Пятница, 29.03.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

                                       Казацка-сялянская вайна сярэдзіны XVII ст. у дакументах
                                     Сведчанні з палявой канцылярыі гетмана польнага літоўскага князя Януша Радзівіла
1649, чэрвеня 20. Загалле. – Ліст ротмістра Смольскага да Я. Радзівіла.
27 чэрвеня з начлегу выехаўшы, паснедаў князь яго мосць у Бозе, вёсцы, якая належыць да Бабруйска, калі прыехаў з падхаругвы Смольскага Шчасновіч, казак, які ад Смольскага, ротмістра свайго, прывёз гэты ліст:
Яснавельможны міласцівы княжа, пане наш пане міласцівы!
Паведамляю вашай княжай мосці, пану нашаму міласціваму, што пасланы Хмяльніцкім палкоўнік, а менавіта Геліаш Галота, з палком сваім прайшоўшы пад Краснаселлем, высадзіўся у васьмі мілях ад Загалля, у колькасці трох тысяч, вершнікаў было не больш за шэсцьдзесят, падкрадаючыся да нас, хочучы варту нашу знішчыць. Калі варта пачула гук і да іх падалася, каб даведацца, пры гэтым яе падстрэлілі. Яны падышлі 17 чэрвеня апоўначы пад Загалле і дужым імкненнем прыціснулі нашых аж да агароджы, якая яшчэ была недабудаваная. З ласкі Божай ды дзякуючы шчасліваму кіраванню вашай княжай мосці, пана майго міласцівага, націснулі і на тры часткі іх разарвалі. Левае крыло ворага амаль адразу пачало адыходзіць лесам, і іх шмат палегла.Тыя, што былі на чале, у ляску заселі, іх ледзьве штурмам узялі і пад корань пасеклі, і нашых шмат пацярпела. Правае крыло ворага, якія ў лесе акапаліся паблізу агароджы, было іх у тым акопе 805 чалавек, нашыя вершнікі, спешыўшыся, праз поле з пяхотай некалькі разоў штурмавалі, не маглі дастаць іх, а тут яны пачалі прасіць літасці, аддаючы харугвы без зброі. Нашы не хацелі таго дазволіць, хочучы ўзяць штурмам. Нарэшце зайшло сонца, апоўначы вораг з акопу свайго ўцёк на балота, якое непадалёк ад яго было ледзьве за шэсцьдзесят крокаў, у тым жа акопе знайшлі нямала. Паміж трупамі і таго палкоўніка Галоту знайшлі жывога, падстрэленага, якога жаўнеры дабілі; яго пазналі здрадцы. А пасля мы пайшлі ў пагоню, не маглі іх заспець, бо адыходзілі ўсё лесам, але ж удзень некалькі іх схапілі і дагэтуль іншых знаходзяць, што разбегліся па лесе. Харугвы ўзята тры. Трупаў налічылі тысячу, на чатыры курганы, а на пяты яшчэ збіраюць па розных месцах. Спадзяюся (...)* ...на паўтары тысячы. Паведамляю вашай княжай мосці, што маем праз (...)* языкоў, што да Літвы павернута войска казацкага 4000, палкоўніка кіеўскага Самуэла Бялецкага і іншых палкоўнікаў, рэестр, які мне дадзены, дасылаю да вашай княжай мосці асобна, а далейшую справу пра ўсё таварыш мой, пан Шчасновіч, да вашай княжай мосці, пана майго міласцівага. Ваш слуга etc.
З Загалля 20 чэрвеня 1649.”
1649, чэрвеня 24. – Паказанні Івана Мацкевіча, украінскага паўстанца, паланёнага пад Загаллем.
"У ім паказанні такія:
Паказанні Яна Мацкевіча (...* Камянца-) Падольскага, які называе сябе шляхцічам (...)*, прыведзена 24 чэрвеня 1649.
Ці даўно ў казаках?
Сказаў, што, толькі баронячы здароўе сваё, прыйшоў з імі да Загалля, адкуль хацеў уцячы, але ж яго пільнавалі казакі, не мог тады прыйсці.
Што рабілася падчас яго знаходжання на Ўкраіне?
Сказаў, што сцягнулі полк на Расаву ў Маславога ставу і там ухвалілі (...)*, але самога Хмяльніцкага яшчэ не было ў (...)* у Чыгірыне заставаўся да тых часоў, а пасля ўхвалення вайны знішчылі шляхту, творачы розныя мучэнні па ўсіх гарадах украінскіх.
