Пятница, 26.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Русалка
Русалкі шчэ некія былі. Балота ў нас калісь было, дык яны там жылі. Гэта тыя жанчыны, якія ўтапіліся самі і сваіх дзяцей утапілі. Іх калісь мужыкі бачылі, што сена касілі. Казалі, учулі дзіцячы крык. Яны да яго, а яно далей. Шукалі ў траве, а дзіця ўжо каля ракі. Падкраліся, а там на паваленым дрэве дзеўка сядзіць і дзіця дзержыць на нагах, а сама косы чэша. Учула шэпты – ды бултых у ваду. І больш яе не бачылі.
Запісана в. Вялікі Бор
ад Харошка Яўгеніі Адамаўны, 1928 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
На ваду не хадзілі, не муцілі яе: грэх быў. Бачылі каторыя ў лесе русалак: калыхаліся яны.
Запісана ў в. Глінішча
ад Кудрыцкай Еўдакіі Яўхімаўны, 1903 г.н.,
студэнткамі Тамчук Т., Клімовіч А., Пруднікавай І.
От, выйдзе, кажуць, такiя косы здаровыя, доўгiя, я то сама не бачыла, а людзi-то расказвалi. Яна ў лузе была. Выйдзе, устрэне цi мужчыну, цi жэншчыну i рагоча, нiчога не робiць, а толькi рагоча, нiчога не кажа, а рагоча сама сабе. Яна розная бывае: i прыгожая, i не. Яна, можа, што i злое рабiла, як стрэне, не ведаю.
Запiсана ў в. Клiвы
ад Гардзiенка Марыi Пятроўны, 1919 г.н.,
студэнткамi Максiмчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
Русалкі бываюць, калі жыта жнуць на русальную нядзелю, перад Пятром. Чула раней, што старыя казалі, што не трэба ісці ў жыта, бо там русалка. Мы ж раней малыя былі, так хадзілі ў жыта валошку рваць. Так з валошкі парылі ад крывацячэнняў у радзіўшых жанчын. Так старыя запрашчалі нам хадзіць на поле ў русальную нядзелю, каб русалкі з сабой нас не ўташчылі. А так і не знаю я, якія яны, бо не відзела сама да і не расказваў мне ніхто.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Русалкі – эта маладыя прыгожыя дзеўкі з дліннымі, да пятак, косамі. Жывуць яны ў балотах і рэках. Яны зусім як абычныя дзеўкі, толькі, як вам сказаць, голыя ды з хвастом. Гавораць, што час ад часу русалкі выходзяць з вады, спяваюць сумныя песні, водзяць па беразе карагоды. Яшчэ ад сваёй матулі я чула, што русалкі паявіліся ад таго, што бываець, вядома, жонка спіць ды прыспіць рабёнка – і робіцца новая русалка. Русалкі ж – эта вельмі прыгожыя дзеўкі, але няшчасны той хлопец, што ўбачыць іх. Яны так глядзелі на этага хлопца, што ён адразу скрыўляўся наўсягда. Адно толькі, як можна ад іх вызваліцца, скажу табе, – эта нешта са сталі ім паказаць, а больша яны нічога не баяцца.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Усікавай Анжэлы Анатольеўны, 1926 г.н.,
студэнтам Бугдусевічам А.
Гэта дочкі вадзянога. Кажуць яшчэ, што русалкамі становяцца маладыя прыгожыя дзяўчыны, якія мучыліся з-за кахання і памерлі ці ўтапіліся, так і не зведаўшы шчасця і мужчынскай ласкі. Таму, стаўшы русалкамі, яны заўсёды вясёлыя і бестурботныя. Русалкі небяспечныя для мужчын, бо з лёгкасцю спакушаюць яго і топяць або зашлыкочваюць до смерці. Кажуць, што чалавек, які папаў у пастку русалак, памірае ад асалоды, бо, не зведаўшы самі шчасця, русалкі з умыслам ці без, ніхто не ведае точна, празмерна хочуць зрабіць шчаслівымі іншых. Русалкі вельмі любяць спяваць і ўпрыгожваць сябе вянкамі з кветак.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Пальцавай Аксаны Мікалаеўны, 1956 г.н.,
студэнткай Шаціла Н. (2004 г.)
Чорт
Чорта няма. Ета проста так гавораць, дзетак малых пужаюць, каб адны ў лес не хадзілі.
Напрымер, дзе-небудзь у лесе бура заходзіцца ажно карчы ломіць, дык ужо гавораць: “О! Чорт папер!”
А калі, напрымер, віхар у лесе гуляе, то тады кажуць: “Чэрці свадзьбу гуляюць!”
