Среда, 09.07.2025
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

 

8*Аўтар карыстаўся звесткамі С. П. Зімніцкай (Зимницька С. П. Родові володіння Вишневецьких на території Волині, Брацлавщини і Київщини в рецепції українських і польських істориків. // Гуманітарний журнал. – 2005. – №1-2. С. 130), якая пісала, аднак, не пра князя Аляксандра Міхайлавіча Вішнявецкага, старасту любецкага ды лоеўскага ад 11 лютага 1585 г., а мела на ўвазе яго дзеда, таксама князя Аляксандра Міхайлавіча Вішнявецкага (сына М. В. Збаражскага (Вішнявецкага) †1517 г.), памерлага на пачатку 1555 г. У апошняга сапраўды былі браты старэйшы Фёдар (†1533 г.), Іван і малодшы Фёдар (Федка †1549 г.). У разгляданым артыкуле, у адрозненне ад манаграфіі 2014 г., спасылка на С. П. Зімніцкую адсутнічае; аўтар спаслаўся на ўласны артыкул 2010 г., у якім... гэтага сюжэту няма. Атрымліваецца так, што князя Фёдара 1585 г. прыдумаў сам І. В. Кандрацеў, ні ў якіх радаводах яго не сустрэўшы. І як да гэтага паставіцца?..  
Прыгарнуць да сябе ўвесь брагінскі маёнтак Вішнявецкі-унук не мог, бо ўжо ягоны бацька князь Міхаіл з братам Аляксандрам раздзялілі добра на дзьве паловы. Немагчыма ігнараваць адпаведны дакумент "1574 г., 15 марта. Брягин. Лист князя Александра Александровича Вишневецкого брату князю Михаилу Александровичу Вишневецкому о разделе между ними отчизного имения Брягин Киевского повета", апублікаваны М. Ф. Спірыдонавым у першым выпуску "Беларускага археаграфічнага штогодніка" (2000) [адпаведны ліст князя Міхаіла брату Аляксандру пакуль не знойдзены]. Паводле яго, князі-браты дзялілі паміж сабой Брагін і сёлы Бабчын, Веляцін, дварэц (сядзібу) Высокае (усе тры на Хойнікшчыне), сёлы Галкі, Глухавічы, Губарэвічы (Хойнікшчына), Дублін, Дамамірку (Лоеўшчына), Дубна (?), востраў Дудоўшчыну(?), сёлы Зашчоб’е (Рэчыцкі р-н), Крыўчу, Лісцвін (Хойнікшчына), Мікулічы, Перка (Піркі), востраў Рудакоў (Хойнікшчына), сёлы Сяўкоўцы (Сяўкі на Лоеўшчыне), Сялец, востраў Удалёўку (Лоеўшчына), сяло Юркавічы.
У кожным выпадку, з самога Брагіна і з большай часткі колішняй Брагінскай воласці, што былі ўласнасцю Вішнявецкіх, для Любецкай ваколіцы анічога і ніколі не прызначалася. Зразумела, ніводнага брагінскага паселішча не сустракаем і ў пераліку прыналежных да воласці Любецкага замку ў 1571 г. [гл. ніжэй урывак з рэестру]. А меншая частка з Астраглядавічамі і Хвойнікамі, на поўнач ад Хвойнікаў ажно да самых Маканавічаў, што ўжо ў Рэчыцкай воласці, амаль зусім неабжытая, яшчэ 3 (13) чэрвеня 1504 г. была падараваная каралём Аляксандрам за вайсковыя заслугі пану Сямёну Фёдаравічу Палазовічу і яго спадкаемцам [гл.: АGAD. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 1. S. 3, 200. Sygn. 2. S. 78]. Дый геаграфічна ад Лоева і Любеча яна далекаватая. Тое, што некаторыя сёлы сучаснага Брагінскага раёна "цягнулі" да Любеча, сказанаму ні мала не супярэчыць. Яны не былі ў складзе даўняй воласці Брагіня. Той жа Ёлчанскі ключ апынуўся разам з Брагінам у адных руках (Францішка Антонія Ракіцкага) ажно ў 1754 г. [гл.: Адам Міхал Ракіцкі // Вікіпедыя]
Ю. Вольф (хутчэй K. Ożarowski), спасылаючыся на Літоўскую метрыку, паведамляў, што яшчэ ў 1559 г. браты Міхаіл, Максім і Аляксандр Аляксандравічы Вішнявецкія (унукі кн. М. В. Збаражскага) атрымалі каралеўскі прывілей на Брагін. Але князь Максім у 1565 г. памёр бяздзетным [Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. – Warszawa, 1895. S. 556], і ўжо двум братам, каб не даходзіла да спрэчак паміж іх нашчадкамі, давялося зноў дзяліць маёнтак, што і было засведчана лістом 1574 г. Аб'яднаў абедзьве паловы ў сваіх руках князь Іерамія Міхал Вішнявецкі толькі ў 1641 г. [гл.: Czamańska I., Wiśniowieccy. Monografia rodu. Poznań, 2007. S. 145, 171]. Далейшы лёс маёнтка – асобная гісторыя.
9*Гэта нашыя Хойнікі.

