Пятница, 26.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

– А што гэта за чакуха?
– Даўбешка.
– Яшчэ што – ногі. "Вот тваі ногі пакласці на парогі, атрубіць, а казліныя пріставіць, а нам, малайцам, драпака ўдаріць". І музыка зайграіць да і танцуюць, вот ета і ўсе, ужэ і канчаецца.
– А калі ж Бармаліла вызывае Скараход?
– Ну яно па ролі само.
– І Бармаліла, і княгіня выходзіць, так чапляецца адно за адно.
– Ну гэта, мабыць, яшчэ іх вызываюць, Бармаіла вызываюць да таго, як дзеда, як яўрэя, яшчэ да гэтага?
– Ну да.
– А Бармаіл хто такі?
– Ну воін такі.
– Пры цары?
– Ну.
– Дык гэта яму даецца прыказ пакараць сына Адольку?
– Ну.
– Бармаілу?
– Ну.
– А княгіня што павінна рабіць, выратоўваць Адольку?
– Ну а як жа, яна зашчышчала сама сябе.
– А Адольку не зашчышчала?
– Не. Яны каждая сваю роль іграла і ўсё. Чуднае было такое прадстаўленне, карціна.
– Дзядуся, а пасля рэвалюцыі вы не знаеце, не хадзілі з гэтымі царамі?
– Не, не хадзілі.
– А хто-небудзь з тых, хто хадзіў, яшчэ жывы ёсць тут?
– Не, няма, пазміралі ўсе, астаўся толькі я адзін.
– Ездзілі з гэтымі царамі па чужых дзярэўнях?
– Ездзілі, на Аўраамаўскай булі на станцыі, там жа памешчыкі ж булі, дак там у яго ўжу прадстаўлялі, госці булі. Інцірэсная гульня была. Цяпер няма такіх людзей і не здзелаюць, ужо пазабуваліся, хоць я і ўчаставаў, дак я ўжу палавіну пачці забыўся.
– Дзядуся, а княгіня гэтая эта была жанчына ці тожа хлопец пераадзяваўся?
– Не, хлопец пераадзяваўся. Адзяваў плацця, спадніцу ці юбка называлася.
– А вот як кончылася гэта прадстаўленне дык што, давалі якія-небудзь падарункі?
– Ну а як жа, ну. Грошы давалі і так давалі, дак коньмі ж ездзілі, вазамі, дак збіралі, што давалі. Сала давалі, хліб давалі.
– А тады ўжо збіраліся і гулялі?
– Ну тады ўжэ ў складчыну да хадзілі і гарэлку бралі, выпівалі.

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 182, сш. № 2
Зап. Г. А. Барташэвіч
№ 77
ф. 20, воп. 81, ст. 11, № 4
в. Рашаў,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Якіменка Сарафіма Цітаўны, 65 год.
Зап. Галіна Аляксандраўна Барташэвіч,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

(…) А жэншчыны хадзілі спявалі там, ну, усякія там, шчадравалі. Прыдуць к вакну, (у хату не хаділі, жэншчыны), прыдуць к вакну:
– Добры вечар!
– Ну, добры!
– Пазвольце нам што-небудзь вам спець.
– Ну, пейце.
Ужо яны пачынаюць песню якую-небудзь, так яны ўжэ шчадруюць. У каго пчолы есць, дак кажуць:
У нашага хазяіна
Харошы пчолы,
Ой, люлі, ой, люлі,
Харошы пчолы.
_________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.
Зап. Л. М. Салавей
№ 3
ф. 20, воп. 81, ст. 36,
в. Асарэвічы,
Брагінскі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Паўліна Сяргееўна Падвербная, 1922 г.н.
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Шчадроўная гаспадару

Што ў нашага пана вумная жана,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!
Закупіла яна да й тры гарада,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!

Што первы горад да із панамі,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!
А другі горад із казакамі,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!
А трэці горад із мужыкамі,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!

Із мужыкамі – поле араці,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!
А з казакамі жыта сеяці,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!
Жыта сеяці, солад дзелаці,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!

Солад дзелаці, піва варыці,
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!
Піва варыці, сына жаніці.
Бог яму даў вумную жану ў яго дом!

Віншаванне:
Паздараўляю вас із Новым годам, святым Васіллем!
_________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.
Зап. Л. М. Салавей
№ 104
ф. 20, воп. 81, ст. 38
в. Амелькаўшчына,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Марыя Кірылаўна Царанок, 82 гады.
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Шчадроўная гаспадару

А ў полі, полі
Пчолкі гулі.
Святы вечар!

Пчолкі гулі
Царкву будавалі
Святы вечар!

