Понедельник, 29.04.2024
Хойнікшчына
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Ад зуба
Замоўка зубкам:
– Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты на том свеце буў?
– Буў.
– Мёртвых бачыў?
– Бачыў.
– Баляць у іх зубы?
– Не.
– Хай не баляць і мне.
Загавор на маладзіку, як пабачыце першы раз маладзічок, так і загаварвайце зубкі.
Загавор на кроў
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыста Матка Божая, прыступіце, памажыце і кроў астанавіце. Ганне, Мане, Рамане, Куліне, Марыне – усім.
Загаварваць тры разы.
Начніцы
Начніцы-сястрыцы, даю вам работу: проса таўчыце, мак шчытайце, а маей (імя) не чапайце. Даю вам работу, дванаццаць верацён. Пазаўчора пралі, учора маталі, а цяпер тчыце, тчыце, тчыце, прытыкайце, маей дзеціцы не чапайце, няхай спіць, прысыпаецца, няхай цельца набіраецца.
Зуб теменный
Зори-зарницы, божие помощницы, приступите. Поможите, Антон, Федос, Саков, Яков и все божие угодники. Прочистой Мати поклонюся. Як сук упал, так зуб теменный у (имя) пропал.
От горя
Скула ламуча, балюча, чарнюча, прибувши, отбувши, ты же тогда стояла, кость ломала, по суставам ходила, кровь сжигала, теперь я тебя отсылаю на ницие лозы, на белые березы, на синие моря. А на том синем море сухий без, як тому безу не развиться, так век горечку не возвратиться.
Прочистой Матки покланюся, Прочиста Мати будет помогати, во веки веков. Аминь.
Запісана ў в. Казялужжа
ад Аніскавец Ганны Адамаўны, 1939 г.н.,
студэнткамі Кундас С., Судзенка І. (2001 г.)
Каб абараніць кароўку
Госпаду Богу памалюся, крастом крашчуся, Прачыстай Святой пакланюся. За святыя рызы бяруся, ворагаў не баюся. Ведзьмам-чараўніцам стаўляю ногі стаўбамі, рукі граблямі, каб яны свае пальцы кусалі, проці сэрца кроў смакталі, каб маёй сівой кароўкі ўладзенне не малі. Кароўка-ўдарнічка, не будзь ты ўрочна, а будзь ты малочна. Чужога спору не забіраем, свайго не выпускаем. Дзе ты будзеш, кароўка, расу збіваць, траву з’ядаць, там будзе спор прыбуваць. Ехаў Юрай на сваім кані, дзяржаў жалезны меч, засякаў злым ведзьмам языкі і рэч. Каб ведзьма не хадзіла і да маёй кароўкі ўладання не мела. Ідом да цябе, кароўка, з хлебам і з паскаю, а ты да нас – з спорам і з сваёю ласкаю. Зара-зарнічка, божая памочнічка, памагаеш людзям, памажы і нам. Амінь.
І тры разы перахрысціцца трэба.
Запісана ў в. Мархлеўск
ад Ігнаценка Праскоўі Іванаўны, 1935 г.н.,
студэнткай Півавар Л. (2001 г.)
Чытаць перад усімі замовамі:
– Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Маці пакланюся.
На захаванне плода
Святая Прачыстая Маці, памажы (імя) плод захаваць. Ішоў сам Гасподзь Ісус Хрыстос, вёў за сабою трох святых і трох апосталаў. Узыходзяць яны на Сіянскую гару, просяць яны Госпада Бога помачы рабе божай (імя). Закаціся ж ты, закаціся, Сіянская гара, яшчэ ж табе, раба божая (імя), ражаць не пара. Да ці рыбачка, ці вакунец выдзяржыш ты, пака выйдзя твой раганец. Без майго ведама, без майго чысла. А ты, (дзень, у які ражаць)-мамачка, ты свет снавала, жываточкі сунімала, а ты, Прачыстая Маці Багародзіца, сама ты ражала і нам помашчы давала, царскія вароты адчыняла і зачыняла. На моры, на акіяне расло дрэва-купарос, і з камля, і з верха галлём апусціўся. На сінім моры ляжыць з сіняй медзі камень. Як гэтаму каменю наверх не ўсплываці, так і рабе божай (імя) младзенца не звяргаці. Я гавару, выгаваруваю, на помашч Госпада Бога прызываю. Прыступі, Госпадзі, памажы. Амінь.