Ці ёсць казакі за Прыпяццю і за Дняпром?
Сказаў, што за Прыпяццю ў Чарнобылі паповіч Міхайла стаіць з васьмю тысячамі, да якога яшчэ прыйдзе якісьці Турак, палкоўнік, са сваімі людзьмі.
Пра арду штó ведае?
Сказаў, што пад Чорным лесам стаіць яе шмат.
Пра Маскву штó ведае?
Сказаў, што былі маскоўскія паслы ў Хмяльніцкага, з чым былі і з чым дасылаліся, не ведае.
Пра задняпроўскія палкі: дзé могуць быць зараз?
Сказаў, што ўсе палкоўнікі, колькі іх было, (...)* пайшлі з людзьмі сваімі да войска (...)* чэрнь з Задняпроўя ўся выйшла (...)*, а малы застаўся. А палкоўнікі, якія ішлі да (...)*, якія былі прызначаныя да Літвы, а менавіта Шумейка, Главацкі, Нябаба, Карыцкі, Гладко (...)* міргарадскі.
Сказаў, калі ішоў Галота з палком, (...)* праз Кіеў, папы тамтэйшыя, спаткаўшы яго, бласлаўлялі яго, каб нішчыў ляхаў.”
1649, чэрвеня 25. – Пад Загаллем. – Паказанні перабежчыка з табару ўкраінскіх паўстанцаў, польскага шляхціча Сільвестра Дубіны.
"Аповед Сільвестра Дубіны (...)* ваяводства Навагрудскага, які жыве пад Кіевам, (...)* што калісьці пад харугвай яго мосці пана ваяводы кіеўскага (...)* падчас галасу гэтага з казакамі пад Загаллем (...)* // (арк. 7)
(...)*, калі да сябе данцоў не далучаць, уголас кажуць.
Пораху і свінцу маюць даволі, з Масквы падтрымку дакладную і хуткую сабе абяцаюць.
Пра лютасць да нашых, што мела месца ў Кіеве, кажа, што да 500 шляхты з жанчынамі, нікога ўвогуле не шкадуючы, пасеклі, паміж імі пана Шмароўскага, пасла каралеўскага, засеклі, чэлядзь meliori conditione ( у лепшым стане) у арду прадалі, замак цалкам зруйнавалі, касцёлы ўсе сцёрлі ў нішто, паміж іншых і (...)* кіеўскага Андрэя Гадуна за тое, што чатырох шляхцічаў схаваў, засекшы, скарбы ўсе забралі.
З вязняў нікога не шкадуюць, прыкідваючыся, што з-за лютасці (?) нашых, нібыта белы галовы сякаюць, дзяцей у катлах варылі.
Той жа сказаў, што святар пан (?) архімандрыт пячорскі паслаў харугву, сваім коштам сабраную, да Хмяльніцкага, пад якой і (...)*, бо яго служыць ротмістрам.”
1649, чэрвеня 29. – Пад Брагінам. – Паказанні палонных казакоў.
"Паказанні Януша Раймашоўскага (падданага) яго мосці пана канюшага; прыведзена 29 чэрвеня 1649. Зваўся Бугаём.
(...)* казак?
Другі год, як пайшоў на Украіну да казакоў.
(...)* казакі пад Лоевам?
(...)* Іншага паказанні з войска казака, з Таразы, Рэчыцкай вёскі, 1649, 29 чэрвеня.
(...)* даўно казак?
Казаў, што з 25 гадоў, яшчэ калі ішоў з першай маскоўскай экспедыцыяй Сагайдачны, яго казакі ўзялі.
(...)* пра іншыя рэчы яго пыталі, казаў тое, што і першы.
Трэці – Захар Валазар, родам з Остра.
Чацвёрты – Кірыла, родам з Гогаля.
Пяты – Іван з Гогаля родам.
Шосты – Хведар з Перыза (Спярыжжа), падданы князя яго мосці Вішнявецкага.
Сёмы – Багдан з Брагіна.
Восьмы – Фурс; і гэты князя Вішнявецкага (падданы) з Бабчына.
Дзевяты – Пётр з вёскі Мокіш, падданы пана Катарскага.
Дзесяты – Міхед з вёскі Савічы з сотні Малковай. Гэты абяцае навесці на гэтага сотніка, нібыта гэта магчыма, бо на тым баку ад нас перад усімі пераправамі.
