Пятница, 29.03.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Запісаў Чэслаў Пяткевіч
Скарбы

Калісь яшчэ за паншчыны, мы з суседам Якавам Купрэйчыкам, скідаўшы стажок сена на альсе ў Мутвіцы (урочышча), ехалі да гасподы. Ужэ было зьмерклася, як, выбрыўшы з лесу, агледзеліся ў паўлаўскіх пакосах, за вярстоў 4 ад Хвайнік. Перш мы гаманілі, а далей едзем сабе моўчкі, аж ось бачу я, нешта перад намі балванее, да нельга разабраць, што ета такое. Пад’яжджаем бліжай, аж пры самай даррозі сядзіць чорны вол сьпінаю к нам, да так чудна, бы начэ сабака – я зроду етаго не бачыў. Якаў шапнуў: "Я яго таркану!” – "Не чапай – ку – мо нячыстая сіла?” – "Ва Імя Атца...” А вол сядзіць, не ўцякае, дак нацца не чорт, хваліць Цябе, Божа! Калі ад’ехалі за ганей двое, я азірнуўся, дак там, дзе сядзеў вол, падняўся чырвоны агонь дай патух. Тагды я дагадаўся, што то былі грошы, што Бог даваў шчасьце, да мы, дурні, не ўмелі браць яго.

(Апавядаў Цімох, каваль з Хойнікаў)
 

Аднаго разу ў нядзелю я, паабедаўшы, прылёг на прызьбі трохі аддыхаць, дай крэпка заснуў. Ось сьніцца мне, што нейкі старац кажа, штоб я ўзяў штых да ішоў на капец паміж шляхам і Карпавым альсом. Я прышоў быццам туды да ўсадзіў штых у землю, а ён, схаваўшыся да палавіны, стукнуўся аб нешта цьвёрдае. Прачнуўшыся, ухапіў штых, да не то пашоў, да проста пабег на той капец, каторага, здаецца, зроду не бачыў, а пра тое трапіў, як бы хтось за руку вёў пяць вярстоў ад нашага сяла. Засунуў штых так глыбоко, як і ўва сьне – стукнуў – аб штось цьвердае. Штыхнуўшы кругом разоў з дваццатак, абмеркаваў, што тут закопана кована скрыня – удоўжкі вялікі шаг, аўшыркі ступеней два бэз мала. Вярнушся дадому, да зьмерком, прышоўшы з сынам, мы сталі капаць да дакапаліся да вялікага каменя. Разкапаўшы яму з аднаго боку спусковато, з вялікаю натугаю выкацілі яго наверх, а на том месьці, дзе ён лежаў, штыхавалі, да нічого не найшлі. Той камень – то былі грошы заклятыя, бо як я праз цікавасьць на другі дзень прышоў паглядзець, то яго і звання на том месьці не было – як у воду кануў.

(Апавядаў Давыд Бурак з Гарошкава)


Бываюць заклятыя скарбы, якія зусім не выяўляюцца: не палымнеюць, не выступаюць у розных абліччах, а подступы да іх разнастайнымі спосабамі бароняць "нячыстыя сілы”.
Пры рэчыцка-хойніцкай дарозе, за 1 ½ км ад Гарошкава, на палянцы, якая завецца першая палянка, застаўся пасля бровара, які калісьці тут існаваў, след студні, у якой павінны быць закляты скарб.
Там, дзе ад шляху пашла поваратка на Зялёную Парасьлю (урочышча) у правую руку, як іці ад Рэчыцы к Хвайнікам, у калодзезі е вялікі браварны казан, поўны грошай, накрыты млінавым каменем. Сколькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, да як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторым накрыты кацёл, дак зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і места зараўняецца, як бы нічого ніколі.
Паводле адной са шматлікіх легенд пра разбойніка Бандарэнку, які ў часе войнаў з казакамі дасягаў ажно да глухіх куткоў Рэчыцкага Палесся, існуе закляты скарб ва ўрочышчы Ліпнякі, у лісцёвым лесе, за 7 км ад Хойнікаў, паблізу рэчыцкага гасцінца. Буйная фантазія палешука размяшчае яго ў прасторным, атынкаваным склепе, накрытым дубовымі бэлькамі пад тоўстым слоем зямлі. Там павінны стаяць цэлы шэраг бачонак з дукатамі і віном, а таксама шасціконная карэта, поўная залатога і сярэбранага сталовага посуду і ўсякае чуднае даражнечы. Тыя, хто спрабаваў адкапаць гэты скарб, сустрэліся з неадольнымі перашкодамі ажно да перасоўвання склепа з усім, што ў ім змяшчаецца, у іншы бок лесу.
Ужэ не раз людзі капалі, да як толькі дакапаюцца да дубовае столі, то або зьмеркнецца і саўсім сьцямнее, або так абэзсіляць, што трэба аддыхаць, а покуль аддышуць, то, глядзі, ужэ ўсё засыпалася. Калісь бацька расказываў, што прышоў ён з другімі, капалі паўдня і не дакапаліся да столі, хаць яма была глубіною маль не ў чалавека. Няскоро патом сельскі пастух неспадзявано найшоў тую столь за ганей двое ад таго места, дзе ўпярод была.

(Апавядаў Аляксей Белы з Карчова)

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024