Воскресенье, 24.11.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

                                                                       Слабада Рашаў у 1795 г.
     Рашаў (Raszow ) ці не ўпершыню згаданы як карчма ў Хойніцкім маёнтку у дэкрэце ад 12 чэрвеня 1618 г., калі М. Харлінскі судзіўся з Гальшкай і Міхалам Лозкамі за напад іх людзей на карчму. У акце ад 7 чэрвеня 1623 г. пра наезд на Астраглядаўскі замак, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі) і прыналежныя да іх вёскі названая таксама “wieś Raszow”. Але пасля звесткі пра паселішча знікаюць. У інвентарах 1698, 1721, рэвізіі 1716 г. Рашаў не згадваецца. Паводле расійскай рэвізіі 1795 г., пан Юстыніян Фурс трымаў у арэндзе ад пані Людвікі з Шуйскіх Прозар і слабаду Рашаў, і хутар Рашаўцы. Мабыць, зусім нездарма яны, нягледзячы на значную узаемааддаленасць апынуліся ў карыстанні аднаго пасэсара,  бо нечужыя між сабой людзі жылі ў іх. Відавочна, князі Шуйскія калісьці перасялілі частку (або і ўсіх) рашаўцаў  на новае месца, ці таму, што яно больш люднае, ці з іншых якіх прычынаў. Але ў 1795 г., як бачым, існавалі абодва роднасныя паселішчы.
     Ніжэй змешчаныя звесткі пра слабаду і яе жыхароў у рэвізіі 1795 г. [НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 196 – 197]. Копія дакумента сталася даступнай дзякуючы айцу Расціславу.

Рашаў на карце-дзесяцівярстоўцы Ф. Ф. Шуберта 1826 – 1840 гг.

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024