Воскресенье, 19.05.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Чаму жанчыны ўвесь час працуюць?
А была раней гісторыя такая. Як шоў Гасподзь, а жанчына жала жыта. Гасподзь спрасіў у яе дарогу. Жанчына, не разгібаясь, паказала яму дарогу нагою. Так Гасподзь сказаў, што “ты ўсю жызнь будзеш так рабіць, не разгінаясь”. А калі ўстрэціў Гасподзь мужчыну, то ён прыгласіў яго пасядзець, пакурыць, таму мужчыне Гасподзь даў так, што мужчына болей аддыхае, а жанчына рабою ў яго працуе.
А то была і яшчэ такая гісторыя. Бог жа стварыў зямлю нашу за шэсць дней. А сёмы аддыхаў. Казаў ён, каб і людзі таксама так жылі: шэсць дней рабілі, а на сёмы рабіць было нельга. Забараніў рабіць Бог і ў святы вялікія. А адзін чалавек не паслухаўся Бога. Была тагда Пасха святая, калі Гасподзь наш Ісус Хрыстос уваскрос, а чалавек той сказаў: “Што я такі вялікі дзень прапушчу?” І пайшоў у поле працаваць. Але Бог не прасціў яму гэтага. Упалі ў яго валы, і сам ён акамянеў. У мяне ікона такая яшчэ ёсць, ад бабкі маёй засталася.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Чаму жанчына працуе больш, чым мужчына?
Калісь Гасподзь хадзіў па зямлі. Ішоў ён полем, а жанчына жыта жала. “Здароў, жанчына, памажы Божа”, – кажа Бог. А яна дак і не разагнулася. Дак Бог наказаў. Сказаў, што будзеш рабіць і не будзе вольнага часу.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Хадасок Марыі Адамаўны, 1919 г.н.
(перасяленка з в. Дворышча)
Уяўленне аб Зямлі
Зямля сядзіць на трох кітах. Зоркі – якабы людзі. Упала зорачка – хтосьці памёр.
Існуе пасмяротнае жыццё. Гэта духоўная жызнь чалавека. Чалавек састаіць із трох часцей: Ацец, Сын і Дух Святы – галава, цела, ногі. Чалавек прападае, цела тленнае, а душа жыва. У душы чалавека рай і пекла знаходзіцца.
Запісана ў в. Юравічы Калінкавіцкага р-на
ад Меланіч Марыі Антонаўны, 1927 г.н.
(перасяленка з в. Паселічы Хойніцкага р-на),
студэнтамі Рагачовай Т., Дашкевіч А.,
Казека А., Гурковай В., Кажамяка М. (2005 г.)
Як выклікалі дождж?
Як дажджа доўга не було, дак дарогу пераворвалі, па гароду плугі ці барану цягалі. Гладышкі кралі да білі іх – у калодзеж кідалі. Жабу лавілі да раздзіралі. Маліліся, шоб Бог дождж паслаў.
Запісана ў в. Казялужжа
ад Чэкан Еўдакіі Пятроўны, 1917 г.н.,
студэнткамі Краўчанка Н., Касцюковай М., Мішынай А.
А дождж не ідзе, значыць, мы тады гужам у калодцы кідалі гаршка якога.
Сабіраліся жэншчыны. Так за дзень саткуць, папрадуць рушнікі. І на перакростку дарог на крэст, што стаялі, нада павесіць тыя палаценцы. Ды толькі так, штоб за дзень і наткалі, і папралі, і павесілі. Гэта абудзённік.
Запісана ў в. Карчовае
ад Шпарун Евы Васільеўны, 1933 г.н.,
Камеш Алены Іосіфаўны, 1970 г.н.,
Арловай Алены Іванаўны, 1942 г.н.
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Як засцерагчыся ад засухі?
Ад засухі, калісь казалі, што кідалі гладышку ў калодзец. Гладышку ўдава далжна была ўкрасці ў яўрэя. Далжна ўдава злавіць жабу і ў калодзец кінуць. У вескі заўседы ставілі красты з 2-х старон, і ўдава павінна была за 1 дзень выткаць, напрасці і павесіць на тыя красты.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Хадасок Марыі Адамаўны, 1914 г.н.
