Среда, 17.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Дамавік
Дамавы е, толькі мы яго мала бачым. Дамавыя, ета што? Карова ў сараі можа пацець мокра. Ён яе шлакоча, а яна пацее тады. А каню можа грыву заплятаць. Ён выглядзіць як чорны коцічак, но яго мала хто бачыць.
Дамавы не злы, не добры, ён сматра што злюбіць. Каторую лошадзь злюбіць, дык ён ёй грыву запляце, а каторую не, дык яе ноч усю мучыць. Етая лошадзь тады сільна стогнець.
Во я, як ехала ў Літву, к Івану, дык мама мне кажа: “...наліце стопку і хлеба на чарку пакладзіце”. Я так і зрабіла: наліла, паставіла, скацерку заслала. Прыехала – хоць бы дзе была капля.
А! Яшчэ, калі ўязджала, дык я яго папрасіла: “Дамавой! Я уязджаю. Ты тут ужо глядзі, каб ка мне ў хату ніхто не ўлез. Я цябе астаўляю за хазяіна. Будзь добры!”
Запiсана ў в. Алексiчы
ад Рашанок Таццяны Iванаўны, 1930 г.н.,
Рашанка Вiктара Васiльевiча, 1930 г.н.
(раней пражывалі ў в. Маклiшча Хойнiцкага р-на),
Васюк Ганны Iванаўны, 1925 г.н.,
студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай І.
Ото было, цяпер такога не чутна. У кожнай хаце жыў дамавік. Ён усякі быў, у кожнага свой. Жыў ён у дымаходзе. Ён за парадкам глядзеў. Калі людзі клаліся спаць, дамавік абходзіў хату і глядзеў, усё лі добра, уся лі маёмасць на месцы.
Людзі стараліся ўгадзіць дамавіку, бо яму як што не панравіцца, то ён тады шкодзіў, порціў маёмасць, а мог і саўсім перайці жыць к другому хазяіну. А як дамавік сыдзе, дык усё не ладзіцца ў доме, дык людзі ўсё стараліся яму ўладзіць.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Харошка Соф’і Іванаўны, 1930 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Домовiк е ў каждом хлеве i ў каждом доме. Потому што, дзе скацiну злюбiць, дзе яна стаiць, дзе там домовiк жыве, там i худобiна вядзецца. I ў хаце так тожа. Еслi домовiк не злюбiць чалавека, то чалавек балее. Увочы я яго не бачыла, але ж гаварат, што ён е. А чаму я веру? У майго бацькi колiсь была лошадзь. Бацька кажа на сына, што калi будзеш iсцi з гульнi, то зойдзеш у хлеў i дасi ёй сена. Ён зайшоў i ўбачыў, што хто-та ходзiць ля лошадзi. Ён стаў спрашываць, цi ета буў тата, цi не. У хляве маўчаць. Штось пасунулася туда, у старану, дзе сена ляжала. Паетаму знаем, што ў скацiны ў хляве ёсць домовiк. Ён такi мужчына абыкнавенны, як i ўсе людзi.
Купiла я карову, прывяла дадому, i дамавiк яе не ўзлюбiў. Ляжала мая кароўка i толькi “му-у”, без канца, “му-у”. I ўсё раўно я яе прадала, яна i малака не дала мне, i абарцiравалась. Вось так у мяне було, ета значыць, што не ўзлюбiў яе домовiк. Еслi худобiну ўзлюбiў домовiк, яна цiхонька ляжыць, жвачку жуе. У хляве вядзецца толькi адна масць каровы. Напрыклад, калi ў хляве чорная карова жыве, дак што, ты можаш к краснай вярнуцца, сабе завесцi, яна пойдзе ў дзела? Не!
Запiсана ў в. Клiвы
ад Жыгера Ганны Нiкiфараўны, 1922 г.н.,
студэнткамi Максiмчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
Дамавік бывае злы, бывае добры. Але ж у каждай хаце е. Я сама яго нiколi не бачыла, я знаю, што ён е. Ён на выгляд як абычны чалавек.
