Шкада: цікавы аповед пачынаецца з памылкі – замест Фёдара Ігнатавіча Стравінскага названы Фёдар Іванавіч
Маёнтак Новы двор з сялом Алексічы, вёскай Тунеўшчына і мястэчкам Багуславец па Спецыяльнай карце заходняй часткі Расіі Ф. Ф. Шуберта (1826 – 1840 гг.)
Панскі двор Новы (пазначаны і Стары; не вёска, як у аўтара, бо такой тут не існавала) з сялом Алексічы, вёскай Тунеўшчына,засценкам і вёскай Багуславец (таму і Багуслаўцы) на ваенна-тапаграфічнай карце-трохвярстоўцы Ф. Ф. Шуберта 1866 года
Маёнтак Новы Двор на дзесяцівярстовай Спецыяльнай карце Еўрапейскай Расіі І. А. Стрэльбіцкага (1871 г.)
Авторы: В. А. Беклемишев (1861–1919), Л. В. Позен (1849–1921), Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=45573678
Недарэчнае, што да асобы Фёдара Стравінскага, але ж вельмі цікавае, падарожжа... (в. Галавінцы, сучасны Гомельскі раён)
Няўвязачка атрымалася ў шаноўнага Юрыя Жыгамонта. Маёнтак Новы Двор, дзе ў 1843 г. насамрэч нарадзіўся Фёдар, сын Ігната, Стравінскі, у Расійскай імперыі месьціўся ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Галавінцы, да якіх, паводле энцыклапедыі "Гарады і вёскі Беларусі", у 1962 г. было далучана суседняе паселішча Новы Двор, і куды накіраваўся знакаміты Дылетант, – у Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. У Рэчы Паспалітай Новы Двор – у Мазырскім павеце Мінскага ваяводства, а Галавінцы – у Рэчыцкім павеце таго ж ваяводства. Маёнтак Новы Двор [раней: Олексичи (1552 г.), Олекшичи (1568 г.); сучас. Алексічы] – у цяперашнім Хойніцкім раёне. Сяло Алексічы – па правы бок ад трасы Хойнікі-Юравічы (Калінкавічы, Мазыр), не даязджаючы мележавага Глінішча. Толькі гэты маёнтак у Рэчыцкім павеце XIX – пачатку XX ст. у архіўных дакументах і старых даведніках выступаў пад назвай Новы Двор ці панскі двор Новы (на картах) без тлумачэння таго, як ён называўся да пабудовы новага двара [у адрозьненьне, скажам, ад Новага Двара (Тульгавічы) альбо Новага Двара (Ломыш), званага і проста Новым (Ломышам)]. Усе гэтыя паселішчы ў парэформенны перыяд належалі да Юравіцкай воласьці. Прысутныя алексіцкі і ломышскі панскія двары таксама на картах Ф. Ф. Шуберта 1826 – 1840 гг., 1866 г. і на карце І. А. Стрэльбіцкага 1871 г. [гл. вышэй], а вось ніякага Новага Двара каля в. Галавінцы на іх няма.
Дарэчы, аўтар не засумняваўся ў лакалізацыі роднага селішча Фёдара Стравінскага нават у сувязі з яго навучаннем у Мазырскай шляхецкай вучэльні і гімназіі. Ды і казаў Ю. Жыгамонт усё відэападарожжа выключна пра Галавінцы, ані-не згадаўшы пра Новы Двор. Нехта з гомельскіх дасьледчыкаў (ці не А. Ф. Рогалеў?) яго пераканаў у такой трактоўцы?.. Незалежна, ці былі то родзічы, але ў сьпісах “Землевладельцев Минской губернии” [па Дзёрнавіцкай воласьці Рэчыцкага павету] 1876 г., 1888 г., 1911 г. спадчыннай уладальніцай маёнтку Масаны [сёння на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, Хойнікшчына] адпаведна ў 380 дзесяцін, 150 дз., 258 дз. зямлі названая Марыя Казіміраўна Стравінская.
С. Бельскі
Гомельская праўда. – 2003. 7 чэрвеня
Выпіс з метрычнай кнігі Алексіцкай царквы пра нараджэнне-хрост Фёдара Стравінскага (НГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 25844. А. 2адв.-3)