Понедельник, 06.05.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Воўк
А воўк, то тожа сабакам быў, але нядобры ён вельмі, ён толькі шкодзіць людзям, то ён, наверна, створаны нячыстаю сілаю. Таму, калі сабаку выганіш з хаты, не будзеш карміць яе, то яна да нячыстага на службу пойдзе, воўкам стане.
А ваабшчэ, усё жывое ад Бога, таму не трэба ні жывёліну крыўдзіць, ні расліну таптаць, а да ўсяго беражліва адносіцца, любіць, даглядаць. Тагда і Бог нас любіць будзе і ніколі не пакіне.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Маці расказвала: “Што-та карова мая раве і раве, і малака меней. Яна кажа, штоб я прыйшла і адкрыла дзверы. Заходжу ў сарай, аж вуж сасе карову. Напіваецца поўнасцю малака, сколькі хоча. Патом бацька ўбіў яго і, кажа, кроў не кроў, а малако, як кроў лілася з яго”.
Запісана ў в. Судкоў
ад Ядчанка Марыі Фёдараўны, 1948 г.н.,
Ядчанкі Івана Фёдаравіча, 1945 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Вужы любілі малочнае.
Ну і што, дзеткі сядзяць. Які ж не пол, а дыркі былі. Тады ж не пол быў, а гліна. І пажалуста, дзеці ядзяць, вужы ето ўлазяць, прыходзяць ужэ ў эту міску. Дык ён бярэ эту ложку ўжэ ў эту міску. Дык ён бярэ эту ложку ўжэ, дзіця, ды яго па галаве. Ён атойдзя. Ну, атойдзя, тады зноў есці.
А вот змяя ўрэдная. Шчэ ў нас тут былі невялікія, яе верацённіца называлі, во такога рыжаватага цвету.
Дык вот быў случай такі. У гэтых дзярэўнях жылі, людзі, і было ў іх тры дачкі, дзеці. І жыў у іхнім селішчы вуж. Сільна ў етых балотах было вужоў етых. І ўсё.
Яны едуць, дзіцей астаўляюць. Дзеці балуюцца з етым вужам. Яны ўехалі, патом прыязджаюць ужо з сенакоса. Што такое? А ён абычна, кагда ўжо дзе хазяін не бывае, так прыязджае, ужо возлі парога хазяіна чакае. Усё, прыехалі, каня распрэглі – няма вужа. Што такое, у чом дзела? І дзяцей няма.
Аказуецца, там быў такі пясок высыпаны, дзеці гулялі, і самая маленька дзевачка сядзела ў етым пясочку, балавалася. Неадкуль-неадсюль вуж еты к ей. Ён жа не можа сказаць, дык к етай дзевачке. Ён набірае пяска ў рот і сыпле на яе. Набірае і дуе. Ну, ета ж дзіця. А ў эта ўрэмя змяя паўзла. І што вы думаеця? Усё-такі ён пабачыў, што не даць рады етаму дзіця, яно не пойме – ён пайшоў у бітву з змяёй. А етыя большанькія дзевачкі палезлі па драбіне, па-нашаму, на чардак туды вот.
Прыязджаюць і ўсё. Етыя ўжо большанькія расказуюць: такое і такое дзела. Точка. Яны пайшлі туда, на еты пясок, вуж ляжыць мёртвы і змяя ляжыць мёртвая. Эта ён не дапусціў, штоб паўрадзіла, вот. Вуж – чалавеку прыяцель.
Запісана ў в. Судкоў
ад Салапана Аляксандра Іосіфавіча, 1931 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Ну, вот такое было, асобенна ў лесавых дзярэўнях. Раньша гадаўя етага было багата. Эта ж цяпер няма, а раньшай сільна было багата. А хаты ж былі маленькія, да вот у лесе. А ў каго сем’і вялікія, і на палу ж спалі дзеці. Дак вот, дзіцей паложаць спаць, праснуцца, а между імі вуж ляжыць. Не забівалі вужэй, наабарот, каторыя дажа малаком іх паілі, налівалі ім малако. Аж тады, гавораць, што нічога не рабілі ім, не трогалі.