Запiсана ў в. Алексiчы
ад Рашанок Таццяны Iванаўны, 1930 г.н.,
Рашанка Вiктара Васiльевiча, 1930 г.н.
(раней пражывалі ў в. Маклiшча Хойнiцкага р-на),
Васюк Ганны Iванаўны, 1925 г.н.,
студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай І.
Чорт – гэта вельмі страшнае жывотнае. Ён можа ўладзець усім: і чалавекам, і жывёлай. Уяўляецца ён чорным з дліннымі лапамі і длінным хвастом. Ён імкнецца нашкодзіць чалавеку.
А у чалавека ўсё, што ёсць дрэннае, то гэта абязацельна ад чорта.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Кушнер Любові Іванаўны, 1922 г.н.,
студэнткай Сачанка А.
Дзед мой расказываў. Раз ішоў позна вечарам, а тут вакруг раньша было балота, дак ідзе ён міма балота. Як прыцапіліся да яго якіясь, хто гэта быў – невядома. Яны былі ў длінных адзежах – да давай плясаць. Завялі яго ў балота, пасадзілі на пень (а дзе той пень у балоце? На купіну, наверна) да давай плясаць. Той прасіўся пусціць дадому: “Пусціце, мяне дзеці там ждуць”. А яны ўсё бегаюць вакол ды не пускаюць. Прыйшоў дзед ужо позна, мокры па пояс, да і расказаў усё гэта.
Запісана в. Вялікі Бор
ад Казьмярчук Галіны Аляксееўны, 1950 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Чорт той, хто ведае, калі з’явіўся. Як быў Бог, то і ён быў. Але быў трохі не такі. Патом Бог, каб ён не быў да яго падобны, зрабіў рогі і хвост. Той увесь час хаваецца, пад зямлёй жыве. Там іх багата – смолу вараць. А як выходзяць на свет, то людзі іх бачаць як якую жывёліну. Яны, тыя чэрці, любяць шкодзіць, смяяцца з людзей, шуціць. То зробяць, то што схаваюць – ды і зноў пад зямлю.
Запісана в. Вялікі Бор
ад Харошка Яўгеніі Адамаўны, 1928 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Чорт хацеў павесіцца, бо надаела хадзіць па свету. Падышоў к бярозе – бяроза заплакала, а падышоў к асіне – яна спугалася і затраслася. І ён пайшоў і павесіўся на вербалозіне. Таму етае дрэва роўна не расце і яно такое скручанае.
Запісана в. Вялікі Бор
ад Лашкевіч Надзеі Адамаўны, 1925 г.н.,
студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)
Ой, ужасы. Вот, гаворат, а я дажа не могу проізнесці это слово, грех большой. Это такая враждуюшчая божэственным дзелам сіла, вот это я только скажу.
Не відзела ні разу. Его показывают с длінным хвостом, волосатого, рогатого, с четырьмя лапамі, харакцер дзерзкі, жывёт в болоце. Это це самые бесы. Вот цянут человека на дурное дзело, уцягівают в непріятносці, у злое дзело. Еслі человек слушаецца, будзет іці на поводку, он тожэ ўвязнет в этом болоце, можэт утапіцца.
Баіцца крэстнага знамення. Баяцца слова “Бог”, “Іісус Хрыстос”, іменем Хрыста адганяюць ад себя.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Часта ціха ў хаце, і слышна, што хто-та ходзіць.
Я жыла ў Гомелі, у бабкі, і там былі рагаліны. Там нячыстая сіла жыве, чэрці. Яна казала: “Ты сюды нікада не хадзі. Там нячысцікі жывуць”.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Любіць рабіць пакасці, шкодзіць людзям. Спакушае на боганяўгодныя справы, каб не папаў чалавек у рай, адлучыўся ад Бога і царквы і аддаў душу д’яблу, а чорту гэта залічыцца. Таму, хто з чортам вядзе дружбу, будзе шанцаваць з грашыма, але гэтае багацце не прынясе шчасця. Нельга памінаць чорта ў гаворцы, каб не “назваць” яго на сябе. Кажуць: “Не чартыхайся!”
Запісана ў г. Хойнікі
ад Пальцавай Аксаны Мікалаеўны, 1956 г.н.,
студэнткай Шаціла Н. (2004 г.)
РЭЧЫЎНЫ СВЕТ
Булаўка
Носяць булаўку суеверныя, каб ніхто не наўрочыў, не зглазіў, носяць суеверныя.