Чытаць 3 разы.
На добрыя роды
Ішоў Гасподзь Бог Ісус Хрыстос з нябёс, і за ім Прачыстая Маці ішла, у правай руцэ залатыя ключы нясла. Сустракае Гасподзь Бог Ісус Хрыстос і з нябёс. – Куда ты, Маці Прачыстая, ідзеш? – Іду я парадзіху (імя) адведаці і младзенца з жывата выпускаці. Ці ж ты младзенец, ці младзенка, пара табе з жывата выхадзіці, парадзіцы кроў разліці. Прашу я цябе, Маць Прачыстая, к сабе на помашч сваёй правай рукой. Залатыя ключыкі, адамкніцеся, вы, царскія вароты, атварыцеся. А ты, ангел, не ляжы, ножкамі папіхайся, даверху дабірайся.
Парадзіха сама сабе:
– Божая Маці, прыдзі мяне ратаваці, маё цела распрастаці, мае жылкі выпраўляці.
Крыксы
Зоры-зараніцы, родныя сястрыцы, вазьміце (імя) крыксы, плаксы, па далах, па далінах панясіце, у калыску сну прынясіце, штоб спала, гуляла, у сне прыбывала, штоб прыспаць яго, прыгуляць, пры здароўі стаць. А тыя, каторыя паслалі, штоб яны крычалі, вішчалі, а маё дзіця штоб прыспалі. Выгаварываю крыксы, плаксы, начніцы дзённыя, палудзённыя, начныя, палуночныя, урочныя, прыгаворныя, нагаданыя, мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, парабочыя. Куры крычаць, куры крычаць, а табе, рабе божай (імя), вяляць спаць і маўчаць. Бога прашу, на помач прыступі, памажы.
Ад всех чар
Святой Нікалай-угоднік, ты разрушаеш горы, разрушаеш камні, разруш гора, калдаўство, чарадзейства, завісць, нянавісць, здзелкі, зглаз ад плахой мінуты рабу божаму (імя). І не на час, і не на два, а наўсягда.
Ад грыжы
Ранняя зараніца, божая памашніца, выгаварываю рабе божай (імя) грыжу. Как этаму суку на корні не стаяць, так у жываце рабы божай (імя) грыжы не бываць. Угаварываю ўрочныя, малочныя, жэнскую, мужчынскую, дзявочую. Этай грыжы па касці не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не знабіць. Грыжа, выхадзі з жывата на сметніцу, на талкавішча, з талкавішча на кладбішча. Там мая мамка ўмерла, замерла. Как мне з маёй мамкай не гаварыць, так табе, грыжа, у жываце не хадзіць і гора не тварыць. Грыжа, грыжа, не грызі косці ўнутры раднога жывата і не вазврашчайся нікагда.
Ад зубоў
Першым разам, добрым часам, ранняю зарою, добраю парою. Зоры-зараніцы, божыя памашніцы. Сама я прыступаю, Госпада Бога і Прачыстую Маці на помач прызываю. Зубы, зубы, з чаго вы заняліся, з вады, з яды? Прыдумчывыя, прыгаворчывыя, прыстрэшныя, прысмешныя. – Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты ў моры купаўся, усім нам паказаўся. Ці быў ты на тым свеце? – Быў. – Мёртвых бачыў? – Бачыў. – У іх зубы не баляць? – Не баляць. – Няхай у (імя) не баляць. Было ў свеце тры цары. Першы цар – ясны месяц. Другі цар – у моры. Трэці цар – у дубе чарвяк. Як гэтым старыкам умесці не схадзіцца, за цясовымі сталамі не садзіцца, з сярэбраных кубачкаў віна не піць, з залатых тарэлак не есці, так маім зубкам не балець ні маладзіком, ні поўняй, ні сходняй – ніколі.