У дадатку І. В. Кандрацеў уважаў слушным змясціць, акрамя іншага, наступную інфармацыю:
Галкі. Розташоване між селами Асаревичі та В’яле. Появу цього села, так само як і села Галків на Позноховській землі неподалік Любеча, слід пов’язати з діяльністю дрібнобоярської родини Любецького староства Гальникових. Виникло у ХV–ХVІ ст. (С. 17)
Пієрки (сучасні Пірки). Село Брагінського району Гомельської області Республіки Білорусь (у 1986 р. село увійшло до зони відчуження Чорнобильської АЕС). Перша писемна згадка – 1571 р. З 1571 р. до середини ХVII ст. – замкове село Любеча.
Селець (Сельці). На території Любецько-Лоєвського староства було два села з такою назвою. Перше виникло неподалік однойменного озера, знаходилось на півночі від сіл Петрушин та Убіжичі сучасного Ріпкинського району Чернігівської області. Насьогодні зникле. Сільчанський ґрунт згаданий у привілеї 1636 р. Владислава ІV шляхтичам Тарасевичам. Ще одне поселення з такою ж назвою знаходиться на Правобережжі Дніпра неподалік Брагіна Гомельської області. Згадане в матеріалах ревізії Любецького староства 1629 р. як замкове. Обидва поселення були родовою маєтністю бояр та міщан Любецького староства Селецьких (Селицьких) – родина відома з 1561 р. (С. 18).

Вышэй было ўжо сказана: брагінскімі сёламі з такімі назвамі валодалі князі Вішнявецкія.
Пра Сялец тут гл. дакумент 1581 г. (сярод маёнткаў княгіні Аляксандравай Вішнявецкай; раней, у 1574 г., – гэта ўладанне яе мужа, яшчэ жывога ["Село Селце з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з лесы, дубровами, чертежами, полями, сеножатми и з гоны бобровыми и ловы зверинными." (Спиридонов М. Ф. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. (далей: Акт 1574 г.) // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1. Мінск, 2000. С. 188)]; пазней, у 1609 г. – іх сына князя Адама Аляксандравіча Вішнявецкага, у 1632 г. – яго дачкі Хрысціны, княгіні Вішнявецкай, Мікалаевай Малінскай). Нямала і іншых сведчанняў XVII – XVIII стст., якія пераконваюць у тым, што брагінскі Сялец ніколі да Любеча не належаў. Зразумела, што і баяры ды мяшчане Сялецкія не мелі да яго дачынення. І. В. Кандрацеў чамусьці не звярнуў увагу на тое, што аніякага Сяльца ў складзе Любецкага стараства мы не сустракаем у люстрацыях 1616 і 1636 г.  І ў люстрацыі 1622 г. ёсць звестка з якой аўтар сутыкнуўся ў люстрацыі 1629 г. (гл.: Кондратьєв І. В. Спроба локалізації кордонів Любецького та Лоєвського староств у ХVI – першій половині ХVII ст. // Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемаадзеянне і ўзаемааўплывы: зборнік навуковых артыкулаў. – Гомель, 2010. С. 34), там запісана: Sielce Bywalki. Коска паміж словамі адсутная, тады як паміж усімі астатнімі назвамі коскі строга пазначаныя. Тут маем адно паселішча, але ў аўтара іх два (гл. табліцу: № 19, 20). Ёсць Бывалькі (без Sielce) і ў абедзьвюх іншых згаданых люстрацыях. У матэрыяле да Пятых Доўнараўскіх чытанняў (2005) І. В. Кандрацеў змясціў нейкі Сялец у межах Лоеўскага стараства (спасылка: Люстрація Любецького та Лоєвського староств (1629 р.) // Центральний державний історичний архів України у м. Києві (ЦДІАК України). КМФ-15. Оп. 1. Спр. 39: Документы из архивов Польской Народной Республики (1629 р.). А. 29-74), ні слова не напісаўшы пра яго ні ў адным пазнейшым артыкуле. Аднак, пра той Сялец згадваецца ў кнізе 2014 г., прысутны ён на прыведзенай ніжэй карце з кнігі. Пэўна, гэта не вядомы ўсім брагінскі Сялец. Няма яго і сярод паселішчаў Лоеўскага стараства ў матэрыяле аўтара да жнівеньскай канферэнцыі ў Лоеве 2017 г. Наогул, у  І. В. Кандрацева была хіба звестка пра “ziemię sielczańską”, нададзеную любецкім зямянам Назару Тарасевічу і Дзяміду Карповічу каралём Жыгімонтам Аўгустам яшчэ да 1571 г., што пацверджана іх нашчадкам каралямі Стэфанам Баторыем у 1581 г. і (не адно Ўладзіславам у 1636 г., як пісаў аўтар), Янам Казімірам у 1658 г. (Metryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. S. 152 – 155). Ці ёсць падстава атаясамліваць нейкую сяльчанскую зямлю (альбо грунт) з брагінскім Сяльцом?! Дарэчы, украінскі гісторык Ю. Мыцык у люстрацыі 1630 – 1633 гг. таксама адшукаў запіс пра "Село сільце Бивалки" (Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. — Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2018. Т. 2. С. 54 – 55).

