Суббота, 11.05.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Чэслаў Пяткевіч
Русалка

У 80-я гады XIX стагоддзя яшчэ дзе-нідзе верылі ў русалку; засталіся пра яе толькі пераважна апавяданні, памятка ў назве тыдня пасля Сашэсця Св. Духа да наступнай нядзелі (русальны тыжджэнь) і лаянка на дзяўчыну, якая занядбала свае косы:
– Распусьціла косы, начэ нейкая русалка; скінь шчэ сарочку да бяжы голая на вуліцу, бо калі дзіва, то няхай будзе такое, як трэба.
У той перыяд 90-гадовы Ілля Бурак у Гарошкаве расказваў мне (што неаднаразова потым я чуў і ад іншых), як у часы яго маладосці (як быў шчэ дзецюком) моладзь абодвух полаў на працягу ўсяго гэтага тыдня не набліжалася да жыта, што расло на полі, баючыся смерці, да якой даводзілі смельчакоў русалкі сваім нястомным казытаннем. Толькі на наступным тыдні дзяўчаты плялі вянкі і, надзеўшы іх, ішлі разам з хлопцамі і кідалі гэтыя вянкі як мага далей у жыта – для русалак, імкнучыся добра да сябе іх настроіць.
Кожная дзеўка, што памрэ ў русальным тыжні, на том сьвеці жыве русалкаю, а ходзіць з вянком на галаве голая, штоб відна было, што яна шчэ не саграшыла.
Русалкі сядзяць у жыці, як яно расуе; ета Бог іх пасылае пільнаваць, штоб ніхто не тоўкся да не трусіў каласкоў, бо не нальюцца. Дак і не дзіва, што як нейкі загавайла ўпрэцца ў пашню, то яго заслакочуць. Хлопца заслакочуць, бо разьявяка, а дзеўку, штоб было больш русалак.
Русалкі бэзнявінно нікому не робяць зла; яны сядзяць і ў вадзе, да ў самых глубінах, у самых кручынах (віры), кеб людзі зналі, што туды не лезь, бо ўтопішся. Сядзяць яны і ў лесі, да найчасьцей паблізу ўсякае твані, усякіх нетраў, асьцерагаючы ўсіх, што там найбольш чарцей..

(Апавядаў Ілля Бурак з Гарошкава)

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024