Ад залатніка
Залатнік-залатнічку, добры чалавечку, ідзі на сваё местачка, на залатое крэслечка. Цябе мамка нарадзіла і на залатое крэслечка пасадзіла. Тут табе не стаяці, бакоў не распіраці, пад сэрца не падлягаці, па жывату не хадзіці, варот не закрываць, пад грудзі не падпіраць, крыві не бушаваць. Я цябе ўпрашаю, угавараю, на чарота-балота пасылаю. Там табе піці, гуляці, красавацца, болю ў жываце не даваць. Я – з рукамі, Бог – з помашчу. Госпадзі, прыступі, памажы, зрабі мой дух лягенькі.
Ад звіху, удару
На сінім моры камень ляжыць, на тым камені цэркаўка стаіць. У той цэркаўке – прастол, на тым прастоле Ісус Хрыстос стаіць. Ён прастол адкрывае і разам звіх, удар угаварае, усе сустаўчыкі на места ўстанаўляе, рэзкія болі, калючкі, гарачку забірае, на ніцыя лозы пасылае. Жыў-быў звіх, было ў яго тры браты. Адзін брат – шаг, укол, другі – пракол, і прыказаў трэці, штоб у рабы божай (імя) костачка ў костачку, сустаў у сустаў, штоб на места стаў. Яе мамка ражала, у залатое крэсла саджала, шаўковай ніткай крэпка звязала, так штоб рабе божай (імя) ад гэтых пор ад мяне лягонька стала. На сінім моры стаяла цэрква, у цэркве – прастол, на тым прастоле кнігі ляжалі. Ангелы прыляталі, кнігі чыталі, звіх-удар угаваралі.
Ад прыстрэку
У чыстым полі стаіць явар. Пад тым яварам – тры дзявіцы. Адна – Арына, другая – Марына, трэцяя – Кацярына. Вы, дзявіцы, божыя памашніцы, памагаяце вы Богу Ісусу Хрысту, памажыце мне прыстрэк угавараці падуманы, пагаданы, прымаўляны, прыгавораны, ветраны, мужчынскі, жаночы, дзявочы, хлапочы. Вы, дзявіцы, божыя памашніцы, забярыце ад мяне маяго ізбытніка, злога непрыязніка. Забярыце, скруціце, зморшчыце з мезеннага пальца, занясіце за сіняе мора, за жоўтыя пяскі. Адтуль прынясіце адзенне, пітанне і жыційнае прыбыванне.
Ад валасня
Памажыце рабе божай (імя) волас выгаварываць дзённы, палудзённы, начны, палуночны, ранішні, вячэрні, надуманы, нагаданы, названы, прымаўляны, прыгавораны, прыстрэшны, прысмешны, вадзяны, земляны, гусіны, курыны, свіны, авечы, сабачы, каціны, вераб’іны, конскі, жараб’ячы. Волас ты, волас, я цябе ўпрашаю, я цябе ўгавараю, на цёмны лес пасылаю. Тут табе не бываць, тут табе не гуляць, у раба божага (імя) косці не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца не знабіць, касцей не ламіць, па целу не хадзіць, белага цела не сушыць, не аттаргаць, не калоць, не балець і на век занямець. Волас, волас, выдзь на колас (п’яць каласкоў мачаць у ваду). Тут табе, волас, не бываць, не гуляць. Пасылаю я цябе, волас, на крутую гару, там дзеўкі гуляюць, сталы засцілаюць, віном чары наліваюць, цябе ў госці дажыдаюць. Ідзі ты, волас, туда, там табе будзе гулянне, піценне, лёгкае пражыванне.