Запiсана ў в. Клiвы
ад Гардзiенка Марыi Пятроўны, 1919 г.н.,
студэнткамi Максiмчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
Трэба, каб у хаце было ўсё ў парадку. Не нада мець два венiкi, бо будзе два дамавiка. Дамавiк жыве заўжды пад венiкам, еслi будзе два дамавiкi, то яны не ладзяць. Кажуць, каб у хаце быў парадак, тады ён прыжывецца i дапамагае. Я веру, што е дамавiк. Я за сваё жыццё шэсць дзяцей радзiла, i ўсех дома, сама, без нiякай помашчы, без доктара. Дык як вот мне трудна было, нiякога ўрача не вызывала. Дзiця большанькае бывала, дык мне так трудна бывала, дык я як нагнулася нешта рабiць, а мне як пугай нехта лясь па спiне. Я думаю, штось будзе. I я пад вечар радзiла дзiця. I лёгка радзiла. Дык гэта мне так дамавы прэдупрэдзiў, а хто ж яшчэ. А так сама я яго не бачыла. Але вось памагае.
Запiсана ў в. Клiвы
ад Судзенка Ганны Iванаўны, 1928 г.н.,
студэнткамi Максiмчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
Дамавiка я нiколi не бачыла, но чуць усё ж давялося. У Хойнiках, у бальнiцы ў мяне ляжаў муж. Буў ён дужа бальны. Я часта ездзiла к яму. Вот аднажды вярнулась я дадому, зайшла ў хату – i тут пачуўся такі трэск, нiбы хата падала. Еты трэск прадаўжаўся нядоўга. Дзесь мiнут дзесяць. У мяне аж сэрца нiбы астанавiлася, i ў гэты час я паняла, што майго мужа больш няма. I ето падтвердзiлася. Мой муж памёр у бальнiцы. А пазней, калi я ето расказала сваёй саседке, яна сказала, што ето мяне прэдупрадзiў няйначай як сам дамавiк. Пасля етага случая я паняла, што ў маёй хаце жыве дамавiк, якi жадае нам усяго добрага.
Запiсана ў в. Клiвы
ад Салянка Аляксандры Аляксандраўны, 1949 г.н.
(раней пражывала ў в. Небытаў Хойніцкага р-на),
студэнткамi Максiмчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
Не бачыла я дамавіка ў доме сваім, но чувствовала. Лягу спаць, а па нагах нібы кот ходзіць, хаця ката ў хаце няма. Пашчалкванне, то там шчолкне, то там патрэскванне. А днём, як ужо адна да цішыня, то на чардаке стучыць так, як дзяцел. Так і зімой, так і летам.
Расказвалі, што адзін чалавек лёг спаць у гасцях. У яго што-та па твары поўзаць стала. Ён яго ў пальцы злавіў. Хацеў паглядзець яго, шукаў уключацель, хацеў уключыць святло. І чуў, як тое нешта паміж пальцаў выпаўзла з далоняў. Уключыў свет складзенымі далонямі, а там нічога няма ўжо. Ён стаў размаўляць з гаспадыняй. Яна сказала, што ў яе жыве дамавічок. У яе кватэры. Любіць спаць на крэсле. І не любіў, каб яна клала рэчы на крэсла. Калі яна пакладзе, ён паскідае.
Гаспадыня была ласкавая са сваім дамавічком. Выходзячы з дому, яна паручала яму сцерагчы кватэру.
Дамавічок не любіў ката. Аднойчы назірала, як кот на нейкую нябачную істоту лапамі кідаўся.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Вот сплю. Захацела пашэвяліць нагамі – не магу. Быццам кот, нібы штосьці ляжыць. Рукамі трогаю – нічога няма, а нагамі не магу пашэвяліць. Мамка гаворыць: “Свяцонай вадой пасвяці”. Папырскала – і ўсё прайшло.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Марчанка Юліі Панцялееўны, 1939 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Былі ў хатах дамавікі, гаварылі. Я не бачыла.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Дамавік жыве ў хаце. Чую, што стукае. Я толькі бачыла, калі была дзіцем. Хлопец памер. Шла я і ўбачыла: на фортачке высокі мужчына ў белым, падыходжу ды паздаровалася – ён маўчыць. Я ўзяла, ды пабегла.
Запісана ў в. Судкоў
ад Краўчанка Вольгі Яўціхаўны, 1947 г.н.,
Краўчанкі Мікалая Іванавіча, 1937 г.н.