Запісана ў в. Судкоў
ад Лагвінец Аляксандры Кузьмінічны, 1940 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Пчала
Еслі позна прылятаюць у домік свой – значыць, быць дажджу.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Сабака
А сабака – гэта ж самы даўнейшы друг чалавека. Казалі раней, што сабака таксама чалавекам быў, толькі што-та нядобрае зрабіў ці то наклевітаў і Божачка яго ў сабаку абірнуў, каб скупляў свой грэх і заўсёды пры чалавеку быў, дапамагаў яму.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,
студэнткай Жмачынскай Н.
Сабака вое – к смерці, бядзе ці пажару ў сяле.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Сабака вые: як уніз – дык на смерць, а як угору – дык на пажар.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Ангелы
Мы ўсягда, як спаць лажымся, дык просім у анёлаў: “Памажы, Госпадзі”.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1931 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Бог
Усе мы Бога пачытаем, веруем, а бачыць – не бачылі.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Белавус Таццяны Васільеўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Мы знаем, што Бог е. Як умеем, так веруем у Бога.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Дождж
Бабушка адна мне гаварыла: была засуха, людзі пайшлі на рэчку Прыпяць, правялі на ёй царкоўную (малебную) службу. Кончылась служба, сталі ісці дамой. Пака дашлі, павымакалі: пайшоў дождж. Гэта мне расказвала пакойная бабушка, што так было ў іх сяле.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Бабы хадзілі, малілісь, прасілі Госпада Бога.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Марчанка Юліі Панцялееўны, 1939 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Калісь жабу ў калодзец кідалі. Жабу разрывалі.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Яўсеенка Ганны Рыгораўны, 1930 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Абліваемся цэлы дзень. Каля калодзежа сустракаемся. Заб’ём лягушку.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Гром, маланка
Перакрасціцца трэба, асяніць сябе крэсным знаменіем. Вось так ратуюцца.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Як маланка бліскае ды грыміць, на стале штоб абязацельна быў хлеб і соль, абязацельна. І закрывалі каміны ў печы.
Запісана ў в. Судкоў Хойніцкага р-на
ад Ядчанка Марыі Фёдараўны, 1948 г.н.,
Ядчанкі Івана Фёдаравіча, 1945 г.н.
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Сны
Асабліва з чэтверга на пятніцу сны збываюцца. Гразь у доме – балезнь. Красныя розы – кроў.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Граза
Як граза надыходзіць, ніколі не елі, пад дзерава не хаваліся, галава штоб была накрытая, таму што косы магніцяцца.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Гром
Сказалі, як первы гром, дык, мол, падапры спіною печ. Ох, я была адзін год падперла, дак ні рада была. Я тады год страдала спіною. Ужо цяпер нікагда ні падпіраю, пусць первы гром, які не.
Ад грому нажа кідалі. Разоў два выкідала сама. Так на двор і кідаю. Дзе ўпадзе, там і ляжыць. Ну, яно скора і пераставала. А ці ат етага, ці не – не знаю. Вот, дзверы адкрываю, ды і кідаю.
Вот, кагда граза запаліць агонь, дак тады толькі сыровадкай тушылі. Так, гавораць, не патушаш – толькі сыровадкай.
А з іконаю (абычна эта жэнская ікона Божай Мацеры, і каторая з лесніцай, пажарная, гавораць, ікона), як толькі пажар, бяруць яе і кругом хаты тры разы абойдуць, і больш агонь нікуда не раскідаецца.
Еслі гром ілі молнія яго ўдарыла, то закапывалі ў землю чалавека. Ну ні саўсім жа закапывалі, як пакойніка, а ліцо ж астаўлялі. Ну там, зямлёй трошкі прысыплюць, і атходзіў чалавек, атходзіў.
Вот тут во саседка жыве. Яна жыве, а матка яе памерла. Яна (матка саседкі) пасадзіць гарбуз, і гарбузоў у яе – ну, морэ. А ў мяне няма. Павады паплятуцца, плятуцца, сплятуць усё на свеце, а гарбузоў няма. “Баба, навучы ты мяне, як гарбузы садзяць”. – “Добра, я навучу”. Нічога яна мяне не вучыла. Як няма, так няма. Ах, ёлкі ж палкі, ні хочаш ты мяне навучыць, абажджы. “Баба, вы ўжо гарбузы намачыла?” – “Намачыла”. Ага, і я скоранька ўслед за ей намачыла. Ну, я ж на работу хадзіла, а яна ж (ужо была пажылая жэншчына), дома. Прыбягу з работы (я ўжо сцерагла), гляжу: баба гарбузы садзіць. Я за свае гарбузы – і на гарод. Насекаю ямкі, саджу гарбузы і кажу: “Што бабе, тое і мне. Што бабе, тое і мне”.