(перасяленка з в. Дворышча)
Калі ўжэ находзіць хмара цёмная, навальніца, дык што ўжэ зробіш, можа памаліцца: “Отча наш” або васкрэсную малітву. І штоб не град, свечаныя свечкі на Стрэчанне запальваем, гараць у хаце ці ў вірандзе.
У нас, як ня ідзе дождж, калі доўга засуха, збіраюцца людзі ды так моляцца спецыяльнымі малітвамі, што аднойча чуць да дому дабеглі, такі дождж лінуў.
Запісана ў в. Слабажанка (раней Княжыца, Княжыцкая Слабада)
ад Корбіт Вольгі Іванаўны, 1914 г.н.
студэнткамі Шамонінай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н.
Людзі калісьці збіраліся. Жэншчыны збіраюцца. Лён быў, яго церлі, трапалі. А тады ўсе збяруцца там, абудзённо напрадуць яго, аспуюць, паткуюць, штоб павесіць дзе палаценца на крэст. Дык цяпер іх няма, ета раньшай былі так вот у канцы дзярэўні стаялі, да.
Яны за дзень управяцца, канешна, як ужо напрадуць, да так штоб абудзённо было, дак ужо дапазна ткалі, штоб павесіць абудзёнік.
Абворвалі, абворвалі дзярэўню.
І вот хто да Благавешчання ставіць заборы, там сталбы закопвае, дак хадзілі абарачавалі іх, вырывалі, выкідалі, штоб дождж ішоў.
Кушыны ці што-то кідалі ў калодзеж тожа. Да, да што-то, штось, ну кідалі…
Ета, абліваліся. Збіраліся, абліваюцца вадою, штоб дождж ішоў.
Раздзіралі і лягушку, раздзіралі.
І дарогу так перапахавалі, а цяпер жа агвалот, дак не перапашам.
Ну, канешна, рабілі ж людзі дак што-то ж было.
Запісана ў в. Судкоў
ад Варанецкай Марыі Іванаўны, 1927 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Што абазначаюць плямы на месяцы?
Кажуць, што брат брата на вілках дзержыць.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Хадасок Марыі Адамаўны, 1914 г.н.
(перасяленка з в. Дворышча)
Як з’явіліся першыя людзі?
Свет паявіўся. Была цьма: ні сонца, ні месяца, а Гасподзь аснаваў свет, стала відна на зямле. У панядзелак свет снаваў – у панядзелак красен не снаваць, бо снаваў Бог. Гасподзь сатварыў з зямлі Адама. Адам стаў адзін і стаў сільна плакаць, Бог узяў часцічку з рабра Адама і сатварыў Еву.
Што вы ведаеце пра нячыстую сілу?
Было такое ўрэмя, што Гасподзь выводзіў душы з ада, Антыхрыст на цапу быў ды прасіўся, дык Гасподзь адказаў: “Будзе твая тысяча, дык будзе і ў цябе”, а зараз кажуць, што ў аду столькі грэшнікаў, што і не памяшчаюцца.
Святая вада
Святая вада. Яна ад усяго памагае. Каля лажышся спаць, вазьмі святую ваду, пералі ў пасуду і папырскай етай вадой сваю краваць, як бы перакрысці.
Мёртвая вада
Мертвая вада – нясвечаная вада, вада, што мыеш пакойніка. Ваду не нада ліць на двор. Нельзя, каб іголку, што шыюць падушку пакойніку, у крані мыць.
Жывая вада
На святое Крашчэнне сабіраецца багата людзей. Бацюшка пачынае на вячэрнюю службу служыць. Наўтра так жа людзі сабіраюцца – літургія. Адслужыць бацюшка службу, а людзі паўз цэркву становяцца паўз адзін бок і другі станаўляюцца. Бацюшка ідзе паўз людзей. Ен прыказвае: “Прасвяціцеў сваей хаце і двор і хлеў”. Як свеціцца ў хаце, пяецца: “Спасі, Госпадзі, людзі твае. Пабеды праваслаўных хрысціянам на сапраціўнае даруеш. І твае сахраняеш крастом тваім жытельства”. А як на крашчэнне ў цэркві, то пяюць: “У Іардане крашчаюцца, цябе Госпадзі, тройчаскае явіся пакланенне. Радзіцелеў бы глас свідзецельствуючая цябе, вазлюбленная ця сына і дух відзя ізвестковніюся славесе ўцвярджэнне яўмейся Хрысця”. Божа і умер прасвеціш слава цябе. Як умрэ чалавек, трэба каб яна была, гроб пасвяціць, магілу, і бацюшка кажа каўтануць, хто болей, а хто меней. Калі будзеш піць яе, то добра будзіш жыць, яна ж так завецца жывая – жыццё.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Хадасок Марыі Адамаўны, 1919 г.н.