Вогнік загавараваць
Прачыстая Маці, прыступі, дапамажы (імя) вогнік угавараці. Ішоў дзед гарэлы гарэлым мостам да гарэлай бабы папрасіці масла, памазаці раны параскіданыя, парассыпаныя, штоб яны не раскідаліся, не рассыпаліся ні маладзіком, ні пад поўню, ні сходнімі днямі.
Кроў замаўляць
Госпадзі, благаславі кроў загаварыць ад нажа вострага, ад нажа булатнага. На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць там дамавіна, на той дамавіне сядзіць красная дзевіца, трымае ў руках шаўковыя ніткі, зашывае крывавыя раны. Воран мне брат, а ты, кроў, не кап. Ехалі тры калечкі чэраз быстрыя рэчкі. Секлі, рубалі, кроў замаўлялі, вішанькай засыпалі. Вішанька не ўзашла, кроў не пайшла. Ішоў Ісус Хрыстос чэраз яры мост, нёс на плячэ мячэ і парубаў сабе плячэ. Начаў шаптаць-гаварыць, каб кроў не ішла, і рана зажыла.
Ад гадзюкі
На Вялікі дзень да полудня апусціўся Гасподзь з неба, на буланым коніку па полі гуляе, да не проста гуляе, а яду сабе шукае. Пад’язджае да сіняга мора. Ля сіняга мора ляжыць белы камень, на тым белым камені сядзіць кала-каліца, яна не ўмее ні чытаць, ні пісаць, толькі ўмее ўсім гадам жалы замаўляць, усім тром, дзівяцём. Ні камар укусіў, ні муха не зазвінела. Уцякайце, гады, заносьце з сабою яды ў глыбокія норы і ў сінія моры, каб хто ні хадзіў, ад вас крыўды не меў. Тады і вам жыцца будзе. Калі ж парушыце слова, то прыйдзе вас караць Гасподзь з высокага неба, з калючым мячом, з сякераю, і тады нікога ён не пашкадуе, нікому жыцця не дасць. Амінь.
Ад пажару
Аганёк, аганёк ад Госпада Бога. Да не даў табе Бог раскошы не гарэці, не ўгарацца, вадой разлівацца. І даў табе Бог гарэці, як гасподняй свячы. Табе, хароміна, дагараць, а ты, аганёк, лажысь спаць. Прыкрыў аганёк Мікіта, Лука, трэцяя – Хрыстосава рука. Ходзіць Алёна па полю, каменне збірае, колле забівае, дамоў пажару не пускае.
Ад суда
На гадзюкі еду, вужам паганяю, людзям мову замаўляю. На праўдзі стаю, праўду гавару. Мая хата і мая печ, замаўляю суддзям рэч. На змяі еду, вужам паганяю, усім суддзям рэч, губы, зубы і рот залатымі замкамі замыкаю. Як важка мне эта рабіць, так важка суддзям і засядацелям на мяне злобу імець. Як у полі зялёнаму дубу мёду-гарэлкі не піці, так усім суддзям, засядацелям на мене важка не гаварыці.
У дарогу
Выхажу я, раба божая (імя), у дарогу. Не адна я накіроўваюся, са мною тры ангелы-архангелы. Адзін ангел-архангел у далёкі шлях праважае, другі ангел-архангел у шляху сустракае і сілы мне дабаўляе, трэці ангел-архангел шляхам маім кіруе. Усе яны на мяне глядзяць і мяне благаслаўляюць, заўсёды чакаюць, ніколі не атварачываюцца, не забываюць. Каб ногі мае не стамляліся і не спыняліся, выхажу я, раба божая, у дарогу, не адна накіроўваюся, са мною тры ангелы-архангелы.
Жывая малітва-спасіцельніца
Сонцам мяне асвяці, месяцам аградзі, святым духам асвяці. Я веру Ісусу Хрысту-хрысціцелю, вялікаму пабядзіцелю. Пабядзі, Госпадзі, усю маю балезнь. Госпадзі ўперэдзі, а я пазадзі. Прасці мне, Госпадзі, і дай здароўя. Спасі мяне, Госпадзі, і ў полі, і ў дарозе, і ў доме, і на рабоце, і на чужой старане. Спасі мяне, Госпадзі, ад вялікай бяды, ад усякага гора.