Гэтых вязняў прывяла варта, выпраўленая пасля Загальскай вікторыі, з двух варожых дазораў, адпраўленых да нашага лагера, якія паспяхова разбіла і, колькі было казакоў і па розных вёсках пасекла, палегла іх больш за 500.”
1649, ліпеня 2. – Мазыр. – Цэдула, дададзеная да ліста мазырскага падстарасты Пратасевіча да Я. Радзівіла.
"Цэдула, да таго ліста далучаная.
Напісаўшы гэты ліст, і тое да ведама вашай мосці даводзім, што той іх Галота, якога ўжо пад Загаллем забілі, калісьці выйшаў з Запарожжа пешкі. Яму было дазволена здабываць коней, зброю, вопратку, дзе захоча, і, далучаючы да сябе больш людзей, яму было дазволена рабаваць. Ён у дамах, каморах гарадскіх, як і іншых, браў, як сам хацеў і, даволі ўзяўшы, у Чарнобылі тое ж чыніў і з казакоў падраў, паадбіраў зброю, чоўны і што мог у каго ўзяць. Дайшло да таго, што які казак чарнобыльскі схаваўся, то быў не абабраны. Ідучы на Мазыр, збіраў ахвотнікаў, дзе з мазырскіх шмат да яго ў Чарнобылі папрыставала было, і так наважыліся на лагер загальскі ўдарыць, дзе трапілі на сваіх і самі не рады. Пасля забойства гэтага самага Галоты абралі сабе гэтыя галатыйцы якогасьці Грышака Грыгаровіча палкоўнікам. Ён, павярнуўшы ад Загалля, пакідаючы чарнобыльскіх, пацягнуўся да Бабічаў. І ён, прывёўшы войска, стаяў лагарам з тыдзень у Бабічах. А дазорамі аж да Петрыкава, вялікія шкоды ўчыніўшы. І мазырскіх казакоў, што пры сабе мелі, і тых, што // с. 64 пры чарнобыльскіх былі, бо іх трохі заспелі знянацку ў Бабічах, таксама нібыта да сябе адразу і тых прынялі, якія, як знаўцы, на Мазыршчыне і ў Петрыкаве ўсякага ва ўсім на рабаўніцтва наводзяць, нікога не разумеючы, зычліва ставіліся і верна драпежнай (?) хрысціяне Богу і войску служылі. І хто што дзе ўварваў, што каму з людзей учынілі, перад палкоўнікам ганарыліся мазырскія казакі. Палкоўнік, зразумеўшы тое, што больш нічога, толькі рабаваць умеюць, па адным выклікаючы, вучыў іх рыцарству і так кіямі бакі ім не аднаму паадбіваўшы і ўсё: коней, стрэльбы, шаблі і сярмягі з хрыбта паздзіраўшы, з войска свайго павыганяў усіх. Адынец толькі ўцёк да Чарнобыля, а Сёдар ёсць. Дужа гэта ўсё рабілася ў Бабічах, пры некаторых нашых мяшчанах, бо туды ў той час ездзілі купляць сабе збожжа на хлеб. І так з кіямі паўпарадкаваўшы, сам з усім войскам па вадзе і па сушы ехаў да Чарнобыля, абяцаючы і тым гэтак жа зрабіць, бо яму пад лагерам загальскім дапамогі не далі. І зноўку з войскам аж да Турава дасягнуць і там замацавацца каля перавозаў абяцаў. Таго не ведаю, ці збіраецца вяртацца назад. Другія, мой пане, паведамляюць, што ўцёк якісьці сотнік ад загальскіх жаўнераў з-пад Рэчыцы, які быў у Загаллі падчас бітвы злоўлены. Ён, прыйшоўшы да Бабічаў, паведаміў, што яго мосць князь гетман з вялікай сілай да Рэчыцы прыйшоў з сарака тысячамі. Яны, паверыўшы яму, нічога не дамогшыся, назад з-за гэтага адступілі. Тыя выгнанцы мазырчане і іншыя пайшлі пешкі за імі, просячы, каб зноў да сябе прынялі, што няма куды падзецца. А з два дзесяткі іх было тут у Мазыры на працягу двух дзён. Пакуль усё з Бабічаў выехала, тут хаваліся, а зрабіўшы шмат злога нам, у Мазыры, каго вязалі, каго білі, валоў(?) не (?) і што маглі астатнія у каго знайсці, то ўзялі. Але тут мы, даведаўшыся, што яны з войска выгнаныя, мусілі ўжо з ліха іх абарваць. Тут ужо яны з пажаданнямі няшчасця паўцякалі. І так зараз у Мазыры няма, сам вашу мосць міласцівага пана, да дома свайго прыбыўшы бяспечна, просім не марудзіць, бо калі б было штосьці далей // с. 65 небяспечнага, мы перасцераглі б вашу мосць, абяцаем верна. Толькі пакорліва просім, каб мы з-за знаходжання тут гэтых бязбожнікаў, у гэтых нашых мазырскіх краях, каб мы не пакутвалі, як ужо ад жаўнераў, бо мы не радыя іх свавольству, Бог сведка.”