(перасяленка з в. Дворышча)
Пра лёс чалавека
Бог намячае, колькi каму пражыць i сколькi дзяцей у яго будзе. I колiсь гаварылi, што ад сваёй судзьбы не ўцячэш. I ў даказацельства етаму я расскажу адну iсторыю. Ну вот, нараджаліся дзецi ў аднаго чалавека i сразу памiралi. Ну, ён думае, што ж рабiць? I тады яму насаветавалi так: як родзiцца ў цябе сын, iдзi на вулiцу, паглядзi, а можа, хто едзе, дак ты прыгласi ў дом свой, а назаўтра паедзеце ў цэркаўку i перакрысцiце дзiця.
Добра, радзiўся ў яго сын, выходзiць ён на вулiцу, а колiсь ганчары гаршкi па хатам прадавалi. Еты дзядзька i гаворыць, што дзiця ў яго радзiлась:
– Хто там едзе? Заязжайце ка мне нанач!
– А чаго?
– Да ў мяне сын радзiўся!
А еты дзядзька, ганчар, знаў па звёздах. Ён еслi паглядзiць у якое ўрэм’я радзiўся рэб’ёнак, ён ужэ знае, якая яго ўчасць будзе. Ён знаў, будзе жыць дзiця iлi не, iлi павесiцца, iлi ўтопіцца, што з iм будзе.
Ганчар гаварыць:
– Ну, добра! А ў якое ўрэмя ён радзiўся?
Бацька дзіцяцi сказаў яму. Тады еты ганчар паглядзеў па звёздах i гаворыць сабе, што еты сын вурасце, i будзе на сваёй свадзьбе гуляць, i ўтоне ў сваём калодзезе.
Перахрысцiлi назаўтра дзiця. Ён гаворыць, еты дзядзька:
– Наця вам мой адрас, i як вырасце еты хлопец, вы прышлiце мне пiсьмо, штоб я прыехаў на свадзьбу. I ён думаў, што сваёй судзьбы i свайго шчасця нiхто не абойдзе, нiхто не зменiць, нiхто, хоць ты што хочаш! Добра, вот расце парэнь еты хутка, вот яму ўжэ дваццаць гадоў споўнiлася, ужэ i дзевушку нашлi сабе свадзьбу гуляць. Трэба ужэ, думаюць, i бацьку хроснага зваць сюды. Пазвалi яго сюды, прыязджае бацько, а ў iх калодзеж быў на двары, але ён сам не верыў, дай, думае, цi можна ад смерцi адперцi? Кажа на кума, каб забiлi калодзезь наглуха гваздамi. А кум спрашвае:
– Зачэм? У нас нiколi нiякiх бедствiй.
– Ну, я вам сказаў, забiвайце, значыць, забiвайце.
Вады нацягалi, забiлi калодзезь i пашлi за стол. Толькi па адной чарцы абайшлi, яму пара памiраць, яго ўжо мучае, дык ён ходзiць i кажа:
– Ой, людзячкi, я пайду пагляджу гдзе–то.
Пайшоў, кругом свайго селiшча абайшоў, падашоў да калодзежа, так на каленi стаў, лёг на калодзеж i заснуў.
Вот вiдзiш, як Богом напiсано, то таго нiяк не абойдзеш. Хай ты будзеш красавiцай, хай багатая, а свайго ўсё раўно не абойзеш. Вось як мне цыганка ў моладасцi нагадала два разы замуж выходзiць, а ўсю жызнь адзiнокай быць. Праўду сказала: аднаго майго мужа на вайне ўбiлi, а другi так памёр. I вось восемдзесят гадоў пражыла i ўсю жызнь адзiнокі.