Як хлопец ідзе ў армію
Сонцам асвячуся, месяцам абгаражуся, залатымі ключамі замкнуся, зорамі асыплюся і нікого не баюся. Гасподзь меня ўстрэціць у бальшой дарозе.
Штоб усё было добра
Прасвятая гаспажа Уладычыца, нябесная Царыца, спасі грэшную рабу тваю (імя) ад усякай бяды, напасці і ўнязапнай смерці. Саблюдзі, зашчыці і спасі мяне ад усякіх бед, відзячых і нявідзячых, ад балезней, ва ўсякае ўрэмя, будзь мне мацяр’ю. Пуць-дарогу асвяці, Прасвятая Багародзіца, стань на ўсіх дарогах і пуцях, усе дарогі і пуці мне асвяці і сахрані мне жызнь. Дай мне немнога здароўя. Амінь, амінь, амінь.
На сон
Месяц, месяц малады, у цябе рог залаты, ты ўвесь свет абыйдзі, мне пару найдзі, з кім мне век векаваць, каб ва сне павідаць. Лажусь пад панядзелак, прысніся зялёны ельнік, а ў зялёным ельніку я і любоў мая.
Запісана ў в. Судкова
ад Лагвінец Аляксандры Кузьмінічны, 1940 г.н.
(перасяленка з в. Дворышча Хойніцкага р-на),
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М. (2003 г.)
Аб зубнога болю
Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Матцы пакланюся, сённешняму дзянёчку памалюся. Малады маладзік, твой рог залаты. Табе век на зямлі не бываць. Каб у (імя) зубы не баляць.
Першым разам, гасподнім часам (імя) раджонай, хрышчонай. У мёртвых век зубы не баляць. Няхай і ў мяне (імя) ніколі зубы не баляць. Я – з вамі, Бог – з помаччу. Амінь.
Чытаць тры разы.
* * *
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся, святым апосталам памалюся, гадавым празнічкам памалюся. Стаіць на моры-акіяне дуб, а за тым морам – камень. Як тым дваім разам не сыходзіцца, так у раба божага (імя) зубам не балець. Як той камень акамянеў і анямеў, так зубам занямеці і век не балеці.
Ад спугу
Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся, святым апосталам памалюся, гадавым празнічкам памалюся. Святая Прачыстая, стань на помачы, памажы мне ў (імя) спуг выгаварыці жаночы, мужчынскі, кашачы, свінячы, курыны, гусіны, каціны, конскі, кароўскі, авечы, чалавечы з буйнай галавы, з ясненькіх вачэй, з касцей, з машчэй, з суставаў. Ідзі, спуг, на балота, на высокія горы, на сухія лозы. Там качайся, валяйся, а да (імя) не чапляйся. Я – з словам, Бог – з помачу, я – з словам, Бог – з помачу, я – з словам, Бог – з помачу,
Другім разам, божым часам (паўтор).
Трэцім разам, божым часам (паўтор).
Ад усіх хвароб
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся, святым апосталам памалюся, гадавым празнічкам памалюся. Свята Прачыстая, стань на помачы. У чыстым полі стаяла царква. А ў той царкве – маладзіцы, што лячылі начніцы начныя, паўночныя. Перакаціцеся, начнічкі, макавым зернем і дайце (імя) сну.
Тры разы пераказаць.
Ад удару
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся, святым апосталам памалюся, гадавым празнічкам памалюся. Свята Прачыстая, стань на помачы. Едзе Прачыста на половух валах, на злых казлах, сустракае Ісус Хрыстос. – Прачыста, куды едзеш? – Еду да кароўкі Марты ўдару лячыць. Удар палячу, агонь патушу, опухаль аблажу. Не мае словы, Господнія, не мой дух, Гасподні.
