НАДВОР’Е
Зіма снежная – лета даждлівае.
Калі зімой суха і холадна – летам суха і жарка.
Калі зімой цёпла – летам халодна.
Зіма марозная – лета жаркае.
Калі зімой іней – летам раса.
Калі вокны пачынаюць пры двайных рамах – да сільнага мароза.
Калі зімой лес шуміць – чакай адлігі.
Калі зімой сабакі качаюцца на снезе – то будзе завіруха.
Вераб’і чырыкаюць – к цяплу.Калі ў зімовы час павукі бегаюць узад, уперад, вешаюцца на новых ніцях,
то праз 9-10 дней наступіць холад, а калі павукі схаваюцца – то будзе адліга.
Запісана ў в. Веляцін
ад Пугач Марыі Сцяпанаўны, 1929 г.н.
(перасяленка з в. Калыбань Брагінскага р-на),
студэнткай Санцэвіч В.
Калі зіма гнілая – то ячмень урадзіцца.
Снежная трава прадказвае харошы рост травы.
Запісана ў в. Веляцін
ад Пугач Марыі Сцяпанаўны, 1929 г.н.
(перасяленка з в. Калыбань Брагінскага р-на),
студэнткай Санцэвіч В.
Калі на Пятра і Паўла дождж, то жыта уродзіцца.
Каля дождж на Пятроў дзень, то сенакос будзе мокры.
На святога Пятра дождж – ураджай дрэнны, два дажджы – добры, тры – багаты.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Гардзейчык Надзеі Ульянаўны, 1929 г. н.,
студэнткай Санцэвіч В.
Прыказкі і прымаўкі, дзе згадваюцца Пятро і Павел:
Пятроўка – галадоўка.
Кукушка да Пятра кукуе.
У Пятроўку гразь – ураджай добры дасць.
Калі Пятро з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень сонца ўбачаць.
Запісана ў в. Настолле (цяпер г. Хойнікі)
ад Еўжанка Любові Аляксандраўны, 1930 г.н.,
Новак В.С., студэнткай Касцюковай М. (2003 г.)