Зніклыя паселішчы, зніклыя назвы
(верасень 2008 г., з папраўкамі і дапаўненнямі лета 2012, сакавіка 2013 г. і пазней)
Гэтая тэма абмяркоўвалася на старонках раённай газеты (Ленінскі Сцяг=Хойніцкія Навіны) неаднаразова. З’явілася магчымасць падзяліцца некаторымі новымі звесткамі.
Напрыклад, пра тое, што за сваю гісторыю адселеная на сёння вёска Гарошкаў, без уліку спалення яе групай Шымана ў 1943 г., бязлюдзела і раней. Папярэдне, 30 кастрычніка 1686 г., нехта Мацвей з Хойнік сведчыў пад прысягай у Оўруцкім гродскім судзе, што з таго маёнтка пана харунжага брэсцкага (ім быў князь Канстанцін Ян Шуйскі) агулам адыйшло "dymów siedmdziesiąt y siedm” (Архив Юго-Западной России. (АрхивЮЗР) Ч. VII. T. I. Киев, 1886. С. 553). З якіх паселішчаў адыйшлі людзі – невядома. У інвентары Астраглядаўскага маёнтка 1698 г. ужо названыя Гарошкаў*, Малішаў**, Карчовае***, а таксама нейкія Мікалаеўка і Клешчаўка; усе яны пазначаныя як wsi puste, г. зн. урочышчы, а не паселішчы (НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 133 адв.). Цяжка высветліць дакладны час іх запусцення. Але нагадаем, што XVII ст. было адным з самых трагічных у мінулым нашага краю. Паводле Ю. Можы і В. І. Мялешкі, з 1648 да 1667 г. у выніку ўнутранай казацкай вайны і надта працяглай вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй з усімі іх наступствамі (смерць ад зброі, голаду, эпідэмій, вымушаныя перасяленні) колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася ці не ўдвая. Працягваліся адыходы і пазней. Адсутнічаюць тыя вёскі яшчэ і ў рэвізіі 1716 г. ды ў інвентары Хойніцкага маёнтка 1721 г. Толькі ў Карчовым названы адзін з трох вясковых млыноў. Іншыя два – у Навасёлках і за мілю [каля 7,8 км] ад Вялікага Бору (Тамсама. А. 128). Мікалаеўка і Клешчаўка, падобна, так ніколі і не адрадзіліся, або змянілі свае назвы. Але можа хто ведае, дзе знаходзяцца аднаіменныя ўрочышчы?..
Дарэчы, пра змену тапонімаў. А. М. Зелянкоўскі працаваў з вышэйзгаданымі дакументамі ў канцы 1984 г., але дзесяццю гадамі пазней у брашуры "Па залах Хойніцкага гісторыка-краязнаўчага музея” пісаў, што не мог расчытаць назвы чатырох паселішчаў. Меліся на ўвазе вёска Рашаўцы (Rzeszowce), хутары Лаханія (Łochania)****, Жыжэнкі (Żyżenki) і Тарарын (Tararzyn) (Тамсама. А. 127, 132 адв., 142 адв.).
Першая з іх – гэта не вёска-папярэдніца, як адразу падалося, адселенага Рашава, што існаваў у паўночнай частцы Хойніцкага раёна, а ці не зніклае яшчэ да сярэдзіны XIX ст. паселішча. На карце Ф. Ф. Шуберта 1826 – 1840 гг., месцілася яно паблізу ад сённяшняга Марытона. Магчыма, адбылося ўсяго толькі перайменаванне Рашаўцаў у Марытон Каралем Прозарам. Хутар Rzeszowce прысутнічае таксама ў яўрэйскіх перапісах 1765,
Назва паселішча Лаханія, магчыма, спарадзіла прозвішча Лаханскі, носьбіты якога, нашчадкі астраглядаўскіх зямян, здаўна аселі ў нашым рэгіёне. Нягледзячы на тое, што жылі ў ім людзі з прозвішчам Бардакі (сёння – Бордакі). Бывала, калі дробныя землеўладальнікі страчвалі бацькоўскія загоны ды наймаліся на зямянскую службу да суседняга пана, той пасяляў на іх зямлі сваіх прыгонных. Цікава, што ў рэестрах 1768 і 1770 г., рэвізіі 1795 г. і ў дакументах XIX ст. Лаханія ужо не згадваецца, але прысутнічае хутар Бардакі, населены людзьмі з адпаведнымі прозвішчамі. Апошні знаходзіўся паміж Мікулічамі і Конанаўшчынай ды як бы пазначаў усходнюю мяжу Хойніцкага маёнтка. Зрэшты, у апублікаваным нядаўна тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1754 г. паселішча гэтак і пазначана: Лахань або Бардакі (гл. адпаведную вытрымку. С. 191). На тапаграфічнай карце генштаба Рабоча-сялянскай чырвонай арміі першай паловы 1930-х гг. паселішча чамусьці названа ўжо Байдакамі (але ж Байдак (Бойдак) – зусім іншае прозвішча! Як бяздумна ў савецкія часы абыходзіліся з тапонімамі...). Пазней яно існавала як частка вёскі Вялікі Лес на Брагіншчыне.