* * *
Як у марах-азёрах вадзічка-царычка напаўняе крутыя берагі, так і ты, Госпадзі, напоўні маю скаціну чорна-рабую сырам, маслам. Як з неба зорам не сыйсці, так і з маей скацінкі-чорнарабкі, сыра, масла не сыйсці.
Да сябе зачарпнуць тры разы вады.
Запісана ў в. Радзін
ад Кулакоўскай Ганны Антонаўны, 1929 г.н.,
студэнткай Кавалёвай Н. (2003 г.)
Каб дзеці спалі
Прошлым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры пакланюся. Куры-курыцы, вазьміце ад Надзюшы крысы-начніцы, нясіце на быстрыя воды, на ніцыя лозы. Там вам будзе піценне-ядзенне, а маёй Надзюшы спанне-гулянне, цела прыбыванне.
Паўтараць сем разоў.
Ад зглазу
На сінім моры стаяць каморы, у тых каморах паны гуляюць, прыстрэкі, злякі ўгавараюць, на сіне мора зсылаюць.
Ад удару
Бег атрок цераз дубовы масток. Мост праламіся, а ты, удар, уйміся. І да мяне не вазвраціся.
Паўтараць некалькі разоў.
Ад хваробы
Скула-скуліца, прыстрэчніца. Выйдзі млосць з касці, з белага мозгу, з чырвонай крыві (Тры разы падуць, плюнуць). Слюна ўпала – і ўся хвароба прапала.
У дарогу
Я ў пуці, Гасподзь Бог уперадзі, ангелы па бакам, у Божай Мацеры ў руках, святы Мікалай на парозе, сцеражы нас у дарозе. Амінь.
Ангел мой святы, прылежна малю цябе, ты і ёсць святая на пуць спасенія навядзі. Амінь.
Ад спугу
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Маці пакланюся, Антону, Фядосу, усім святым. Усіх святых прызываю к сабе на помач, увагавараю рабе божай (імя) іспуг з касцей, з машчэй, з жыл, з паджыл, з буйнае галовачкі, бацькін, маткін па касцям не хадзіць, касцей не ламаць, душы, цела не знабіць. Я – з словам, а Бог – з помашчу. Амінь.
Запісана ў в. Кажушкі
ад Ярохавай Людмілы Васільеўны
(перасяленка з в. Паселішчы),
студэнткай Якушэнка А. (1993 г.)
Паляўнічыя
Гэтую замову нагаварваюць на ваду, якою потым прамываюць ружжо пад абразамі, у пярэднім вуглу, гаворачы:
– Вадзіца-царыца, усяму свету памашніца, як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так змый і маю ружыну-ружніцу і булат-зялеза. Як страляець з неба Міхаіл-архангел громам і маланкай, і вострай стралой, і як ніхто не можэць уняць ні грома, ні маланкі, ні вострыя стралы, так ніхто не можаць уняць і мяне, раба божага стральца, і маю ружыну-ружыніцу і булат-зялеза. А над маёй ружынай-ружаніцай і булат-зялезам нету спаругання ва векі вякоў.
Ад залома
Вазьмі вобраз Міколы-чудатворца, ступай у рож рана, да сонца, а как сонца взойдзець, ты к закату стань да на вобраз глядзі і загавар гавары, а калі сонца не іграець, не гавары, калі туман пойдзець, как дым, ты не гавары, а другім днём скажы, как сонца іграць будзе:
– Мікалай-чудатворац і Святы Божа. І помілуй нас ад худога, ад ліхога, ад злога. Мікалай святы па межам ходзіць да рож росціць па цёплым начам, па цёплым начам, па ветранім зорам, а ліх чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балесць, а на куту ляжаць. Яму хлеба не з’есць, вады не піць, а ў магіле быць, а рабе божай (імя) здаровай быць, не хварэць Мікалаю святому малебен служыць. Амінь.
