялікаборскую і Хойніцкую цэрквы ў 1868 і 1869 гадах сталі іконы Маці Божай...  ...>>

 Мінскія епархіяльныя ведамасці ў № 10 ад 31 мая 1876 года апублікавалі спіс прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах Мінскай епархіі (Рэчыцкі павет). Усяго пададзеныя звесткі пра 57 прыходаў. Інфармацыю даслаў У. М. Смольскі, настаўнік гісторыі СШ № 2 г. Хойнікі, за што вельмі ўдзячныя. ...>>

 Описание церквей и приходов Минской епархии. Минск, 1879. VIII. Речицкий уезд.  У гэтым выданні падаюцца звесткі пра тое, да прыходаў якіх цэркваў належалі праваслаўныя вернікі з паселішчаў сённяшняй Хойнікшчыны ў 1879 г. Нагадаем, што ў тыя часы наш раён – гэта тэрыторыя не адно Хойніцкай, але часткова і Дзёрнавіцкай, Мікуліцкай, Юравіцкай, Маладушскай, Аўцюцевіцкай валасцей. Вернікі належалі да прыходаў Алексіцкай, Аравіцкай, Астраглядаўскай, Бабчынскай, Баршчоўскай, Вялікаборскай, Загальскай, Маладушскай, Мікуліцкай,  Стралічаўскай, Тульгавіцкай і Хойніцкай цэркваў. Вядома, у большых прыходах існавалі яшчэ і  прыпісныя цэрквы. ...>>

 Хойнікі ў выданні "Słownik Geograficzny Królewstwa Polskiego i innych krajów słowiańskich". Нягледзячы на асобныя памылкі, якія трапляюцца ў гэтым старым (1880 г.) выданні, напрыклад, у пытанні пра тое, каму належалі Хойнікі на працягу сваёй гісторыі ды ў якім годзе памёр абозны К. Прозар, яно, бясспрэчна, вельмі каштоўнае для вывучэння нашага краю. Артыкул аўтарства Аляксандра Ельскага. ...>>

 Г. Дулеба. Народныя вучылішчы на Хойнікшчыне. У XIX ст. у сельскай мясцовасці Беларусі, у тым ліку на Хойнікшчыне, панавала масавая непісьменнасць, асабліва сярод сялян. Пісьменныя людзі (тыя, хто ўмеў чытаць і пісаць) па сёлах і хутарах былі адзінкавыя. Звычайна для вяскоўцаў было вялікай праблемай напісаць ліст, заяву або прашэнне. Таму ў сярэдзіне XIX ст. у сувязі з патрэбамі эканомікі і культуры, а таксама па просьбе саміх жыхароў ва ўсіх рэгіёнах пачалі стварацца так званыя народныя вучылішчы. Яны ўяўлялі сабой тып пачатковай свецкай школы ў сістэме адукацыі. 14 ліпеня 1864 года было прынята расійскае Палажэнне аб народных вучылішчах. ...>>

  З гісторыі асветы ў сяле Бабчын I. Настаяцель Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай царквы айцец Міхаіл Драздоўскі за даволі працяглы час сваёй душпастырскай працы ў нашым рэгіёне (ад 1878 і да 1907) спрычыніўся да шмат якіх высакародных справаў. Дзякуючы яго намаганням, у Бабчыне ў 1888 г. была заснаваная двухкласная школа, як, відавочна, і  чатыры "школы грамотности" у іншых вёсках, што належалі да прыходу названай царквы. ...>>

  З гісторыі асветы ў сяле Бабчын II. Прапануем нататкі протаіерэя Паўла Афонскага, які ў канцы траўня  пачатку чэрвеня (ст. ст.) 1890 г. наведаў Бабчынскую двухкласную царкоўна-прыходскую школу, дзе прысутнічаў на выпускных экзаменах (браў удзел у гэтым і ўладальнік Рудакоўскага маёнтку Ст. Ваньковіч), пабыў у прыходскай школе ў брагінскім Сяльцы, а на адваротным шляху і ў "школе грамотности" ў Мокішы. Інспектар канстатаваў даволі высокі ўзровень арганізацыі навучання і, як вынік, ведаў вучняў бабчынскай школы, заслугу ў тым поспеху найперш надта энэргічнага і мэтанакіраванага а. Міхаіла Драздоўскага, а таксама настаўнікаў другога класа А. І. Малішэўскага і першага класа пані Турцэвіч. Гэты матэрыял з "Минских епархиальных ведомостей", як і папярэдні, стаў даступным дзякуючы іерэю Расціславу Бандарэнку, благачыннаму Хойніцкай акругі. ...>>

 "Dziennik Kujawski" (№ 216. 20. IX. 1895). Ліст, дасланы ў Інаўроцлаў з Мазырскага павету, у якім паведамляецца пра абрабаванне пры канцы сакавіка 1895 г. у Хойніках фамільнага склепу Прозараў, што месціўся пад капліцай паблізу местачковых могілак каталіцкіх і праваслаўных, пра блюзнерства ўчыненае над трунамі нябожчыкаў. Тут шмат што запісвалася на слых – і Брагін названы Багінам, і Аўраамаў Баранавым, а Курындзін Марындзіным, і што абодва яны з Адэсы. Але, сутнасць самой падзеі выкладзена досыць уцямна, у тым і каштоўнасць допісу. ...>>