Сяло Перка (Піркі) названае і як любецкае ў 1571 г., і як брагінскае ў 1574 г. ["Село Перка з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з дубровами, лесами, чертежами, полми, сеножатми, з гоны бобровыми и ловы зверинными" (Акт 1574 г. С. 191)]. Магчыма, гэта было спрэчнае ўладанне і надалей Брагінскі маёнтак яго страціў на карысць староства. У XVII  ст. сяло Пірка ў складзе паловы Брагіна князя Іераміі Міхала названае аднойчы пад 1638 годам., а ў тарыфе 1754 г. пазначаныя in controverso (г. зн. спрэчнай прыналежнасці). У другой палове XVIII ст. і надалей Піркі, верагодна, былі часткай Ёлчанскага ключа паноў Ракіцкіх, у XIX  ст.  Прозараў.   
Галкі згаданыя яшчэ ў акце абмежавання Брагінскай воласці 1512 г. для князя М. В. Збаражскага як да яе прыналежныя. Дачынення да роду Гальнікаў (Гальніковых) сяло не мела. У 1574 г. брагінскія Галкі – уласнасць князя Міхайла Вішнявецкага ["Село Галки з людми данными, данью грошовою и медовою, з дубровами, с чертежами, лесы, полми, сеножатми, гоны бобровыми и ловы пташиными." (Тамсама. С.. 189)]. Бачым Галкі ў складе Брагінскіх добраў і ў крыніцах XVII – XVIII стст. Чарнігаўскі гісторык, не сустрэўшы Галкі ні ў адной люстрацыі Любецкага староства, залічыў іх у склад апошняга выключна з-за размяшчэння паселішча між вёскамі Вялле і Асарэвічы, што сам і адзначыў. Ці не лепш было абмежавацца любецкім селішчам Галькаў (Halków), пра якое сапраўды ёсць звесткі ў крыніцах (Metryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. S. 152, 153)? 
Прысутныя ў дадатку яшчэ Сяўкі і Дзяражычы – паселішчы Лоеўскага раёна, залічваць іх да сучаснай Брагіншчыны недарэчна. І першае, як было сказана вышэй, належала князям Вішнявецкім ["Село Севковцы з людми отчизными, з даню грошовою, з дубровами, чертежами, лесами, полми, сеножатми." (Тамсама. С. 189)]. 