На жыта супраць шкоднікаў
Чэр нападае, хор пад’ядае, чэр кіпучая, чэр магучая, ідзі з нашага поля на мхі, на балоты, на гнілыя калоды. А калі не пойдзеш, святэй Міхайла-архангел сашлець пціц з нябес з жалезным носам. Будуць драць, клюваць, вашу жысць рашаць. Ва векі амінь.
На ўраджай
Жыта часць, сеяць цябе час. Не сам сабою, Гасподзь Бог мой са мною. Амінь.
Ад пажара
Цар зямны, цар нябесны, цар вадзяны, цар агняны, цар лесавы, цар дамавы, прашу я вас, малю я вас, уцішыця, уніміця.
І тры разы пакланіцца агню.
Ад гразы
Сцеражы, Божа, тучу гразавую. Зберажы, Божа, ніву трудавую. Дай, Божа, у добры час.
Ад дамавіка
Калі дамавы пачне шаліць у двары, трэба ў чыстую анучку завярнуць хлеб, папрыскаць двор вадою, а хлеб на ноч пакінуць, каб дамавы ведаў, што ты яму не жалееш, і пойдзець у цябе ўсё ладна:
– Цар хазяюшка дваравой! Царыца хазяюшку дваравіца! І дарую я цябе і хлебам, і соллю, і нізкім паклонам. А што сам ем, п’ю, цем цябе дару. А ты, хазяюшка-бацюшка і хазяюшка-матушка, мяне берагі і скацінку блюдзі. Амінь.
Ад нячыстай сілы
На моры, на Сіяне, на рацэ на Іардане сідзяць тры дзявіцы-Лукамерыцы. Яны сідзяць і Богу моляцца, Бога просяць і моляць, і вадзіцу сабіраюць, і чалавеку на помач аддаваюць. І просім мы хазяіна лесавога і палявога, і дамавога. І памажы рабу божаму ад прыткі раннія і палудзенныя, і вячэрнія, і паўночныя, і з буйнай касці, і з жыл, і ад суставаў, ад чорнага печаня, ад белага леганя.
Ад хлеўніка
Як у нас Юр’я коні пасёць, статак сцеражэць, нячыстую сілу проч адганяець. Хлеўніка і цмока вожахам порыць, прыгаварваець: “Хіра – у лес”.
Ад лесуна
Замову выконваюць тройчы як сонца зойдзець, папярэдне занёсшы ў лес хлеб у чыстай анучы, які кладуць на сухую калоду. Потым кажуць:
– Іду ў лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну. І падзі ад мяне, нячысты, на мхі, на балоты, на гнілую калоду. Там табе пасцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая. Там табе спаць, а майго не відаць. Не я цябе ганю, гоніць ця Хрыстос і святы Лука, гоніць цябе агнём, пламенем, жалезным прутом.
Супраць русалкі
Вадзяніца, лясавіца, шалёная дзявіца! Атвяжысь, адкацісь, у маім двары не кажысь. Табе тут не век жыць, а нядзелю быць. Ступай у рэку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасісь, вадзяніца, уймісь. Я закон прынімаў, златой крэст цалаваў. Мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор, у чашчу, к лясному хазяіну. Ён цябе ждаў, на мху пасцелюшку слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўца калоду клаў. З ім табе спаць, а мяне хрышчонага табе не відаць. Амінь.
Калі карова не дае малака
На моры, на акіяне, на востраве Буяне ляжыць белы камень, а на тым белым камні Прэсвятая Багародзіца сядзіць і ў ваду глядзіць. Яна цару Уладзіміру пуці казала, жыць павелевала. Як ты, царыца-вадзіца, сільна і няўрэдна, каб так і мая скацінка была сільна, неўрадзіма ад усякага зла і ад злаключэння людзей.
Ад урока
Уганяю я сваю кароўку на шырокую вуліцу, на шаўковую травіцу, у глыбокую крыніцу на светлую вадзіцу. Шаўковай травіцы наядайся, у глыбокай крыніцы напівайся, карысці набірайся, урокаў не пужайся, ведзьме не паддавайся.