(перасяленцы з в. Пагоннае),
студэнткамі Тамчук Т., Клімовіч А., Пруднікавай І.
Жыве дамавік пад печчу. У адной жэншчыны дамавік жыве ў целявізары. Калі яна лажыцца спаць, то такі трэск у целявізары чуе, вось толькі стук і стук. Яна пойдзе, прынясе яму канфет і гаварыць: “Дамавой, я табе нясу снедаці, а ты мне не рабі гадасці”. Усё спакаіваецца.
Калісь мне мой дзед расказваў: “Сядзіць у гумне, дзе жыта ставяць. І чуе стук, но ён не баяўся. І бачыць у красных панчохах істоту, якая махае нагамі і кажа:
– Парфіль, ты тут? І я тут.
Дзед нічога не сказаў. Перахрысціўся. Дык ён сказаў:
– Парфіль, ты тут? І я тут.
І тры разы так абазваўся. Дзед не баяўся. Тады тры разы вароты рыпнулі – і ўсё супакоілася.
Запісана ў в. Слабажанка (раней Княжыца, Княжыцкая Слабада)
ад Корбіт Вольгі Іванаўны, 1914 г.н.,
студэнткамі Шамонінай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н.
А яны і сёння есць, дамавікі. Яны так: жывеш, жывеш, вось жывеш, калі што-небудзь затрашчыць, то гэта дамавік. Калі ён шкодзіць, то пойдзеш к бабкі і скажаш: вось нешта стукае, дзвярамі стукае. Бабка цябе палечыць, і свечаную ваду можна зліць у сараі, зліць у доме. І ён знікае. Даже мне самой прыходзілася такое. Дзверы адкрыліся, і, кажацца, нехта ідзе. Я і да бабкі.
Запісана ў в. Стралічаў
ад Сідарок Браніславы Адамаўны, 1932 г.н.,
студэнткамі Адаменка К., Шавялёвай Н., Сарасека Л.
У каждым доме жыве дамавік. Яго шкудзіць не трэба. На парог не трэба станавіцца, бо дамавік жыве ў парозе. І ў веніку дамавік тожа жыве. Ён не любіць, каб мятла стаяла ўверсе. Самі мы дамавіка не бачылі, а кажуць, што дамавік – маленькі такі дамавічок, яго не трэба вельмі шкудзіць, бо як ушкудзіш, дык ён можа вельмі гора багата прынесці. Калі яго не ўшкудзіць, то ў сям’е будзе ўсё добра. Калі пачне дамавік хадзіць ды стукаць па хаце, дык яму паложаць што-небудзь і кажуць: “Да не хадзі ты ўжо, да не стукай, вон садзіся да вон паеш, а не, дык бяры, што бачыш”. Дамавік, ета ізвесна. Вот ляжыш ноччу, і хто-та табе вот звоніць – нельзя адкрываць. Вот хто-та звоніць у тры часы ночы, прачнулася я, устала: няма нікога. А эта дамавік прыходзіць да нас. Вот ты што-небудзь будзеш рабіць, а ён будзе па руках цябе біць – ета дамавік з табой гуляе. Але на яго нічога не кажы, бо як абідзецца, будзе гора ў хаце.
Запiсана ў в. Стралiчаў
ад Шаўчэнка Нiны Мiкалаеўны, 1936 г.н.
(перасяленка з п. Ленiна Хойнiцкага р-на),
Курганкiнай Алены Рыгораўны, 1961 г.н.,
Касюгi Галiны Iванаўны, 1949 г.н.,
студэнткамi Шамонiнай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н. (2003 г.)
Вы знаеіця, што я ў маладосці бачыла дажа на сваі глаза дамавіка.
Гуляла я. Ноч была лунная-лунная. І мы паставілі сабе хату. Я без бацькі была, матка паставіла. Яшчэ поўнасцю не накрыта, толькі так, палавіна. І вот такая лунная была ноч, што я зайшла ў хату, а ў нас стаяла во так во скрыня такая бальшая-бальшая. Вот еты дамавік: ногі во так ляжалі на адном рагу, галава – на другом. Мужык. Бальшы-бальшы, вісокі. І я падумала, што ета ў мяне быў дзядзька з другой дзярэўні, дак я думала, ета ён прыйшоў да і лёг там.
