Понедельник, 25.11.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

*****Зважаючы на відавочную абсурднасць аналагічнай прапановы ў дачыненні СШ № 1, яе калектыву ў 2014 г. не падавалі ідэю адзначыць юбілей з нагоды наваселля 1964 года, калі школа размясцілася ў трохпавярховым будынку па вуліцы Савецкай, 119. Але з трэцяй школай ананімныя ініцыятары, пэўна, асабістымі ўспамінамі звязаныя не былі, пра яе анічога не ведалі, таму з чыстым сумленнем і прапанавалі...**********
******На працу ў СШ №3 перайшлі таксама некаторыя настаўнікі. Згадаем хіміка і біёлага Васіля Трафімавіча Бераснева і гісторыка Антаніну Васільеўну Корсак бацькоў вядомых у будучыні навукоўцаў, члена-карэспандэнта НАН Беларусі А. В. Бераснева і прафесара БДУ Л. В. Казлоўскай (Берасневай), якія вучыліся ў СШ № 2. 
*******Папраўдзе можам сказаць: ёй амаль 98 альбо поўныя 99 гадоў. Залежыць ад таго: штó выбіраем? Зразумела, крыху паразважаўшы.
    Пасля зрыву германска-бальшавіцкіх перамоваў у другой палове лютага і да канца 1918 г. у Хойніках, паводле кнігі "Памяць", яшчэ стаялі нямецкія войскі, а ад прысутнасці польскіх войскаў з сакавіка 1920 г. Рэчыцкі павет быў вызвалены ажно ў другой палове чэрвеня
14. Кожны тагачасны акупант мусіў трымаць пад кантролем перадусім чыгунку. Ці хто дадумаўся, захацеў і здолеў бы займацца стварэннем школы на станцыі ў 1919 г., не ведаючы штó будзе заўтра? Не кажам пра 1918-ты бальшавікі надта хутка мястэчка пакінулі, а Германія перадала паўднёвую частку Беларусі (у т. л. Хойнікі) Украінскай Народнай Рэспубліцы.
   У прыведзеным вышэй дакуменце ад 08. 12. 1920 – 15. 04. 1921 г. падаецца інфармацыя за "прошлый" і "текущий" гады. Пад мінулым годам досыць праблематычна разумець неспакойны для Беларусі каляндарны 1919 г., хутчэй пачатак навучальнага 1920/1921 г. Дарэчы, у якасьці асобных ілюстрацый: у матэрыялах Хойніцкага РАНА за 1949, 1954, 1955, 1962, 1978 гг. [гл. урыўкі з дакументаў], значыцца пачатак, а ёсць адпаведныя звесткі і на канец н. г. Але колькасць вучняў у абодвух выпадках нязначна адрознівалася. Некалькімі ж дзесяцігоддзямі перад тым на працягу навучальнага года ў нядаўна створаныя школы прыбывала нямала вучняў, адсюль імклівы іх рост. За няпоўны год колькасць навучэнцаў у воласці павялічылася ледзь не ўдвая. Школы ў вёсках Клівы, Небытаў, Куравое, Рудзенька, падобна, арганізаваныя ў пачатку... каляндарнага 1921 г. Канешне, тут маем справу яшчэ і з рэвалюцыйным перавыкананнем даведзенага плану, калі не з банальнымі прыпіскамі, пра што вышэй ужо гаварылася. Але час быў, сапраўды, ой які незвычайны!
    Не выключана, што ідэя стварэння чыгуначнай школы існавала раней, у годзе 1918-ым, да прыходу нямецкіх войскаў у канцы лютага. Магчыма, нейкія захады рабіліся ў годзе 1919-ым. Але хто гэтым займаўся? Да лютага 1919 г. шмат у якіх паўднёвабеларускіх мястэчках стаялі гарнізоны ўкраінскай міліцыі, г. зн бальшавікоў тут быць не магло. Не ведаем, як надалей складваліся дачыненні з Дырэкторыяй С. Пятлюры і хто кантраляваў рэгіён. У сакавіку-чэрвені 1920 г. тут стаялі польскія войскі. Прыняўшы 1919 год за кропку адліку гісторыі СШ № 3 г. Хойнікі, як тое зрабілі калегі з Казялужжа для сваёй установы СШ в. Казялужжа, мы б зыходзілі выключна з уласнага жадання (каб як найраней!********), бо адпаведныя дакументы адсутнічаюць. Каб не займацца прэпарыраваннем нявыверанага, хоць і надта прывабнага варыянту, мяркую, лепш уважаць пачаткам шляху надзейна задакументаваны канец года 1920-га*********. Прыбыццё сюды аддзелу генерала С. Булак-Балаховіча ды яўрэйскі пагром, учынены ім у лістападзе, наўрад ці сталіся б магчымымі, калі ў мястэчку і на станцыі было каму іх абараняць. А вось пасля таго станцыённая школа працавала стабільна ажно да лета 1941-га .
********Што праўда, у вёсцы заўсёды цішэй, як у мястэчку, а тым больш на патрэбнай усім варагуючым бакам чыгуначнай станцыі.