Анджэй Раствароўскі пра колішнія Нароўлю, Барбароў, Вадовічы, Рудакоў, Барысаўшчыну і Хойнікі. Урыўкі з кнігі "Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia kresowe". Wspomnienia ziemian dotyczą społeczności nieistniejącej już od ponad pół wieku. To przydaje im szczególnej wartości. Tom wspomnień kresowych Andrzeja Rostworowskiego wzbogaca naszą wiedzę o dziejach polskiego ziemiaństwa..._Dodatkowym walorem tych wspomnień jest niewątpliwy talent literacki ich autora. Pochodził wszak z rodu, który wydał m. in. Karola Huberta Rostworowskiego, pisarza dziś już nieco zapomnianego, ale w swoim czasie cieszącego się sporą popularnością. Uważna lektura opracowanych przez Stanisława Jana Rostworowskiego przypisów pozwoli zrozumieć, jak wielu utalentowanych ludzi przewinęło się przez dzieciństwo i młodość autora. ...>>  

 Е. П. Зырко. Рэвалюцыйны рух у Юравіцкім раёне. У часопісе "Наш край", што выдаваўся з 1925 г. пры Інбелкульце і Акадэміі навук Беларусі, змешчаны адзін з рэдкіх матэрыялаў, прысвечаны падзеям у нашым рэгіёне. Апавядаецца пра дзейнасць рэвалюцыянераў і тэрарыстаў Сцяпана Акуленку, Аляксандра Валадковіча, згаданыя валасны старшыня Хвёдар Мележ, дзед Івана Паўлавіча, земскі фельчар Міхаіл Барташэвіч, які працаваў у Хойніцкім лекарскім участку. Што праўда, урывак з гэтага артыкула даўно апублікаваны ў раённай кнізе "Памяць", але тое менавіта ўрывак. Прапануем поўны варыянт, між іншым, і дзеля лепшага адчування самога водару рэвалюцыйнай эпохі і разумення таго, як моцна яна паўплывала на лёсы нашых землякоў. ...>>

  Владимир Лякин. Куда исчез доктор Барташевич? В 1895 году паренек из крестьянской семьи поступил в Могилевскую фельдшерско-акушерскую школу, а через 3 года получил направление в Хойникский врачебный участок Речицкого уезда._Участок обслуживал 4 волости, 49 550 человек, до самых отдаленных деревень – 90 верст. В штате – врач, 2 фельдшера и повивальная бабка. Население жестоко страдало от тифа, малярии, коклюша, чесотки, холеры, оспы. В Мозырском и Речицком уездах от эпидемии оспы в 1897 году умер каждый третий из заразившихся. Лишь после этого власти выделили средства на вакцинацию жителей. В Хойникском врачебном участке ее поручили молодому фельдшеру М. Барташевичу. ...>>

 С. А. Елизаров. Административно-территориальные реорганизации в Гомельской и Витебской губерниях (1919-1921 гг.) ...Разрешение проблемы управляемости большой территорией Речицкого уезда в начале 1921 г. партийно-советское руководство поручило местной административно-территориальной комиссии. Результатом ее работы стали два проекта: один – выделение из состава Речицкого уезда еще одного уезда с центром в местечке Хойники, второй – "округление уезда", то есть сокращение его территории. Первый вариант был отвергнут по причине "отсутствия работников для создания аппарата в новом уезде". Остановились на втором варианте, который и утвердила V уездная партконференция в октябре 1921 г.  ...>>

  А. Д. Лебедев. Положение католического костела в юго-восточном Полесье в 20-х гг. XX века.  После установления советской власти в Беларуси в 1917 г. положение церкви и религии существенно изменилось. Новое государство начало с “религиозными пережитками”, а проведение атеистической политики было возведено в ранг государственной идеологии. Борьба с религией затрагивала абсолютно все конфессии без исключения, в том числе и католичество. Как известно абсолютное большинство поляков на Беларуси это католики. Перепись 1926 г. фиксирует эту этническую группу и в изучаемом регионе. Наибольшее количество поляков насчитывается в Наровлянском р-не – 2 853 чел., в Хойникском – 2 522 чел., в меньшей степени в Брагинском – 729 чел., и в Лоевском – 115 чел. Наблюдение за религиозной ситуацией, а так же борьбу с влиянием костела осуществляли несколько ведомств и организаций: Польбюро ЦК КПБ(б), ГПУ и Союз Безбожников (СБ) ...>>

Крыжовая дарога Яўгена Калубовіча. "І жаўнеры завялі Яго на панадворак, званы Прэторыя, і склікалі ўвесь полк і білі Яго па галаве трысцінай, і плявалі на Яго... І калі насмяяліся... павялі Яго, каб укрыжаваць... на... Галгофу, што значыць: Лобнае месца" [Евангелле Св. Марка. XV: 16, 19 - 20, 22]._Дарога гэтая ішла да самай Сібіры._У 1930 г. здавалася, што па ёй гналі ўсю Беларусь, каб там, на той Сібірскай галгофе, з ёй і пакончыць. Гналі не рымскія жаўнеры з дзідамі і мячамі, а маскоўскія з стрэльбамі і сабакамі. Гналі і гналі… Удзень і ўначы. У сцюжу і ў спёку. Праз перасыльныя пункты і турмы. З кожнага сяла і места. Асабіста для мяне яна пачалася ад Бабчына. ...>>

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024