Пятница, 29.03.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

*Паўтараецца пасля кожнага радка;
**Так пела Аляксандра Фёдараўна, што з в. Койпаўшчына Брагінскага р. (10-15 км ад Амелькаўшчыны). А Паўліна Іосіпаўна гаварыла, што ў іх у Амелькаўшчыне пелі "добрага молайца". Дарэчы, "стралу" яны разам не прапелі, бо спяваюць не зусім аднолькава – "у нас зацягваюць" казала Аляксандра Фёдараўна, тэкст песні даецца па яе пераказу.
***Паўліна Іосіпаўна ўдакладніла – "Прыступілася стара баба, а тады тры паненачкі" – так у Амелькаўшчыне.

№ 72
ф. 20, воп. 81, ст. 9, № 7
в. Амелькаўшчына,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
1) Буднік Харціна Артамонава, 80 год;
2) Варвара, 82 гады.
Зап. Галіна Аляксандраўна Барташэвіч,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Як русалку праводзілі
(этнаграфічнае апісанне)

Калісь русалку праводзілі, эта яшчэ я дзеўкай была. Русалку розкамі ўсякімі, здзелаюць. І туды з гармошкаю. Мельніца была, за мельніцу. Калісь малола ветрам, як вецер, так малола, а як не – то не малола. Дак туды яны ўжо. І танцы былі, і песні.
На граной нядзелі
Русалкі сядзел(і),
Ой, рана-рана,
Русалкі сядзел(і).
Русалкі сядзелі,
Дзевак напужал(і)

Каментар: Больш забуваюсь. Усякага, усякага было.
_________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 182, сш. № 2
Зап. Г. А. Барташэвіч
№ 83
ф. 20, воп. 81, ст. 11, № 10
в. Рашаў,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Якіменка Сарафіма Цітаўна, 65 год;
Зап. Галіна Аляксандраўна Барташэвіч,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Як русалку праводзілі
(этнаграфічнае апісанне)

На русальну нядзелю плятом вянкі да ідом па дароге ў жыце. Да й пяём:
Правяду русалку да броду,
А сама ўцяку ў камору.
Тады кажуць:
Правяду русалку ў цёмны лес,
А сама пайду к татку ў клець.
[у сшытку пакінута месца радкі на тры перад наступнымі словамі, больш, чым звычайна адступаеца]
Правяду русалку да бору,
А сама ўцяку ў камору.
Правядуць русалку, а самі ідуць дадому, кідаюць вянкі на грады, на гуркі. Эта, кажуць, на ўражай. Эта па-калішняму, такая прымха была.
А вянкі плялі з лугавых крсак. Там сінянькіе е такіе па лугам бальшынство, жоўтыя, сінія. А каторыя плялі хмель. Не ўсе аднакавыя вянкі, вянкі разнаабразныя. А русалцы плялі з хмелю, назатыкаем толькі цвятоў, а хмель зялёую такую, пусцім о так, да папускаем, штоб яны бла пахожа на русалку, распусцім косы ей.
Не надто хто хацеў быць русалкай, але што её адходзіць. Эта ж ей ада была бала каго-небудзь лаваць у жыце, а ўжэ тыя бягуць. Мы ўжо от вядом, вядом, закончым песню, а яна ўжо сабіраецца да бяжыць каго-небудзь лаваць, штоб ізмяніцца. Каго словіць, той ужо русалкай будзець. Так тры разы змяняюцца і ўжэ ідуць дадому. Хадзілі і хлопцы. Тут жа дома збіраемся, хлопцы прыдуць гарэлку піць, музыку прывядуць.
Эта перад тройцаю, жыта як красуе.
_________
Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 184, сш. № 1
Зап. К.П. Кабашнікаў
№ 75
ф. 20, воп. 81, ст. 11, № 2
в. Рашаў,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Якіменка Сарафіма Цітаўна, 65 год;
Зап. Галіна Аляксандраўна Барташэвіч,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Пра "стралу"
(этнаграфічнае апісанне)
   Стралу вадзілі. Набяруцца багата каго, чалавек пятнаццаць, дзесяць, восем – сколькі там падойдзе кунпанія, і бяруцца, адзін сільны бярэцца ўперадзі, штоб махнуць, так штоб страла завярнулася. Па вуліцы яны, ці па плошчадзі, дзе вот так. От станаўляцца ў рад, толькі не бяруцца за первага.А потымэты первы, самы сільнейшы, убіраецца. Там пяюць:
Як пушчустралу,
Да па ўсём сялу.
Ой, люлі, ой, люлі,
Да па ўсём сялу.
Ну, тады ўжо етыіх кружане ўсіх. Ён мож ўсіх не падалеў бы крутануць, ну а мы ўсе так заварачваем (а калі ён ужо бярэцца, нам чутна, што ён ужо ... канец, значыць і мы так заваракуем).
________
Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 182, сш. № 2
Зап. Г.А. Барташэвіч
№ 84
ф. 20, воп. 81, ст. 11, № 11
в. Рашаў, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Якіменка Сарафіма Цітаўна, 65 год;
Зап. Галіна Аляксандраўна Барташэвіч,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Пра тройцу
(этнаграфічнае апісанне)
   На тройцу толькі рубалі зялёнае: там клён, ліпу, убіралі дома – у доме і так от. Папазатыкаем. Эта калішняе. Песень не было.
Ваабшчэ не разрашалі сарыкі пець на тройцу. На тройцу не разрашалі стрыкі пець песень, нават святыя песні.