Каб урокаў не баяўся, хадзіць з булаўкай.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Валасы
Не выбрасываць валасы, каб пцічкі не вілі гняздо.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Венік
Венік нельзя брасаць, пераступаць. А чаго – не знаю. Можа, людзі будуць абгаворваць. Каб не выносіць соры із дому, тайныя разгаворы, нельга выносіць смецце пасля захаду сонца.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Грошы
Нельга адалжаць грошы пасля захаду сонца і ў празнік.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Грэбень
Не астаўляюць грэбень на ўслоне нанач.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Дзяжа
Выносяць дзяжу на вуліцу ці ў чысты чацвер, ці ў сухі чацвер, прыбіраюць і выносяць на вуліцу, каб яна стаяла.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Ложка
Ложкай, каторай мяшаем страву, нельзя есці. Каб цябе ніхто нідзе не мяшаў. Эта так раньшэ старыя людзі дзелалі.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Люстэрка
Калі людзі ўміраюць, завешваюць люстэрка. Гавораць, разаб’ецца зеркала – значыць, што-та нехарошае будзе ў сям’е.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
На похараны зеркала закрываюць. Людзі гадалі перад зеркалам.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Ногці
Чула: калі абразаеш ногці, не выбрасывай, бо пціцы будут іх сабіраць у гняздо – і будут балезні.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Нож, сякера
Нажа нада асцерагацца ў празнікі. Асобенна ў такі празнік, як Галавасек. Эта бальшы празнік. Эта сын атрубіў бацьку галаву. У гэты дзень нельзя браць нажа ў рукі, каб абашло цябе всякае нехарошае. В этат дзень прышла аднойчы ка мне сястра. Я не магла ёй не сказаць пра празднік і не магла ад яе скрыць. А яна гаворыць: «Пайду рабіць засек». А я гавару: «Не ідзі, сягодня бальшой празнік – Галавасек». А яна не паслухала меня, пашла. Палезла яна ў пограб, адкрыла крышку, а тая крышка ўпала ёй на галаву. Яна паенчыла ад болі і апяць пачала дзелаць засек. Ударыла обухам тапара па бальшому пальцу. І шэсць месяцаў у яе не зажываў палец і расла дзіч (мяса ўпірала). Эта гаворыцца, што нельзя в этат празднік браць нічога металічаскага ў рукі: ні тапара, ні лапаты, ні нажа.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Нож на стале не должэн ляжаць. Его нужна на сваё месца класць, бо інакш будзе ссора.
Загнатага тапара ў дрэве не трэба астаўляць – гэта злосць.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Сякера і нож
У празнікі бальшыя драва сеч тапаром не нада. 11 сенцябра – дзень адсечэнія галавы Іаана Прэдцечы. Гаварят в народзе – Галавасек. Нельзя нажом рэзаць круглых прадметаў.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Як бярэменная, нельзя нажом рэзаць. Жызнь у рэбёнка будзе ўкарачвацца.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Парог
Чэраз парог смецце нельзя перамятаць і выбрасываць.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Кажуць, праз парог нельзя нічога даваць. Гарэлку на вяселлі разлівалі і стопкі білі.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Печ
Вот калі печ гарыць, выгарае, адкрыта засланка, а калі хто збіраецца ў дарогу, то і печку закрывае, засланку.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Трэба ўсягда, калі сабіраемся ў дарогу, печ штоб была заслонена заслонкай, каб нячыстыя не ўлазілі ў хату, каб шчаслівы пуць быў.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Ростані
На перакростках ставілі крэст, каб асвяшчаў дзярэўню, усе ўліцы.
Людзі, каб змыць хваробу, штосьці загаворвалі на перакростках. Калі, напрыклад, барадаўкі, дык завязвалі столькі ж вузлоў на сыравой нітке і закапвалі там.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Ручнік
Як устрачаюць маладых, дык нада ручнік мець. І ў сваты ішлі, дык ручнік нада, хлеб і соль. І дзіця хрысціць, дык ручнік нада. Ручнік усюды нада.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Перавязваюць ручніком сватоў. Калі маладых сустракаюць, на ручнік хлеб кладуць. Хлеб голымі рукамі не бяруць. Ікона ніколі не бывае без ручніка.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Смецце
Баба Нюра нікагда з хаты не выносіла мусара, яна ў печкі яго паліла. Сонца зашло, так нельга выносіць мусар з хаты. Праўда, я не знаю пачаму. Старыя людзі гаварылі, што і месці нельзя, як чалавек выходзіць з хаты, патаму што эта плахая прымета: вымятаеш сляды таго чалавека. Нельзя мясці і кагда хто-та ў бальшую дарогу адпраўляецца. Эта робяць тады, калі хацяць, каб ён, той чалавек, не вярнуўся абратна. Мятуць толькі тады, калі пакойніка выносяць, так вымятаюць яго сляды, каб ён вярнуцца не змог.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Хлеб, бульба
Верылі яшчэ, напрыклад, што калі са стала ўпаў хлеб, то прыйдзе нейкі мужчына. Калі ж упала на зямлю, калі рэжаш, картошка, то яе нельзя падымаць, патаму што сужаны будзе ўсё ўрэмя галодны.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Парог
Калі я яшчэ маладая была, мая свякруха мяне вучыла ніколі не вымятаць смецця цераз парог, гаварыла, што не будзе грошай. Яшчэ чула, што калі дзеўка не замужам, не трэба выкідаць смецця цераз парог, бо замуж ніхто не возьме, так і будзеш у дзеўках сядзець.