А патом я гавару: “Мама, мама, што ета ў нас дзядзька спіць без пасцелі, а на скрыні?” Яна: “Які табе дзядзька? Лажысь!” Я і легла. Патом я назаўтра ёй расказую: “Мамка, ляжаў дзядзька вялікі-вялікі, з аднаго рога ногі, а з другога – галава”. Толькі шчэ бачыла, што валасы чорныя-чорныя. І больш яго не бачыла, толькі баялася на парог заходзіць.
Дамавікі ж у каждай хаце даўжны быць.
Запісана ў в. Судкоў
ад Балахонкінай Ніны Адамаўны, 1934 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Ну, ета такі маленькі чалавечык. Жыве ён, дзе яму нравіцца. Усякімі відамі ён паказваецца: і старым, і маладым, і крэкча, і пішчыць.
Дак вот ён, дамавы гэты, нічога дурнога ні робіць, калі яго не раззліць. Ён нічога плахога рабіць не будзе. Ён выходзіць, калі ў хаце якая радасць будзе ці гора. От можа пабіць, калі гора, зеркала ці пасуду.
На стол трэба паставіць трошкі хлеба, папіросы (ён любіць папіросы), і чарачку гарэлкі наліць, ён салодкае любіць, мо якога сахарку драбочак трэба палажыць. От тады ён арудаваць перастане, а то што ж – спасу не будзе.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Рудабельскай Эміліі Людвігаўны, 1913 г.н.,
студэнткай Кацуба У. (2006 г.)
У кожнай хаце ёсць свой дух – гаспадар селішча. Завуць яго дамавік, ці дамавы. Былі такія выпадкі, кажуць, што ў кватэры нейкія рэчы рухаліся. Пакладзеш ў адным месцы – знойдзеш у другім. Ці часцяком падае нешта. Есць такая прыкмета, што калі не вядуцца каты ў гаспадара, значыць, дамавік злы і не прымае новых гаспадароў хаты.
Каб пазбегнуць ліха, гэтага дамавіка трэба ўблажаць. Напрыклад, пры наваселлі госць, які першы раз зайшоў у дом, павінен пакінуць дробныя грошы ў закутках. З дамавіком лепш пасябраваць, тады ён будзе дапамагаць гаспадарам. Калі дамавік злы, то хату трэба асвяціць ці загаворваць. Кажуць, што дамавік жыве ў мятле, і калі мяняеш старую, то новую трэба паставіць побач, каб перасяліўся дамавік.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Пальцавай Аксаны Мікалаеўны, 1956 г.н.,
студэнткай Шаціла Н. (2004 г.)
Калдун
Был у нас адзін калдун. Не калдун, ну так, рабіў штось такое. Ну, старыя людзі нешта такое зналі. Як выводзім пасвіць карову ў лес, дык яшчэ мой старшы брат хадзіў з гэтым чалавекам. Прыйшоў ён вечарам да і гаворыць – нічога не есць, пакуда не скажа. Ну вот, утрам ужэ сагналі ўсіх кароў. Сам стаў на калені, памаліўся Богу. А каровы як укопаныя стаяць. Патом устаў, і пайшла жывёла роўненька за ім. В лесу ўжэ после 12 часоў ён сеў ля пня ды і рэжа сала такімі здаровымі ламцямі. Ну, Мікола думаў, то яму, а ён і кажа: “То ж, каб спакойна жывёла паслася, нада звера аднаго пакарміць – воўка”. Ну, Мікола казаў, бачыў толькі здалека. Гэты пастух палажыў сала на пень, а патом прыходзяць – няма сала. Ну, ён і гаворыць: “Сейчас можна спакойна пасвіць, ужо не з’есць кароўку”.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Харошка Соф’і Іванаўны, 1930 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Калдуны – це самые ведзьмы. Ведзьмы і калдуны, мне кажэцца, блізкае значеніе.
Часта ў кіно і сказках паказваюць. Усё хоча зрабіць плоха людзям. Стараюцца вселіць ненавісць у серца, пассорыць людзей. Калдун нікагда нічога харошага для людзей не хоча дзелаць, толькі для сваёй карысці.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Калдун што-та ж, значыць, прыкладывае чалавеку, ці на харошае, ці на плахое робіць. А ведзьма, яна толькі плахое робіць. Ведзьма ж можа ператварыцца і ў свінню, і ў жабу, можа прыпаўзці і гадзюкай.