Назвы астатніх хутароў утварыліся ад прозвішчаў Жыжэнка і Тарара (Тарала). У першым з іх, аднак, было таксама прозвішча Шчарбіна, і ў люстрацыі
Сёння асобнай вёскі Настолле як бы няма – ёсць вуліца Настольская ў раённым цэнтры. І ў рэвізіі 1716 г. у пераліку населеных пунктаў Загальскага староства часоў застаўнага пасэсара (часовага ўладальніка) князя Станіслава Шуйскага, скарбніка брэсцкага, яна ізноў жа як быццам адсутнічае. Але сярод яўрэяў, што жылі ў мястэчку Хойнікі, не маючы пляцаў, названы Ёсь Настольскі (Ф. 320. А. 139 адв). Ці не абязлюдзела Настолле*****, як тыя wsi puste
У
Па-першае, Гноеў належаў да казённага маёнтка Загалле і рэформа закранула яго не раней
У дакуменце сказана, што Д. Есман тыя сёлы "людми осадил”. Растлумачым. Яшчэ ў
Ці можна форму "Гноў” лічыць пачатковай назвай будучай вёскі Віць, а "Гноеў” (Gnoiów) з’едлівым яе скажэннем ў вуснах навакольных жыхароў? Так. Але выключна таму, што яна на сёння самая ранняя. Магло ж быць і наадварот: сапраўдная назва нададзена самымі вяскоўцамі, а тая, што значыцца ў прывілеі запісана з чыіхсьці слоў недакладна, як гэта адбылося з прозвішчам братоў Круневічаў. У апісанні Чарнобыльскага замка
І нарэшце. Недалёка той дзень, калі цяперашнія і былыя жыхары Лісцвіна ды адселеных вёсак Кажушкі і Дронькі будуць адзначаць 500-гадовы юбілей родных паселішчаў або іх папярэднікаў – аднаіменных астравоў. Але яшчэ раней у пісьмовых крыніцах названыя Тульгавічы******.
26 мая
Слушным падаецца выбар другой даты. Для нас пэўна тое, што мае назву. Але і паселішчы часта ўзнікалі раней, чым іх найменні траплялі ў пісьмовыя крыніцы.
Зрэшты, галоўнае не ў святкаванні нават гэткіх значных юбілеяў, як 500-гадовыя, а ў тым, каб гісторыкі больш актыўна запаўнялі інфармацыйныя прагалы ў мінулым нашых вёсак, таксама і зніклых. Мы ж усе мелі б магчымасць захоўваць памяць пра іх. Бо сказана: вёскі – гэта людзі…
* Вядомы з 1618 г. у пераліку вёсак Хойніцкіх добраў Мікалая Харлінскага
** Згаданы 26 чэрвеня 1600 г., калі Шчасны Харлінскі адпісаў яго сыну Мікалаю
*** Ранейшая звестка з 22 чэрвеня 1600 г., належала Шчаснаму Харлінскаму
**** Паселішча з такой назвай, прыналежнае Мікалаю Абрагамовічу, згаданае ў 1628 г.
*****Высветлілася, што існуюць досыць раннія звесткі пра Настолле, хоць назва паселішча ў іх пададзена выдаўцамі крыніцы недакладна: у рэвізіі Мазырскага стараства 1560 г. мяжа Загалля і Клівоў даходзіла "...do sieliszcza Stali", а шырыня таго грунту ад Рабца "do sieliszcza na Stali wdłuż na pułtrzeci mili..." [АрхивЮЗР. Ч. VIII. Т. V. С. 481]; "sieło i dwór Nastole", размежаванне 1622 г., у трыманні пана Іскарастынскага [Źródła dziejowe. T. XX. S. 97]; гл. матэрыял: "Найраннейшыя пісьмовыя звесткі аб паселішчах Хойнікшчыны".
****** Гл. удакладненне ў артыкуле "З мінулага папрыпяцкіх вёсак".
С. Бельскі