№ 85
ф. 20, воп. 81, ст. 11, № 12
в. Рашаў, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Якіменка Сарафіма Цітаўна, 65 год;

Пра забароны пець
Не разрашалі на паску на первы дзень, на прачыстую первы дзень. На другі дзен хоць пуза разарві, пей, што хочаш, а тут песні не падбіраліся на прачстую, а якія пяеш, гражданскія, якія папала. А прачыстая ета 28 аўгуста.
У пост, божа спасі, не пеліся песні.
_______
Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 184, сш. № 1
Зап. К.П. Кабашнікаў
№ 43
Без магнітафона
в. Глінішчы, Алексіцкі с/с,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Сянько Марыя Васільеўна, 1911 г.н.;
Зап. Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Як каня вадзілі
Памерла наша княгіня,
Многа пеўчых нанялі.
Многа пеўчых запялі,
На кладбішча паняслі.
Як прынеслі на кладбішча,
Здрыганулася зямля.

Як пускалі гроб у магілу,
Пашаталася трава.
Тагда людзі ўсе ўвазналі,
Што нязмершая душа.

№ 44
Без магнітафона
в. Глінішчы, Алексіцкі с/с,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Сянько Марыя Васільеўна, 1911 г.н.;
    Гэтую песню спявалі на каляды, калі вадзілі "Каня". Княгіню калыхалі на руках мужчыны. У шапкі такія красівыя папрыбаюцца, і самі красіва папрыбіраны, з каснікамі такімі, кукардамі. Стаяць з тае стараны і з гэстыя, да за рукі пабяруцца, яна сама ляжа ўжэ і яе калышуць і спяваюцьгэту песню.
Там жа яшчэ былі цар, былі ў цара сыноў, дак гэта ўсё сыны яго былі. Гэта колішні-колішні цар. У яго было 10 сыноў, а ў іх была толькі адна сястра і яны яе звалі княгіняй.
Шаблямі біліся, танцавалі, музыка была з імі.
_________
Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 184, сш. № 1
Зап. К. П. Кабашнікаў і І. І. Крук
№ 58
Ф. 20, воп. 81, ст. 48, № 6
в. Глінішчы, Алексіцкі с/с,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Яраш Ева Кузьмінішна, 1911 г.н.;
Зап. Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў
і Іван Іванавіч Крук
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

"На Паску карагод вадзілі"

Ой, выйду я да на ю(ву)лачачку,
Да й выбяру сабе дзевачку.
Эй, маладзенькі хлоп[чычак] карагоду праўёў.
    Хлопец бярэ з карагоду дзяўку, правядзе яе, кланяецца, бярэ другую. Песня паўтараецца.
_________
Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 185, сш. № 1
Зап. Л. П. Барабанава

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024