Быў такі случай. Гуляў хлопец з дзеўкаю, так хлопец кінуў яе і другую найшоў. Адзін раз мая саседка баба Аня і яшчэ дзве жанчыны сядзелі ў маткі таго хлопца каля дома. Тут яны ўвідзелі, што да іх ідзе што-та чорнае, гэта шлопала нагамі бальшая страшная жаба. Яна падашла бліжэй, застыла і глядзіць, лупае на жанчын глазамі. Так матка гэтага хлопца сказала жанчынам, каб сядзелі і маўчалі, і жабу гэту не трогалі. А сама (яна, наверна, што-та знала такое) пайшла дахаты і прынясла адтуда вядро вугля. І накрыла ім гэту жабу. Жаба ж гэта як пачала вішчаць, што страх, пакуль і не згарэла, вішчала. І сразу ж прыбягае матка той дзяўчыны, з якой хлопец устрачаўся, і закрычала: “Што ж вы з маёй сястрой зрабілі!” І бліжэй да вечара сястра гэтай жанчыны памёрла. Значыць, ведзьмай яна была і хацела што-та хлопцу таму зрабіць, каб атамсціць за пляменніцу.
Відна, кагда эта баба спалівала жабу, то ведзьме этай сільна ўнутры гарэла, пакуль яна і не памёрла. Вось і бывае ж такое.
Чула ад старых, знаючых людзей, што ведзьмы лазілі на такія празнікі, як Іван Ушэсцкі, Іван Нікольскі і Іван Пятроўскі – на ўсіх Іванаў. І калі людзі чувствавалі, што ім можа ведзьма што-та зрабіць, то яны, каб выратаваць гаспадарку ад скінутай у каго-небудзь ведзьмы, адрубвалі ў яе руку ці нагу. І тагда можна узнаць, хто то быў, бо ў ведзьмы не будзе рукі ці нагі, і яна нічога не зробіць.
Слышала я і яшчэ адну гісторыю. Расказвала баба Саша, што, кагда яна малая была, стала іх карова кроўю даіцца, так яе матка пашла папрасіць памагчы аднаго знаючага ў гэтых дзелах чалавека. Дык той чалавек паглядзеў кароўку і сказаў, што гэта падроблена і што там-та, там-та яны могуць найсці сырое мяса, якое ў іх закапалі. Дзе сказаў гэты чалавек, там яны і знайшлі тое мяса і спалілі яго, толькі тады і стала ўсё ў парадку. То, наверна, таксама ведзьма якая-та падрабіла.
Ведзьму ваабшчэ трэба асцярагацца. Каб яна нічога не нарабіла, трэба малітву чытаць. У мяне ёсць такая малітва: “На гарэ на сеянскай стаіт тры дерава. Первае праведная, втарое кіпорісное, третье – святой Сымон. Ішло двенадцаць дев: бескресныя, беспаясныя, валасы взбітыя. Святой Сымон спрасіл іх: “Куда вы, девы ідётя?” – “Во светую Русь. Колотіть, знобіть, кості ломіть”. Святой Сымон взял 12 прутьев, стал іх хлыстать, кровавые раны наносіть. Оні ему взмолілісь: “Святой Сымон, не трожь нас.” Кто эту молітву знает і тріжды чітает, к тому не прыдём во векі веков. Амінь”. Повторіть трі раза.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Ласка
Да, было такое, што карова ўся мокра робіцца. Казалі, што жыве якаясь падласіца, ці то такі звярок. Дачка мая кажа: “Што-та, мама, карова і малака меней дала, і ўся мокра”. А я кажу: “Вазьмі свечачку, запалі, катора свеціцца ў цэркві, да абыдзі тры раза кругом карову”. Яна так зрабіла і перамянілася, стала добра.
Запісана ў в. Глінішча
ад Кудрыцкай Еўдакіі Яўхімаўны, 1903 г.н.,
студэнткамі Тамчук Т., Клімовіч А., Пруднікавай І.