1649, ліпеня 3 (?). – Дадатак да ліста Я. Радзівіла да караля Яна Казіміра, а таксама два паказанні палонных паўстанцаў Івана Бугая і Захара.
"...Амаль усе і вязні, і віжы сцвярджаюць, што ў казакоў страх вялікі і на Хмяльніцкага нараканне, пра якога шмат іх сцвярджае, што пасля той рады, якая была на Русаве, войска перад сабою направіў на Канстантынаў, а сам яшчэ і дагэтуль да (...) едзе, ўто думае, не ведаюць, але баяцца, што, пакінуўшы войска, сам пойдзе да татар. Пра татар ёсць такія галасы, што эмірамі ханскімі сурова ім забаронена пад страхам смерці, каб яны да казакоў не далучаліся, з-за таго, верагодна, яны стаяць асобна і звязвацца не хочуць, дзякуючы чаму моц Хмеля і Войска паменшылася.
Той Галота, які загінуў пад Загаллем, сабраўшы войска, як спадзяваўся, мусіў ісці проста да Магілёва, і мясцовыя вёскі рускія пабунтаваўшы, з тых трох тысяч сваіх раней сабраных казакоў мусіў зрабіць сотнікаў, есаулаў, палкоўнікаў і ісці аж да Вільні, губячы народ шляхецкі. І як дужа сябе ў Кіеве, выходзячы, шляхецкай заліў крывёй, гэтак жа і сам сваёй напіўся, бо ў штурме напаўпадстрэлены нашым жаўнерам, сваімі дабіты, ці каб не пакутаваў, ці з-за таго, што хлопцаў згубіў, а яго, яшчэ дыхаючага, нашы знайшлі. Такія былі зацятыя тыя казакі, што ні адзін не прасіў літасці, нават руку (?), ужо дабравольна шыю выцягваў на смерць, як на мёд, і калі вязня пыталі: "Навошта вы сюды, мужыкі, прыйшлі?” – "Да, бачытэ, – адказвалі, – шчо ні тэлята пасты, от пошлы ляхыв быты”.
Паказанні пры гэтым такія: // (арк. 43).
Паказанні паўтораныя падчас прыбыцця князя яго мосці таго ж Януша Раймашэўскага, падданага з Раймоша, уласнасці князя яго мосці канюшага Вялікага Княства Літоўскага; які зваўся паміж казакамі Іванам Бугаём, той быў у іх сотнікам:
Злавілі яго ў Глухавічах, вёсцы за Брагінам (...)* таварыства Смольскага. Кажа, што ані ў сотні ніякай не быў, але, з Кіева збегшы, да лагера нашага прабіраўся.
У Кіеве ўжо другі год як знаходзіўся ў манастыры Пячорскім.
Пра Галоту і людзей, якія з ім былі, увогуле нічога не ведае.
Наступныя палкі прызначаны Хмяльніцкім для абароны дняпроўскіх перапраў: полк Нябабін; полк Главацкага; полк Чарнігаўскі Пабадайлы; Паповіча; палку Ніжэнскага Шумеі, над якой старэйшы Барсук; рэшта палку Пераяслаўскага, над ім старэйшы Сямён Калягрэбінка; полк Кіеўскі. Гэтыя палкі, амаль усе яшчэ па дамах, акрамя рэшты палка Пераяслаўскага, які стаіць у Казяльцы і Остры. Яны, даведаўшыся пра прыбыццё гетмана, усе збяруцца каля перапраў на рацэ Прыпяці і адноўленыя, у якім, аднак, ніякіх украінскіх казакоў няма, палесскіх сялян сабрана дружына.
Гарматак пяць толькі палявых на пераправах маюць, рэшта ў Чарнігаве.