Хлеб
Ой, мае дзеткі, калі тое було, цяпер такога няма. Каб калісьці, дак матка па руках бы біла, каб я хлеб коркай на стол палажыла. Няможна так було рабіць. Казалі глухі ў сям’е родзіцца.
Венік
А пра венік гаварылі, што ён у камешніку должан быць адзін, бо пад ім жыве дамавы, які ахраняе хату.
Соль
Ну, соль. Тут можна багата расказаць. Над намі багата хто смяяўся. Казалі, што велікаборцы багатыя людзі, у іх свая соль. Ты ж знаеш, унучка, вот тут за агародамі ў нас Клімава Гара, дак з нас смяяліся, што мы на ёй соль вырашчваем. А яшчэ як іці на Аўрамаўскую, дак там Барацін, там тожа соль расла. Калісьці той, хто быў з соллю, лічыўся багаты. Ну, а так, што, рассыпаць соль – паганая прыкмета, кажуць, сварка будзе. А яно так і іе. Дак што яшчэ рабілі, соль на галаву сыпалі.
Люстэрка
У нас люстэрка ніхто не кажа. У нас называюць зеркала. Абізацельна зеркала было ўдзета ў сцяну печы. Гатовіш есці і абізацельна глядзішся, каб у сажу не ўмазацца. Трэба ж красівай быць. Ой, цяпер тыя зеркалы ў кажнай хаце. Вунь і ў мяне вісяць… А што з імі рабілі? Дак закрывалі абізацельна, калі пакойнік у хаці.
Валасы
Нічога такога пра валасы я не знаю. Толькі калі дзяцей падстрыгала, дак валасы ў грубцы паліла. Нельзя було іх выкідаць, казалі птушка забярэ, кубло саўе, дак у дзіцяці галава балець будзе. Ну й казалі, каўтун паявіцца. Ай, хай яно, мае дзеткі, на балота йдзе.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Дземідзенка Тамары Іванаўны 1936 г.н.,
студэнткай Сачанка Я. (2010 г.)
РАСЛІННЫ СВЕТ
Зверабой
Яго заварваюць чаем, і пьюць тады ад усякіх балезней. Ён мне памагае. Ён ад жэлудка, ад паносу.
Чабор
Ета такая трава, якую заварваюць і пьюць уместа чаю. Ета трава нелячэбная.
Падарожнік
Расцець ён увосень. У мяне была баба з Мазыра, дык яе сын сільна забалеў нагамі. У яго дайжа адкрыліся на нагах сільныя раны. А ў мяне былі етыя галінкі, дык я яму дала іх. Ён палажыў іх у латочку, намачыў іх і прыкладаў тры разы ў дзень. Тады мне перадаваў прывет, сказаў: “Спасіба табе, баба”.
Каліна
Ягадкі каліны такія красненькія, яны кісленькія такія. Етыя ягадкі очэнь палезныя. Калі яна паспее, то з яе вараць варэнне, робяць настойку.
Чыстацел
Чыстацел сушаць так, штоб не на сонцы. Ложаць на газэтку і сушаць, ім можна раны прыжыгаць. Калі сцебялёк надламаць, то бяжыць такі жоўценькі сок. Етым сокам калісь даўно, матка мая гаварыла, выводзілі барадаўкі. Па чатыры – па пяць разоў у дзень етым сокам нада іх мазаць.
Ліпа
Ліпу сушаць на зіму. Яна памагае ад прастуды, ад кашля. Сабіраюць ліпу, калі яна цвіце. Сушаць, а потым зімой заварваюць як чай і пьюць.
Рамашка
Рамашка памагае ад спугу. Калі маленькія дзеці спужаліся, то тады накіпяцяць вады і ету рамашку кінуць у ваду. Яна трохі там пабудзе, настоіцца, а тады можна і прынімаць.