*********Салідарныя з ідэяй і калегі з Віц[ь]еўскай школы, бо ў адрозненне ад тамтэйшага настаўніка гісторыі Л. Н. Талюка (у яго рукапісе 1978 года значыцца 1922-гі. С. Б.), пішуць, што ў вёсцы менавіта: "В 1920 году была открыта однокомплектная начальная школа" СШ в. Віць (Гноеў). Што праўда, пра гісторыю самой вёскі следам за Л. Н. Талюком імі "установлено", нібы заснаваная яна "в реформенный период 1861 года." (!). Аднак, звесткі пра Гноеў (Гновъ) маюцца, прынамсі, ад 1585 г., калі ў ім было ажно 25 дымоў (×6 – прыкладна 150 жыхароў); зразумела, што ўзнікла сяло не ў тым самым годзе. І ў выдатнай прэзентацыі школы з унікальнымі фотаздымкамі дапушчаны выраз "В 1965 году была построена Витьевская средняя школа". Мяркую, зразумела: штó тут не так.
**********Хіба ж мог нехта прадугледзець, што сёлета, у студзені 2022-га, аддзел адукацыі Хойніцкага райвыканкама прапануе-ледзьве-не-загадае калектыву СШ № 3 г. Хойнікі адзначыць 55-годдзе сваёй установы! Пытанне: ці гэта не праграма, якую дарэчы назваць – "Казка Пра Белага Бычка, альбо чым заняць розум настаўнікаў і вучняў у Год гістарычнай памяці..."? Зараз ужо можна чакаць і святкавання ўлетку дзьмутага 510-гадовага юбілею самых Хойнік (Хвойнікаў, Хвайнікоў), пры тым, што ў сапраўднасці ад першай згадкі пра паселішча 3 (13) чэрвеня 1504 г. споўняцца пакуль "някруглыя" 518 гадоўЦікава, хто і калі ў аддзеле вывучаў гісторыюІнакш: адкуль бы ўзяцца той памяці ў кабінетах, з якіх рассылаюць загады па школах? Гісторыкаў яны ніколі не чулі і не чуюць: у іх, як і наогул у райвыканкаме, – сваё. Супрацоўніцтва – ніжэй чыноўніцкага гонару, бо нашчадкі ўчорашніх пралетарыеў сёння ўважаюць сябе вышэйшай кастай? Падобна на тое... 

1Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (Памяць). Мінск: БЭ, 1993. С. 56
2Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Фонд 68. Вопіс 1. Справа 16. Аркуш 19
3Тамсама. Спр. 50. А. 107, 108
4Тамсама. А. 109, 110
5Тамсама. А. 111, 112. Склалі даведку шкрабы (школьныя работнікі): С. І. Тойбіна, М. В. Тойбін (іх сын Іосіф Маркавіч (Мееравіч) Тойбін (1919–1988) стаў знакамітым даследчыкам творчасці А. С. Пушкіна, доктарам філалагічных навук, прафесарам Курскага педагагічнага інстытута, выдатнікам народнай асветы РСФСР), З. М. Фрадлін і Э. З. Падольская. Вядома, што пры вельмі тэмпераментных, але звычайна малапісьменных і безгустоўных бальшавіцкіх кіраўніках і ідэолагах на кожным кроку ўжываліся абрэвіятуры, многія з якіх гучалі зусім неэстэтычна. Гл. таксама: І. С. Фішман пра школу
6Тамсама. А. 83, 83адв.
7Занальны дзяржаўны архіў (ЗДА) у г. Рэчыцы. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2 (аркуш без нумарацыі)
8Тамсама. Спр. 12 (аркуш без нумарацыі)
9Описание церквей и приходов Минской епархии (Описание). VIII. Речицкий уезд. – Минск, 1879. С. 138 – 140
10Тамсама. С. 14 16
11Минские епархиальные ведомости (МЕВ). – Минск, 1888. № 10. С. 284
12Описание. С. 12 14
13МЕВ. № 9. С. 257, 260
14Памяць. С. 51

С. Бельскі,
настаўнік гісторыі СШ № 3 г. Хойнікі,

май 2018 (з пазнейшымі абнаўленнямі)

 

Урывак з справаздачы сямігадовай школы на пачатак 1949/50 н. г.
(ЗДА у г. Рэчыцы. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2 (аркуш без нумарацыі)

Спіс сямігадовых школ раёна на пачатак 1954/55 н. г.
(Тамсама. Спр. 10. А. 2)

Спіс сярэдніх школ на пачатак 1955/56 н. г.
(Тамсама. Спр. 12 (аркуш без нумарацыі)

Урывак з справаздачы CШ № 3 г. п. Хойнікі на пачатак 1962/63 н. г.
(Тамсама. Спр. 40. А. 4)

Урывак з справаздачы CШ № 3 г. Хойнікі на пачатак 1978/79 н. г.
(Тамсама. Спр. 186. А. 12)

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024