Да нашага войска ісці не збіраюцца, толькі пільнаваць пераправы // (арк. 44) мусяць, каб войска наша за Дняпро і Прыпяць не прапусціць. Калі з Кіева выходзіў Хмяльніцкі, быў у Русаве, у мілях чатырох ад Белай Царквы, прыслухоўваючыся, ці няма з Літвы якой навалы, каб больш самкнуць палкі і каб дваццаць тысяч татараў мог дадаць.
Наконт войска літоўскага разумелі, што не гетманскае, а валанцёры ды не больш за чатыры тысячы. Разумеюць, што сіла ў гетмане літоўскім, кажуць, што як хутка супраць нас паўстане, столькі і вайны ляхамі. Таму і Хмяльніцкі, адыходзячы, прасіў іх іменем Бога жывога, каб войска літоўскае за Дняпро не пускалі, пачуўшы пра Радзівіла, да перапраў усе збіраліся і іх абаранялі больш за ўсё.
Віжоў брагінскіх найбольш у іх бывае.
Пра атрады казацкія за Прыпяццю не ведае, толькі ад нашых чуў, што ў Бабічах атрад.
Паказанні Захара, падданага пана Аксака, суддзі земскага кіеўскага, у паходзе пад Загаллем узятага, а з прыбыццём князя яго мосці дапытанага.
З казакамі быў ад самай экспедыцыі маскоўскай, з якой пад Сеўск, Пуціўль і Рыльск хадзіў.
У іншых паходах Хмяльніцкага супраць нашых не быў, толькі ў Пілавецкі паход выходзіў, пра які кажа, што перад прыходам татараў нашы адважна досыць і мужна стаялі, але татарамі паціснутыя, пасля былі разбітыя. //(арк. 45).
З-пад Пілавец быў пад Брадамі, дзе ад іх моцна бараніліся і трупа казацкага густа паклалі, таксама пад Замосцем і пад Львовам.
Пад Замосцем і пад Львовам усё войска было з Хмяльніцкім, гармат трыццаць пяць меў, гэта артылерыя і зараз да Кароны з ім жа пайшла.
Кажа, што падчас рады пад Пераяслаўлем накінуліся ўсе старшыны на Хмяльніцкага за тое, што адступіў ад Замосця і ў глыб Польшчы не пайшоў. Зараз ляхі ўзмацніліся і многа войска маюць, не дадзім ім ніякай рады. Хмяльніцкі бараніўся, кажучы, што баяўся, каб у войску шматлюдным, якое стаіць на адным месцы, паветра не загусцела і каб усіх не згубіць.
Пра вязьняў казацкіх нічога не ведае, толькі тое, што шмат іх Хмяльніцкі на волю адпусціў, а старшыну ўзяўшы, да гэтых часоў жывога пры сабе трымае.
Войска з Хмяльніцкім да Кароны ішло трыццаць палкоў, у адным палку Пераяслаўскім пад пятнаццаць тысяч казакоў; у Главацкага адзінаццаць тысяч, адна яго палова на Украіну вярнулася; у Шумейкавым адзінаццаць тысяч, з якога таксама палову павярнуў Хмяльніцкі на Украіну. Пра колькасць іншых нічога не ведае, бо полк з палком не роўныя, у некаторых больш за чатыры-пяць тысяч няма.
Кажа, што безупынныя папярэджанні, калі пад Загалле ішлі, ад сялянаў мелі, якія па вадзе з таго берага перапраўляліся.”
1649, ліпеня 10. – Пад Гомелем. – Паказанні чатырох палонных паўстанцаў, у тым ліку і фрагмент паказанняў вайсковага пісара.
"Іх паказанні такія:
1. Андрэй з сяла Касцяноўкі, падданы пана старасты гомельскага, у якім яго дазор казакоў, з Гомеля да Жлобіна ідучы, заспеў. Кажа, што было іх 150. З казакамі ніколі не быў. У Гомелі казакоў, казаў, з мяшчанаў каля 1000.
2. Васько, мешчанін з Чарнобыля. Трэці год, як прыйшоў да Гомеля, дзе ў двары Фашка займаўся шавецтвам. Кажа, што з дазорам, з Гомеля да Дуравіч па хлеб пасланым, ішоў да Касцюковіч для вяртання пазыкі з падданага гэтай вёскі. Казакоў чатырыста з Севежа ўвайшло. Чатыры сотні з Грэсам з Сівілажа на Вялікдзень, перад Пятровым пастом дзве Сухотак і Крывашапка прывялі, а сёмую сотню Зенка ў Пятроў пост.