Запiсана ў в. Клiвы
ад Жыгеры Ганны Нiкiфараўны, 1922 г.н.,
студэнткамi Максiмчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
Легенда пра свет
Кажуць, што Адам і Ева паявіліся, а ад іх пайшлі дзеці.
Ангел – гэта свяціцель. Гэта дзецкі, як кажуць, забаўляе дзіцяці.
Каўчэг быў, усямірны патоп. Была цьма, када вада аташла, паявіўся свет. Як паявіліся людзі, так паявіўся свет.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Марчанка Юліі Панцялееўны, 1939 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Легенда про Бога
Бог существовал раньше сотворения мира. Он рождён прежде всех век, существовал раньше всех, когда ещё ничего не было. Бога нихто не видел. Но голос его слышали светые люди.
Существует Бог в трёх лицах: Бог Отец, Бог Сын, Бог Дух Святы. Это пресвятая троица, нераздельная. Существование троицы – великая тайна. Разгадать её никому невозможно. Ещо много говорить можно про Бога. Он вездесущ.
Бог сотворил себе посланников, служителей. Ангелы – бестелесные существа. Надо послать какую-нибудь весть – он посылает их. Ангелы – это вестники.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Усім прыяе. У каждага ў душы. Веруеш, не веруеш, а ў душы нада дзяржаць. Як што, дык: “Памажы, Божа”.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Марчанка Юліі Панцелееўны, 1939 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Легенда пра маладзік
Настаў, кажуць, маладзік. Пачынае сярпочак маленькі і расце. Прыродай создана так, што расце.
Зямля кругла, а калісь два было такіх, які даказвалі, што зямля кругла, а другі – квадратна.
Улетку пачці мы месяца не бачым, зімой та ночы бальшыя. Чаму расце? Зямля та кружыцца!
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Марчанка Юліі Панцелееўны, 1939 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Месяц і зоркі
Выязджае кажды вечар і медленна па небу ў сваёй калясцы, запрэжанай чорнымі канямі, ноч. Яна пакрывае сваім чорным пакрывалам землю. А яе дзеці – звёзды, усё каля яе, багата іх. Разбегліся яны па ўсёй той посцілцы.
За ўсім глядзіць месяц, каб усё было добра. Возяць яго па небу крутарогія быкі. Месяц у длінным белым плацці аб’язжае неба і спускаецца на дзень дзесьці у гарах: чакае следуюшчы дзень.
Сонца паяўляецца ўтрам. Звёзды бегуць з неба, як бачаць сонца, і адна за другой хаваюцца пад начным пакрывалам. А сонца дае зямлі цяпло.
Адам і Ева
Жылі етыя Ева і Адам і было ў іх усё. І жылі яны шчасліва. Яны не баяліся стады і хадзілі голыя. І вось нейкая вядзьмарка паднесла ім яблык з запрашчонага дзерава. Ева з’ела яблыка, і адразу яна пазнала стыд і сумленне. А Адам, калі пачаў есці яблыка, то ён не змог яго праглынуць. І таксама пазнаў увесь стыд.
Горы і балоты
Бог рабіў зямлю. Любіў рабіць усё да ладу, таму зямлю гладкай, роўнай зрабіў. І чорт тады быў. І не нравілася гэта чорту. Таму даждаўся чорт, калі Бог пойдзе дадому, і пачаў зямлю драць. Пуду жменю кіне – там і гара стала. Дзе ад злосці плюне – там і балота. А сам пад зямлёю стаў жыць.
Запісана в. Вялікі Бор
ад Харошка Аляксандры Васільеўны, 1930 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Быль
Жыла дачка ў бацькі і нічога не рабіла. Ну, прыйшлі сваты к ёй. Бацька й гаворыць: “Я яе не аддам, бо яна нічога не робіць, толькі гутатаецца на арэлі”. Ну, а сват і гаворыць: “Што, мы і арэлю ёй павесім”. Ну й павесілі арэлю ёй, і там гутаталася яна. Дадуць ёй кусочак хлеба, і гутаталася, што і не злезе з арэлі. Раскідала арэлю – дый давай брацца за работу. Як захацела есці, дык узялася за работу.
Запісана ў в. Рабец
ад Жыгадлы Анастасіі Мікалаеўны, 1918 г.н.,
студэнткай Мележ Н. (1994г.)

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024