Пры выгане скаціны першы раз
Запаліш свечку грамніцу, памолісся ўсёй сям’ёй Богу, паклоны атаб’еш, вобраз абы-які возьмеш і хлеб, і соль, і запаленую свечку, і тры разы на двары абойдзеш кружка скаціны па сонцу, кажучы:
– Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся. Ідзі, мая кароўка, на Юр’еву расу, на шаўковую траўку. Ножкамі патапчы, вушкамі патрусі.
Ад змяі
Гаварыць тройчы днём да захаду сонца, а ноччу да ўсходу:
– Госпадзі Божа, благаславі, Госпадзі Божа, памажы. Госпаду Богу памалюся і Прачыстай Матцы пакланюся. Прачыстая Маць прыступае і ад гадаў помачы давае. Прашу вас, змеі, прашу вас, гады, і цябе, вуж-добры муж, вуж Сакадык, і змяю саму Саламу, і змяю Саўру, і змяю Салапею, і змяю Шкарупею. І слуг, сваіх падруг сунімай і жалы замаўляй, і ў раба божага вопуху не пускай, і жыл не трудзі, і крыві не гнаі, і сэрца не тамі. І прашу ж я вас. Калі ж вы маёй просьбы не паслухаеце, пашлець Гасподзь на вас грамавую тучу, камянны бой. Ён вас нідзе не аставя: ні ў яме, ні ў пячорах, ні ў дрэві, ні пад дрэвам, ні ў камяні, ні пад камянем. Ён вас камянем паб’ець на грэцкія крупы, драбней чорнага маку.
Ад бешанай сабакі
Перахрысціцца і казаць:
– Госпадзі Божа, благаславі, Прэсвятая Маць Багародзіца, помачы дай. У чыстым полі на Сіяньскай гары стаіць дуб. Пад тым дубам сядзіць старушка старанькая, кладзець аганёк сіненькі, пякець сала і пускаець духі на ўсе сухія цёмныя лясы. Унімай, бабка, сваіх ярых шалёных сабак ад ярага зуба, жаркага агня, дай помачы рабе божай (імя). Не дасі помачы, то я пайду к Міхайлу-суддзе праведнаму, то будзець цябе судзіць, зялезным пруццем мяса тваё рубіць. Ета ж не я гавару – гаварыць сам Гасподзь Бог, Ісус Хрыстос і Прэсвятая Маць Багародзіца, а я раб-чалавек прашу помачы.
Ад хвароб жывёлы
Пераказваюць тры разы па апоўначы:
– Было ў цара льва дванаццаць жон. Было ў каня варанога дванаццаць пералог. Трынаццатая патніца. А з дванаццаці на адзінаццаць, а з адзінаццаці на дзесяць, а з дзесяцёх на дзевяць, а з дзевяцёх на восем, з васьмёх на сем, з сямёх на шэсць, з шасцёх на пяць, з пяцёх на чатыры, з чатырох на тры, з трох на два, з двох на адну, з аднаго на нягодную. Як жа еты жоны раз’язджаюцца, так чэмер, патніцы рассыхаюцца ў вараным кані і ў касцях, і ў машчах, і ў чорнай шарсці.
Ад жабы (хвароба жывёлы)
Рабіць тры разы: раннюю, вячэрнюю і зноў раннюю.
Здзелаць на бяросці крэст у кружку і падвязаць пад бараду, кажучы:
– Падвязую, божую раба, тваю жабу.
І дуць у рот. Калі засне, так паляпшае:
– Янгалі-сахраніцелі, ка мне на помач.
Жаба-жабішча, родная сястрыца. Вас дванаццаць сясцёр: Лісавета, Кацярына, Грыпіна, Мар’я, Мархва, Прося, Юстына, Зяноўя, Хадора, Алена, Праскоў’я, Аўгіна. Гавару і выгаварваю вас, здымаю духамі, лёгкімі вятрамі. Дай, Божа, на помач.

Далей

Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024