Лісты і харугвы маюць ад Нябабы, палкоўніка, які жыве ў Божні. // (арк. 71). Мяшчанаў дзвесце толькі гатовыя да бою. Ежы маюць няшмат. З Магілёва прывезена солі дзве падводы для Гомеля, і зараз двое мяшчанаў з тытунём: адзін прывёз солі і пораху пяць бочак.
Гармат вайсковых 12, сем гомельскіх і пяць пана ваяводы троцкага. Наконт абароны кажа, што астрог толькі паасобны, ад ракі абстаўлены дубовымі тынамі. Каля адной вежы, дзе жыве рэчыцкі поп, астрог прагнілы і дзірка, праз якую ўначы казакі звыклі праходзіць.
Ад рэчыцкіх гамяльчане не маюць папярэджанняў, толькі з вёскі Борхава, мілі за тры ад Рэчыцы, папярэджваюць пра ўсё, што дзеецца ў Рэчыцы.
Згоды паміж тымі, што ў Гомелі, няма: адныя хочуць здацца, другія ваяваць.
Пра войска чуваць тое, што гетман прыйшоў з 20 000.
Пра Хмеля нічога не ведае, бо хоць і прыйдуць якія лісты, тады пісар з палкоўнікам і з двума альбо трыма сотнікамі адныя чытаюць, нікога да рады больш не дапушчаюць.
3. Грыцко з Божны, Паўла Ягненка, сотніка, якога абараняўшагася забілі, падлетак. Пры сотні там быў ад Божага Нараджэння.
У Гомелі, кажа, казакоў украінскіх чатыры харугвы, у кожнай поўная сотня, а сабранай з акольных валасцей дружыны тры харугвы.// (арк. 72).
Кажа, што безупынныя папярэджанні маюць, і да іх дазор выпраўлены пачынае прывозіць, звесткі пра ўсё да іх даходзяць. У горадзе, кажа, з ежай вельмі цяжка і чэрні нічым падтрымаць не могуць, толькі аднаго старшыну хлебам сілкуюць.
Разам з тым кажуць, што ўсе будуць абараняцца, пакуль змогуць, з-за чаго войта гомельскага старэнькага, які наконт здачы горада пану свайму з імі дамаўляўся, пасадзілі ў кайданы. Нават пра такую зухаватасць украінцаў кажа, што калі ляшскае войска пакажацца, тады ў поле выйдзем паспрабаваць шчасця. Калі вытрываем, да гораду саступім. Дадаў,што напэўна тое здзейсняць, калі адразу некалькі харугваў з тылу падступяць, а тым часам, калі казакі высыпяць да Гамейкі, ракі, знізу змаглі б іх захапіць.
Зараз такія паміж імі чуткі, што з гетманам прыйшло сто тысяч пяхоты і дваццаць тысяч вершнікаў.
Быдла і тавараў па сёлах удосталь, толькі нестае хлеба і солі.
Пораху паташнага для стрэльбаў з Масквы чатыры барылы ім прывезена, да гармат самі мяшчане порах з сялітры, якой бочкі тры маюць, робяць.
Пра магілёўцаў кажа, што ім солі, гарэлкі, тытуню прывозяць, што пораху і свінцу не возяць, апраўдваюцца тым, што баяцца, каб іх не перахапілі. Аднак хваляцца, што чужых ляхаў не пусцім і будзем абараняцца // (арк. 73), што казакоў уцякаючых хачу заганяць. Па кустоўю перабраўся ад нашых, якіх за парканам у полі харугвы тры казацкія, заспеў іх у гатоўнасці, інфармаваўшы, з якога боку наступаць, як з казакамі спаткацца маглі. Пасля нашы казакоў, якіх уласна 3000 было, данцоў тысяча, казакоў украінскіх 2000, усе пешыя, вершнікаў толькі конных пяцьдзесят, ударылі ў самую сярэдзіну, калі ўстаў палкоўнік і, мужна на шаблю іх ўзяўшы, 500 на плошчы за раз паклаў. Іншых, даганяючы, па балотах і хмызах секлі так, што пабітых лічаць паўтары тысячы. Харугвы тры, кажа, нашы ўзялі, але ж адну, якую яны ад самога Хмяльніцкага з бубнамі мелі, квадратную, адамашкавую, са знакам арла, у адной лапе меч трымаючага, панеслі з сабой да акопа. Іх, прыціснутыя ў чвэрць гадзіны амаль пад самым нашым парканам, кідалі. Там (жа) (...) палкоўніка свайго, які падпісваўся "Эліяш Галота, палкоўнік (...)*” праз тое, што хлопцаў добрых загубіў, паміж сабой у табары (...)*. У акопе тым абараняліся цэлы дзень, уначы да (...)* хмызоў і балот рэшта іх сышла.