У хляве жыве не хлеўнiк, а ласка. Гэта такая маленькая шэранька, як мышка, трошкi большая за мыш. Яна як завядзецца ў хляве, дык ад яе нiчога не зробiш. А што ж ты зробiш?
Як конь у каго е, дык ласiца за ноч так запляце яму грыву, усе роўна як дзеўка касу заплятае. А карову – што яна там ёй робiць? – Але ж карова назаўтра такая мокрая, змучаная. Ласiца ноч ганяе, мучае карову, пакою ёй не дае. А як з ласiцай справiцца, нiхто не ведае.
Запiсана ў в. Клiвы
ад Судзенка Ганны Iванаўны, 1928 г.н.,
студэнткамi Максiмчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
Штосьці я іх не бачыла тут, а ў Пагонным былі. Дома бегалі, па карове бегаюць, дык яна малако мяншае, ужэ няма малака.
Яна ўрэдна. Як вавёрка – сівенькая, беленькая, як рыбка тая, і з жоўтымі пятнамі ёсць. Калі па хлеве бегае, яе лошадзь баіцца. А ёсць, і курэй душаць.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Марчанка Юліі Панцялееўны, 1939 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Я яе бачыла жывую, на рабоце ў складзе. Яна мышэй лавіла, сабе жыла. У мяне карова была, но праблем з ласкай не была.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Белавус Таццяны Васільеўны, 1931 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Такая беленькая, а спінка рыжынькая. Яна скаціну ганяе. Дажа карова малака не дае, як яе паганяе. Яна ўрэдная такая.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Бегала такая беленькая, небальшая, мышэй лавіла, шкоды ніякай не дзелала. Як коцікі маленькія.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Яўсеенка Ганны Рыгораўны, 1930 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Прыходзіць хазяін у сарай. Бык ілі карова мокрая. Не дае аддыхаць скаціне, ганяе, мучае. На карове ня так, а на лошадзі аж пена па крыжах. І лошадзь худая.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Белавус Таццяны Васільеўны, 1931 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Жыве ласка ў хляве. Можа заплесці каню грыву і заганяць яго. Дык конь мокры-мокры, кожны дзень мокры. Бацька пайшоў к дзеду, дык ён ужо прыйшоў ды Богу памаліўся, святой вадою акрапіў усюды ды палыню паўтыкаў. Ласка – ета беленькі звярочак, подлая такая. Яна жывёл ганяе, не дае спакою ўсю ноч. Карова мокрая, другі раз прыйдзеш, дык аж пар ідзе. Каб ізбавіцца ад яе, вярбу свечаную ўтыкалі. Калі ідзеш з свечанай паскай, не ідзі ў хату, а абыйдзі кругом сваёй хаты, патом хлява, а тады ідзі ўжо ў хату, няхай нячыстай сілы ўжэ не будзе.
Запісана ў в. Слабажанка (раней Княжыца, Княжыцкая Слабада)
ад Корбіт Вольгі Іванаўны, 1914 г.н.,
студэнткамі Шамонінай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н.
Такая ласіца е. Такая вот, як крыса. Яна рыжанькая такая, як белачка. Етая ласіца можа і карову перабіць. І карова будзе біцца. Можа і карову перабіць. І карова будзе біцца, і ўцякаць будзя, і эта да. У сараі як карова стаіць, і як ласіца е, яна ганяе ноч карову.
Сароку ўбівалі да вешалі па варотах, штоб яна ўжо не лезла. Сільна скаціну ганяе ета ласіца.
Запісана ў в. Судкоў
ад Прыходзька Любові Васільеўны, 1936 г.н.,
Аўдзеенка Алены Андрэеўны, 1931 г.н.,
Фядотавай Яўгеніі Сямёнаўны, 1938 г.н.
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Ласіца – гэта такая істота, якая жыве ў доме. Калі яна любіць гаспадара, то дапамагае яму, а калі не – шкодзіць, напрыклад, можа заплесці конскі ці карові хвост у касічку так, што потым не распляцеш. Беленькая такая, меленькая. Або жоўценькі. Бывае жоўценькая. Беленькая такая, такая вот ратаваценькая, а пад шыйкаю ў яе жоўценькая-жоўценькая. Падобна на вавёрачку. Еслі ўночы к карове залезе, то па спіне будзе драць. І ўранні карова мокранькая-мокранькая, як у вадзі.