Праўда, чэснае слова, знаеце, нарасло гарбузоў морэ, боляй як у тае бабы. Сталі ўжо етыя гарбузы мы зносіць, усё пазносілі. Дык яна на мяне і гаворыць: “Ну, ты ж прасіла, штоб я цябе навучыла, як гарбузы садзіць. Пабач, у цябе болей гарбузоў, як у мяне!”
А адтаго, ці не ад таго, не знаю.
Запісана ў в. Судкоў
ад Лагвінец Аляксандры Кузьмінічны, 1940 г.н.,
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М.
Дзянніца
Дзянніца – самы галоўны дзьявал неба. Сначала был ангелам Божым і служыл Богу. Патом вазгардзілся і рашыл: чаму я должэн служыць Богу, разве я не магу быць сам Богам і прэвышэ яго? Ну, і сабрал себе едзінамышленнікаў – ангелав, паабешчал, што еслі будзет прэвышэ Бога, то будут в славе і ані, эці ангелы. Палучылась, што ангелы на небе раздзелілісь на дзве групы. Ангелы святые, справядлівыя, і ангелы, враждзебныя Богу, гордыя.
За эту власць на небе разгарэлась вайна. Канешна, дзянніца, мо то называлі люцыфер яшчэ, і яго ангелы былі пабеждзены, зброшэны з неба в ад, в бездну, в цемнату. Вот ані і сядзят в цемнаце, но дзействуют. І наркаманаў многа, і алкаголікаў, убійц.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Месяц
Месяц распаложаны между сонцэм і землёй. В апредзелённае время месяц становіцца невідзімым. Зямля занімает палажэніе, кагда месяц расцёт. Калі месяц убывае, у народзе называют сходнія дні.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Час смерці
Хто ж там ведаў? Зналі б, нічога не рабілі.
Да аднаго мужыка прыйшла смерць, села ў яго ў галаве, а ён круціцца то так, та так. А яна кажа: “Як не круці, а памерці трэба”.
Быў расказ. Адзін чалавек рабіў забор з саломы. А ішоў Бог і спытаў, чаго ён такі забор робіць. А той адказаў: “На мой век хваціць, я тады і тады ўмру”. З таго часу людзі перасталі ведаць час сваёй смерці.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Марчанка Юліі Панцялееўны, 1939 г.н.
(перасяленкі з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
Ніхто не ведаў, калі памрэ. Як кажуць, пражыў адзін дзень, і скажы дзякуй Богу. Але былі такія людзі, якія прадказвалі судзьбу. Тады чалавек мог прыблізна ведаць, калі памрэ. Але дакладна ніхто не ведаў.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Кушнер Любові Іванаўны, 1922 г.н.,
студэнткай Сачанка А.
Ці праўда, што душа самагубцы трапляе да чорта? Судзячы па жызненнаму опыту, то гэта праўда. Таму што чорт цешыцца, калі чалавек памірае. Можа, гэта і ён талкае яго на самаўбійства, і адразу забірае яго сабе. Калі чалавек памірае сваёй смерцю, то яго душа адыходзіць да Бога.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Кушнер Любові Іванаўны, 1922 г.н.,
студэнткай Сачанка А.