Па данцоў на літоўскае войска (...)* якога Вешняка і спадзяецца (...)* палкоўнікаў спадзяюцца на войска літоўскае (...)*, Чарнобыльскага.
У якіх (...)* тутэйшую шляхту ў Кіеве забівалі, ён, шкадуючы сваё жыццё, з чалядзінцам сваім падаўся да Галоты, палкоўніка, які ішоў у Літву, у якога ўвесь час быў пісарам.
Да Загалля з тым намерам ішлі, каб, полк той сабраўшы, з іншымі палкоўнікамі Хмяльніцкага злучыцца згодна з загадам Хмяльніцкага, войска ляшскае паразіўшы, ісці проста да Вільні і, прайшоўшы Літву, над Вісяй з Хмяльніцкім збіраліся злучыцца. А ў збіранні палку загальскага быў памочнікам Філіп Лапушка, палкоўнік з Гарнастайпаля, які, злучыўшыся, разам з імі збіраўся ўдарыць, але да таго не дайшло. Пра расправу нашых з казакамі пад Загаллем распавядае тое, што, пераправіўшыся пад Краснаселлем, казакі, маючы за праваднікоў (...)* сялян, якія іх правялі лясамі і багнамі, ішлі цэлую ноч (...)* гадзіны дзве альбо тры перад днём, злавіўшы селяніна пана Загароўскага, (...)* Загароўскага, з ім некалькі іх самкнулася (...)*, хацелі і блізка таго было, але варта, падсцярогшы (...)* змагаючыся, да горада адступіла, дзе адразу (...)*, чуючы гэта, якісьці слуга, які цэлую ноч піў, (...)* і прыбегшы да іх, дзякуй Богу (...)* ці перакінуцца мысліў (...)* ганебна (...)* ”.
1649, ліпень. – Паказанні невядомага паўстанца, узятага ў палон пад Загаллем.
"(...)* гультаёў прыйшоў пад Загалле, у гэтым палку было іх 2500, акрамя мясцовых сялян.
Дзе зараз Хмяльніцкі?
Кажа, што ішоў з войскам на Баршчахоўку, на Валадарку і на Жывотаў, пад Белую Царкву супраць войска кароннага. Пры якіх трох з іх, моц царкоў Казаў (...)* не марудзілі (...)* Рэчыцы мелі (...)* палком у палкоўніка П (...)* такім чынам (?) праз Літву да В(ільны)* даў булаву, харугву (...)*.
Калі казак абкружаны?
Казаў (...)*
Ці праўда ў Кіеве (...)* ці (...)* // (арк. 3).
(...)* Той полк, што мусіў іх узмацніць, то бок Пенякоў, ці можа мець артылерыю?
Казаў, што тую артылерыю, якая была ў Тэрэхтыміраве, мусіў з сабою узяць Пеняк, а і той полк тым жа шляхам, якім ішоў і Галота да Загалля, а Прыпяць мусіць перайсці ў Бабічах.
Гэтаксама казаў, што ў акопе самі казакі забілі Галоту, нібыта з тае прычыны, што павёўшы загубіў добрых хлопцаў.”
1649, липня 25 – 31. – Табір військ ВКЛ. – Уривки з Табірного щоденника князя Януша Радзівіла
Dnia 26 juły powrocił rano z podjazdu pan Pawsza z panem Białobrzeskim, którzy pierwsze o przepawieniu się nieprzyjaciela za Przypec confirmarunt wia domośći (...)* chłopów pokozaczonych dwoch we wsi w mili od Brahinia wziętych przyprowadzili.
Których dobrowolne confessata były takie.
Ułas z Ostroładowic [z Ostrohladowicz] poimany doma dnia wczorajszego.
Od roku na kozacką poszedł, kiedy w Litwie kozacy szli.
Był w Bobrujsku i w Bychowie w pułku Arkusze. O kozakach powieda, że trzej byli tylko w sobotę przeszłą w siele ich. Pułkownikiem pod Łojowem Podobajło. A w Babiczach kijowski i czarnobylski pułkownik, ałe nie wie, jak ich zową.// (с. 90) Za rzeką nie był i nie wie wiełe ich jest w Mozyrze (?), o cztery tysięcy słyszał, posiłków spodziewają się z tych co (?).