Запiсана ў г. Хойнiкi
ад Назаранка (Брухавецкай) Зiнаiды Канстанцiнаўны, 1940 г.н.,
Назаранкi Iвана Станiслававiча, 1933 г.н.
(перасяленцы з в. Руднае Хойнiцкага р-на),
студэнткамi Нямковiч А., Зайцавай А., Новiкавай I. (2003 г.)
Ну, прыходзіла ў хлеў, казалі, што эта дамавы яе прыводзіў. Дак то ж такая, што як панравіцца ёй жывёліна, конік ці кароўка, то яшчэ нічога. Коніку на грыве косы пляла, такія красівыя, ну. А то як не ўзлюбіць жывёлу, дак так зашчакоча, што мокрая будзе. Да, аж утрам, як выводзілі, дак кароўка ўся мокрая была. Яе сільна цяжка было вывесці. Дак бралі, убівалі варону і вешалі ў хляве. Яшчэ крапіву рвалі і развешвалі па вуглах, штоб атагнаць ласіцу.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Лашкевіч Надзеі Адамаўны, 1925 г.н.,
студэнткай Жураўскай Т. (2004г.)
Лясун
Жыў у нашым хутары ляснік. Адзін дзень пашоў грэбці сена. Сенакос быў недалёка ад леса. За дзень не ўспеў зрабіць усяго, утаміўся і рашыў начаваць на сенакосе. Толькі лёг, чуе: сабачка ў сяле брэша. Тут і ў лесе штось затрашчала. Глядзіць, аж бягуць ваўкі, цэлая стая, а іх гоніць нейкі дзядок. Падбеглі да краю леса і спыніліся: “Чуеце, як сабачаня брэша, дак еслі вы яго да года не загрызеце, дык ён вас перадушыць”.
Утрам прыбег той ляснік і стаў спрашваць, чый сабака гаўкаў. Пайшоў, выпрасіў у хазяіна сабаку, год з пограба не выпускаў. А тады ўзяў сабаку ў лес. Той душыў усю дзічыну. І з’явіўся перад лесніком лесавік і прадлажыў памяняць сабаку на багацці. Той згадзіўся і жыў увесь час добра.
Запісана в. Вялікі Бор
ад Бяспалай Ганны Іванаўны, 1931 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Лясун – хазяін леса. Ён не любіць, калі шумяць у лесе. Тады ён можа збіць з дарогі, пахаваць грыбы і ягады ад збіральніка. А ў цэлым ён добры маленькі старычок.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Пальцавай Аксаны Мікалаеўны, 1956 г.н.,
студэнткай Шаціла Наталляй Уладізіміраўнай (2004 г.)
Нячысцікі
Дзед мой пакойный расказваў, што раз ішоў ён позна вечарам дадому. А тут недалёка раньша балота была. Дак ён ідзе міма таго балота, тут як выскачыць перад ім няведама хто да давай крычаць, плясаць круга яго. Павялі ў балота, кажа, пасадзілі пасярэдзіне на пень (а дзе ж той пень у балоце, мабыць, на купіну) да і давай усе плясаць, песні пець. Ён кажа: “Хлопцы, пусціце мяне дамой!” А яны скачуць, усе скачуць да кажуць: “Пасядзі, пасядзі з намі яшчэ.” Толькі после дванаццаці часоў прыходзіць дзед дадому, па пояс мокры, запыханы, да і расказвае ўсё гэтае.
Яшчэ раз брат мой старшы расказваў. Так, сядзім мы раз вечарам у хаце, хто што робім, тут забягае ён, спужаны весь, дзверы не пазакрываў, забягае ў пярэднюю хату, сеў трохі, аддыхаўся да і расказвае. “Іду, - кажа, - нікога не чапаю, патом чую: нешта за ногі хапае, абярнуўся, а там вот такі клубок каціцца за мной. Я як пабягу. – “Вот штось жа ж было?” – Хто яго ведае?
Запісана ў г. Хойнікі
ад Лашкевіч Надзеі Адамаўны, 1925 г.н.,
студэнткай Жураўскай Т. (2004г.)

Далей

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024