*У сувязі з гэтым меркаваннем узнікае пытанне: а ці магла мець скандынаўскае паходжанне назва сяла Брага, вядомага ў Падольскім ваяводстве, прынамсі, ад 1661 г. [Архив Юго-Западной России. – Киев, 1890. Ч. 7. Т. 2.С. 511]? І зусім не істотна, што Брагін са сваёй першай згадкай яшчэ ў 1147 г. храналагічна бліжэй да варагаў.
**Аўтар пусціўся ў чарговую фантазію, бо сам дакумент не чытаў, запазычыўшы звестку з нейкай іншай працы. Гэты прывілей (гл.: Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506 – 1544).  С.-Петербург, 1848. №.75) выдадзены каралём не на просьбу брагінскіх мяшчан, а ў адказ на скаргі даннікаў трынаццаці Падняпроўскіх і Задзвінскіх гаспадарскіх валасцей ("...зъ Речицы, съ Брягина, зъ Мозыра, зъ Бчича") у сувязі са злоўжываннямі пісараў-паборцаў. І згадка пра Брагін  тут выглядае анахранізмам, бо ўжо амаль два гады ён з воласцю і прыбыткамі з яе быў у пажыццёвым валоданні князя М. Збаражскага. 
***Пададзеныя курсівам і падкрэсленыя развагі ў артыкуле І. В. Кандрацева, на нашую думку, могуць датычыць межавання частак Брагінскага замку і места князёў Вішнявецкіх (гл. ніжэй). Любеч тут ні пры чым.
****Крыху патлумачым сітуацыю, якую з апісання І. В. Кандрацева не ўцяміць. Тут гаворыцца пра частку Брагінскага замку, якая дасталася князю Аляксандру Вішнявецкаму.
"То ест, напервей, мне зосталася половина замку Брягинского, вшедши в замок, левая сторона, взявши от тое городни шостое, в которой столба ест.
Которою столбою на бланковане ходят. Светлица великая над вороты. Церковь в стене святое Троицы зо всим накладом тое церкви: золотом, серебром, книгами и зо всим тым, што одно в той церкви накладу естъ. Также с попом и дьяконом и з их островами, дубровами, чертежами, полми и сеножатми и зо всими их пожитки и доходы, тое церкви належачими. Ку тому теж будоване: светлицы в стене городни, поклеты, погреб, спижарни вси, яко тая сторона полеве в собе ся мает, аж до вежи тое, што от Брягинки, которая зосталася на делу от мене брату моему его милости князю Михайлу. Такжо теж и тые домы, будоване, светлицы, которые на земли стоят в замку. А ку тому место нашо Брягинское яко люди отчизные, бояре, куничники, загородники, дворцы наши на посаде. То есмо, межи собою наполы розделивши и на рейстра списавши, межи себе под печатми с подписанем рук наших власных один другому дали."
Але і князь Міхаіл Вішнявецкі меў сваю частку.
"А его милости князю Михайлу Вишневецскому, брату моему, зосталася половина замку Брягинского, вшедши в замок, правая сторона, взявши от тое городни шостое, в которой столба ест, которою столбою на бланкованье ходят, аж до вежи, которая от реки Брягинки. Тая вежа вся зосталася брату моему его милости князю Михайлу с тою вежою, што от Глухович, зо всими городнями, свирнами, светлицами, спижарнями, пивницами, пекарнею так, яко тая сторона замку поправе в собе мает. Ку тому церковь за замком в месте святого Николы зо всим накладом тое церкви, с попы их, з их островами, полями, сеножатми и всими пожитки и доходы, ку той церкви належачими.
А места нашого Брягинского его милости князю Михайлу, брату моему, зосталася яко людей отчизных, бояр, куничников, огородников ведле рейстров наших, которые промежку себе есмо подавали." [Акт 1574 г. С. 187 –189]
"Также теж ворота замковые, мост перед замком и тот, што от места до места, и ровы около замку – то все наполы подданые наши направовати мают… Теж што ся дотыче веж, которые в месте у острозе побудованы. Мне тая вежа зостала, што от Микулич, а его милости князю Михайлу, брату моему, што от Глухович. Ку тому острог около места нашого Брягинского мают подданые мои направовати и робити от тое вежи мое, што от Микулич, поправе, а подданые его милости князя, брата моего, также острог повинни будуть робить от вежи его милости от Глухович поправе, розделивши увес острог с подданными моими наполы." [Тамсама. С. 192]

.

С. Бельскі

Нядзіўна, што неадэкватнай атрымалася і картаграфічная рэканструкцыя,
паводле якой мяжа Любецкага стараства XVI ст. праходзіць паўз самы Брагін!
[гэтая карта ўтрымлівае і іншыя памылкі, але няма як іх тут разбіраць]
(Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVІ – середина XVII ст.). – Чернігів, 2014. С. 114 – 115)

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2025