Розныя расліны
Лапух прыкладаюць к спіне, каб яна не балела. А к галаве прыкладаюць сухую бярозку. Кагда лісце етае адходзе, яго трэба наламаць. Ад прастуды малінавае, смародзіннае лісце, такжа лісце чарнікі, бруснічныя лісцікі ўжываюць.
Запісана ў в. Алексічы
ад Баглей Веры Фамінічны, 1940 г.н.,
Міхаленка Еўдакіі Мітрафанаўны, 1918 г.н.,
студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай І.
Асіна
Асіна – то праклятае дзерава. І ўжо Іуда пабачыў як мучаюць Хрыста, дык ён прыйшоў к етым, хто яго прадаў, да кажа:
– Наце вашы срэбранікі.
А яны кажуць:
– Не. Наша кроў не прэдана, ты прэдаў нас. Бяры свае срэбранікі. Забраў тыя срэбранікі, пайшоў, каўтаў тыя срэбранікі і вешаўся, патаму асіна праклятае дзерава.
Калі ў лесе цішыня, ні адзін лісцік не шалахнецца на дрэвах, а на асіне калоцяцца, таму што Іуда вешаўся і калаціўся. Вот і кажуць: “Калоціцца, як асінавы ліст”.
Запісана ў в. Слабажанка (раней Княжыца, Княжыцкая Слабада)
ад Корбіт Вольгі Іванаўны, 1914 г.н.,
студэнткамі Шамонінай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н.
Бяроза
Чула: калі што баліць, то да бярозы прыкланісь – уйдзе боль.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Бяроза і асіна
Даўно тое было. У адной жонкі быў палюбоўнік, дык убачыў іх муж. Тады яны забілі яго. А Бог усё бачыў і прышоў да жонкі, увідзеў іх разам. І ператварыў яе ў бярозу, а яго ў асіну, якая ўсё врэмя дрыжыць ад страху. А бяроза каждую вясну плача над тым, што яна нарабіла.
Запісана в. Вялікі Бор
ад Апанасюк Соф’і Аляксееўны, 1932 г.н.,
студэнткай Іванюценка М., (2005 г.)
ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ
Варона
Як вароны каркаюць, лятаюць, хвалююцца ды крычаць – гэта к бядзе.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Бусел
Сабраў Бог гадаўё ўсё ў мяшок, устрэцiў Iвана дай гаворыць:
– Нясi да ў балота ўкiнь!
Ну, Iван i панёс. Iшоў, iшоў дай думае:
– А што там, iнцярэсна, ляжыць?
Пацягнуў за шворку i развязаў той мяшок, i ўсё тое гадаўё распаўзлося. Патом ужэ Бог узнаў, што ён не занёс, куды ён яму сказаў, да гаворыць:– Цяпер iдзi! Цяпер ён ходзiць i сабiрае ўсё етае гадаўё!
Запiсана ў в. Клiвы
ад Жыгеры Ганны Нiкiфараўны, 1922 г.н.,
студэнткамi Максiмчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
Весела людзям была, кагда сяліліся буслы на крышэ. Вясной прылятаюць, аглашаюць вясну сваім клёкатам.
Калі бусел яйцо выбрасіт ілі буслёнка – к галоднаму году: не можа пракарміць і вот лішак выбрасывает.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Бусла ўбачыш хадзячага – цэлы год хадзіць будзеш, сідзячага – сядзець будзеш.
Як бусла ўбачыш, нада чым-небудзь красным памазаць (тут вот паказвае на твар).
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзея Піліпаўна, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Буслы – добрыя птушкі, але калі іх пакрыўдзіш, то яны мсціцельныя. Буслы мсцяць чалавеку. У нас была такая гісторыя. Адна жанчына раз раскідала буслінае гняздо, дак буслы ёй адпомсцілі. Яны раскідалі ёй усю крышу. Яна саламяная была. А калі не чапаеш іх, то яны толькі дабро прыносяць людзям. Бываюць жа і чорныя буслы, не толькі белыя, так эта, наверна, смутак нейкі прыносяць у хату, то ж чорны цвет нядобры. Самі-та яны, наверна, і харошыя, але людзі іх такімі зрабілі. Чула я нешта, што гэта з-за людзей буслы пачарнелі, але што там было, зараз і не ўспомню.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Зязюля
Хто першы раз чуе, як зязюля кукуе, шчытае колькі гадоў пражыве. Сколькі разоў пракукуе, столькі гадоў пражыве.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Як пачуеш зязюлю, дык спрашваеш, колькі гадоў пражывеш. Сколькі пракукуе, столькі, кажуць, гадоў пражывеш.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Сарока
Як прылятае сарока к дому і стракоча, так якуюсь новасць прыносіт.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Далей

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024