Цэркаў будавалі
З трыма вярхамі,
Святы вечар!

З трыма вярхамі,
З трыма вакнамі,
Святы вечар!

Ў первае вакно
Сонейка ўзышло,
Святы вечар!

У другое вакно
Месячка ўзышло,
Святы вечар!

Ў трэцяе вакно
Ангал уляцеў.
Святы вечар!

Й ангал уляцеў,
На прыстоле сеў.
Святы вечар!

На прыстоле сеў,
лёзачку ўраніў,
Святы вечар!

З тае слёзачкі
Пацяклі рэчкі,
Святы вечар!

У той рэчачцы
Сам Бог купаўся,
Святы вечар!

Сам Бог купаўся
Із Сусам Хрыстом
Святы вечар!

Із Сусам Хрыстом
Святым Ражджаством,
Святы вечар!

Святое Раство
Радасць прінясло,
Святы вечар!

Свято Васілле
Развесяліла,
Святы вечар!

Іван Красціцель
Воду акрасціў,
Святы вечар!

Воду акрасціў
На ўвесь свет пусціў,
Святы вечар!
________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.
Зап. Л. М. Салавей
№ 1
ф. 20, воп. 81, ст. 36,
в. Асарэвічы,
Брагінскі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Паўліна Сяргееўна Падвербная, 1922 г.н.
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Шчадроўная хлопцу
(спявалі вечарам перад старым Новым годам)

Па-за лазамі дымы стаўпамі,
Святы вечар!

Ой, то не дымы, з коней пара йдзе,
Святы вечар!

З коней пара йдзе, хлопчычак едзе,
Святы вечар!

Хлопчычак едзе, сто коней вядзе,
Святы вечар!

Сто коней вядзе, сабе жонку вязе.
Святы вечар!

– На табе, татка, сто коней у двор,
Святы вечар!

На табе, мамка, нявехну за стол,
Святы вечар!

Да й вучы яе, як сама знаеш:
Святы вечар!

Штоб жонка прала да й не ўварвала,
Святы вечар!

Штоб шолкам шыла да й не лакшыла.
Святы вечар!
________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.
Зап. Л. М. Салавей
№ 2
ф. 20, воп. 81, ст. 36,
в. Асарэвічы,
Брагінскі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Паўліна Сяргееўна Падвербная, 1922 г.н.
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Шчадроўная дзеўцы

Малада Манячка пшаніцу жала,
Святы вечар!

Пшаніцу жала, ў тры рады клала,
Святы вечар!

Да й прышло ж і к ёй сямёра сватоў,
Святы вечар!

– Малада Манячка, ці пойдзеш за нса?
Святы вечар!

– Не бярыце мяне да ў чыстым полі,
Святы вечар!

Бярыце мяне ў таткавым доме,
Святы вечар!

Ў таткавым доме да тры старажы,
Святы вечар!

Перва старожа – татка на куце,
Святы вечар!

Друга старожа – мамка ў парозе,
Святы вечар!

Трэця старожа – братка ў вароцех,
Святы вечар!

Татка на куце гарэлачку п'е,
Святы вечар!

Мамка ў парозе падаркі рэжа,
Святы вечар!

Братка ў вароцех каня сядлае,
Святы вечар!

Каня сядлае, сястру ўражае*,
Святы вечар!

– Едзь, мая сястра, да з майго двара
Святы вечар!

*ўражае – выраджае, збірае ў дарогу
________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.

Зап. Л. М. Салавей
№ 5
ф. 20, воп. 81, ст. 36,
в. Асарэвічы,
Брагінскі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Паўліна Сяргееўна Падвербная, 1922 г.н.
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Калядная, што спявалі хлопцы

А ў полі, у полі
Плуга ходзіць,
Валы водзіць.
А Прачыстая паганяе,
Няхай вам, дзядзюхна,
Бог засылае.
Жыта, пшаніцу,
Усяку пашніцу,
А нам, дзядзюхна,
Дай паляніцу.
_________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.
Зап. Л. М. Салавей
№ 6
ф. 20, воп. 81, ст. 36,
в. Асарэвічы,
Брагінскі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Паўліна Сяргееўна Падвербная, 1922 г.н.
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Веснавая песня
(як распускаюцца лісці на
дрэвах дзяўчаты ідуць на
бераг ракі і пяюць над вадой,
каб голас далёка йшоў).

Ой, ня стой, верба, над вадою,
Над вадою.
Не сцялі голле па Дунаю,
Па Дунаю.
Дунайская вада хітлівая,
Хітлівая,
Як дзень, так ночку прыбывае,
Прыбывае,
Вярбе карэнне падмывае.