Месяц
У Адама і Евы былі два сыны, Каін і Авель. Авеля вельмі любіў Бог, ён быў рождзены к Богу, а Каін – не. А падарка нясці Богу ў іх не за што было, нечага было. Дык яны налавалі галубкоў (чаму галубкі шчытаюцца божай пціцай), яны злавалі па пары галубкоў і панеслі. Бог Авелявых прыняў, а Каінавых не прыняў, бо ён знае, што той не з чэсцю творыць. Каін абазліўся на Авеля і стараецца, каб яго ўбраць. І пазваў яго на якуюсьць гору, у кустарнік, і ўбіў Каін Авеля. І ідзе, а Бог ідзе яму насустрач: “А дзе, Каін, твой брат, Авель?” Той: “А што, я за ім хажу?”. Бог кажа: “Ты ўбіў брата, і ты будзеш няшчасны ўсю жызнь. Ты зараз пойдзеш і пагібнеш, ты павесішся, ты не будзеш жыць. Но на месцы вы будзеце разам усю жызнь, як сушчаствуе зямля”.
Вось і зараз. Калі прыгледзецца на круглы месяц, адзін ляжыць, адзін над ім стаіць.
Запісана ў в. Слабажанка (раней Княжыца, Княжыцкая Слабада)
ад Корбіт Вольгі Іванаўны, 1914 г.н.,
студэнткамі Шамонінай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н.
Чаму месяц то расце, то памяншаецца?
Месяц мае чатыры чэтверці: сходнік, маладнік, палналуніе. У маладнік месяц памяншаецца. А ў старык – павялічваецца. Навернае, создала так прырода, па-гэтаму і людзі так кажуць. Раней людзі жылі на гэтай планеце. А яшчэ гэта завісіць ад Бога.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Кушнер Любові Іванаўны, 1922 г.н.,
студэнткай Сачанка А.
Чаму нельга было ткаць у забароненыя дні?
Гэта, што людзі ткалі ў празнікі, лічылася вялікім грэхам. Асабліва нельга было нічога рабіць бярэменным жанчынам. Магло дзіця радзіцца без пальцаў або з якім-небудзь іншым дзефектам. Нельга ткаць у празнікі і зараз, таму што Бог можа вельмі моцна пакараць. Празнік ёсць празнік, усе павінны адпачываць.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Кушнер Любові Іванаўны, 1922 г.н.,
студэнткай Сачанка А.
Стварэнне сусвету
Адам і Ева перва-наперва паявіліся. Адама Бог стварыў проста з зямлі. А Ева з’явілася ад Адамава рабра. І пасяліў іх Бог у раю і кругом райскі сад. І сказаў, усе хай ядзяць фрукты. Толькі, штоб не елі з етага дзерава, што пасярод раю. То было дзерава Знання. Змяя падпаўзла да Евы і чалавечым голасам сказала:
– Ева, атарві з етага дзерава.
Адам і Ева былі нагія, голыя, яны не сцясняліся.
Змей:
– Адарві, з’еш – і ты будзеш усё знаць.
Дык яна атарвала ды трошкі яго ўжо каўтнула, з’ела, дык ёй стала стыдна, што прыйдзе Адам, а яна нагая, дык яна стала збіраць лісцікі, нанізываць на дроцікі, штоб прыкрыць сваю нагату.
Прыйшоў Адам, яна і кажа яму:
– Адам, на й ты ўкусі, вот я ўжо цябе стыжусь.
Дык Адам толькі ўкусіў ды хацеў каўтнуць, а Бог з-за дзерава і кажа:
– Ну што, не падчынілісь?
Дык вось у мужчыны гэта яблычка не пракаўтнута. Гэта кадык.
Запісана ў в. Слабажанка (раней Княжыца, Княжыцкая Слабада)
ад Корбіт Вольгі Іванаўны, 1914 г.н.,
студэнткамі Шамонінай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н.
Былі першыя Адам і Ева. Іх Гаспод узяў у рай. Былі пасаджаны ўсякія дзеравы. І вот было сказана: “З любых дзераў ешце яблыкі, а з етага дзерава – не”. Яны сказалі, што не будуць есці з етага дзерава. А падходзіць Ірад ілі дзьявал да Евы і гаварыць: “Не бойся, давай з’еш з гэтага дзерава яблычка”. Яна з’ела і Адама ўгасціла. Ну, і іх сагналі із рая, таму што яны не паслухаліся. Гэта і былі першыя людзі.
Запiсана ў в. Стралiчаў
ад Шаўчэнка Нiны Мiкалаеўны, 1936 г.н.
