С. Бельскі
Вёскі – гэта людзі...
(май 2006 г.)
У другой частцы сваёго артыкула пра вёску Стралічаў (ЛС. 19. IV. 2006) М. С. Скрыпчанка паспрабаваў атаясаміць аднаімённы хутар 1909 года з Раславіцай 1844 года. Але ж ўсё паказвае на тое, што спроба атрымалася няўдалай.
Па-першае, у выданні "Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. – Минск,
Па-другое, на фрагменце "Военно-топографической карты Российской империи 1846 – 1863 гг.”, складзенай пад кіраўніцтвам Ф. Ф. Шуберта і П. А. Тучкова, а менавіта той яе часткі, якая прысвечана Мінскай губерні на 1850 год, паказаныя фальварак Раславіца і вёска Раславіца. Прычым, апошняя пазначана на месцы сённяшняга Берасцечка. Сяло і фальварак Стралічаў змешчаны там, дзе ім і належыць быць (гл. здымак). А вось вёскі або аколіцы Берасцечка, згаданай у "Списке…” (С. 9), на карце няма. Ці не магло здарыцца так, што фальваркі Раславіца і Стралічаў да пачатку XX ст. сталі хутарамі? Час парэформенны: у каго былі грошы, той не адно меў права набыць зямельную ўласнасць, але і рабіў гэта.
Патлумачым: абедзьве назвы – Берасцечка і Раславіца – існавалі яшчэ ў першай палове XIX ст. Тое, што яны належалі аднаму паселішчу, лёгка высвятляецца параўнаннем прозвішчаў жыхароў в. Берасцечка ў метрычных кнігах Астраглядаўскага парафіяльнага касцёла за 1840 – 1851 гг. (НГАБ у Мінску. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 1, 2, 3) і жыхароў в. Раславіца ў інвентары
Узнікае пытанне: чаму калі пра назву паселішча даведваліся ў яго жыхароў, дык гэта было "Берасцечка”, а калі ў пана або яго службы, – "Раславіца”?
Мне ўжо даводзілася перадаваць звестку Марыяна Дубецкага пра тое, што Караль Прозар заснаваў шэраг фальваркаў, адзін з якіх назваў Рацлавіцай (Рацлавіцамі) у гонар перамогі Тадэвуша Касцюшкі 4 красавіка
Жыхары, аднак, прызвычаіўшыся да "Берасцечка”, не здолелі прыняць новую, няхай сабе і знакамітую назву. Напэўна стаўленне да "Раславіцы” перамянілася хіба пасля 1861 года, г. зн. у парэформенны час, калі – паспрабуем рэканструяваць – Прозары вырашылі, што выгадней здаць берасцечкаўскую зямлю ў арэнду беззямельнай шляхце, чым безнадзейна чакаць хуткага выкупу яе сялянамі. А грошы астатнім у нашых мясцінах Прозарам былі патрэбныя як ніколі! Як бы гэта ні адбылося, але ў Берасцечку пачалі жыць Шацілы, Куліцкія, якія ў шляхецкіх рэвізіях 1811 і
А вось у запісах краязнаўца А. М. Зелянкоўскага ёсць інфармацыя пра выкупныя акты
Што праўда, калі ў астраглядаўскіх метрычных кнігах першай паловы XIX ст. да чалавека з прозвішчам, напрыклад, Сабадаш і Курэнь з Берасцечка, Гапоненка і Купрэйчык з Забалаці, Такарскі, Крывенчык і Машэўскі з Хойнік, Дзядзіцкі з Малішава, Свірыдзецкі з Рудакова, Сачанка і Харошка з Вялікага Бора, Шаціла і Жураўскі з Гарадзішча або з Пясочанскай Рудні дастасоўвалася слова "pracowity”, як з 1849г. – "крестьянин”, да Куліцкага і Васілеўскага – "szlachetny”, "urodzony”, "дворянин”, "благородный”, "однодворец”, да Шацілы і Дваракоўскага з Высокага, да Дубінскага –"szlachetny”, "urodzony”, "однодворец”, але аднойчы сустрэліся і "pracowici” Дубінскія, да Рудабельскага з Хойнік –”urodzony”, хоць нашмат часцей "pracowity”, дык у кнігах
Калі перафразаваць выказванне пра гарады афінскага стратэга Нікія, аднаго з герояў "Гісторыі” Фукідзіда, то можна сцвердзіць, што і вёскі – гэта людзі, а не сцены. Таму лёсы вёсак і людзей, як і лёсы назваў-імёнаў, звязаныя непарыўна.