2. Maxim z Hotucz [z Chotuczy], sioła brahińskiego, miedzy kozakami nie był.
Kozaków 5 z taboru biegli do Babicz i konie u nich wzięli. W tych Babiczach gromadzą się. Po siołach jezdzą po dwoch, po trzech, buntujac włośći na kozacką.
Tymi wiadomośćiami, przy tym i proźbami ustawicznemi z Rzeczycy o prętką odsiecz, jesliby się nieprzyjaciel o nię kusić chciał, przywiedziony x. j. m., po obiedzie wyprawił pana Pawłowicza z czatą, na którą poszła chorągiew rajtarska z pułku pana obr[ist]a Tyzenhausa, chorągiew jego kozacka, chorągiew pana Barczykowskiego, pana Romanowskiego tatarską i drugą Dowgiałiną, przy tym dra gonią pana capitana Rajeckiego, pana Elsznica. Z Rzeczycy przy chorągwi usarskiej j. mc. hetmana wielkiego napisawszy list do j. m. p. podkomorzego bracławskiego, aby się z nim łączył i to, co podawające się pogodę pokazą, czynił, taki:
“Wziąwszy tę przestrogę, iz nieprzyjaciel na Rzeczycę zmierza, posyłam p. Pawłowicza z częśćią ludzi dobrych na odsiecz, a jeśliby imprezę swą odmienili, za nimi się puśćić i zewsząd macać rozkazawszy. A iż rozumiem, że w. m. z cho ragwią j. m. pana hetmana wielkiego do tych czas w Rzeczycy już stanął, tedy pilno requiruję, abyś się z nim złączywszy, to co occasia i czas sam poda, czynił, żebyśmy vires nieprzyjacielskie rwać albo przynamniej o potędze i zamysłach dalszych pewne wiadomośći i języka mieć mogli. Zatym się łascę w. m. oddaję. Datt z obozu pod Łojowem d. 26 juły anno 1649.”
Дня 26 липня повернувся рано з роз’їзду пан Павша з паном Бялобжеським, котрий підтвердив перші відомості про переправу ворога за Прип’ять (...)*, двох  покозачених селян, взятих у полон в селі в милі від Брагина, при вів. Котрих добровільні конфесати такі:
Улас з Остроладовиць [з Астраглядавічаў], спійманий вдома вчора.
Уже рік, як пішов на козацьку війну, коли козаки йшли на Литву.
Був у Бобруйську та Бихові у полку Гаркуші. Каже про козаків, що троє було тільки в минулу суботу у їхньому селі. Полковником під Лоєвом Подобайло, а в Бабичах київський і чорнобильський полковники, але не знає, як їх звуть. // (с. 90). За рікою не був і не знає, скільки їх є у Мозирі. Чув про чотири тисячі, сподіваються на допомогу від тих, що (…)*.
Максим з Хотуч [з Хатучы], брагинського села. Між козаками не був.
5 козаків мчали з табору до Бабич і взяли у них коней; в цих Бабичах збираються. Їздять по селах по двоє, по троє, бунтуючи волості на козацьку війну.
Цими відомостями, а при цьому i постійними проханнями з Речиці про швидку допомогу, якби ворог хотів би її захопити, спонуканий кн. й. м., від правив після обіду пана Павловича з чатою, на яку пішли рейтарська хоругв з полку пана полковника Tізенгагауза, його козацька хоругв, хоругв пана Барчиковського, татарська пана Романовського i друга Довгялли, при них драгуни пана капітана Раєцького, пана Ельшніца. З Речиці при гусарській хоругві й. м. великого гетьмана написав лист дo й. м. п. брацлавського під коморія, aби з ним з’єднувався i щоб чинив те, що покаже сприятлива оказія, такий:
“Взявши ту пересторогу, що ворог йде на Речицю, посилаю на відсіч п. Павловича з частиною добрих вояків, a якби [вороги] свій намір відміни ли, то наказав зa ними пуститися i звідусіль їх мацати. A оскільки розумію, що в. м. з хоругвою й. м. пана великого гетьмана вже став у Речиці,тоді пиль но вимагаю, аби з’єднавшись з ним, чинив те, що оказія і час подадуть, щоб неприятельських мужів рвати або принаймні мати певні відомості про по тугу i дальших замислах i «язика». За цим віддаюся ласці в. м. Дано з табору під Лоєвом дня 26 липня 1649 року.”

Далей

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024