(раней пражывала ў п. Ленiна Хойнiцкага р-на),
Курганкiнай Алены Рыгораўны, 1961 г.н.,
Касюгi Галiны Iванаўны, 1949 г.н.,
студэнткамi Шамонiнай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н. (2003 г.)
Першы чалавек радзіўся ў хлеве. Матка яго заматала ў пялёнкі і палажыла ў яслі. Вось так і з’явіўся першы чалавек. Ад Бога ў чалавека больш, чым ад чорта. Але, каб атрымаць што-небудзь ад Бога, патрэбна заслужыць. Ва ўсім яму павінавацца, не крыўдзіць яго. Усё харошае ў чалавеку – гэта ад Бога, а ўсё дрэннае – ад чорта. Еслі задумае чорт смерць, то гэты чалавек абязацельна памрэ, чорт будзе хадзіць па яго слядах. Калі паміж людзьмі ўзнікаюць ссоры, то гэта таксама Бог цешыцца. Усе пляшуць пад яго дудку.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Кушнер Любові Іванаўны, 1922 г.н.,
студэнткай Сачанка А.
Як засцерагалі жывёлу ад ведзьмаў?
Было некалькі спосабаў. Ведзьмы таксама былі розныя. Адна магла аберагаць жывёлу, а другая шкодзіць. Была такая атваротка, якую вешалі на рогі жывёле. Таксама шапталі. Яшчэ ставілі ў вугле пасвяцоную свечку або над дзверкай лажылі ветачку палыну.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Кушнер Любові Іванаўны, 1922 г.н.,
студэнткай Сачанка А.
Нябесныя свяцілы, сціхіі
Першая нядзеля называлася маладзіком. Другая нядзеля – палналунне, яшчэ гаварылі “стары”. Трэцяя нядзеля – ідзе на сход, а чацвёртая нядзеля – сходнія дні, паследнія.
Казалі старыя людзі раней, што сын бацьку хацеў віламі скалоць у палналунія, дык яны і бачны на месяцы. Прыглядзіся, дык убачыш чалавека з віламі.
А навальніцу адводзіць вярба, якую свецяць у вербную нядзелю. Яе становяць за ікону. Абнаўляюць яе кажды год, а даўнюю вярбу спальваюць, а патом рассеіваюць гэты попел па ветры.
Жывая ж вада – гэта, дзе раднікі. Яна ад засухі памагала. Калі засуха была, то хадзілі свяціць эту ваду. Патом ёй мыліся, яе пілі, ёй аблівалі паля, агароды, каб Гасподзь даў нам дожджык.
Усё жывое расце, і камень тожа. Ён жа створаны Богам, каб рос. Ён і расце.
Як на раду напісана
Я яшчэ калі малая была, дык у нас на Забалацці бабка жыла, звалі Мальвінаю. Была эта бабка адораная Богам. Была яна акушэркаю на ўсю нашу дзярэўню. Жыла яна недалёка ад нас. Калі хадзіла яна да парадзіхі, то каждаму дзіцяці судзьбу знала. Эта былі калішнія людзі такія. Адной бабе ўгадала далейшае, так і спраўдзілася. Гаварыла, што яе першы сын будзе добра вучыцца і стане чалавекам. Бо, калі яна шла да яе, то ўвідзела, што той сядзеў за сталом. Увідзела яна гэта ў працілеглым акне, там дзе печка. Другі яе сын катаўся на качэлі. “Памрэ ад нячыстай сілы. Павесіцца ён у цябе”, – казала бабка, яно ж і спраўдзілася. Ну, а трэці сын яе купаўся, бабка сказала, што патоне ён у яе. Вось так было, значыць, эта ад нараджэнія дзіцяці на раду напісана, што з ім стане.
Чалавек раней знаў, калі ён памрэ. Мая баба сільна верыла ў Бога. А кагда яе смерць прыйшла, яна пазвала ўсіх, папрасіла ў дачкі абрэзаць ногці і сказала ёй, каб палажыла іх у трапачку і спаліла ў печкі, каб на гэтым свеце не валяліся. Папрасіла ўсіх, каб не плакалі, бо з таго спыяць не будзе. А патом яна кажа дачке: “Вымай падушку, бо я пайшла да дома.” І памерла. Вось так раней людзі зналі, калі памруць, а цяпер не.

Далей

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024