(в. Асарэвічы знаходзіцца зусім недалёка Дняпра (…) Дзіўна, што ў песнях няма Дняпра, ёсць Дунай. (…) у Вялікі пост тут не спявалі, а веснавую песню, як надыходзіў час, спявалі незалежна быў пост, ці ўжо кончыўся.)
_________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.
Зап. Л. М. Салавей
№ 9
ф. 20, воп. 81, ст. 36,
в. Асарэвічы,
Брагінскі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Паўліна Сяргееўна Падвербная, 1922 г.н.
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Жытнім жнівом
(балада)

Ой, няма краю да й зялёнаму гаю,
Ой, няма міру да ўдавінаму сыну.

Ой, няма міру да ўдавінаму сыну,
Іссушыў, ізнудзіў да чужую дзяціну.

Іссушыў, ізнудзіў да чужую дзяціну.
Што із вечара да камора звінела.

Што із вечара да камора звінела.
Пад апоўначы да нагайка шумела.

Пад апоўначы да нагайка шумела.
Пад дзень беленькі міла мілага прасіла.

Пад дзень беленькі міла мілага прасіла.
Ох, ты міленькі мой, сізакрыленькі горле,

Ох, ты міленькі, сізакрыленькі горле,
Да не бі ты мяне па галовачцы больна.

Да не бі ты мяне па галовачцы больна,
Не марай жа маёй ты пасцелечкі кроўю.

Не марай жа маёй ты пасцелечкі кроўю.
Як пайшла свякруха да й нявестку будзіці,

Як пайшла свякруха да й нявестку будзіці,
А нявестка ляжыць, як саржыначка сіня.

А нявестка ляжыць, як саржыначка сіня.
А сыночак стаіць, як сняжыначка белы.

А сыночак стаіць, як сняжыначка белы.
Ох, цяпер, мая мамка, я ўчыніў тваю волю.

Ох, цяпер, мая мамка, я ўчыніў тваю волю.
Забіў жонку сваю, сам пайду ў няволю.

Забіў жонку сваю, сам пайду ў няволю.
Запрагай жа, сынку, да сівую кабылку,

Запрагай жа, сынку, да сівую кабылку,
Да ўцякай жа, сынку, на чужую старонку.

Да ўцякай жа, сынку, на чужую старонку.
Да кладзі, сынку, там сваю ты галоўку.
________

Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.
Зап. Л. М. Салавей
№ 40
ф. 20, воп. 81, ст. 37,
в. Асарэвічы,
Брагінскі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Паўліна Сяргееўна Падвербная, 1922 г.н.
Ніна Цімафееўна Канцавая, 1923 г.н.;
Кацярына Сцяпанаўна Падвербная, 1923 г.н.
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Палявая, як жыта жнуць

Зажурылася маладая ўдава,
Маладая ўдава,
Што някошана зялёна дуброва,
Зялёна дуброва.

Найму касароў семдзесят чатыры,
Семдзесят чатыры,
Штоб пакасілі ўсе горы, ўсе даліны,
Усе даліны.

Касары косяць, а вецер павявае,
Вецер павявае,
Малада ўдава па лугу пахажае,
Па лугу пахажае,
Дробнымі слязамі пакосы палівае,
Пакосы палівае.
_________
Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 186, сш. № 1.
Зап. Л. М. Салавей
№ 106
ф. 20, воп. 81, ст. 38,
в. Амелькаўшчына,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Царанок Марыя Кірылаўна, 82 гады;
Царанок Настасся Макараўна, 82 гады
Зап. Лія Мацвееўна Салавей,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

На русальным тыдні

Правяду русалачку да бору, да бору,
А сама вярнуся да дому, да дому,
Да сама вярнуся ў таткаў двор, таткаў двор,
А ты, русалка, ідзі ў бор, ідзі ў бор.
_______
Брагінска-Хойніцкая экспедыцыя 1981 г.
Ф. 8, воп. 81, спр. 185, сш. № 2.
Зап. № 75
ф. 20, воп. 81, ст. 26, № 8
в. Амелькаўшчына,
Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Інфарматар:
Зап. Ларыса Пятроўна Барабанава,
ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі

Страла

Як пушчу стралу дай па ўсём сялу.
Ой, лялей вада каля горада*.
Ой, упала страла пасярод сяла
Да ўбіла страла ліхога змея**.
Ой, ляжыць цела ліхога змея,
Ніхто к целяйку не прыступіцца.
Прыступіліся тры паненачкі***,
Да й ўзялі цела да й на ручачкі,
Да й паняслі цела да й да цэркаўкі.

Далей

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024